Русь
Русь — першапачаткова так называлі краіну, дзе жылі ўсходнія славяне. Ад канца IX стагодзьдзя ў выніку пераносу сталіцы з Ладагі ў Кіеў (у 882 годзе князем Алегам) гісторыкі даюць ёй назву Кіеўская Русь.
Фармаваньне дзяржавы РусьРэдагаваць
Самая раньняя крыніца, «Аповесьць мінулых часоў», паведамляе, што пасьля канфліктаў паміж аб’яднаным паўночным народам, да якога адносіліся славянскія плямёны славены (ільменскія славяне) й крывічы, а таксама й фіна-вугорскія плямёны чудзь й весь, яны зьвярнуліся за дапамогай да варагаў.
Па Іпацьеўскім летапісе, вараг Рурык сеў правіць у Ладазе, і толькі пасьля сьмерці братоў пабудаваў Ноўгарад і пераехаў туды. Гэта пацьвярджае й археалягічны пошук. У той час, калі існаваньне Ладагі адзначаецца да сярэдзіны VIII стагодзьдзя, у самім Ноўгарадзе ня знойдзена будынкаў старэй сярэдзіны X стагодзьдзя. Але пацьверджана месца знаходжаньня княскай рэзыдэнцыі, паўсталай нават раней за Ноўгарад.
Глядзіце таксамаРэдагаваць
ЛітаратураРэдагаваць
- Ruś // Zaprudnik J. Historical dictionary of Belarus. — Lamham. — London: Scarecrow Press, 1998. — 338 p. ISBN 0-8108-3449-9.
Гэта — накід артыкула па гісторыі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |