БТР-80
БТР-80 — баявая колавая плывучая машына, прызначаная для транспартаваньня асабовага складу мотастралковых падразьдзяленьняў і іх агнявой падтрымкі, у тым ліку й ва ўмовах ужываньня зброі масавай паразы. БТР-80 мае кампаноўку з разьмяшчэньнем аддзяленьня кіраваньня ў лабавой, сумеснага дэсантнага й баявога ў сярэдняй, а маторна-трансьмісійнага ў кармавой частцы корпусу. Пры стварэньні машыны былі ўлічаны недахопы БТР-70, якія выкрыліся пад час эксплюатацыі апошняга ў Аўганістане. Бронетранспартэр абсталяваны дзесяцьцю пасадкавымі месцамі для разьмеркаваньня аддзяленьня ў складзе камандзіра аддзяленьня, мэханіка-кіроўцы, наводчыка й сямі мотастралкоў. У вежы бронетранспартэра месьціцца кулямётная ўстаноўка, якая складаецца з 14.5-мм і 7,6-мм кулямётаў. БТР-80 — чатырохвосная васьміколавая машына з усімі вядучымі коламі, здольная рухацца з танкамі, пераадольваць акопы, траншэі й водныя перашкоды. Бронетранспартэр валодае сыстэмаю запуску дымавых гранат для стварэньня дымавых завес з мэтаю маскаваньня.
БТР-80 | |
---|---|
Тып танка: | бронетранспартэр |
Краіна-вытворца: | СССР, Расея |
Павозка (экіпаж), чал.: | 3 |
Дэсант, чал.: | 7 |
Гісторыя: | |
Час эксплюатацыі: | з 1986 |
Выкарыстаньне: | Расея, Украіна, Турэччына, Вугоршчына, Туркмэністан, Узбэкістан, Беларусь |
Войны і канфлікты: | савецка-аўганская вайна, Першая расейска-чачэнская вайна, Другая расейска-чачэнская вайна, Вайна ў Паўднёвай Асэтыі, Украінская міратворчая місія ў Іраку, Антытэрарыстычная апэрацыя ва Ўкраіне |
Гісторыя вытворчасьці: | |
Гады вытворчасьці: | з 1984 |
Памеры: | |
Маса, т: | 13,6 |
Даўжыня, мм: | 7,650 |
Шырыня, м: | 2,900 |
Вышыня, м: | 2,350 |
База, м: | 4,400 |
Каляя, м: | 2,410 |
Клірэнс, м: | 0,475 |
Браня: | |
Тып брані: | сталёвая катаная |
Лоб корпусу, мм: | 10 |
Борт корпусу, мм: | 7…9 |
Карма корпусу, мм: | 7 |
Лоб вежы, мм: | 7 |
Борт вежы, мм: | 7 |
Карма вежы, мм: | 7 |
Узбраеньне: | |
Вэртыкальны нахіл: | −4…+60 |
Гарызантальны нахіл: | 360 |
Далёкасьць стральбы, км: | 1…2 (ККВТ) 1,5 (ККТ) |
Прыцэл: | 1ПЗ-2 |
Кулямёт: | 1 × 14,5-мм ККВТ 1 х 7,62-мм ККТ |
Тэхнічныя характэрыстыкі: | |
Тып рухавіка: | КамАЗ 7403 |
Магутнасьць рухавіка, к.с.: | 260 |
Хуткасьць па шашы, км/г: | 80 |
Хуткасьць па перасечанай мясцовасьці, км/г: | 20…40 на плаву 9 |
Запас ходу, км: | 200…600 |
Тып падвескі: | індывідуальная тарсіённая з гідраўлічнымі амартызатарамі |
Пераадольваемы ўздым, адс.: | 30 |
Пераадольваемая сьценка, м: | 0,5 |
Пераадольваемы роў, м: | 2 |
Пераадольваемы брод, м: | плывучы |
Выявы ў Вікісховішчы |
Гісторыя
рэдагавацьМадыфікацыі
рэдагавацьГлядзіце таксама
рэдагавацьГэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |