Брагін

мястэчка ў Беларусі

Бра́гінмястэчка ў Беларусі, на рацэ Брагінцы. Адміністрацыйны цэнтар Брагінскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 3681 чалавек[1]. Знаходзіцца за 119 км на паўднёвы захад ад Гомелю, за 28 км ад чыгуначнай станцыі Хвойнікі. Аўтамабільныя дарогі злучаюць мястэчка з Хвойнікамі, Рэчыцай, Лоевам, Камарынам.

Брагін
трансьліт. Brahin
У цэнтры мястэчка
У цэнтры мястэчка
Coat of Arms of Brahin, Belarus.svg Flag of Bragin.gif
Герб Брагіна Сьцяг Брагіна
Дата заснаваньня: перад 1147
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гомельская
Раён: Брагінскі
Насельніцтва: 3681 чал. (2018)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2344
Паштовы індэкс: 247630
СААТА: 3203551000
Нумарны знак: 3
Геаграфічныя каардынаты: 51°47′ пн. ш. 30°16′ у. д. / 51.783° пн. ш. 30.267° у. д. / 51.783; 30.267Каардынаты: 51°47′ пн. ш. 30°16′ у. д. / 51.783° пн. ш. 30.267° у. д. / 51.783; 30.267
Брагін на мапе Беларусі ±
Брагін
Брагін
Брагін
Брагін
Брагін
Брагін
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.bragin.gomel-region.by/

Брагін — даўняе места на мяжы гістарычнай Кіеўшчыны і Панізоўя, прыватнаўласьніцкі замак часоў Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай.

ГісторыяРэдагаваць

Раньнія часыРэдагаваць

Першы пісьмовы ўпамін пра паселішча, датаваны 1147 годам[a], сустракаем у Іпацьеўскім летапісе. У тую зіму, «како уже рекы сташа», дружыны чарнігаўскіх князёў Ольгавічаў і Давыдавічаў «с Половци воеваша Брягинь», што належаў да Кіеўскага княства Ізяслава Мсціславіча[2]. Імкнуліся гэтак адпомсьціць за папярэдняе разрабаваньне ім чарнігаўскіх валасьцей. Паўстаў горад у зоне збліжэньня дрыгавічоў, палянаў і севяранаў.

У 1187 годзе кіеўскі князь Рурык Расьціславіч падараваў Брагін сваёй нявестцы Верхуславе, васьмігадовай дачцэ суздальскага князя Усевалада Юр'евіча, якую бацькі адпусьцілі «в Русь с великою любовью» за сына яго князя Расьціслава[3].

Вялікае Княства ЛітоўскаеРэдагаваць

У 1360-я гады Брагін у складзе Кіеўскага княства ўвайшоў у Вялікае Княства Літоўскае, дзе стаў цэнтрам воласьці; належаў вялікаму князю. Надалей Brehynya побач з Рэчыцай, Мазыром і Оўручам згаданы ў «Сьпісе гарадоў, замкаў і земляў, прыналежных князю Сьвідрыгайлу», датаваным верасьнем-кастрычнікам 1432 году[4]. У 1458 годзе колішні маршалак князя Сьвідрыгайла (1438), а на той час віленскі ваявода Ян Манівідавіч склаў тэстамэнт сынам Яну і Войцеху на Брагін, Горваль, Любеч і іншыя маёнткі[5], набытыя ім і яго бацькам баярынам Манівідам яшчэ ад вялікага князя Вітаўта[6]. У 1471 годзе Кіеўскае княства было пераўтворана ў аднаіменнае ваяводзтва.

Пасля сьмерці Войцеха Манівідавіча ў 1475 годзе Брагінам ізноў кіраваў вялікакняскі намесьнік, пра што ёсьць зьвестка на 1496 год, калі скарб атрымаў «2 копе грошеи». У 1499 годзе людзі з Брагінскай і іншых валасьцей бралі ўдзел у работах на Кіеўскім замку: «А до Киева люди посланы города ωправлѧти с Поднепръ|скихъ волостеи. | З Бобрȣиска с обеюхъ половицъ 80 чоловеков с топоры. | З Мозыра и зо Пчича 80 чоловековъ. | З Брагинѧ 40 чоловековъ. | З Речицы 60 чоловековъ. | З Горволѧ 40 чоловековъ»[7]. У XIV—XVII стагодзьдзях існаваў Брагінскі замак[8].

Брагін названы ў дамове паміж Вільняй і Масквой 1503 году ў пераліку валасьцей, якія вялікі князь маскоўскі Іван Васільевіч і сын яго Васіль Іванавіч згадзіліся «не воевати ни зацепляти ничемъ въ те перемирные лета, въ шесть летъ» [9]. 3-га чэрвеня 1504 году указам караля і вялікага князя Аляксандра з Брагінскай воласьці былі вылучаныя Астраглядавічы з Хвойнікамі і падараваныя на вечнасьць за вайсковыя заслугі пану Сямёну Палазовічу[10]. 7 ліпеня 1506 году той жа манарх перадаў Брагін з воласьцю ў трыманьне пану Данілу Дзедкавічу, быўшаму на «нашои службе в Оръде Перекопскои», пакуль той не выбера належныя яму 230 коп грошаў[11]. Але неўзабаве кароль Аляксандр памёр, а яго брат і пераемнік Жыгімонт Стары «взяли есмо тую волостку Брягин къ нашои руце», замест яе аддаўшы пану Д. Дзедкавічу на два гады карчму ў Чаркасах[12]. У тым жа 1506 годзе праз Брагін прайшлі крымскія татары.

Прывілеем ад 25 кастрычніка 1509 году воласьць была аддадзена каралём Жыгімонтам князю Міхаілу Васільевічу Збараскаму «до живота его», які раней ужо карыстаўся даходамі зь яе «до воли господаръское»[13]. У 1511 годзе манарх выдаў грамату, паводле якой жыхары места Брагін мелі права плаціць падаткі беспасярэдне ў дзяржаўны скарб. У хуткім часе князь М. Збараскі, жадаючы атрымаць воласьць «на вечность», біў чалом аб правядзеньні яе абмежаваньня, што і выканаў у пачатку 1512 году каралеўскі дваранін, дзяржаўца трахцемірскі і дымірскі Іван Андрэевіч Кміціч[14]. У 1514 годзе кароль Жыгімонт Стары і падараваў князю «тую волостку Брягин з местом и с корчмами, и з мытом, и з городищом, и со всими селы, и з людми, кром тых сел, што первеи того кому у тои волости будем дали»[15].

Ад 1517 году, маёнткам валодалі сыны М. Збараскага[b] князі Фёдар (†1533), потым Аляксандр (†1555) Вішнявецкія[16]. У 1535 годзе за часамі вайны Вялікага Княства Літоўскага з Маскоўскай дзяржавай (1534—1537) Брагін спалілі маскоўскія войскі[17]. Прынамсі, ад 1541 году пачаліся памежныя спрэчкі ўладальнікаў Брагіна князёў Вішнявецкіх і ўладальнікаў Астраглядавічаў і Хвойнікаў князёў Відэніцкіх (Любецкіх)[c][18]. У 1559 годзе кароль Жыгімонт Аўгуст пацьвердзіў права на Брагінскі маёнтак князям Аляксандру, Максіму і Міхаілу Аляксандравічам Вішнявецкім. Князь Максім у 1565 годзе спачыў, не пакінуўшы нашчадкаў[19].

Напярэдадні падпісаньня акту Люблінскай уніі ўказам караля і вялікага князя Жыгімонта Аўгуста ад 6 чэрвеня 1569 году Кіеўскае ваяводзтва (у тым ліку Брагін) было далучана да Кароны Польскай[20].

Каралеўства Польскае ў Рэчы ПаспалітайРэдагаваць

У сакавіку 1574 году маёнтак Брагін быў падзелены паміж князямі-братамі Аляксандрам і Міхаілам Аляксандравічамі Вішнявецкімі. Частка замку князя А. Вішнявецкага выглядала так:

…мне зосталася половина замку Брягинского, вшедши в замок, левая сторона, взявши от тое городни шостое, в которой столба ест. Которою столбою на бланковане ходят. Светлица великая над вороты. Церковь в стене святое Троицы зо всим накладом тое церкви: золотом, серебром, книгами и зо всим тым, што одно в той церкви накладу естъ. Также с попом и дьяконом и з их островами, дубровами, чертежами, полми и сеножатми и зо всими их пожитки и доходы, тое церкви належачими. Ку тому теж будоване: светлицы в стене городни, поклеты, погреб, спижарни вси, яко тая сторона полеве в собе ся мает, аж до вежи тое, што от Брягинки, которая зосталася на делу от мене брату моему его милости князю Михайлу. Такжо теж и тые домы, будоване, светлицы, которые на земли стоят в замку. А ку тому место нашо Брягинское яко люди отчизные, бояре, куничники, загородники, дворцы наши на посаде…

У князя Міхаіла Вішнявецкага — свая доля замкавай спадчыны:

А его милости князю Михайлу Вишневецскому, брату моему, зосталася половина замку Брягинского, вшедши в замок, правая сторона, взявши от тое городни шостое, в которой столба ест, которою столбою на бланкованье ходят, аж до вежи, которая от реки Брягинки. Тая вежа вся зосталася брату моему его милости князю Михайлу с тою вежою, што от Глухович, зо всими городнями, свирнами, светлицами, спижарнями, пивницами, пекарнею так, яко тая сторона замку поправе в собе мает. Ку тому церковь за замком в месте святого Николы зо всим накладом тое церкви, с попы их, з их островами, полями, сеножатми и всими пожитки и доходы, ку той церкви належачими._А места нашого Брягинского его милости князю Михайлу, брату моему, зосталася яко людей отчизных, бояр, куничников, огородников ведле рейстров наших, которые промежку себе есмо подавали._...Также теж ворота замковые, мост перед замком и тот, што от места до места, и ровы около замку — то все наполы подданые наши направовати мают… Теж што ся дотыче веж, которые в месте у острозе побудованы. Мне тая вежа зостала, што от Микулич, а его милости князю Михайлу, брату моему, што от Глухович. Ку тому острог около места нашого Брягинского мают подданые мои направовати и робити от тое вежи мое, што от Микулич, поправе, а подданые его милости князя, брата моего, также острог повинни будуть робить от вежи его милости от Глухович поправе, розделивши увес острог с подданными моими наполы.

Што да іншых угодзьдзяў, дык князю Аляксандру дасталіся сёлы Мікулічы, Селце (Сялец), Лісьцьвін, дварэц (сядзіба) Высокае, сёлы Веляцін, Зашчоб'е, востраў Дудоўшчына, а князю Міхаілу — сёлы Глухавічы, Губаровічы, Бабчын, Юркавічы, Дубно, Крыўча, Галкі, Сеўковцы (Сяўкі), Перка, Доблін, Дамамірка, востраў Рудакоў, востраў Удалёўка[21].

Паводле рэестру 1581 году, апублікаванага А. Ябланоўскім, палова Брагіна з сёламі на той час належала князю Міхаілу Вішнявецкаму, старосьце чаркаскаму і канеўскаму, а другая палова – удаве яго брата Аляксандра, памерлага ў 1577 годзе. Для часткі князя Міхаіла пададзеная толькі сума пабору – 86 злотых і 5 грошаў. Адносна маёнтку княгіні Аляксандры (з Капустаў) Вішнявецкай паведамляецца пра 32 дымы асадных сялян (×6 – каля 192 чалавек), 21 дым агароднікаў (126 чалавек), 1 сьвятара (6), 5 чабатароў (30), 4 кавалёў і сьлесараў (24), 2 краўцоў (12), 2 рымараў (12). Асадныя плацілі па 15 грошаў, сьвятар 2 злотыя, агароднікі па 4-6 грошаў, рамесьнікі па 15 грошаў падатку, а насельніцтва гэтай часткі Брагіна складала прыблізна 402 чалавекі[22]. У іншым датаваным 13-м сакавіка 1581 году дакумэнце паведамляецца, што пан земскі пісар кіеўскі Дзьмітры Ялец надзелены паўнамоцтвамі ў справе разьмежаваньня добраў пана падкаморага кіеўскага Шчаснага Харлінскага з уладаньнямі князя Міхаіла Вішнявецкага, кашталяна брацлаўскага, «miasta Brahinia, sioła Chłuchowic [Hłuchowicz], Hubarowa [Hubarowicz] y Babczyna», а таксама княгіні-ўдавы Аляксандравай Вішнявецкай і яе дзяцей «jmienia Brahina, Mikulic, Listwina y innych sioł do Brahinia nalezących»[23].

У 1603 годзе пасьля Кіева, Астрога і Гошчы ў Брагіне пры двары князя Адама Аляксандравіча Вішнявецкага зьявіўся будучы Ілжэдзьмітры І, дзе ўпершыню і «прызнаўся», што ён — царскі сын[24].

28 ліпеня 1606 году ў Мазырскі гродзкі суд ад імя вяльможнага князя Адама Вішнявецкага была пададзена скарга на яго ўласных слуг Юзафа Лісоўскага, Адама Брозку, як прынцыпалаў, на памагатых Паўла Плядоўскага, Яна Гаварэцкага, Мікалая Шумскага, Себасьціяна Савіцкага, Мацюша Брозку, Янкоўскага, Кардышэўскага і іншых за тое, што яны напярэдадні перад сьвітаньнем, «не зважаючы на пачцівасьць і павіннасьць сваю шляхецкую.., змовіўшыся як здраднікі на здароўе пана свайго, да замку места Брагінскага з гасподаў сваіх адначасова сабраўшыся, з полгакамі[d], з аголенымі шаблямі ў замак гвалтоўна ўламіўшыся, але з-за супрацьдзеяньня аховы князя да пакою панскага дайсьці не здолеўшы, чэлядзь пры ім тады быўшую, як мужчын, так і белых галоў, разагналі.., як злачынцы і здраднікі да скарбцу, дзе ўся маёмасьць рухомая яго міласьці захоўвалася, ланцуг і замкі наперад адбіўшы, уламіліся…». А нарабаваўшы ўсялякага дабра, «коней есче до того подданых князя его милости до колко на поли порвавши, з места Брагиня повтекали…». Згаданы сярод слуг-рабаўнікоў Аляксандр Юзаф Лісоўскі — будучы знакаміты правадыр неўтаймоўных «лісоўчыкаў», надта рухавых і баяздольных вершнікаў, якія былі «галаўным болем» не адно для ворагаў, але і для насельніцтва і ўладаў Рэчы Паспалітай, бо аплачвалі ўласную службу жорсткімі рабаўніцтвамі ўсюды, дзе б ні зьявіліся[25].

У 1628 годзе князь Канстанцін Карыбут Вішнявецкі, апякун дзяцей князя Міхаіла, з паловы места Брагіна з 15 дымоў плаціў па 3 злотыя, з 2-х сьвятароў па 6 зл., з 2-х мясьнікоў па 6 зл., з млынара 6 зл., з краўца 6 зл., з 6 агароднікаў па 1 зл. і 6 грошаў; усяго разам з сёламі — 271 злоты і 6 грошаў. Пан Ян Точэвецкі з паловы маёнтку Брагін княгіні Адамавай Вішнявецкай[e] плаціў 200 злотых.[26]. Паловай Брагінскага маёнтку валодаў, а ў 1638 г. заставіў яе на чатыры гады за 65 000 злотых пану Лосятынскаму князь Ярэмі Міхал, сын Міхаіла, Вішнявецкі[27]. Ён жа і аб'яднаў ў 1641 годзе абедзьве паловы Брагінскай спадчыны малодшай галіны роду Вішнявецкіх у сваіх руках[28].

За часамі казацка-сялянскай (1648—1651) вайны ў 1648 годзе жыхары Брагіна адчынілі браму войскам Багдана Хмяльніцкага, якім кіравалі палкоўнік Нябаба і Хвясько. Брагінцы і сяляне навакольных вёсак утварылі полк, які выступіў пад камандаю казацкага галавы Магеры. За здраду места разбурана войскам Рэчы Паспалітай. Замак у якасьці былога абарончага збудаваньня не аднаўляўся, але надалей працягваў існаваць, як звычайна ў тыя часы, умацаваны двор князёў Вішнявецкіх і наступных дзедзічных ды застаўных уладальнікаў. У хроніках габрэйскіх аўтараў Натана Гановэра і Мейера з Шчэбжэшына ці не ўпершыню згадана «сьвятая грамада Брагін», моцна пацярпелая ад «хмяльніччыны» ў тым жа 1648 годзе[29]. Сярод казакоў, захопленых у палон пасьля бітвы пад Загальлем, у датаваным 29 чэрвеня 1649 году дакумэнце названы Багдан з Брагіна, падданы князя Ярэмія Міхала Вішнявецкага, ваяводы рускага[30].

Пасьля сьмерці ў 1651 годзе князя Ярэмія Брагін пэўны час быў уладаньнем сына, будучага караля Міхала Карыбута, але апошні саступіў яго маці княгіні Грызельдзе Канстанцыі з роду Замойскіх Вішнявецкай[31]. Каля 1672 году[f] Брагінскія добра дасталіся пляменьніку княгіні пану Станіславу Канецпольскаму[32], а ў 1682 годзе, паводле тэстамэнту, — усынаўлёнаму апошнім пану Яну Аляксандру Канецпольскаму, ваяводзічу бэлзскаму[33]. У люстрацыі падымнага падатку Оўруцкага павету Кіеўскага ваяводзтва ад 25 студзеня 1683 году сказана, што пан Канецпольскі валодаў у месьце Брагін 55 дымамі, пан Сіліч – 27, пан Бялабжэскі – 6, пан Чэрскі – 3; а яшчэ тут было 8 дымоў габрэйскіх[34]. 14 верасьня 1686 году брагінскі мешчанін Юры Андрыевіч пад прысягай паведаміў у Оўруцкім гродзкім судзе, што як з-за казакоў, так і з-за войска Вялікага Княства Літоўскага, зь места Брагін, акрамя габрэяў, адышлі 15 дымоў (прыкладна 90 жыхароў)[35]. 28 чэрвеня 1687 году ў той жа суд Ваўжынцом Лавіцкім, падчашым ноўгарад-северскім, ад імя яснавяльможнага пана Яна Канецпольскага, ваяводзіча бэлзскага і каралеўскага палкоўніка, быў пададзены пратэст супраць «нязносных крыўд, шкод, крыміналаў, наездаў і забоеў», учыненых у маёнтку Брагінскай воласьці палкоўнікам Войска Запарожскага Паўлам Апосталам Шчуроўскім, яго сотнікамі і казакамі. Тады 65 домагаспадарак (каля 390 жыхароў) пана Канецпольскага ў месьце Брагін былі моцна зруйнаваныя працяглым (ад лістапада 1686 году) пастоем 65 казакоў і 30 коней, для якіх на ўсю зіму і вясну («да самых świątek zielonych») яны сталі своеасаблівай кухняй. Акрамя іншага, сотнік Русановіч моцна зьбіў брагінскага падстаросту Сташкевіча, а мешчаніна Антоненку ажно да сьмерці. Зьдзекваўся з сьвятара Мікольскага, за галаву схапіўшы, цягаў каля царквы і зьбіваў за тое, што ён словамі ўшчуваў сотніка, які ў Вялікі пост уздумаў іграць музыку і танцаваць. На загад Апостала Русановіч пасьля жорсткага катаваньня абрабаваў, а потым забіў ксяндза дамініканіна Булгака, які ехаў з Пінскага кляштару да сваякоў і заначаваў у Брагіне. Яшчэ сказана, што ўрэшце казакі П. Шчуроўскага гэткімі ўчынкамі «rozegnali chłopów i mieszczanow z Brahińszczyzny za Dniepr». Адным з сьведкаў у справе выступіў брагінскі войт Цімафей Ленчанка[36].

14-м лістапада 1705 году датаваная судовая скарга панства Станіслава і Алены Сілічаў на Зыгмунта Шукшту, адміністратара ўладальніка Хойніцкага маёнтку князя Дамініка Шуйскага, за чатырохразовае спаленьне іхнай карчмы, збор кірмашовага і гандлёвага мыта зь іх і з купцоў у м. Брагін[37]. 16 лютага 1709 году быў актыкаваны ліст каралеўскага ротмістра, лідзкага стольніка Валерыяна Антонія Талмонта, у якім паведамляецца, што ён, выправіўшыся да маёнткаў Брагін і Хвойнікі, прасіў шляхціча Мельчынскага дастаўляць для харугвы правіянт або грошы і загадаў выдаваць ад імя яго, Талмонта, расьпіскі; што за ўсе страты, нанесеныя шляхце і яе падданым войскамі, мусіць адказваць пан Мельчынскі, выбраны шляхтай дзеля забяспечаньня войск правізіяй у Кіеўскім ваяводзтве; што за ракой Уша стаяць іншаземныя войскі і іх гэты ліст не датычыцца. 18 сьнежня 1710 году скаргу ў суд падалі мельніцкі войскі Аляксандр Бандынэлі з жонкай, якія тады валодалі часткай сёл Брагінскага ключа Я. Канецпольскага, на стражніка вількамірскага З. Шукшту з жонкай: за зьбіцьцё ў м. Хвойнікі іх габрэя Фроіма Абрамовіча, ад чаго той памёр; за адмову таму ж габрэю ў сьвятым хросьце, аб чым ён, зыходзячы, прасіў; за таемнае пахаваньне трупа, рабаўніцтва ў нябожчыка грошай, пагрозы самым падаўцам скаргі. Тым жа днём датавана і скарга на забойства габрэя Абрамовіча ўладальніка Брагіна Я. Канецпольскага[38]. 29 ліпеня 1719 году А. Бандынэлі падаў скаргу на ковенскага падстолія З. Шукшту за тое, што ён гвалтоўна адабраў поле ўва ўрочышчы Тварова, падараванае брагінскай царкве сьв. Мікалая яшчэ князямі Вішнявецкімі, зьбіўшы пры гэтым царкоўных сялян і перакалоўшы дзідамі валоў. Пазбаўленая угодзьдзяў царква прыйшла ў заняпад, што ледзь не прывяло да бунту прыхаджан. Таму падаўца скаргі вырашыў вярнуць царкоўныя землі і паслаў сваіх людзей, загадаўшы ім убраць жыта, пасеянае падданымі пана Шукшты. Апошні, у сваю чаргу, сабраўшы да 200 чалавек чэлядзі, узброіўшы іх стрэльбамі, дзідамі і інш., зьявіўся на полі, калі туды прыйшлі брагінскія сяляне з сьвятарамі, несшымі крыжы ў руках. Шукшта з сваімі людзьмі напаў на сьвятароў, зьбіў іх. На абарону апошніх кінуліся брагінскія сяляне і мяшчане, адбылася жорсткая бойка, якая скончылася не на карысьць З. Шукшты: ён вымушаны быў адыйсьці, маючы шмат людзей параненымі, а аднаго забітым; зь людзей Бандынэлі двое мяшчан былі цяжка параненыя. А. Бандынэлі заявіў пра адабраньне яго сялянамі зброі у пана Шукшты падчас наезду. Возны агледзеў у Брагінскім замку тую зброю: 11 стрэльбаў, 9 бердышоў, 18 кос і г. д.[39]

3 сьнежня 1719 году апошні на той час дзедзічны ўладальнік Брагінскіх добраў Ян Канецпольскі, ваявода серадзкі, спачыў. А ўжо 10 жніўня 1720 году пан Зыгмунт Шукшта, падстолі ковенскі, падаў у Оўруцкі гродзкі суд сведчаньне за подпісамі некалькіх шляхцічаў, якія на ўласныя вочы назіралі ў Брагіне жахлівую карціну: прыходзкія могілкі Сьвята-Мікольскай царквы, зруйнаваныя на загад пана Аляксандра Бандынэлі, войскага мельніцкага, а разам косьці і чарапы, раскіданыя паўсюдна. На вызваленым жа месцы адказчыкам па-блюзьнерску закладзены быў італьянскі сад (ogród włoski)[40]. 14 чэрвеня 1724 году дорпацкі падкаморы Аляксандр Антоні Бандынэлі з жонкай заявілі ў судзе, што патрацілі вялікія сродкі на засяленьне і аднаўленьне застаўнога маёнтку Брагін, які атрымалі ў надта зруйнаваным стане[41].

У тарыфе Оўруцкага павету Кіеўскага ваяводзтва 1734 году, складзеным паводле зьвестак папярэдняй люстрацыі, засьведчана, што ў частцы места Брагін і яшчэ 36 паселішчах, якія трымаў пан Бандынэлі, налічвалася каля 355 двароў (прыкладна 2130 жыхароў). У частцы Брагіна і прыналежных да яе 19 паселішчах (акрамя Залесься і Зашчоб’я сялецкіх айцоў базылянаў), што знаходзіліся ў заставе ў пана Сіліча, было каля 175 двароў (прыкладна 1050 жыхароў)[42]. А. Бандынэлі спачыў у 1733 годзе і менавіта тады князь Міхал Сэрвацы з старэйшай галіны і апошні ў родзе Вішнявецкіх ці не ўпершыню падпісаўся як «hrabia... na Brahiniu»[43].

Пасьля сьмерці князя Міхала Сэрвацыя Вішнявецкага ў 1744 годзе яго вялізныя ўладаньні адыйшлі да жонкі княгіні Тэклі з Радзівілаў († канец 1747). Прычым на Брагіне з прылегласьцямі ёй было запісана, верагодна, дзеля аднаўленьня маёнтку, 400 000 злотых[g]ref>Czamańska I. Wiśniowieccy. S. 451-452</ref>.

У 1748 г. мястэчка Брагін названае ў ліку паселішчаў, частка жыхароў якіх (галоўным чынам, шляхта) належала да рыма-каталіцкай Астраглядавіцкай парафіі Оўруцкага дэканату Кіеўскай дыяцэзіі[44]. Ад студзеня 1749 году маёнтак стаў уласнасьцю Замойскіх[45]. Паводле ксяндза Ст. Залэнскага, дачцэ Міхала (†1735) і Эльжбеты (з князёў Вішнявецкіх) Замойскіх Катарыне, якая пабралася шлюбам з Янам Каралем Мнішкам, падкаморым каронным, пры сямейным падзеле ў 1750 годзе дасталося ў трыманьне «Брагінскае графства». Тады ж яна і фундавала ў Брагіне пры касьцёле, які наноў паставіла, місію, прызначыла езуіцкай рэзыдэнцыі ў Юравічах пэўную суму грошай з умовай, каб нехта з місіянэраў прыбываў да Брагіна і абслугоўваў духоўныя патрэбы католікаў[h][46].

Часам не абміналі Брагін і гайдамакі. У 1750, 1751 годзе мястэчка і ваколіцы, частка якіх была тады ўладаньнем пана Францішка Антонія Ракіцкага, ротмістра ашмянскага, пацярпелі ад іх рабаўніцтваў[47]. З паказаньняў арыштанта, гайдамацкага ватажкі, Івана Падалякі ў Кіеўскім гродзкім судзе ад 20 кастрычніка 1750 году: «…ідучы да Брагіня каля млыноў, што завуцца Гарадзішчам, здыбалі аднаго чалавека, з імя і прозьвішча невядомага, які… ўзяўся дабраахвотна праводзіць, і пайшлі да Брагіня; у Брагіню ўначы зрабавалі двух габрэяў: сукмані, маніста, серабро і грошы забралі; кожнаму гайдамаку ў цьвёрдай манеце дасталася па дзесятку рублёў, а ў дробнай манеце маскоўскай – па пяць рублёў і шэсць грывень; тую дробную манету ўсю аддалі правадніку Сьцяпану..; той жа Сьцяпан з Брагіня праводзіў іх да дому свайго бацькі і, там накарміўшы, у бацькі пакінуў грошы, а сам павёў іх да сваіх паноў, да Кімбараўкі…»[48]. Нярэдка, рабаўніцтвы суправаджаліся забойствамі. Уражвае наступнае сьведчаньне: «Тот же секунд-майор Галцов 25 августа 1750 г. рапортовал: «сего августа 25 дня писал к нему польского местечка Лоева, владельца конюшенного и ротмистра Антония Рокицкого местечка Брагина управитель шляхтич Верига, что сего августа против 25-го числа разбойников 12 ч-к, в ночи при селе Игрушине попа Павла Лазниченка разбили и двор огнем спалили, и жида разбили и огнем сожгли, а жидовку до смерти скололи; да в деревне Сувиде жида разбили, а жидовку огнем же зжгли и жиденка до смерти скололи, которое де село Игрушин и дер. Сувида разстоянием от Днепра против Любич с 15 верст». Пазьней Ф. Ракіцкі паведамляў кіеўскаму гэнэрал-губэрнатару М. І. Лявоньцеву: «сего 1752 г. мая 10-го н. с. два гайдамаки именем Грицько Киселенко, а другой Пархоменко пойманы с товарищи в розбое и в допросе сего мая 15 в лоевском замке показали: …Из Жаров вышев, имев всякое к пропитанию изобилие, плыли Днепром до реки Брагинки и хотели прийти до местечка Брагина, но имея предосторожность, что были в опасности, поплыли вверх Днепром к Лоеву, мимо Любеча…»[49].

У 1750 — 1753 гадох памежныя канфлікты з князямі Шуйскімі, уладальнікамі Хвойнікаў і Астраглядавічаў, мелі, відавочна, пакуль што пасэсары Брагінскага маёнтку паны Ян Караль Мнішак, падкаморы літоўскі, і Францішак Антоні Ракіцкі, войскі ашмянскі[50]. У 1754 годзе маёнтак Брагін (Брагінскае графства і Ялчанскі ключ) быў куплены ў княгіні Эльжбэты, дачкі Міхала Сэрвацыя, Вішнявецкай Міхалавай Замойскай за 550 000 злотых панам Францам Антоніем, сынам Мікалая, Ракіцкім (†1759), лідарам групоўкі Чартарыйскіх у Рэчыцкім павеце. Пасьля гэтага судовыя прэтэнзіі суседзяў, апекуноў непаўналетніх хойніцкіх Шуйскіх паноў Быстрых, старостаў ліноўскіх, наступных апекуноў князёў Шуйскіх, старостаў ніжынскіх, былі ўжо толькі да паноў Ракіцкіх і іх сваякоў паноў Рафала Аскеркі, Міхала Страшэвіча, якія некаторы час мелі дачыненьне да Брагінскіх добраў[51]. На 1754 год у мястэчку Брагін налічвалася 117 двароў (прыкладна 702 жыхары), зь якіх «do grodu» (Оўруцкага замку) выплачвалася 18 злотых і 7 з паловай грошаў, «na milicję» (на вайсковыя патрэбы павету і ваяводзтва) 73 злотых[52]. 2 жніўня 1776 году ў Мазырскім гродзкім судзе для пана Міхала Ракіцкага, палкоўніка пяцігорскага, з падачы ротмістра ашмянскага пана Алаізія Ракіцкага, было актыкавана абмежаваньне Брагінскай воласьці 1512 года, згодна з указам караля Жыгімонта Старога, праведзенае дзеля чалабітнай князя Міхаіла Васільевіча Збараскага. У гэты раз дакумэнт быў запісаны пад назвай «Akt Ograniczenia Hrabstwa Brahińskiego»[53]. Брагін заставаўся ў валоданьні Ракіцкіх да 1880-х гадоў.

Габрэйскія перапісы 1765, 1778 і 1784 гадоў засьведчылі, што ў Брагіне налічвалася адпаведна 64 двары, 260 жыхароў, 31 двор, 90 жыхароў і 47 двароў з 152 жыхарамі. Мястэчка — цэнтр аднаіменнага кагала, да якога ў названыя гады належалі насельнікі 41, 28 і 26 вёсак, хутароў і фальваркаў, а ў іх разам зь мястэчкам пражывала 532, 189 і 223 pogłowia żydowskiego; некаторыя ў 1784 г. запісаны хрысьціянамі, таму пагалоўшчыне не падлягалі — у Лісьцвіне, Веляціне, Еўлашах, Дубліне[54]. Прыкметнае ўбываньне колькасьці юдэяў і прыняцьце некаторымі зь іх хрысьціянства магло быць выклікана выбухам гайдамацка-сялянскай Каліеўшчыны 1768 г., адгалоскі якой дасягалі і нашых мясьцінаў.

Пад уладай Расейскай імпэрыіРэдагаваць

 
Канфэрэнцыя настаўнікаў, 1933 г.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Брагін апынуўся ў межах Чарнігаўскага намесьніцтва, з 1796 году ў складзе адноўленага Рэчыцкага павету спачатку Чарнігаўскай, потым Маларасейскай, а з 29 жніўня 1797 году Менскай губэрні Расейскай імпэрыі[55]. У крыніцы, заснаванай на зьвестках расейскай рэвізіі 1795 году, сказана, што мястэчка Брагін было ў супольным валоданьні графаў Людзьвіка і Алаізія Ракіцкіх, мела «грунт песковатой 14 уволок», а сена па балотах тамтэйшыя жыхары накошвалі 270 вазоў. Тут існавала адна зь сямі ў Рэчыцкай акрузе юдэйскіх школ, якая месьцілася ў драўляным будынку[56].

На 1860 год у Брагіне было 260 двароў, дзейнічалі 2 цэрквы і філіяльны касьцёл, штогод праводзілася 2 кірмашы. На 1873 годзе маёнтак знаходзіўся ў валоданьні А. Канопліна, купца 1-й гільдыі. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у Брагіне дзейнічалі 3 царквы, капліца і 4 юдэйскія малітоўныя дамы, працавалі валасная ўправа, царкоўнапрыходзкая школа, народная вучэльня, паштова-тэлеграфны аддзел, хлебазапасны магазын, млын, броварня, 6 крупадзёрак, 3 маслабойні, 5 гарбарняў, 5 цагельных прадпрыемстваў, 82 крамы і 2 заезныя дамы, штотыднёва праводзіліся таргі, 2 разы на год адбываліся кірмашы. На 1905 год — дзейнічалі 2 царквы, працавала школа.

Найноўшы часРэдагаваць

9 лютага 1918 году, яшчэ да падпісаньня Берасьцейскай мірнай дамовы з бальшавіцкай Расеяй (3 сакавіка), Германія перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана была часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Брагін, аднак, апынуўся ў складзе часова створанай 15 чэрвеня Палескай губэрні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка – у Мазыры. Ад 18 траўня тут дзейнічала "варта Украінскай Дзяржавы"[57].

1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Брагін з воласьцю ўвайшоў у склад Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі, аднак 16 студзеня Масква адабрала яго разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.

8 сьнежня 1926 году Брагін і яго значна пашыраную тэрытарыяльна воласьць вярнулі БССР. Тады ж ён стаў цэнтрам раёну. 27 верасьня 1938 году Брагін атрымаў афіцыйны статус гарадзкога пасёлку.

У Другую сусьветную вайну з 28 жніўня 1941 да 23 лістапада 1943 году Брагін знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй. У 1986 годзе ў выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС мястэчка апынулася ў зоне радыяктыўнага забруджваньня.

ГеаграфіяРэдагаваць

Каля Брагіна ёсьць паклады жалезьняку, гліны і суглінкаў.

НасельніцтваРэдагаваць

ДэмаграфіяРэдагаваць

  • XIX стагодзьдзе: 1860 год — 2628 чал.; 1880 год — 2,7 тыс. чал.[58]; 1897 год — 4519 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1905 год — 2,7 тыс. чал.; 1939 год — 4,7 тыс. чал.; 1969 год — 6,7 тыс. чал.; 1985 год — 5,6 тыс. чал.; 1993 год — 3,7 тыс. чал.[59]; 1995 год — 2 тыс чал.[60]
  • XXI стагодзьдзе: 2004 год — 3,6 тыс. чал.; 2006 год — 3,7 тыс. чал.; 2008 год — 3,7 тыс. чал.; 2009 год — 3954 чал.[61] (перапіс); 2016 год — 3698 чал.[62]; 2017 год — 3662 чал.[63]; 2018 год — 3681 чал.[1]

АдукацыяРэдагаваць

У Брагіне працуюць дашкольная ўстанова, сярэдняя і музычная школы.

МэдыцынаРэдагаваць

Мэдычнае абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўляюць лякарня і паліклініка.

КультураРэдагаваць

Дзейнічаюць бібліятэка і дом культуры.

Мас-мэдыяРэдагаваць

Вядуцца радыётрансьляцыі, выходзіць газэта «Маяк Палесься».

ЗабудоваРэдагаваць

Сучасны Брагін плянавальна складаецца зь сеткі кварталаў, выцягнутых уздоўж ракі. Асноўныя адміністрацыйныя і гандлёвыя будынкі канцэнтруюцца вакол пляцу. У цэнтральнай частцы разьмяшчаюцца 2-, 4- і 5-павярховыя жылыя дамы. Астатняя забудова пераважна аднапавярховая, драўляная.

ЭканомікаРэдагаваць

Прадпрыемствы харчовай прамысловасьці, мэтэастанцыя.

Турыстычная інфармацыяРэдагаваць

ІнфраструктураРэдагаваць

Дзейнічае гістарычна-этнаграфічны музэй (з 1987 году) з мастацкай галерэяй.

Страчаная спадчынаРэдагаваць

  • Замак (XV—XVII стст.)
  • Касьцёл (сярэдзіна XVIII ст.)
  • Царква Раства Багародзіцы (1790)
  • Царква Сьвятога Мікалая (XVII ст.)
  • Царква Сьвятой Тройцы (1786)

ГалерэяРэдагаваць

АсобыРэдагаваць

ЗаўвагіРэдагаваць

  1. ^ Въ лЂто 6655 (1147)
  2. ^ Раней, у 1490, 1511, 1512 гадох ён ужо, бывала, падпісваўся Вішнявецкім, а ў 1517 годзе, незадоўга да сьмерці, Вішнявецкім і Збараскім.
  3. ^ Тады Брагінам валодаў князь Аляксандр Міхайлавіч Вішнявецкі, а Астраглядавічамі і Хвойнікамі князь Дзьмітры Раманавіч Відэніцкі.
  4. ^ Полгак – кароткая стрэльба, калібрам удвая меншым, чым у гакаўніцы.
  5. ^ Яе мужа ня стала ў 1622 годзе.
  6. ^ Год спачыну княгіні Грызельды.
  7. ^ Параўнаньня дзеля: на Вішняўцы cum attinentiis - «усяго» 111 000 злотых.
  8. ^ Некаторыя зьвесткі пра місіянэраў-езуітаў сустракаем ў мэтрычных кнігах Астраглядаўскага касьцёла: ксяндзы Вітвіцкі (1751), Ігнацы Барановіч (1752), Адальбэрт Чэрскі (1756—1760, 1767), Юзаф Артэльскі (1769, 1773), Стэфан Маргелевіч (1773); трое апошніх названыя менавіта місіянэрамі брагінскімі, гл.: НГАБ. Ф. 1781. Воп. 27. Спр. 202. А. 153адв., 154—155адв., 156адв., 158—158адв.

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  2. ^ Полное собрание русских летописей (ПСРЛ). Т. 2. Ипатьевская летопись. — СПб., 1908. Стб. 359.
  3. ^ ПСРЛ. Т. 2. Стб. 658.
  4. ^ Полехов С. В. Наследники Витовта. Династическая война в Великом княжестве Литовском в 30-е годы XV века. – Москва: «Индрик», 2015. С. 521 – 525
  5. ^ Semkowicz W. Przywileje Witolda dla Moniwida, starosty Wileńskiego, i testament jego syna Jana Moniwidowicza. // Ateneum Wileńskie. – Wilno, 1923. № 5 (6). S. 261.
  6. ^ Вячаслаў Насевіч. Манівідавічы. // Вялікае Княства Літоўскае. Энцыклапедыя: у 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2006. Т. 2. С. 270.
  7. ^ Акты, относящиеся к истории Западной России – Т. 1(6): Сборник документов канцелярии великого князя литовского Александра Ягеллончика, 1494–1506 гг. Шестая книга записей Литовской метрики / М. Е. Бычкова (отв. сост.), О. И. Хоруженко, А. В. Виноградов; отв. ред. тома С. М. Каштанов – Москва; С.-Петербург: Нестор-История, 2012. С. 397, 399.
  8. ^ Ткачоў М. А. Замкі і людзі. — Мінск: Навука і тэхніка, 1991. С. 123 — 124
  9. ^ Памятники дипломатических сношений Московского государства с Польско-Литовским. – Т. 1. (1487–1532). – С.- Петербург, 1882. С. 395, 400
  10. ^ Аrchiwum Główny Akt Dawnych. Аrchiwum Рrozorów і Jelskich (далей: AGAD. APiJ). Sign. 1. S. 3, 200
  11. ^ Акты, относящиеся к истории Западной России. Т. 1(6). С. 37.
  12. ^ Lietuvos Metrika. Kniga Nr. 8 (1499 – 1514). / A. Baliulis ir kt.– Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidykla, 1995. С. 131 – 132, 168 – 169.
  13. ^ Lietuvos Metrika. Kniga Nr. 8 (1499 – 1514). С. 431.
  14. ^ НГАБ у Мінску. Ф. 1728. Врп. 1. Спр. 19. А. 1049—1050адв.
  15. ^ Lietuvos Metrika. Knyga Nr. 9 (1511–1518). Užrašymų knyga 9 / Metryka Litewska. Księga Nr 9 / 9 księga wpisów / Księga-kontynuacja (1508–1518). Wydał K. Pietkiewicz (Uniwersytet im. Adama Mickiewicza w Poznaniu). – Vilnius: Žara, 2002 [2004]. С. 240
  16. ^ Зимницька С. П. Родові володіння Вишневецьких на території Волині, Брацлавщини і Київщини в рецепції українських і польських істориків / С. П. Зимницька // Гуманітарний журнал. — 2005. — № 1-2. — С. 128, 130
  17. ^ Грынявецкі В. Брагін. // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. Т. 1. А-К. С. 340.
  18. ^ AGAD. APiJ. Sign. 1. S. 3, 4
  19. ^ Wolff J. Kniaziowie litewsko-ruscy od czternastego wieku. — Warszawa, 1895. S. 553, 556
  20. ^ Volumina Legum. Tom II. — Petersburg: Nakładem i drukiem Józafata Ohryzki, 1859. S. 84 — 87; Падалінскі У. // Беларускі гістарычны агляд. — 2012. Т. 19. С. 329—337 (Рэцэнзія на кн.: Litwin H. Równi do równych: kijowska reprezentacja sejmowa 1569—1648. — Warszawa, 2009)
  21. ^ Акт о разделе имения Брягин. 1574 г. // Беларускі археаграфічны штогоднік – Выпуск 1. – 2000. С. 187–192.
  22. ^ Źródła dziejowe. T. XX. Polska XVI wieku pod względem geograficzno-statystycznym; T. IX: Ziemie ruskie. Ukraina (Kijów — Bracław) / A. Jabłonowski — Warszawa, 1894. Wykazy… S. 36, 37, 38
  23. ^ Руська (Волинська) метрика [Текст] : регести документів Коронної канцелярії для укр. земель (Волинське, Київське, Брацлавське, Чернігівське воєводства) 1569 – 1673 / Держ. ком. арх. України, Центр. держ. істор. арх. України, м. Київ, Ін-т укр. археографії та джерелознавства ім. М. С. Грушевського НАН України, Генер. дирекція держ. арх., Голов. арх. давніх актів ; ред. і упоряд Г. Боряк [та ін.] ; передм. П. К. Грімстед. – Київ, 2002. С. 301 – 302
  24. ^ Акты, собранные в библиотеках и архивах Российской империи археографической экспедицией Императорской академии наук. Т. 2. 1598 – 1613. – С.-Петербург, 1856. С 143; Русская историческая библиотека.– С.-Петербург, 1891. Т. XIII. Стб. 22, 973
  25. ^ Бельскі С. В. З гісторыі ўладароў і маёнткаў Брагіншчыны XVI—XVIII стст. // Брагинщина в контексте истории белорусско-украинского пограничья: сборник научных статей / редкол. А. Д. Лебедев (отв. ред.) [и др.]. — Минск: Четыре четверти, 2018. 19 — 23
  26. ^ Архив Юго-Западной России (далей: Архив ЮЗР). Ч. 7. Т. 1. Акты о заселении Юго-Западной России. — Киев, 1886. С. 393 — 394, 399
  27. ^ Tomkiewicz W. Jeremi Wiśniowiecki (1612–1651) / W. Tomkiewicz. – Warszawa, 1933. S. 112, 113
  28. ^ Czamańska I. Wiśniowieccy. Monografia rodu. – Poznań, 2007. S. 145, 171
  29. ^ Еврейские хроники XVII столетия (Эпоха ”хмельничины”). Исследование, перевод и комментарии С. Я. Боровского. – Иерусалим: Гешарим, 1997. С. 112, 164
  30. ^ Джерела з історії Національно-визвольної війни українського народу 1648—1658 рр. Т. 1 (1648—1649). — Київ, 2012. С. 264, 266
  31. ^ Мацук А. Брагін. // Князі Вишневецькі. – Київ, 2016(2017). С. 213 – 215
  32. ^ Czamańska I. Wiśniowieccy. S. 334–335; аўтар прывяла сьведчаньне аб валоданьні Ст. Канецпольскім Брагінам на 1676 год.
  33. ^ Pamiętniki o Koniecpolskich. Przyczynek do dziejów polskich XVII wieku. / Wydał Stanisław Przyłęcki. — Lwów, 1842. S. 375—389
  34. ^ АрхивЮЗР. Ч. 7. T. 1. С. 489, 490, 502
  35. ^ Архив ЮЗР. Ч. 7. Т. 1. С. 550—551
  36. ^ Архив ЮЗР. Ч. 3. Т. 2. Акты о казаках (1679–1716). – Киев, 1868. С. 148–158
  37. ^ Опись актовой книги Киевского центрального архива. № 25 / Сост. А. Т. Белоусов. – Киев, 1881. С. 12
  38. ^ Опись актовой книги Киевского центрального архива. № 27 / Сост. А. Т. Белоусов. – Киев, 1882. С. 5, 45
  39. ^ Опись актовой книги Киевского центрального архива. № 34 / Сост. А. И. Савенко. – Киев, 1906. С. 28–29
  40. ^ Архив ЮЗР. Ч. 1. Т. 4. Акты об унии и состоянии православной церкви с половины XVII века (1648–1798). – Киев, 1871. С. 401–402
  41. ^ Опись актовой книги Киевского центрального архива. № 38 / Сост. Е. П. Диаковский – Киев, 1906. С. 28
  42. ^ Тарифи подимного податку, сеймикові лауди і люстрації Київського воєводства першої половини XVIII століття. /Вид. друге, доп. Укл. Конрад Жеменецький. — Біла Церква, 2015. С. 21, 39, 283—285
  43. ^ Акты, издаваемые Виленской археографической комиссией. – Вильна, 1870. Т. IV. Акты Бресцкого гродского суда. С. 485
  44. ^ Ks. Orłowski K. N. Defensa biskupstwa y dyecezyi Kiiowskiey. — Lwów, 1748. S. 148
  45. ^ Czamańska I. Wiśniowieccy. S. 452
  46. ^ Załęski S. Jezuici w Polsce. Kraków, 1905. T. 4. Cz. 4: Kolegia i domy założone za królów Jana Kazimierza, Michała, Jana III, obydwóch Sasów i Stanisława Augusta. 1648—1773. S. 1551
  47. ^ Белоруссия в эпоху феодализма. Сборник документов и материалов. Том 2: С середины XVII до конца XVIII века, до воссоединения с Россией / Под ред. А.И. Азарова, А.М. Карпачева, Е.И. Корнейчик. – Минск: Издательство Академии наук БССР, 1960. С. 396–398
  48. ^ Архив ЮЗР. Ч. 3. Т. 3. Акты о гайдамаках (1700–1768). – Киев, 1876. С. 529–530
  49. ^ Исторические материалы из архива Киевского губернского правления. Выпуск 5. / Сост. ред. неофициальной части Ал. Андриевский. – Киев, 1883. С. 13, 16, 30
  50. ^ AGAD. APiJ. Sign. 1. S. 70—71
  51. ^ AGAD. APiJ. Sign. 1. S. 71 etc.
  52. ^ Тариф подимного податку Київського воєводства 1754 року. /Опрацював Конрад Жеменецький. — Біла Церква, 2015. С. 188; гл. таксама: С. 13—15, 20—22
  53. ^ Бельскі С. В. З гісторыі ўладароў і маёнткаў Брагіншчыны XVI—XVIII стст. С. 7—11
  54. ^ Архив ЮЗР. Ч. 5. Т. 2. Переписи еврейского населения в юго-западном крае в 1765—1791 гг. — Киев, 1890. С. 302, 391—392, 710—711
  55. ^ Насевіч В., Скрыпчанка Т. Рэчыцкі павет / В. Насевіч, Т. Скрыпчанка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. – Т. 6. Кн. 1. – Мінск: БелЭн, 2001. C. 181–182
  56. ^ Петреченко І. Є. «Камеральное описание… Речицкой округи» 1796 р.: інформаційний потенціал пам’ятки // Днепровский паром. Природное единство и историко-культурное взаимодействие белорусско-украинского пограничья / Материалы международной конференции (26-27 апреля 2018 г., г. Гомель). — Минск: Четыре четверти, 2018. С. 71, 75
  57. ^ Ціхаміраў А. В. Станаўленне і развіццё беларуска-украінскіх адносін у 1918 – 1920 гг. // Веснік БДУ. Сер. 3. 2005. № 3. С. 28 – 32; Грицкевич А. П. Борьба за Украину, 1917 – 1921 / А. П. Грицкевич; под науч. ред. А. Е. Тараса. – Минск: Современная школа, 2011. С. 92 – 93; Ільїн О. Західне Полісся в Українській Державі гетьмана Скоропадського (Історія в документах) / О. Ільїн // Над Бугом і Нарвою : український часопис Підляшшя. – 2014. № 3. С. 42; Замойский А. С. Брагин и местечки юго-восточной Беларуси в условиях перехода от войны к миру. 1918 – 1922. // Брагинщина в контексте истории белорусско-украинского пограничья. С. 85
  58. ^ Jelski A. Brahin // Słownik geograficzny... T. I. — Warszawa, 1880. S. 348
  59. ^ ЭГБ. Т. 2. — Менск, 1994. С. 63.
  60. ^ БЭ. Т. 3. — Менск, 1996. С. 227.
  61. ^ Перепись населения — 2009. Гомельская область(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  62. ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  63. ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь

ЛітаратураРэдагаваць

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Брагінсховішча мультымэдыйных матэрыялаў