Сакавік
← сакавік → | ||||||
Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
1 | 2 | 3 | ||||
4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 |
11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 |
18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 |
25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 |
2024 год Усе дні |
Сакаві́к, альбо Марац — трэці месяц году ў грыгарыянскім календары. Мае 31 дзень. 20—21 сакавіка адбываецца веснавое раўнадзенства. У Паўночнай паўкулі пачынаецца астранамічная вясна, у Паўднёвай — восень.
Этымалёгія
рэдагавацьБеларуская назва «соковикъ» зафіксаваная ў слоўніку Івана Насовіча (1870) і праілюстраваная прыказкаю «Які сакавік, такі і красавік»[1].
У выданьнях Францішка Скарыны падаецца старадаўняя назва месяцу — марець[2], у «Храналёгіі» Андрэя Рымшы (1581) ён называецца марецъ[3]. У газэце «Наша Ніва» ўжываліся варыянты марац (1907—1909); сакавік (март) (1910—1912); далей — сакавік, хоць сустракалася і назва марац (1913—1915)[4].
Назва гэтага месяца ў многіх эўрапейскіх мовах паходзіць ад лацінскага Martius (ад Марса, бога вайны).
Мінуўшчына
рэдагавацьНапачатку сакавік быў першым месяцам году ў рымскім календары. У 45 годзе да н. э. Юлі Цэзар увёў рэформу календара, і першым месяцам году стаў студзень. Пры ўмове, што сакавік — першы месяц году, атрымаем, што кожны дзень году мае пастаянны нумар, незалежна ці ў высакосны ці ў просты год. А цяпер, калі год пачынаецца ў студзені, 1 сакавіка мае нумар 60 у простым годзе, але 61 у высакосным.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ И. Носович. Словарь бѣлорусскаго нарѣчія. — Санкт-Петербург: 1870. — С. 599.
- ^ Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А. Ф. Коршунава, паказальнікі А. Ф. Коршунава, В. А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — 207 с. — 4250 ас. — ISBN 5-343-00151-3
- ^ Андрей Рымша. [Хронология]…
- ^ Крамко, І. І., Юрэвіч, А. К., Яновіч, А. І. Гісторыя беларускай літаратурнай мовы. У 2 т. / Акадэмія навук БССР, інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа. — Мн.: Навука і тэхніка, 1968. — Т. 2. — 342 с.
Літаратура
рэдагаваць- Андрей Рымша. [Хронология] (1581) // Транслитерация О.Лицкевича по факсимиле в изд.: Запаско Я. П. Мистецька спадщина Івана Федорова. Львів, 1974. С.33, 36.
- Аркадзь Жураўскі. Гісторыя беларускай літаратурнай мовы. — 1967 Т. 2. — С. 138, 139.
- Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А. Ф. Коршунава, паказальнікі А. Ф. Коршунава, В. А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — 207 с. — 4250 ас. — ISBN 5-343-00151-3