Міністэрства транспарту і камунікацыяў Рэспублікі Беларусь
Міністэ́рства тра́нспарту і камуніка́цыяў Рэспу́блікі Белару́сь (Мінтранс Беларусі) — ведамства ўраду Беларусі, упаўнаважанае кіраваць шляхамі зносінаў. Міністар транспарту і камунікацыяў прызначаецца й здымаецца з пасады прэзыдэнтам.
Міністэрства транспарту і камунікацыяў Рэспублікі Беларусь | |
Абрэвіятура | МТК РБ |
---|---|
Дата ўтварэньня | 25 жніўня 1991 (33 гады таму) |
Штаб-кватэра | Менск, вул. Чычэрына, д. 21 |
Міністар | Аляксей Ляхновіч |
Першы намесьнік | Валер Вярэніч |
Намесьнікі | Натальля Александровіч, Сяргей Дубіна[1] |
Зьвязаныя кампаніі | «Белтэхагляд», «Беларускае рачное параходзтва» |
Бюджэт | 2336,2 млрд рублёў[2] (2009 год; 833,4 млн $[3]) |
Сайт | mintrans.gov.by |
Колішняя назва | Міністэрства транспарту (да 5 лютага 1993 г.[4]) |
Будова
рэдагаваць- Цэнтральны апарат — 2 дэпартамэнты, 8 управаў і 6 аддзелаў[5], а таксама 2 інспэкцыі;
- Прадпрыемствы «Віцебскаблаўтатранс», «Гомельаблаўтатранс», «Горадняаблаўтатранс», «Менскаблаўтатранс», «Белтрансснаб», «Транстэхніка», «Белтэхагляд», «Гомельскі аўтарамонтны завод», «Мазырскі аўтарамонтны завод», «Беларускае рачное параходзтва» (Гомель), «Белводшлях» (Гомель), «Днепра-Бугскі водны шлях» (Пінск), «Ніжняпрыпяцкае» (Мазыр), «Гомельскі суднабудаўніча-суднарамонтны завод», «Пінскі суднабудаўніча-суднарамонтны завод», «Рэчыцкі суднабудаўніча-суднарамонтны завод», «Беларуская інспэкцыя рачнога рэгістру» (Гомель), «Белсуднапраект» (Гомель) ды Днепра-Бярэзінскае прадпрыемства водных шляхоў (Бабруйск);
- Аўтамабільныя вучэльні — Берасьцейская, Віцебская, Гарадзенская, Гомельская, Магілёўская й Маладэчанская.
- Беларуская чыгунка,
- Газэта «Транспартны весьнік» (па-расейску: Транспортный вестник).
Задачы
рэдагаваць- стварэньне ўмоваў для задаволеньня патрэбаў спажыўцоў транспартных паслугаў;
- спрыяньне сумесна зь іншымі дзяржаўнымі ўстановамі разьвіцьцю перавозак;
- правядзеньне нарадаў аб перавозках з зацікаўленымі дзяржаўнымі ўстановамі;
- спрыяньне наўпроставым сувязям айчынных перавозчыкам з замежнымі;
- парадкаваньне перавозак;
- павышэньне выніковасьці кіраваньня ўрадаваю транспартнаю ўласнасьцю;
- павышэньне спабораздольнасьці вываза транспартных паслугаў;
- разьвіцьцё тавараправоднай сеткі за мяжой;
- прыцягненьне ў галіну перавозак вонкавых пазыкаў.
Паўнамоцтвы
рэдагаваць- парадкаваньне капіталаўкладаньняў у галіну перавозак;
- спрыяньне ўтварэньню спаборнага асяродзьдзя ў галіне перавозак;
- парадкаваньне вонкавагандлёвых грузаперавозак;
- выдаткоўваньне на разьвіцьцё вывазу транспартных паслугаў ды міжнародных транспартных шляхоў, што праходзяць празь землі дзяржавы;
- спрыяньне страхаваньню перавозак;
- заключэньне й выкананьне міжведамственных міжнародных дамоваў аб перавозках;
- выдача дазволаў на перавозкі й нагляд за выкананьнем іх умоваў;
- распрацоўка ды нагляд за выкананьнем заканадаўства аб перавозках;
- ухваленьне ведамственных загадаў ды пастановаў;
- нагляд за выкарыстаньнем ды кіраваньнем урадавым дарожным фондам;
- спрыяньне найму транспартных сродкаў;
- вызначэньне коштаў дарожнага будаўніцтва ды нагляд за іх ужыцьцём;
- вядзеньне ведамственнай статыстыкі;
- улік цэнаў на транспартныя паслугі ды нагляд за іх ужыцьцём;
- распрацоўка разьвіцьця ды нагляд за гаспадарчаю дзейнасьцю ведамственных прадпрыемстваў;
- парадкаваньне рахункаводзтва й справаздачнасьці ў галіне перавозак;
- валоданьне, выкарыстаньне й распараджэньне ведамственнай уласнасьцю;
- заключэньне з прафэсійнымі зьвязамі пагадненьняў аб аплаце працы;
- удзел сумесна з зацікаўленымі ведамствамі ўраду ў міжнародных транспартных арганізацыях;
- узгадненьне міжнародных пасажырскіх перавозак з адпаведнымі ведамствамі іншых дзяржаваў;
- удзел у распрацоўцы правілаў бясьпечнага карыстаньня транспартнымі сродкамі;
- нагляд за станам ды разбудоваю шляхоў зносінаў;
- падрыхтоўка пераводу галіны перавозак на ваеннае становішча;
- загадваньне распрацоўкаю ды будаваньнем агульнадзяржаўных аўтамабільных дарогаў ды цывільных лётнішчаў;
- ладжаньне прафэсійных спаборніцтваў у галіне перавозак;
- улік суднаў ды вызначэньне парадку вядзеньня суднавой кнігі;
- нагляд за выкананьнем правілаў бясьпекі суднаходзтва ў нутраных водах;
- выдача беларускіх пасьведчаньняў асобы марака;
- спрыяньне конкурсам на будоўлю шляхоў зносінаў;
- ухваленьне ведамственных пастановаў аб парадку перавозак;
- узгадненьне разбудовы органамі выканаўчай улады аўтамабільных дарогаў агульнага карыстаньня;
- забарона руху па аўтамабільных дарогах пры здарэньнях, стыхійных бедзтвах ды правядзеньні іх рамонта;
- выдача дазволаў на праезд цяжкавагавых ды буйнагабарытных транспартных сродкаў па аўтадарогах агульнага карыстаньня;
- абмежаваньне масы ды нагрузак на восі транспартных сродкаў пры надворных умовах, што паніжаюць бясьпеку аўтамабільных дарогаў;
- паведамленьне аб сэзонных заканадаўчых абмежаваньнях дарожнага руху ў адпаведныя ўстановы іншых дзяржаваў, што заключылі з урадам Беларусі дамовы аб аўтамабільных зносінах;
- ладжаньне збору платы за праезд па аўтадарогах;
- вядзеньне ўліку аўтадарогаў агульнага карыстаньня ды выдача зьвестак аб іх;
- ухваленьне найменьняў ды нумароў агульнадзяржаўных дарогаў;
- вызначэньне парадку абсьледаваньня аўтадарогаў;
- вызначэньне парадку прадкладкі інжынэрных камунікацыяў у паласе адводу агульнадзяржаўных аўтадарог;
- узгадненьне разьмяшчэньня прадпрыемстваў прыдарожнага абслугоўваньня зь іх уласьнікамі ды органамі выканаўчай улады;
- нагляд за выкананьнем правілаў бясьпекі палётаў;
- улік і допуск да выкарыстаньня цывільных паветраных суднаў ды лётнішчаў;
- распрацоўка заканадаўства аб цывільных палётах;
- апавяшчэньне аб хібах цывільных паветраных суднаў;
- выдача дазволаў на выкананьне палётаў ды ўжыцьцё бартавых радыёстанцыяў цывільных паветраных суднаў з прысваеньнем пазыўнога радыёсыгналу;
- нагляд за выкананьнем правілаў міжнародных палётаў у паветранай прасторы дзяржавы;
- мэдычна-санітарнае абслугованьне працаўнікоў паветраных суднаў дзяржаўных установаў;
- узгадненьне будаўніцтва ў ваколіцах цывільных лётнішчаў;
- улік паветраных здарэньняў у дзяржаве[6].
Мінуўшчына
рэдагаваць5 ліпеня 1993 году Вярхоўны Савет перайменаваў Міністэрства транспарту ў Міністэрства транспарту і камунікацыяў[7]. 22 ліпеня 1993 году Пастановаю № 491 урад улучыў у яго склад управу цывільнай авіяцыі ды Беларускую чыгунку. Прэзыдэнт вылучыў іх са складу міністэрства ўказамі ад 4 красавіка 1995 г № 126 і ад 17 красавіка 1996 году № 150 адпаведна, аднак указам ад 5 траўня 2006 году № 289 зноў вярнуў іх да складу міністэрства[8].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Кіраўніцтва (бел.). Міністэрства транспарту і камунікацыяў Рэспублікі Беларусь. Праверана 28 ліпеня 2024 г.
- ^ Закон Рэспублікі Беларусь аб рэспубліканскім каштарысе на 2009 год (рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (13 лістапада 2008). Праверана 31 жніўня 2010 г.
- ^ Зьвесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валютаў на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2009 год. Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. — Паводле сярэдняе за 2009 год цаны (2803,27) набыцьця даляра за рублі на валютным рынку. Праверана 31 жніўня 2010 г.
- ^ Пастанова Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь ад 5 лютага 1993 г. № 2172 «Аб утварэньні Міністэрства транспарту і камунікацыяў Рэспублікі Беларусь» (рас.). Беларускі прававы партал. Праверана 31 жніўня 2010 г.
- ^ Будова цэнтральнага апарату Міністэрства транспарту і камунікацыяў Рэспублікі Беларусь (рас.). Міністэрства транспарту і камунікацыяў Рэспублікі Беларусь. Праверана 31 жніўня 2010 г.
- ^ Пастанова Рады міністраў Рэспублікі Беларусь ад 31 ліпеня 2006 г. № 985 (рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь. Праверана 31 жніўня 2010 г.
- ^ Міністар транспарту і камунікацыяў Рэспублікі Беларусь Шчэрба Іван Іванавіч. Беларускае тэлеграфнае агенцтва. Праверана 31 жніўня 2010 г.
- ^ Гісторыя (рас.). Міністэрства транспарту і камунікацыяў Рэспублікі Беларусь. Праверана 31 жніўня 2010 г.