Аляксандар Краўцэвіч

беларускі гісторык, археоляг

Аляксандар Канстантынавіч Краўцэвіч (нар. 13 верасьня 1958, вёска Лупачы Мастоўскага раёну) — беларускі гісторык і археоляг. Доктар гістарычных навук (1998), прафэсар. Ляўрэат Прэміі імя Францішка Багушэвіча (2013)[1].

Алесь Краўцэвіч

лац. Aleś Kraŭcevič
Варшава (Польшча), 19 верасьня 2013 г.
Дата нараджэньня 13 верасьня 1958(1958-09-13) (66 гадоў)
Месца нараджэньня вёска Лупачы, Мастоўскі раён, Гарадзенская вобласьць, Беларуская ССР, СССР
Месца вучобы Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт (1981)
Занятак археоляг, гісторык, лектар
Навуковая сфэра Гісторыя
Месца працы Вышэйшая эканамічная школа ў Беластоку
Вядомы як Аўтар кнігі «Гедымін (1316–1341). Каралеўства Літвы і Русі»
Сябра ў Беларускае гістарычнае таварыства і Саюз беларускіх пісьменьнікаў
Навуковая ступень доктар гістарычных навук[d] (1999)
Навуковы кіраўнік Міхась Ткачоў
Узнагароды Прэмія імя Францішка Багушэвіча (2013)
Подпіс Выява аўтографу

Біяграфія

рэдагаваць

Скончыў БДУ (1981). У 1981—1984 роках навучаўся ў асьпірантуры Інстытуту археалёгіі АН СССР. У 1985—1987 роках працаваў малодшым навуковым супрацоўнікам аддзелу археалёгіі ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі. У 1987—1990 роках — у Беларускім Рэстаўрацыйна-праектным інстытуце (начальнік аддзелу архітэктурна-археалягічных дасьледаваньняў). У 1988 року абараніў кандыдацкую дысэртацыю па тэме «Гарады і замкі Беларускага Панямоння 14—17 стст. (планіроўка, культурны слой)» (кіраўнік акадэмік Барыс Рыбакоў). У 1991—1993 роках займаў пасаду загадніка аддзелу археалёгіі ў архітэктурна-рэстаўрацыйным каапэратыве «Арк», далей — на пасадзе намесьніка Старшыні Дзяржаўнай інспэкцыі аховы гістарычна-культурнай спадчыны (1993), першага прарэктара Гарадзенскага дзяржунівэрсытэту (1994—1995).

У сакавіку 1995 року з прычыны зьмены палітычнай сытуацыі ў Беларусі пакінуў пасаду прарэктара і паступіў у дактарантуру БДУ (1995—1998). У лютым 1996 — траўні 1997 року праходзіў навуковае стажаваньне ў Ягелонскім унівэрсытэце ў Кракаве (кіраўнік — прафэсар Ежы Выразумскі). 4 сьнежня 1998 року ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі абараніў доктарскую дысэртацыю на тэму «Вялікае Княства Літоўскае ў другой палове 13 — пачатку 14 ст.: генезіс дзяржавы па пісьмовых і археалагічных крыніцах». У 2001 року абраны Старшынём выканкаму Рады Беларускага Гістарычнага Таварыства, таго ж року — прафэсар Вышэйшай эканамічнай школы ў Беластоку[2]. Ад лютага 2005 року сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў.

У 2009 року ўвайшоў у грамадзкі арганізацыйны камітэт «Міленіюм Літвы». У звароце арганізацыйнага камітэту паведамлялася, што назва Літва датычыцца старажытнай тэрыторыі Беларусі, а цяперашнія беларусы да пачатку XX стагодзьдзя называлі сябе ліцьвінамі[3].

У час пратэстаў супраць фальсыфікацыі выбараў, гвалту і беззаконьня 25 кастрычніка 2020 року затрымліваўся супрацоўнікамі сілавых структураў рэжыму Лукашэнкі. Па трох днях затрыманьня 28 кастрычніка атрымаў 270 рублёў штрафу[4].

Узнагароды і прэміі

рэдагаваць

Навуковая дзейнасьць

рэдагаваць

Дасьледуе беларускае Сярэднявечча, палітычную гісторыю Вялікага Княства Літоўскага. Ад 1998 року рэдагуе выданьне ў Горадні навуковага гістарычнага і краязнаўчага часопіса «Гістарычны Альманах». Ад чэрвеня 2015 року вядзе цыкль перадач «Загадкі Беларускай гісторыі» на тэлеканале Белсат.

Распрацаваў канцэпцыю ўтварэньня Вялікага Княства Літоўскага як балцка-славянскай дзяржавы. Прыйшоў да наступных асноўных высноваў (2000)[6]:

  • ВКЛ узьнікла ў сярэдзіне XIII ст. у балцка-славянскай кантактавай зоне (басэйн Верхняга і Сярэдняга Нёмана — харонім «Літва»).
  • Штуршком да пачатку працэсу дзяржаваўтварэньня стала вонкавая пагроза з боку Залатой Арды і Тэўтонскага ордэна.
  • Існаваньне раньнефэўдальнага балцкага дзяржаўнага ўтварэньня (зьвяза або канфэдэрацыі) — папярэдніка ВКЛ — нельга лічыць даведзеным, яно, з усяго відаць, міт.
  • Пачаткам ВКЛ стаў утвораны каля 1248 году зьвяз усходнеславянскага гораду Наваградку з балцкім нобілем Міндоўгам.
  • ВКЛ з самага пачатку было біэтнічнай балцка-ўсходнеславянскай дзяржавай з дамінаваньнем усходнеславянскага элемэнту.

Аўтар працаў пра матэрыяльную культуру местаў, мястэчак і замкаў Панямоньня XIV—XVIII стагодзьдзяў, палітычную гісторыю Вялікага Княства Літоўскага XIII—XVI стагодзьдзяў, этнічныя працэсы на Беларусі ад Сярэднявечча да найноўшага часу[2].

Асноўныя працы

рэдагаваць

Літаратура

рэдагаваць
  • Краўцэвіч А. К. // Археалогія і нумізматыка Беларусі: Энцыклапедыя. — Менск: БелЭн, 1993. — 702 с.: іл. ISBN 5-85700-077-7. — С. 341.
  • Краўцэвіч А. К. // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0 — С. 144.
  • Краўцэвіч А. К. // Выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы. — Горадня: ГрДУ, 1999. — 595 с ISBN 985-417-164-7. — С. 250.
  • Краўцэвіч А. К. // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4: Кадэты — Ляшчэня. — 432 с. — ISBN 985-11-0041-2 — С. 254.
  • Пяткевіч А. М. Краўцэвіч А. К. // Людзі культуры з Гродзеншчыны. — Горадня: ГрДУ, 2000. — С. 163.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць