Канфэдэрацыя
Канфэдэрацыя (лац. confoederatio — саюз) — саюз дзяржаваў з захаваньнеім іх сувэрэнітэту ў поўным аб’ёме. Спалучае рысы міжнароднай і дзяржаўнай установы. Зьяўляецца пераходнай да пабудовы фэдэрацыі або распаду дзяржаўнага саюза. Рысы: 1) утварэньне на аснове дамовы; 2) дзяржавы-ўдзельніцы маюць права вольнага выхаду з саюза; 3) пастановы саюзнай улады маюць сілу са згоды дзяржаваў-удзельніцаў; 4) саюзнае кіраўніцтва вядзе справы зьнешняй палітыкі (вайна, мір) і шляхоў зносінаў; 5) пералік саюзных органаў улады вызначаецца ўстаноўчай саюзнай дамовай; 6) супольны парлямэнт утвараецца з пасланьнікаў ад прадстаўнічых установаў дзяржаўваў-удзельніцаў, якія абавязваюць тых пасланьнікаў выконваць выдадзеныя ім указаньні, 7) у пастаянных саюзных органаў адсутнічаюць уласныя паўнамоцтвы; 8) дзяржавам-удзельніцам належыць права адмовы ў прызнаньні і ўжываньні пастановаў саюзнай улады; 9) каштарыс утвараецца за кошт добраахвотных унёскаў дзяржаваў-удзельніцаў; 10) дзяржавы-ўдзельніцы маюць права ўстанаўліваць мыты на перамяшчэньне асобаў, тавараў, паслугаў і капіталаў; 11) адсутнасьць адзінага парадку грашовага абарачэньня; 12) вайсковыя злучэньні набіраюцца дзяржавамі-ўдзельніцамі з падвойным падпарадкаваньнем саюзным і дзяржаўным установам; 13) адсутнасьць саюзнага грамадзянства[1].
Былыя канфэдэрацыі: Кальмарская унія (1397—1523) ЗША (1781—1789), Швайцарыя (1291—1798, 1803—1848), Нямецкі Саюз (1815—1866), Швэдзка-нарвэская ўнія (1814—1905), Аўстра-Вугоршчына (1867—1918). У наш час існуе толькі адно такое ўтварэньне — Эўрапейскі Зьвяз, заснаваны ў 1993 годзе[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Генадзь Маслыка. Канфэдэрацыя // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1999. — Т. 8. — С. 10. — 576 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0144-3
Гэта — накід артыкула пра палітыку. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |