Крэйда

асадкавая парода

Крэйда — белая горная парода, мяккая і сопкая, складаецца амаль выключна з драбнюткіх зярнятак скрытнакрышталічнага мінэралу кальцыту (прыроднага карбанату кальцыя), складаючага да 99 % ад агульнай масы.

Здабыча крэйды з пакладаў у Даніі

У складзе крэйды звычайна знаходзіцца невялікі прымешак драбнюткіх зярнятак кварцу і мікраскапічныя псэўдамарфозы кальцыту па выкапнёвых марскіх арганізмах (радыёлярыі і інш.). Часьцяком сустракаюцца буйныя закамянеласьці мелавога пэрыяду: белемніты, аманіты і інш.

Ужываньне крэйды і яе аналягі

рэдагаваць
 
Выкарыстаньне крэйды ў навучальных мэтах

Молатая крэйда шырока ўжываецца ў якасьці таннага матэрыялу — пігмэнту, для пабелу, афарбоўкі плоту, сьцен, бардзюраў, для аховы ствалоў дрэваў ад сонечных апёкаў.

Ужываюць, акрамя гэтага, у лякафарбавай прамысловасьці (белы пігмэнт), гумавай, папяровай; у цукровай прамысловасьці — для ачысткі цукровабурачнага соку, для вытворства даўкіх рэчываў (вапна, партлянд-цэмэнт), у шклопрамысловасьці, для вытворства запалак.

Штучную крэйду атрымліваюць з вапняку. У большасьці школаў, інстытутаў крэйда выкарыстоўваецца для таго, каб пісаць ёю на вялікіх дошках для агульнага агляду і па гэты дзень.

Паклады крэйды ў Беларусі

рэдагаваць
  1. ^ http://www.sb.by/post/74692/(недаступная спасылка) Советская Белоруссия (04.10.2008) (рас.)
  2. ^ http://www.sb.by/post/33550/(недаступная спасылка) Советская Белоруссия (27.12.2003) (рас.)