336-я рэактыўная артылерыйская брыгада

падразьдзяленьне Ўзброеных сілаў Беларусі

336-я рэакты́ўная артылеры́йская брыга́да — падразьдзел узброеных сілаў Беларусі. Месца дыслякацыі штабу — Асіпавічы.

336-я рэактыўная артылерыйская брыґада

Нашыўка 336-ое брыґады
Гады існаваньня з 1972 року
Краіна Нацыянальны сьцяг Беларусі Беларусь
Падпарадкаваньне Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь
Уваходзіць у Сухапутныя войскі Рэспублікі Беларусь
Тып баявая вайсковая частка
Функцыя палявыя пошукі загінулых на вайне
Дысьлякацыя Асіпавічы (Асіпавіцкі раён, Магілёўская вобласьць)
Дзейны камандзір Аляксандр Цішкевіч

Гісторыя

рэдагаваць

Вайсковая частка 12180 была сфарміраваная ў 1972 годзе, калі ў адпаведнасьці з Дырэктываю Камандуючага войскамі Чырвонасьцяжнае Беларускае вайсковае акругі і загадам камандзіра 51-й ґвардзейскае артылерыйскае Аршанскае Чырвонасьцяжнае, ордэна Аляксандра Неўскага дывізіі быў утвораны 1360-ты рэактыўны артылерыйскі полк, узброены РСЗА «Град».

У 1983 годзе на базе 1360 рэап была сфарміраваная 336-я рэактыўная артылерыйская брыґада 51-й ґвардзейскае артылерыйскае дывізіі. На ўзбраеньне рэабр атрымала РСЗА «Ураган».

У 1989 годзе брыґада атрымала на ўзбраеньне РСЗА «Сьмэрч» і прыняла ўдзел у досьведна-дасьледчых тактычных вучэньнях з баявою стральбою на паліґоне Капусьцін Яр.

У 2016 годзе на ўзбраенне брыґады пачалі паступаць РСЗА «Палянэз».