Палянэз (зброя)

рэактыўная сыстэма залпавага агню Беларусі

«Палянэ́з» — беларуская рэактыўная сыстэма залпавага агню вялікай далёкасьці.

«Палянэз»

На парадзе 3 ліпеня 2017 году
Тып рэактыўная сыстэма залпавага агню
Краіна паходжаньня Беларусь
Гісторыя выкарыстаньня
Пэрыяд выкарыстаньня з 2016 году
Выкарыстаньне Азэрбайджан, Беларусь
Гісторыя вытворчасьці
Канструктар Ігар Данцоў, Юры Чорны
Дата стварэньня Травень 2015
Вытворца «Завод дакладнай электрамэханікі» (Беларусь)
Кошт адзінкі $9,83 млн (2015 г.; распрацоўка)
Вытворчасьць з 2015 году
Адзінак створана 26 (на 2019 год)
Мадыфікацыі «Палянэз-М»
Характарыстыкі
Вага 45 тонаў[1]
Даўжыня 12 669 мм[2]
Шырыня 3070 мм
Вышыня 3025 мм
Дыямэтар 301 мм (ракета)
Экіпаж 3

Асноўнае ўзбраеньне ракета В-300
Рухавік 8-цыліндравы, V-падобны
368 кіляват (500 к.с.)
Магутнасьць/вага 11,5 к.с./тона
Ёмістасьць загрузкі 22,2 тоны
Трансьмісія аўтаматычная
Падвеска 4-восевая, незалежная, тарсійная
Дарожны прасьвет 40 см
Ёмістасьць баку 2х385 літраў
Практычная далёкасьць 1000 км (цягач)/300 км (ракета)
Вышыня палёту 42 км
Хуткасьць 80 км/гадз (цягач)/ 5 Мах (ракета)
Сыстэма кіраваньня пульт
Сыстэма стырнавога кіраваньня гідраўлічны ўзмацняльнік, зьлева, 1 і 2 масты
Дакладнасьць адхіленьне да 30 м
Плятформа запуску цягач МЗКЦ-7930

Упершыню была прадэманстраваная 9 траўня 2015 року на вайсковым парадзе ў гонар Дню Перамогі ў Менску[3]. 22 жніўня 2016 году яе прынялі на ўзбраеньне ў Беларусі[4].

РСЗА «Палянэз» створаная беларускімі арганізацыямі абарончага сэктару эканомікі і адпавядае найлепшым сусьветным аналягам. Кожная баявая машына гэтай сыстэмы здольная адначасова нанесьці кропкавы ўдар па васьмі цэлях на адлегласьці больш як 200 км. Чатырохвосныя шасі высокай праходнасьці МЗКЦ-7930 «Астроляг» баявых і транспартна-зараджальных машын РСЗВ «Палянэз» вырабленыя на Менскім заводзе колавых цягачоў[5].

Астатнія характарыстыкі сыстэмы невядомыя, аднак, на думку вайсковых экспэртаў і на падставе вонкавага выгляду комплексу, убачанага на парадзе, ён створаны на аснове кітайскай сыстэмы Norinco AR3[6] з магчымым выкарыстаньнем ракетаў[7].

Уласьцівасьці

рэдагаваць

Баявая машына РСЗА «Палянэз» зьмяшчала 8 накіравальных пускавых кантэйнэраў і прызначалася для топагеадэзічнай прывязкі, прыцэльваньня і аўтаматызаванага пуску ракетаў па разьлічаных устаноўках. Зараджаная баявая машына вагой 45 тонаў разьмяшчалася на шасі МЗКЦ-7930 і мела далёкасьць пуску ад 50 да 300 км. Дакладнасьць стральбы складала да 30 мэтраў кругавога верагоднаснага адхіленьня (КВА). Разгортваньне займала 8 хвілінаў, залп — 1 хвіліну, перазарадка — 20 хвіл., згортваньне — 2 хвіліны. Хуткасьць перамяшчэньня дасягала 80 км/гадз. Экіпаж налічваў 3 чалавекі[1].

Транспартна-зараджальная машына (ТЗМ) РСЗА «Палянэз» зьмяшчала 8 перавозных пускавых кантэйнэраў і прызначалася для іх перагрузкі на баявую машыну з дапамогай бартавога крана. Загружаная ТЗМ вагой 45 тонаў таксама разьмяшчалася на шасі МЗКЦ-7930, перамяшчалася з хуткасьцю да 80 км/гадзіна і мела экіпаж у складзе 3 чалавек[8].

Мінуўшчына

рэдагаваць

9 траўня 2015 году на парадзе ў Менску ўпершыню паказалі рэактыўнаю сыстэму залпавага агню (РСЗА) «Палянэз». Кожная баявая машына РСЗА магла паразіць 8 цэляў на адлегласьці да 200 км Шасі баявых і зараджальных машынаў РСЗА вырабілі на ААТ «Менскі завод колавых цягачоў» (МЗКЦ"). Вытворцам самой РСЗА было абароннае прадпрыемства Беларусі[3]. 13 траўня 2015 году міністар абароны Беларусі Андрэй Раўкоў паведаміў пра намер паставіць РСЗА «Палянэз» ва Ўзброеныя сілы Рэспублікі Беларусь у 2016 годзе[9]. 3 лістапада 2015 году А. Лукашэнка наведаў УП «Завод дакладнай электрамэханікі» ў Койданаўскім раёне (Менская вобласьць), дзе выраблялі ракеты РСЗА «Палянэз»[10]. 9 сьнежня 2015 году Савет міністраў Беларусі ўхваліў Пастанову № 1023, якой унёс у Дзяржпраграму інавацыйнага разьвіцьця стварэньне спэцыяльнай тэхнікі «Палянэз-ЗДЭМ» цягам 2013—2016 гадоў «Заводам дакладнай электрамэханікі» на суму 159,8 млрд рублёў ($9,83 млн)[11]. 10 сьнежня 2015 году намесьнік старшыні Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэту Беларусі (ДВПК) Ігар Быкаў паведаміў, што ракеты РСЗА «Палянэз» належалі да клясы «зямля-зямля»[12].

4 лютага 2016 году намесьнік міністра абароны па ўзбраеньні Ігар Лацянкоў заявіў, што выпрабаваньні РСЗА «Палянэз» праводзілі ў Кітаі: «Сыстэма, баявое разгортваньне якой складае ня больш за 10 хвілін, час поўнай перазарадкі ўстаноўкі — ня больш за 20, а страляе яна адначасова 8 ракетамі, паказала вельмі добрыя вынікі. Таму мае выдатную пэрспэктыву прымяненьня як у нашай краіне, так і ў якасьці экспартнага варыянту. … У бліжэйшы час ужо на тэрыторыі нашай краіны будзе праведзены заключны этап выпрабаваньняў, па выніках якога мы плянуем да верасьня ўключыць адзін дывізіён дадзенага комплексу ў склад 336-й рэактыўнай артылерыйскай брыгады» (Асіпавічы, Магілёўская вобласьць)[13]. 15 лютага 2016 году старшыня ДВПК Беларусі Сяргей Гурулёў паведаміў А. Лукашэнку, што РСЗА «Палянэз» ужо прынялі на ўзбраеньне[14]. 10 чэрвеня 2016 году старшыня ДВПК Гурулёў атрымаў акты і пратаколы дзяржаўнага выпрабаваньня РСЗА «Палянэз», на стварэньнем якога працавала звыш 20 установаў Беларусі[15]. 16 чэрвеня 2016 году правялі першыя ў Беларусі баявыя пускі ракетаў РСЗА. Ранкам разьлік прыбыў у Гомельскую вобласьць, адкуль выпусьціў ракету на адлегласьць 200 км для паражэньня цэлі ў Берасьцейскай вобласьці. Палёт ракеты праходзіў на вышыні 42 км Траекторыя пралягла праз 9 раёнаў 2 вобласьцяў Беларусі. 4-восевае шасі «Астроляг» вытворчасьці «МЗКЦ» дазволіла перасоўвацца з хуткасьцю да 70 км за гадзіну. Выпрабаваньне РСЗА «Палянэз» прайшло ў спалучэньні зь іншымі беларускімі распрацоўкамі. Радыёлякацыйная станцыя (РЛС) «Усход» суправаджала ракеты ўвесь палёт. Бесьпілётнікі «Бусел» і «Беркут» забясьпечылі відэаназіраньне. Сувязь трымалі празь беларускі спадарожнік «БелКА-2». А. Лукашэнка даручыў старшыні Савету міністраў Беларусі Андрэю Кабякову ўзнагародзіць распрацоўніўкаў РСЗА і заявіў, што «гэта вельмі шчасьлівы дзень для абароны дзяржавы». Старшыня ДВПК Сяргей Гурулёў заявіў, што РСЗА «Палянэз» — «гэта зброя стрымліваньня», і дадаў: «Задача кіраўніком дзяржавы пастаўленая была 2 гады назад. На працягу гэтага часу мы выканалі паэтапна ўсе задачы па распрацоўцы і ходзе выпрабаваньняў». Дзяржсакратар Савету бясьпекі Беларусі Станіслаў Зась адзначыў: «мы ў нашай краіне разьвілі новую галіну ведаў і новую галіну вытворчасьці — ракетабудаваньне». У ДВПК Беларусі прызналі, што наперадзе распрацоўка РСЗА з далёкасьцю стральбы да 300 км[16]. Пагатоў адхіленьне існай ракеты РСЗА «Палянэз» ад зададзеных каардынатаў на найбольшай адлегласьці ў 200 км склала менш за 30 мэтраў[17]. 5 ліпеня 2016 году начальнік ракетных войскаў і артылерыі Ўзброеных сілаў Беларусі Генадзь Казлоўскі паведаміў, што «17 ліпеня Ўзброеныя сілы прымаюць на ўзбраеньне гэты комплекс» РСЗА. У дапрацаваным стане РСЗА «Палянэз» прызначалася для паражэньня на далечыні ад 50 да 200 км укрытай артылерыі і бранятэхнікі, летакоў на лётнішчах разьмяшчэньня, ракетных комплексаў, у тым ліку зэнітных (ЗРК), і жывой сілы[18]. 3 жніўня 2016 году Савет міністраў Рэспублікі Беларусь зацьвердзіў Пастанову № 610 «Аб узнагароджаньні Ганаровай граматай…» 2 супрацоўнікаў УП «Завод дакладнай электрамэханікі» — вядучага інжынэра Ігара Данцова і намесьніка галоўнага канструктара Юрыя Чорнага — за значны ўклад у стварэньне і пасьпяховае выпрабаваньне айчыннага ракетнага комплексу «Палянэз»[19]. 22 жніўня 2016 году РСЗА прынялі на ўзбраеньне 336-й рэактыўнай артылерыйскай брыгады Ўзброеных сілаў Беларусі, што месьцілася ў Асіпавіцкім раёне (Магілёўская вобласьць). Начальнік Генэральнага штаба Ўзброеных сілаў Беларусі Алег Белаконеў удакладніў, што «сыстэма „Палянэз“ прызначаная для аснашчэньня рэактыўнага дывізіёна брыгады»[4]. На ўрачыстасьці прысутнічаў камандзір разьліку Максім Яцко, які зьдзейсьніў першы пуск ракеты. Пагатоў ракета магла манэўраваць супраць зьбіцьця ў паветры[20]. РСЗА разьмяшчалася на аўтамабільным шасі МЗКЦ-793000-300 з аўтаматычнай каробкай перадач, што мела колавую формулу 8х8[21]. Перад урачыстасьцю 77-ы асобны рэактыўны артылерыйскі дывізіён правёў 150-кілямэтровы марш са Слуцка (Менская вобласьць), дзе адбываліся апошнія працы на прадпрыемстве-вытворцы. У склад падразьдзяленьня ўвайшоў рухомы загадны пункт батарэі на шасі грузавіка МАЗ-6317[22]. 8 верасьня 2016 году ў Палацы незалежнасьці А. Лукашэнка ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды канструктарам і вайскоўцам, якія распрацавалі і паставілі на ўзбраеньне РСЗА «Палянэз». У строй прынялі дывізіён РСЗА ў складзе 13 машынаў, зь іх 6 баявых машынаў[23]. 27—30 верасьня 2016 году ў Баку (Азэрбайджан) «Завод дакладнай электрамэханікі» ўпершыню паказаў РСЗА «Палянэз» за мяжой на 2-й Азэрбайджанскай міжнароднай абароннай выставе (АМАВ-2016). Азэрбайджанскі прэзыдэнт Ільхам Аліеў наведаў стэнд завода, дзе азнаёміўся зь беларускай РСЗА[24].

27 студзеня 2017 году старшыня ДВПК Беларусі Сяргей Гурулёў паведаміў пра намер выпрабаваць у 2017 годзе РСЗА «Палянэз» з далёкасьцю да 300 км (В-300) і давесьці долю мясцовых складнікаў пры вытворчасьці РСЗА да 80%. Калі «Палянэз» з ракетамі В-200 мог паразіць 8 цэляў на плошчы 10х10 км, то В-300 — на плошчы 20х20 км[25]. 20 траўня 2017 году ў Менску адкрылася Міжнародная выстава ўзбраеньня і вайсковай тэхнікі (МВУВТ), на якой прадставілі РСЗА «Палянэз»[26]. Прылады кіраваньня і навядзеньня «Палянэзу» былі беларускай вытворчасьці[27]. 1 чэрвеня 2017 году на лётнішчы «Ліпкі», што на ўсходзе Менскага раёну, разьмясьцілі 9 машынаў РСЗА «Палянэз» са складу 77-га дывізіёна 336-й артылерыйскай брыгады для падрыхтоўкі да параду. Зь іх 6 машынаў мелі ўдзельнічаць у парадзе, у тым ліку баявыя, зараджальныя і кіраўнічыя машыны[28]. 3 ліпеня 2017 году дывізіён РСЗА, якога ставала для зьнішчэньня 48 цэляў, прыняў удзел у парадзе[29]. 26 кастрычніка 2017 году Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь паведаміла пра выпрабаваньне РСЗА «Палянэз» у Гомельскай вобласьці з баявымі пускамі на 300 км[30]. 19 лістапада 2017 году абноўленую РСЗА паказалі на сьвяткаваньні Дня артылерыста ў Лашанскім сельсавеце Менскага раёну. Пультам кіраваньня ажыцьцяўлялі разгортваньне РСЗА і пуск ракеты. Шасі мела гідрапнэўматычную падвеску для павышэньня праходнасьці па бездаражы. У разьлік уваходзілі машына дастаўкі з 8 ракетамі і аўтамабіль кіраваньня з магчымасьцю сувязі на адлегласьці да 50 км[31]. 24 лістапада 2017 году начальнік ракетных войскаў і артылерыі УС Беларусі Генадзь Казлоўскі заявіў: "Пакуль комплекс «Палянэз-М» яшчэ не прыняты на ўзбраеньне, але дзяржаўныя выпрабаваньні завяршаюцца. Баявы пуск ракеты на 300 км адбыўся вельмі добра, адхіленьне ад цэлі склала ўсяго 19,3 мэтру. Для такой далёкасьці гэта выдатны вынік. Ракета была выпушчаная ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласьці і трапіла ў цэль у Івацэвіцкім раёне, што на Берасьцейшчыне. Комплекс унівэрсальны: можа прымаць ракеты як 200-кілямэтровай, так і 300-кілямэтровай далёкасьці. У пэрспэктыве плянуем прымяняць з гэтага комплексу апэратыўна-тактычную ракету кшталту «Іскандэра»[32]. 30 лістапада 2017 году прадстаўнік ДВПК Уладзімер Лаўранюк паведаміў, што камісія ДВПК Беларусі зацьвердзіла акт прыёмкі досьледна-канструктарскай працы (ДКП) УП «Завод дакладнай электрамэханікі» па мадэрнізацыі РСЗА «Палянэз» да ўзроўню «Палянэз-М» з далёкасьцю стральбы да 300 км. Лаўранюк адзначыў, што ў выніку дапрацоўкі колавага шасі МЗКЦ-7930-313 для разьмяшчэньня ўзбраеньня РСЗА вырасла яго грузападымальнасьць і дадалі абсталяваньне жыцьцезабесьпячэньня асабістага складу[33]. Ракета з далёкасьцю 300 км была на 20 см даўжэйшай за ракету з далёкасьцю 200 км. На сьнежань 2017 году заключылі кантракт на пастаўку РСЗА «Палянэз» у Азэрбайджан[27].

 
Новая ракета для РСЗА «Палянэз» вагой 480 кг (Менская выства ўзбраеньня, 17 траўня 2019 г.)

31 студзеня 2018 году старшыня ДВПК Беларусі Алег Двігалёў адзначыў, што сёлета стаіць задача па экспарце РСЗА «Палянэз» у дзяржавы СНД і больш далёкія краіны[34]. 14 лютага 2018 году міністар абароны Беларусі Андрэй Раўкоў паведаміў, што ў дапрацаванай РСЗА «Палянэз» вырасла хуткасьць ракеты з далёкасьцю 300 км: «Новая ракета ляціць з хуткасьцю 5 Мах(be) — не існуе сродкаў, здольных зьбіць такую ракету»[35]. 22 лютага 2018 году А. Лукашэнка выказаў удзячнасьць кітайскаму боку за дапамогу ў распрацоўцы РСЗА «Палянэз» і заўважыў: «Гэтая сыстэма перасягнула нашыя чаканьні. Яна ўжо сёньня карыстаецца попытам замежных дзяржаваў. І мы пачалі вытворчасьць гэтай вельмі дарагой зброі для некалькіх дзяржаваў сьвету, аснашчаючы і сваю армію»[36]. 5 красавіка 2018 году вайсковы аглядальнік Аляксандар Алесін заўважыў наконт РСЗА «Палянэз»: «Ракета, зьмяняючы курс, ляціць на вышыні каля 50 км, пікіруе на цэль амаль вэртыкальна, дасягаючы хуткасьці 5500-6000 км/гадзіна. Гэта дазваляе аднесьці боепрыпас да гіпэргукавай зброі. У дадатак ён устойлівы да перашкодаў. Сродкаў СПА/ПРА, здольных паразіць такі снарад, сёньня ў сьвеце не існуе»[37]. 18 красавіка 2018 году стала вядома пра заказ урадам Азэрбайджану першай пастаўкі 10 камплектаў РСЗА, што ўлучала ракеты, транспартна-зараджальныя машыны, пункт кіраваньня і радыёлякацыйныя станцыі (РЛС)[38]. 2-4 траўня 2018 году на палігоне Сары-Шаган у Казахстане (Карагандзінская вобласьць) прайшло сумеснае камандна-штабное вучэньне ракетных войскаў і артылерыі Ўзброеных сілаў Беларусі і Казахстану з баявымі пускамі ракетаў РСЗА «Палянэз»[39]. 11 чэрвеня 2018 году РСЗА «Палянэз» паступілі ва Ўзброеныя сілы Азэрбайджану[40]. 4 ліпеня 2018 году Міністэрства абароны Беларусі прадставіла 38 прадстаўнікам 19 дзяржаваў-удзельніцаў Арганізацыі бясьпекі і супрацы ў Эўропе баявую машыну РСЗА «Палянэз» з ракетамі 200-кілямэтровай далёкасьці В-200 (В-200 БМ «Палянэз»). 5 ліпеня замежным прадстаўнікам паказалі саму РСЗА ў разьмяшчэньні 120-й асобнай гвардзейскай мэханізаванай брыгады, што знаходзілася ў Першамайскім раёне Менску (Усходні вайсковы гарадок). Азнаямленьне з РСЗА адбылося ў адпаведнасьці зь Венскім дакумэнтам «Аб умацаваньні даверу і бясьпекі ў Эўропе» ад 30 лістапада 2011 году[41]. 17 ліпеня 2018 году выпрабавалі колавае шасі МЗКЦ-7930-313 з гідрамэханічнай перадачай (ГМП), створанае для мадэрнізаванай РСЗА «Палянэз-М». Яго вырашылі выкарыстаць у якасьці транспартнай і прывадной базы для баявой і транспартна-зараджальнай машынаў (ТЗМ) — вырабаў В-300БМ і В-300ТЗМ. У ДВПК Беларусі адзначылі, што пасьля дапрацоўкі паветра ў кабіне падаграецца ад ахаладжэньня рухавіка, а ахалоджваецца кандыцыянэрам. Узімку прадугледзелі незалежны абагравальнік. Прылада праветрываньня ачышчала паветра і стварала залішні ціск у кабіне. У ДВПК дадалі, што на шасі ўсталявалі паліўныя бакі павялічанай ёмістасьці. Радыятары ГМП і рухавіка ўсталявалі паралельна. Канструкцыю бункераў зьмянілі для адводу нагрэтага паветра, што ахалоджвала радыятары ГМП і рухавік. У раздатачнай каробцы павялічылі перадатачную колькасьць паніжальнай перадачы, што павысіла праходнасьць і цягавітасьць ГМП. Таксама павысілі грузападымальнасьць і зьнізілі мэталаёмістасьць шасі за кошт узмоцненай рамы з высокатрывалай сталі і падвескі з узмацняльнымі элемэнтамі ў папярочных рычагах. Шыны абсталявалі сыгналізацыяй праколу і рэгулятарам ціску паветра. Колавае шасі МЗКЦ-7930-313 магло абсталёўвацца бартавой інфармацыйна-кіравальнай сыстэмай (БІКС) і дадатковым тормазам-запавольнікам для руху на зацяжным горным спуску[42]. 27 верасьня 2018 году ў Азэрбайджан прыбыла новая партыя РСЗА «Палянэз» з 301-мілімэтровымі ракетамі далёкасьцю ад 50 да 300 км. РСЗА паставілі паводле міжурадавага пагадненьня між Беларусьсю і Азэрбайджанам[43]. 23 кастрычніка 2018 году сакратар Рады бясьпекі Ўзбэкістану Віктар Махмудаў сустрэўся з А. Лукашэнкам у Менску, дзе выказаў зацікаўленасьць у РСЗА «Палянэз»[44]. 13 сьнежня 2018 году на 14-й сустрэчы з рэгіянальнымі журналістамі Расеі А. Лукашэнка заявіў, што нават з улікам продажу «Палянэза» Беларусь не ўваходзіць у першую тройку краінаў, якія прадаюць зброю Азэрбайджану[45].

1 сакавіка 2019 году А. Лукашэнка заявіў: «аб ракетнай зброі „Палянэз“, якую мы стварылі не з Расеяй, а з Кітайскай Народнай Рэспублікай дзякуючы Сі Цьзіньпіну, які выдзеліў нам крэдыт наогул, лічыце, пад нуль працэнтаў. Разам з кітайскімі спэцыялістамі мы пачалі вытворчасьць „Палянэзаў“. Цяпер нашыя спэцыялісты працуюць над ракетай новага пакаленьня, усё роўна база гэта была кітайская»[46]. 15 траўня 2019 году беларускія ракетчыкі выканалі баявыя пускі з РСЗА «Палянэз» на 300 км на казаскім палігоне Сары-Шаган[47]. 16 траўня 2019 году на Менскай выставе ўзбраеньня паказалі новую ракету для «Палянэзу», баявая частка якой важыла 480 кг і магла быць аскепкава-фугаснай, бэтонабойнай і касэтнай. На пускавой машыне зьмяшчаліся 2 такія ракеты, што разам важылі менш за блёк з 8 ракетаў калібрам 300 мілімэтраў[48].

  1. ^ а б Баявая машына РСЗА «Палянэз» // ААТ «Волатаўта», 2019 г. Праверана 17 ліпеня 2019 г.
  2. ^ Шасі МЗКЦ-7930-300 // ААТ «Менскі завод колавых цягачоў», 2019 г. Праверана 15 ліпеня 2019 г.
  3. ^ а б Найноўшыя беларускія сыстэмы залпавага агню «Палянэз» упершыню былі паказаныя на парадзе ў Менску // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 9 траўня 2015 г. Праверана 15 ліпеня 2019 г.
  4. ^ а б Эдуард Мартынюк. «Палянэз» прынята на ўзбраеньне беларускай арміі // БелТА, 22 жніўня 2016 г. Праверана 12 ліпеня 2019 г.
  5. ^ Аляксандар Гелагаеў. (8 траўня 2015) Першая беларуская РСЗА «Палянэз» можа адкрыць новую старонку ў беларускім ВПК. Наша НіваПраверана 11 кастрычніка 2015 г.
  6. ^ Кітай забясьпечвае Беларусь вайсковымі тэхналёгіямі? ПалітыкаПалітык. Belarus today (22 траўня 2015). Праверана 11 кастрычніка 2015 г.
  7. ^ Денис Лавникевич. (9 чэрвеня 2015) Полонез с китайским акцентом (рас.). Belarus Security Blog. Праверана 11 кастрычніка 2015 г.
  8. ^ Транспартна-зараджальная машына РСЗА «Палянэз» // ААТ «Волатаўта», 2019 г. Праверана 17 ліпеня 2019 г.
  9. ^ Васіль Малашэнкаў. Беларускія сыстэмы залпавага агню «Палянэз» плянуецца паставіць на ўзбраеньне ў 2016 годзе - Раўкоў // БелТА, 13 траўня 2015 г. Праверана 15 ліпеня 2019 г.
  10. ^ Сьвятлана Саўко. Лукашэнка: Беларусь у ваеннай сфэры будзе і ў далейшым прытрымлівацца толькі абарончай стратэгіі // БелТА, 3 лістапада 2015 г. Праверана 15 ліпеня 2019 г.
  11. ^ Андрэй Кабякоў. Пастанова Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 9 сьнежня 2015 г. № 1023 «Аб унясеньні зьмяненьняў у Пастанову Савет міністраў Рэспублікі Беларусь ад 26 траўня 2011 г. № 669» (рас.) // Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь, 12 сьнежня 2015 г. Праверана 17 ліпеня 2019 г.
  12. ^ Беларусі эканамічна ня выгадна распрацоўваць свае пісталеты і аўтаматы - Быкаў // БелТА, 12 сьнежня 2015 г. Праверана 15 ліпеня 2019 г.
  13. ^ Зьміцер Умпіровіч, «СБ». Беларусі эканамічна ня выгадна распрацоўваць свае пісталеты і аўтаматы - Быкаў // Газэта «Наша ніва», 5 лютага 2016 г. Праверана 15 ліпеня 2019 г.
  14. ^ Беларускія ваенныя разьлічваюць у 2016-2017 гадах стварыць ракетны комплекс далёкасьцю больш як 200 км // БелТА, 15 лютага 2016 г. Праверана 12 ліпеня 2019 г.
  15. ^ У Беларусі завяршыліся выпрабаваньні рэактыўнай сыстэмы залпавага агню «Палянэз» // Эўрарадыё, 11 чэрвеня 2016 г. Праверана 15 ліпеня 2019 г.
  16. ^ Тэлеканал «Беларусь 1». У Беларусі ўпершыню праведзеныя баявыя пускі рэактыўнай сыстэмы залпавага агню «Палянэз» // Белтэлерадыёкампанія, 16 чэрвеня 2016 г. Праверана 15 ліпеня 2019 г.
  17. ^ Тэлеканал «Беларусь 1». Пасьпяховыя выпрабаваньні новага ракетнага абсталяваньня «Палянэз» // Белтэлерадыёкампанія, 16 чэрвеня 2016 г. Праверана 12 ліпеня 2019 г.
  18. ^ «Палянэз» паступіць на ўзбраеньне беларускай арміі ў ліпені // БелТА, 5 ліпеня 2016 г. Праверана 12 ліпеня 2019 г.
  19. ^ Андрэй Кабякоў. Пастанова Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 3 жніўня 2016 г. № 610 «Аб узнагароджаньні Ганаровай граматай Савета міністраў Рэспублікі Беларусь» // Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь, 6 жніўня 2016 г. Праверана 12 ліпеня 2019 г.
  20. ^ Сяргей Нікановіч. «Палянэз» на варце Айчыны // Зьвязда : газэта. — 24 жніўня 2016. — № 162 (28272). — С. 3. — ISSN 1990-763x.
  21. ^ РСЗА «Палянэз» паступіла ва Ўзброеныя сілы Беларусі // Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, 22 жніўня 2016 г. Праверана 12 ліпеня 2019 г.
  22. ^ Аляксандар Гелагаеў. «Самая магутная наша зброя»: першыя фота з дывізіёна, які ўзброіўся ракетнымі комплексамі «Палянэз» // Газэта «Наша ніва», 24 жніўня 2016 г. Праверана 15 ліпеня 2019 г.
  23. ^ Аляксей Адашкін, тэлеканал «Беларусь 1». У Палацы Незалежнасьці Аляксандар Лукашэнка ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды // Белтэлерадыёкампанія, 8 верасьня 2016 г. Праверана 12 ліпеня 2019 г.
  24. ^ РСЗА «Палянэз» стала галоўным экспанатам абароннай выстаўкі АМАВ 2016 у Баку // БелТА, 28 верасьня 2016 г. Праверана 15 ліпеня 2019 г.
  25. ^ Беларускі «Палянэз» павялічыў сваю дасягальнасьць да 300 км // Радыё «Рацыя», 27 студзеня 2017 г. Праверана 15 ліпеня 2019 г.
  26. ^ Міжнародная выстава МІЛЭКС-2017 адкрылася ў Менску // Радыё «Спадарожнік», 20 траўня 2017 г. Праверана 15 ліпеня 2019 г.
  27. ^ а б Андрэй Паротнікаў. Пра «Палянэз», які ня таньчыць // Радыё «Рацыя», 14 сьнежня 2017 г. Праверана 15 ліпеня 2019 г.
  28. ^ Вераніка Канюта. На танку Перамогі — нашчадак пераможцы // Зьвязда. — 2 чэрвеня 2017. — № 103 (28467). — С. 1, 4.
  29. ^ Аляксандар Сьмірноў, тэлеканал «Беларусь 1». Сьвяткаваньне Дня Незалежнасьці атрымалася сапраўды грандыёзным // Белтэлерадыёкампанія, 3 ліпеня 2017 г. Праверана 12 ліпеня 2019 г.
  30. ^ Тэлеканал «Беларусь 1». Мадэрнізаваную вэрсію РСЗА «Палянэз» выпрабавалі ў Гомельскай вобласьці // Белтэлерадыёкампанія, 26 кастрычніка 2017 г. Праверана 15 ліпеня 2019 г.
  31. ^ Аляксандар Камовіч, тэлеканал «Беларусь 1». Найноўшыя распрацоўкі ваенна-прамысловага комплексу. Легендарныя «Палянэзы» // Белтэлерадыёкампанія, 19 лістапада 2017 г. Праверана 15 ліпеня 2019 г.
  32. ^ Вераніка Канюта. Перадавая зброя — у руках прафэсіяналаў // Плацдарм. — 25 лістапада 2017. — № 11 (74). — С. 5.
  33. ^ Вячаслаў Будкевіч. Зацьверджаны акт прыёмкі чарговага этапу досьледна-канструктарскай працы па стварэньні РСЗА «Палянэз-М» // БелаПАН, 30 лістапада 2017 г. Праверана 15 ліпеня 2019 г.
  34. ^ Тэлеканал «Беларусь 1». У Дзяржкамваенпраме ацанілі работу ў 2017-м і вызначыліся з задачамі на год бягучы // Белтэлерадыёкампанія, 31 студзеня 2018 г. Праверана 12 ліпеня 2019 г.
  35. ^ Далёкасьць стральбы «Палянэзаў» вырасла на 100 кілямэтраў, хуткасьць ракеты павялічылася — яе немагчыма зьбіць // Партал «Наша ніва», 14 лютага 2018 г. Праверана 15 ліпеня 2019 г.
  36. ^ Міхаіл Маціеўскі. Лукашэнка расказаў аб найноўшым узбраеньні, якое пастаўляецца ў армію Беларусі // БелТА, 23 лютага 2018 г. Праверана 15 ліпеня 2019 г.
  37. ^ Аляксандар Алесін, «Беларускія навіны». «Іскандэры» супраць «Патрыётаў». Ці атрымаецца Беларусі захаваць сваё неба мірным // Газэта «Новы час», 5 красавіка 2018 г. Праверана 15 ліпеня 2019 г.
  38. ^ Аляксандра Джорджавіч, Кірыл Крывашэеў і Іван Сафронаў. «Камэрсант» напісаў пра першы продаж за мяжу беларускіх «Палянэзаў» // Партал «Наша ніва», 18 красавіка 2018 г. Праверана 15 ліпеня 2019 г.
  39. ^ Вячаслаў Будкевіч. Беларусь паказвае «Палянэз» на вучэньнях у Казахстане // БелаПАН, 2 траўня 2018 г. Праверана 15 ліпеня 2019 г.
  40. ^ Прэзыдэнт Азэрбайджана і беларускія сыстэмы залпавага агню «Палянэз» // Эўрарадыё, 11 чэрвеня 2018 г. Праверана 15 ліпеня 2019 г.
  41. ^ Прадстаўнікі краін АБСЭ азнаёміліся з найноўшым узбраеньнем беларускай арміі // БелТА, 4 ліпеня 2018 г. Праверана 12 ліпеня 2019 г.
  42. ^ Удасканаленае шасі для сыстэмы «Палянэз-М» пасьпяхова вытрымала дзяржвыпрабаваньні // БелТА, 17 ліпеня 2018 г. Праверана 12 ліпеня 2019 г.
  43. ^ У Азэрбайджан прыбыла новая партыя беларускіх «Палянэз» // Эўрарадыё, 28 верасьня 2018 г. Праверана 15 ліпеня 2019 г.
  44. ^ Тэлеканал «Беларусь 1». Прэзыдэнт Беларусі правёў сустрэчу з сакратаром Савета бясьпекі Ўзбэкістану // Белтэлерадыёкампанія, 23 кастрычніка 2018 г. Праверана 13 ліпеня 2019 г.
  45. ^ Надзея Анісовіч, Марыя Дадалка, Вольга Мядзьведзева. Шчырая размова па сутнасьці // Зьвязда. — 14 сьнежня 2018. — № 242 (28858). — С. 1, 2-3.
  46. ^ Аліна Грышкевіч. Лукашэнка: Кітай - надзейны партнэр, які заўсёды падстаўляе плячо Беларусі // БелТА, 1 сакавіка 2019 г. Праверана 13 ліпеня 2019 г.
  47. ^ Тэлеканал «Беларусь 1». На палігоне ў Казахстане беларускія ракетчыкі выканалі баявыя пускі з сыстэмы «Палянэз» // Белтэлерадыёкампанія, 15 траўня 2019 г. Праверана 13 ліпеня 2019 г.
  48. ^ Вадзім Заміроўскі. Як у расейскага «Іскандэра»: для «Палянэзу» распрацавалі новую ракету (рас.) // Tut.by, 16 траўня 2019 г. Праверана 22 верасьня 2019 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Палянэз (зброя)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў