Дуб
Дуб (Quercus) — род вечназялёных і лістападных дрэваў і кустоў сямейства букавых. Вядома каля 600 відаў, пашыраных пераважна ў Паўночным паўшар’і й гарах Паўднёвай Амэрыкі.
Дуб | |
| |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Расьліны |
Аддзел | Пакрытанасенныя |
Кляса | Двухдольныя |
Атрад | Букакветныя |
Сямейства | Букавыя |
Род | Дуб |
Бінамінальная намэнклятура | |
Quercus | |
Батанічнае апісаньнеРэдагаваць
Дрэвы вышынёй да 30-40 м, у дыямэтры больш за 1 м. Лісьце зубчастае або лопасьцевае. Кветкі тычынкавыя ў каташках, песьцікавыя — адзіночныя. Плод — жолуд. Жыве 400—500 і больш гадоў.
Цьвітуць у красавіку-траўні, плады высьпяваюць у верасьні-кастрычніку. У батанічных садах і парках 16 інтрадукаваных відаў і 7 формаў. Найбольш вядомыя: дуб паўночны, балотны, аксамітавы.
РаспаўсюджваньнеРэдагаваць
У СусьвецеРэдагаваць
У БеларусіРэдагаваць
На Беларусі дуб звычайны, або летні пашыраны па ўсёй тэрыторыі, на поўдні ўтварае дубовыя лясы. Дуб скальны, або сядзячакветны расьце ў Белавескай пушчы.
ВыкарыстаньнеРэдагаваць
Дрэва дае каштоўную прамысловую сыравіну.
ДраўнінаРэдагаваць
Драўніна цьвёрдая й гнуткая з высокімі фізыка-мэханічнымі й тэхнічнымі ўласьцівасьцямі з прыгожай тэкстурай, выкарыстоўваецца ў розных галінах прамысловасьці й гаспадаркі:
- мэблевая
- сталярная
- гідратэхнічнае будаўніцтва
- суднабудаўніцтва
КараРэдагаваць
Кара мае да 12% танідаў, што выкарыстоўваецца як добры дубільнік і добры лекавы (вяжучы) сродак.
ЖалудыРэдагаваць
Жалуды ідуць на корм жывёле і прыгатаваньне сурагату кавы.
ДрэвыРэдагаваць
Многія віды высокадэкаратыўных дрэваў выкарыстоўваюцца ў зялёным будаўніцтве (адзіныя і групавыя пасадкі, алеі, масівы, абсадка дарог).
Помнікі прыродыРэдагаваць
Шмат якія экзэмпляры аб’яўлены помнікамі прыроды.
Сакральнае значэньнеРэдагаваць
Цікавосьці й гістарычныя зьвесткіРэдагаваць
Раней на Беларусі са ствалоў дубоў рабілі лодкі-дубы (чаўны).
ЛітаратураРэдагаваць
- Парфёнаў В. І., Анціпаў В. Р. Дуб (Quercus). // Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 2: Гатня ― Катынь / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — 520 с. С. 222—224.
Глядзіце таксамаРэдагаваць
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
Дуб — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў