Крэўская унія
Крэ́ўская у́нія — пагадненьне аб дынастычным зьвязе паміж Польшчай і Вялікім Княствам Літоўскім (ВКЛ), складзенае 14 жніўня 1385 году.
Крэўская унія | |
---|---|
Акт Крэўскай уніі 1385 году | |
Тып дамовы | Дынастычны зьвяз |
Падпісаная • месца |
14 жніўня 1385 Крэва (ВКЛ) |
Замацаваная пячаткай | Ягайла, Скіргайла, Карыбут, Вітаўт, Лугвен |
Набыла моц • умовы |
11 студзеня 1386 абраньне Ягайлы каралём Польшчы праз шлюб зь яе каралеваю 200 тыс. флярынаў маці-каралеве Вугоршыны, вяртаньне польскага палону, далучэньне ВКЛ да Польшчы |
Тэрмін дзеяньня | неабмежаваны |
Страціла моц | 7 ліпеня 1572 |
Бакі | Вялікае Княства Літоўскае Польскае Каралеўства |
Статус | нядзейная |
Мова | лацінская |
У 1382 годзе памёр польскі кароль Людовік I Анжуйскі, які ня меў нашчадкаў. Пасьля двухгадовых спрэчак польскія фэадалы абвясьцілі каралевай яго малодшую дачку Ядзьвігу. Яны прапанавалі вялікаму князю літоўскаму Ягайлу стаць ейным мужам, пасьля чаго ён меўся стаць каралём Польскім і Літоўскім. У 1385 годзе ў Крэве былі выпрацаваны ўмовы дзяржаўна-прававога аб’яднаньня ВКЛ і Польшчы. 14 жніўня таго ж году было падпісанае пагадненьне з Польшчай, што вядомае пад назвай Крэўскай уніі. У 1386 годзе на Люблінскім сейме Ягайла быў абраны польскім каралём. У тым жа годзе ў Кракаве ён прыняў каталіцтва і атрымаў імя Ўладзіслава, быў абвянчаны з польскай каралевай Ядзьвігай, затым каранаваны. Пасьля каранацыі Ягайлы ў Кракаве з усіх літоўска-рускіх (у тагачасным разуменьні гэтых словаў) князёў была ўзятая прысяга на вернасьць каралю, каралеве і Кароне Польскай. Надзельныя князі станавіліся васаламі Польшчы і гублялі сваю самастойнасьць.
ЛітаратураРэдагаваць
- Union of Kreva // Zaprudnik J. Historical dictionary of Belarus. — Lamham. — London: Scarecrow Press, 1998. — 338 p. ISBN 0-8108-3449-9.
Гэта — накід артыкула пра гісторыі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |