Сяргей Дубавец
Сяргей Дубавец (нар. 17 верасьня 1959 году, Мазыр) — беларускі журналіст і літаратар.
Сяргей Дубавец лац. Siarhiej Dubaviec | |
Імя пры нараджэньні | Сяргей Іванавіч Дубавец |
---|---|
Род дзейнасьці | журналіст |
Дата нараджэньня | 17 верасьня 1959 (65 гадоў) |
Месца нараджэньня | Мазыр, Гомельская вобласьць |
Грамадзянства | Беларусь |
Месца вучобы | |
Занятак | літаратуразнаўца, журналіст, літаратурны крытык |
Месца працы | |
Псэўданімы | Іван Мялешка, Пхоў С., Сяргей Паўлоўскі, Адам Праціста, Алесь Кебік і Андрэй Корсак |
Сябра ў | Беларуская сьпеўна-драматычная майстроўня і Вялікая Лёжа Беларусі |
Бацька | Іван Дубавец |
Жонка | Тацяна Дубавец |
Дзеці | Адэля Дубавец |
Узнагароды | Мэдаль «13 студзеня» Прэмія Алеся Адамовіча (1998) Мэдаль да стагодзьдзя БНР |
Біяграфія
рэдагавацьСяргей Дубавец пераехаў у Менск разам з бацькамі ў дзяцінстве. Пасьля сканчэньня сярэдняй школы (1976) працаваў выпускным у не шматтыражнай газэце міністэрства ўнутраных справаў БССР «На страже Октября» на заводзе «Гарызонт», рэдактарам якой тады зьяўляўся Іван Каленікавіч Дубавец, вэтэран органаў унутраных спраў БССР і бацька Сяргея. Менавіта таму Сяргей і праходзіў тэрміновую вайсковую службу ў тыпаграфіі мотастралковага падразьдзяленьня міністэрства ўнутраных справаў БССР в/ч 3214 (Белпоўк) г. Менску па вуліцы Грушаўская ў 1978—1980 гадах. Адтуль жа ў 1979 годзе Сяргей выправіўся на факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Скончыў факультэт журналістыкі БДУ ў 1984. Працаваў у выдавецтве БелСЭ, газэце «Гомельская праўда», нелегальным друку. Рэдактар аддзелу крытыкі часопіса «Нёман» (1987—1990), галоўны рэдактар газэт «Наша Ніва» (1991—2000) і «Свабода» (2004—2008), радыё «Балтыйскія хвалі» (2000—2001), аўтар штотыднёвае перадачы «Вострая Брама» на радыё «Свабода» (з 1997). Жыве ў Вільні.
Уначы на 28 сьнежня 2010 разам з жонкаю, паэткаю і журналісткаю Тацянай трапілі ў аўтакатастрофу. Аварыя здарылася на тэрыторыі Летувы, пад Алітай. Жонка Тацьцяна загінула, Сяргей Дубавец паранены патрапіў у рэанімацыю. Сям’я вярталася ад дачкі, якая нядаўна нарадзіла ім унучку[1].
Масон. З 2019 году — Вялікі майстар Вялікай ложы Беларусі[2].
Публікацыі
рэдагавацьЗьяўляецца аўтарам наступных кніг:
- Сяргей Дубавец Практыкаванні / Уладзімер Конан. — Менск: Мастацкая літаратура, 1992. — 254 с. — ISBN 5-340-00886-Х
- Дубавец, С. И. Русская книга : Сборник. — Менск: Бел. гуманитар. образоват.-культур. центр, 1998. — 153 с. — 500 ас. — ISBN 985-6012-60-0
- Дубавец, С. І. Дзёньнік прыватнага чалавека, 1989-1998 : Апавяданні, імпрэсіі, эсэ. — Мн.: Бел. гуманітар.-адукац. культур. цэнтр, 1998. — 79 с. — (Серыя "Бібліятэка "Фрагмэнты", Галерэя Б). — 500 ас. — ISBN 985-6012-46-5
- Сяргей Дубавец Вострая брама / Аляксандар Лукашук. — Прага: Радыё «Свабода», 2005. — 520 с. — (Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе). — ISBN 0-929849-09-4
- Сяргей Дубавец Як? Азбука паводзінаў / Віталь Тарас. — Прага: Радыё «Свабода», 2009. — 252 с. — (Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе). — ISBN 978-0-929849-29-4
Аўтар артыкулаў:
- Дубавец С. Арэол для класіка. Над старонкамі збору твораў Максіма Гарэцкага // Літаратура і мастацтва. — 1988. — № 4. — С. 5-6.
- Дубавец С. І. Беларусь і Літва: мадэль добрасуседзтва // Скарыніч. — 2010. — В. 8/9. — С. 72-80.
- Дубавец С. І. [Рэцэнзія] // Беларускі гістарычны агляд. — 2009. — Т. 16. — С. 313-317.
Узнагароды
рэдагавацьУзнагароджаны летувіскім мэдалём «За адвагу», мэдалём да стагодзьдзя БНР Рады БНР[3].
Прэміі
рэдагаваць- 1998 — прэмія імя Алеся Адамовіча (ПЭН-цэнтар) Беларускага ПЭН-Цэнтру[4]
- 2005 — Гліняны Вялес[5]
- 2015 — Залаты апостраф у намінацыі «проза» за кнігу «Вайна і мір. Справаздача»[6]
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Аўтакатастрофа: загінула Таццяна Сапач, Сяргей Дубавец паранены Наша Ніва 28 сьнежня 2010
- ^ «Кіраваць працэсам»: Сяргей Дубавец даў першае інтэрв’ю ў якасці Вялікага майстра беларускай масонскай ложы
- ^ Алексіевіч, Пазьняк, Вольскі, Эрыксан, Белавус. Хто яшчэ ўзнагароджаны мэдалём у гонар БНР-100
- ^ Прэмія імя Алеся Адамовіча
- ^ Гліняны Вялес
- ^ Іна Студзінская. Сяргей Дубавец стаў ляўрэатам прэміі «Апостраф» — Радыё Свабода. 09.02.2015