Калінінград
Калінінгра́д (традыцыйная беларуская назва — Карале́вец, Караляве́ц; па-расейску: Калининград, да 4 чэрвеня 1946 году — Кёнігсбэрг, па-нямецку: Königsberg, па-польску: Królewiec) — горад у Расейскай фэдэрацыі, сталіца Калінінградзкай вобласьці і гістарычная сталіца Прусіі.
Калінінград | |||||
рас. Калининград | |||||
![]() Стары Кёнінгсбэрг сярод сучаснага Калінінграду | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1256 | ||||
Горад з: | 1286 | ||||
Былыя назвы: | да 1255 году — Тувангстэ да 1946 году — Кёнігсбэрг | ||||
Краіна: | Расея | ||||
Суб’ект фэдэрацыі: | Калінінградзкая вобласьць | ||||
Мэр: | Аляксандар Ярашук | ||||
Плошча: | 215,7 км² | ||||
Вышыня: | 4,8 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2009) | |||||
колькасьць: | 420 480 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 1949,37 чал./км² | ||||
Тэлефонны код: | +7 4012 | ||||
Паштовы індэкс: | 236ХХХ | ||||
Нумарны знак: | 39 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 54°43′ пн. ш. 20°30′ у. д. / 54.717° пн. ш. 20.5° у. д.Каардынаты: 54°43′ пн. ш. 20°30′ у. д. / 54.717° пн. ш. 20.5° у. д. | ||||
Калінінград на мапе Расеі ![]() ![]() Калінінград | |||||
![]() | |||||
http://www.klgd.ru/ |
ГісторыяРэдагаваць
Горад быў заснаваны ў 1256 годзе крыжакамі Тэўтонскага ордэну. Горад стаў членам Ганзейскай лігі, з 1457 году — галоўнай рэзыдэнцыяй Тэўтонскага ордэну, з 1525 году — мірской сталіцай Прускага княства. У розныя часы горад на непрацяглы час быў у складзе Рэчы Паспалітай і Расейскай імпэрыі. Каралявец быў важным адукацыйным цэнтрам дзякуючы ўнівэрсытэту Альбэртына, заснаванаму ў 1544 годзе князям Альбэртам Прускім. У 1701 годзе князь Фрыдрых III быў каранаваны ў якасьці караля Фрыдрыха I.
Пасьля Першай сусьветнай вайны горад разам з усёй Усходняй Прусіяй быў адрэзаны ад асноўнай тэрыторыі Нямеччыны «Польскім калідорам».
У 1944 годзе Каралявец моцна пацярпеў ад брытанскага авіябамбаваньня і за некалькі дзён згарэў. У красавіку 1945 году горад быў захоплены савецкімі войскамі, рэшткі нямецкага насельніцтва выгнаныя. Разам з усёй Усходняй Прусіяй Каралявец быў заселены перасяленцамі з Расеі, Украіны і Беларусі (беларусы цяпер складаюць да 8% насельніцтва) і ўведзены ў склад РСФСР. У 1949 годзе перайменаваны ў Калінінград у гонар бальшавіка Міхаіла Калініна. За савецкім часам Калінінград быў важным стратэгічным апорным пунктам савецкага флёту на Балтыйскім моры і быў закрыты для наведваньня замежнікамі.
Пасьля распаду СССР у 1991 годзе Калінінградзкая вобласьць засталася расейскім эксклявам, аточаным Польшчай і незалежнай Летувай.
ЭканомікаРэдагаваць
Калінінград — адзіны незамярзаючы расейскі порт на Балтыцы. У 1996 годзе Калінінград быў абвешчаны асаблівай эканамічнай зонай. Цяпер тут вырабляецца кожны трэці расейскі тэлевізар, наладжаная зборка аўтамабіляў. Эўрапейская камісія мае адмысловы праект па падтрымцы рэгіёну і разьвіцьцю гандлю паміж Калінінградзкай вобласьцю і краінамі ЭЗ. Рэгіён дынамічна разьвіваецца, сукупны рэгіянальны прадукт расьце тэмпамі, большымі, чым ува ўсіх іншых рэгіёнах Расеі і нават у суседніх краінах Эўропы.
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
Калінінград — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйная старонка
- Алесь Кудрыцкі. Востраў Калінінград(недаступная спасылка)