Хадкевічы
Хадкевічы (Chadkievičy) — шляхецкі род гербу «Касьцеша», асобныя прадстаўнікі карысталіся гербам «Грыф зь мечам»; у XVI ст. увайшоў у шэрагі магнатаў Вялікага Княства Літоўскага.
![]() | |
Краіна паходжаньня | Вялікае Княства Літоўскае |
---|---|
Тытул | графы |
Прызнаныя ў | Вялікае Княства Літоўскае |
Прадстаўнікі роду Хадкевічаў валодалі маёнткамі на тэрыторыя сучаснай Беларусі ў Гарадзенскім павеце (Бераставіца, Рось), Наваградзкім павеце (Мыш), Аршанскім павеце (Шклоў, Быхаў); на тэрыторыі сучаснай Польшчы на Падляшшы (Заблудаў, Супрасьль, Дайліды(pl)).
Паходжаньне рэдагаваць
Першы вядомы прадстаўнік — баярын Ходар (Ходзька), які ў 1434 разам зь іншымі падпісаў акт уніі Вялікага Княства Літоўскага з Каралеўствам Польскім.
Існавала тры галіны роду: Бераставіцкая, Быхаўская і Супрасьлеўская. У 1555 сярэдняя галіна роду атрымала графскі тытул Сьвятой Рымскай імпэрыі, які ў 1568 вялікі князь Жыгімонт Аўгуст вызнаў у Вялікім Княстве Літоўскім. Ян Геранімавіч і ягоны сын Ян Караль, «графы на Быхаве, Шклове і Мышы», былі гетманамі ВКЛ і адміністратарамі Інфлянтаў, таму ўжывалі ў сваіх гербах інфлянцкага грыфа. Бераставіцкая лінія згасла ў 1578, па згасаньні сярэдняй галіны (Быхаўскай) ў 1626 тытул перайшоў да малодшай галіны, прадстаўнікі якой перасяліліся ў Супрасьлю і Млынаў (Валынь).
У 2-й пал. XVI стагодзьдзя перайшлі з праваслаўя ў кальвінізм, а потым у каталіцтва.
Вядомыя прадстаўнікі роду рэдагаваць
- Аляксандар Хадкевіч (1457—1549) — маршалак вялікі літоўскі, распачынальнік узвышэньня роду
- Рыгор Хадкевіч (каля 1513—1572) — гетман вялікі літоўскі
- Ян Хадкевіч (каля 1537—1579) — маршалак вялікі літоўскі
- Ян Караль Хадкевіч (1560—1621) — гетман вялікі літоўскі і ваявода віленскі
- Крыштап Хадкевіч (?—1652) — ваявода віленскі
Галерэя рэдагаваць
- Мужчынскі партрэт
-
Геранім Хадкевіч
- Жаночы партрэт
-
Ганна Сяняўская (з Хадкевічаў)
-
Соф’я Хадкевіч (з Радзівілаў)
-
Соф’я Хадкевіч (зь Мялецкіх)
-
Соф’я Хадкевіч, пазьней Дарагастайская (з Радзівілаў)
-
Ганна Хадкевіч (з Астроскіх)
-
Людвіка Хадкевіч (з Жавускіх)
-
Альжбета Радзівіл (з Хадкевічаў)
-
Разалія Любамірская (з Хадкевічаў)
Іканаграфія роду Хадкевічаў у наш час захоўваецца ў зборах Аўстрыі, Беларусі, Летувы, Польшчы, Расеі, Украіны.
Крыніцы рэдагаваць
- ^ Грыцкевіч А. Хадкевічы // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 709.
Літаратура рэдагаваць
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0