Дніпро
Дніпро, Дняпро[2][3] (укр. Дніпро; з 1926 да 2016 г. — Днепрапятроўск, да 1926 — Кацярынаслаў) — места на паўднёвым усходзе Ўкраіны, на рацэ Дняпро. Адміністрацыйны цэнтар Днепрапятроўскай вобласьці. Плошча 405 км². Насельніцтва 900 000 чал. (2024). Знаходзіцца за 390 км на поўдзень ад Кіева. Вузел чыгунак і аўтамабільных дарог, аэрапорт.
Дніпро лац. Dnipro | |||||
укр. Дніпро | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1645 | ||||
Горад з: | 1778 | ||||
Краіна: | Украіна | ||||
Вобласьць: | Днепрапятроўская | ||||
Мэр: | Барыс Філатаў | ||||
Плошча: | 405 км² | ||||
Вышыня: | 155 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва | |||||
колькасьць: | 1 000 506 чал. (2018)[1] | ||||
шчыльнасьць: | 2470,39 чал./км² (2018) | ||||
нацыянальны склад: | украінцы — 82% расейцы — 13% іншыя — 5% (2001) | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +380-56, 562 | ||||
Паштовыя індэксы: | 49000—49489 | ||||
КОАТУУ: | 1210100000 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 48°28′3″ пн. ш. 35°2′24″ у. д. / 48.4675° пн. ш. 35.04° у. д.Каардынаты: 48°28′3″ пн. ш. 35°2′24″ у. д. / 48.4675° пн. ш. 35.04° у. д. | ||||
Дніпро | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
Афіцыйны сайт гарадзкой рады |
Дніпро — разьвіты мэгаполіс, вялікі прамысловы і фінансавы цэнтар паўднёвага ўсходу Ўкраіны, «касьмічная» сталіца.
Места мае прафэсійную футбольную каманду «Дняпро» — фіналіста Лігі Эўропы УЭФА 2015.
У месьце працуе сыстэма мэтро.
Насельніцтва
рэдагавацьКолькасьць
рэдагаваць1897 | 1926 | 1939 | 1959 | 1970 | 1989 | 2001 | 2018 |
---|---|---|---|---|---|---|---|
112 839 | 187 570 | 526 998 | 661 547 | 862 100 | 1 177 897 | 1 065 008 | 1 000 506 |
Мова
рэдагавацьукраінская мова | расейская | армянская |
---|---|---|
45,87% | 53,08% | 0,21% |
Гісторыя
рэдагавацьУ 1645 годзе ў мястэчку Новы Кодак збудавалі драўляную царкву імя сьвятога Міколы, у сувязі з чым паселішча ўпершыню згадваецца. З 1750-х гадоў места стала цэнтрам Кодацкай паланкі (Падпольненская Сеч). Паводле перапісу 1754 г. налічвала каля 4000 месьцічаў. Тройчы на год адбываліся кірмашы. Працавала некалькі дзясяткаў рамесных майстэрняў. З 1760-х гадоў запрацаваў пастаянны рынак.
У 1776 г. расейская імпэратрыца Кацярына II зьмяніла назоў места на Кацярынаслаў, у якім разьмясьцілі кіраўніцтва Саксаганскага павету (Славянская правінцыя, Новарасейская губэрня, Расейская імпэрыя). З 1783 г. павет стаў называцца Новакодацкім. У месьце таксама знаходзіліся Славянская і Хэрсонская духоўныя ўправы. У 1789 г. места стала цэнтрам Кацярынаслаўскага намесьніцтва.
У 1796 г. расейскі імпэратар Павал I перайменаваў места ў Новарасейск, які зрабіў цэнтрам Новарасейскай губэрні ад Днястра да Дону і Крыму.
У 1802 г. расейскі імпэратар Аляксандар I Раманаў вярнуў месту назоў Кацярынаслаў. На 1804 год налічвалася 6,4 тыс. месьцічаў. У 1850 г. — 13 тыс. жыхароў. Працавала некалькі мылаварных заводаў і суконная мануфактура. У 1865 г. было 23 тыс. жыхароў. У 1873 г. на левым беразе Дняпра адчынілі чыгуначную станцыю «Кацярынаслаў». У 1884 г. адчынілі чыгуначны вакзал і чыгуначны мост праз Дняпро. У 1887 г. збудавалі мэталюргічны Аляксандраўскі Паўднёварасейскі завод, налічвлася 48 тыс. месьцічаў. У 1889 г. — трубны завод «Шодуар-А». У 1891 г. — мэталюргічны завод Гантке (цяпер Ніжнедняпроўскі трубапракатны). У 1898 г. — вагонарамонтныя майстэрні (цяпер Днепрапятроўскі вагонарамонтны завод). У 1910 г. лік жыхароў перавысіў 232 тысячы. На пачатку места ўвайшло ў склад Украінскай Народнай Рэспублікі. У ходзе Савецка-ўкраінскай вайны 1917—1921 гадоў некалькі разоў пераходзіла з рук у рукі.
19 ліпеня 1926 г. места перайменавалі ў Днепрапятроўск у гонар старшыні Ўсеўкраінскага цэнтральнага выканаўчага камітэту Рыгора Пятроўскага, які ў 1932—1933 гг. ладзіў Галадамор. 25 жніўня 1941 году Ўзброеныя сілы Нямеччыны захапілі места, дзе разьмясьцілі кіраўніства генэральнай акругі Днепрапятроўск (Райхскамісарыят Украіна). 25 кастрычніка 1943 г. места заняла Рабоча-Сялянская Чырвоная Армія СССР. У 1946 г. пусьцілі тралейбусы, аднавілі трамвайны рух. У 1951 г. пабудавалі Паўднёвы машынабудаўнічы завод, які стаў вырабляць міжкантынэнтальныя балістычныя ракеты. У 1966 г. праз Дняпро збудавалі аўтамабільны мост.
27 красавіка 2012 году ўздоўж праспэкта К.Маркса адбылося 4 выбухі, у якіх пацярпела 27 месьцічаў[5].
19 траўня 2016 г. Вярхоўная Рада Ўкраіны перайменавала места ў Дняпро (укр. Дніпро).
Ураджэнцы
рэдагаваць- Юльян Дрэйзін (1879—1942) — музыказнавец, публіцыст, перакладчык, пэдагог; аўтар працы «Музыка і рэвалюцыя» — першага дасьледаваньня ў галіне музыказнаўства на Беларусі
- Васіль Маргелаў (1908—1990) — савецкі вайсковы дзяяч беларускага паходжаньня.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Статистичний збірник «Чисельність наявного населення України на 1 січня 2018 року», — Київ, Державна служба статистики України, 2018 PDF (укр.)
- ^ Рэспубліканская навукова-тэхнічная бібліятэка Беларусі
- ^ Украінскі Днепрадзяржынск стаў Камянскім, Днепрапятроўск — Дняпром — svaboda.org, 19 траўня 2016, 11:38
- ^ Банк даних Державної служби статистики України (укр.)
- ^ Уладзіслаў Кулецкі. Сэрыя выбухаў у Днепрапятроўску: 27 пацярпелых // Зьвязда : газэта. — 28 красавіка 2012. — № 82 (27197). — С. 1. — ISSN 1990-763x.