Сяргей Паўлавіч Абламейка

беларускі журналіст
(Перанакіравана з «Сяргей Абламейка (гісторык)»)
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Абламейка.

Сяргей Паўлавіч Абламейка (15 кастрычніка 1962, Менск) — беларускі гісторык, журналіст і пісьменьнік. Доктар гістарычных навук.

Сяргей Паўлавіч Абламейка
Дата нараджэньня 1962
Месца нараджэньня
Месца вучобы Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт
Занятак журналіст, гісторык, публіцыст, пісьменьнік, радыёвядоўца
Навуковая сфэра Гісторыя
Месца працы Радыё Свабода
Навуковая ступень доктар гістарычных навук[d]
Узнагароды Мэдаль да стагодзьдзя Беларускае Народнае Рэспублікі[1], Прэмія Францішка Багушэвіча, Прэмія Ежы Гедройця (трэцяе мейсца)

БіяграфіяРэдагаваць

Скончыў гістарычны факультэт БДУ і дактарантуру Каталіцкага ўнівэрсытэту ў Любліне. Быў работнікам на МАЗе, выкладаў гісторыю ў школе, працаваў у Беларускім дзяржаўным музэі народнай архітэктуры і побыту і ў Нацыянальным навукова-дасьледчым цэнтры імя Францішка Скарыны. Быў актывістам «Талакі» і іншых нефармальных моладзевых аб’яднаньняў.

У 1990 годзе стаў адным з стваральнікаў часопісу «Унія» і ініцыятарам аднаўленьня Беларускай грэцка-каталіцкай царквы. Быў першым кіраўніком грэцка-каталіцкай парафіяльнай супольнасьці ў Менску[2].

З 1990 года — карэспандэнт Радыё Свабода ў Менску. З 1995 году жыве ў Празе і працуе ў Радыё Свабода.

Сябра Рады БНР.

Навуковая і творчая дзейнасьцьРэдагаваць

Аўтар цыклаў гістарычных і культуралагічных перадачаў «Terra Incognita» і «Беларускія раздарожжы», шматгадовы аўтар перадачы «Сымбаль Веры» на Радыё Свабода[3].

УзнагародыРэдагаваць

У 2018 годзе ўзнагароджаны Мэдалём да стагодзьдзя Беларускай Народнай Рэспублікі[1].

У 2021 годзе стаў ляўрэатам (трэцяе мейсца) Прэміі Ежы Гедройця[4] і ляўрэатам Прэміі Францішка Багушэвіча[5] за кнігу «Каліноўскі і палітычнае нараджэньне Беларусі».

КнігіРэдагаваць

КрыніцыРэдагаваць

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць