Зьміцер Жылуновіч
Зьміцер Хведаравіч Жылуновіч (псэўд. Цішка Гартны; 4 лістапада [ст. ст. 23 кастрычніка] 1887, мяст. Капыль Слуцкага пав. Менскай губ., цяпер Менская вобласьць — 11 красавіка 1937, Магілёў) — беларускі пісьменьнік, грамадзкі і дзяржаўны дзяяч. Удзельнік рэвалюцыі 1905—1907 гадоў.
Зьміцер Жылуновіч | |
![]() | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Псэўданімы | Цішка Гартны і інш. |
Нарадзіўся | 23 кастрычніка (4 лістапада) 1887 Капыль, Слуцкі павет, Менская губэрня, Расейская імпэрыя |
Памёр | 11 красавіка 1937 (49 гадоў) Магілёў, БССР |
Пахаваны | Пячэрскі лесапарк[d] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | перакладнік, драматург, паэт, палітык і журналіст |
Мова | беларуская мова і расейская мова |
Дэбют | у газэце «Наша ніва» (1908); першая кніга — «Pieśni» (1913) |
Творы на сайце Knihi.com | |
Іншыя псэўданімы і крыптанімы: Авадзень; Авадзён; Аглядальнік; В.Аса; Беларус; Беларус-Камуніст; Бэйгар; Вар; П.Вартавы; Паўлюк Вартавы; Васа; Сымон Гляк; Габрусь Друк; Сымон Друк; Зета; Зьміжыла; Зьміцер; Знаёмы; Зьмітро Капылянін; Янка Кліч; Мешчанін; Мінчанін; Цішка Г.; Мужык; С.Смык; Я.Смык; Стары С-Д; Твой сын Зьмітро; Чырвонь; Язэп Чырвонь; Шулятнік; А.; Ц. Г.; Д. Ж.; З. Ж.; У. Ж.; Ул. Ж.; Д.Ж-ч; З.Ж-ч; Я.К-іч і інш.
ПрацаРэдагаваць
Працаваў рамесьнікам-гарбаром у Капылі, Летуве, Украіне, на заводзе ў Санкт-Пецярбургу. Друкавацца пачаў з 1908 году ў газэце «Наша ніва». Першая кніга «Pieśni» выйшла ў 1913 годзе. Прадстаўляў беларускія інтарэсы ў Дэмакратычнай нарадзе ў Петраградзе з 14(27) верасьня па 23 верасьня(6 кастрычніка) 1917, як прадстаўнік Беларускай сацыялістычнай грамады.[1] Быў абраны ў склад Дэмакратычнай Рады, што была пераўтворана ў Часовую Раду Расейскай рэспублікі (Перадпарлямэнт) [2],[3],[4],[5]. У 1918 сакратар Беларускага нацыянальнага камісарыяту. Рэдактар першай беларускай бальшавіцкай газэты «Дзяньніца». З кастрычніка 1918 у РКП(б). З 1 студзеня па 3 лютага 1919 старшыня Часовага ўраду Савецкай Беларусі. Потым палітработнік Чырвонай Арміі.
У 1921 у Бэрліне наладзіў выданьне беларускіх кніг. Пасьля вяртаньня ў Менск — рэдактар газэты «Савецкая Беларусь», ініцыятар стварэньня літаратурнага аб’яднаньня і часопіса «Полымя», узначальваў Дзяржвыдавецтва БССР і Цэнтральны архіў БССР, працаваў намесьнікам наркама асьветы БССР, у Інстытуце гісторыі Акадэміі навук Беларусі.
У 1923 годзе пленум ЦК КП(б)Б прыняў пастанову пра прысваеньне Ц. Гартнаму званьня Народнага паэта Беларусі, але яна так і не была выкананая[6]. Акадэмік БелАН з 1928.
РэпрэсііРэдагаваць
Выключаны з ВКП(б) 16 студзеня 1931 з фармулёўкай «за сувязь з <…> нацдэмаўскімі і фашысцкімі элемэнтамі». Арыштаваны 15 лістапада 1936, 7 красавіка 1937 пераведзены ў Магілёўскую псыхіятрычную лячэбніцу, дзе і памёр (паводле афіцыйнай вэрсіі ад гангрэны лёгкіх; паводле іншых зьвестак — скончыў жыцьцё самагубствам).
Пахаваны на ўскраіне Пячэрскага парку ў Магілёве.
Рэабілітаваны ў грамадзянска-прававых адносінах 15 кастрычніка 1955. Цалкам (палітычна) рэабілітаваны 10 верасьня 1987.
ТворчасьцьРэдагаваць
Аўтар раманаў «Сокі цаліны» і «Перагуды», п’есаў, зборнікаў апавяданьняў, артыкулаў па гісторыі рэвалюцыйнага руху ў Беларусі.
Сям’яРэдагаваць
Жонка — Жылуновіч Надзея Сьцяпанаўна (народжаная ў верасьні 1894 г. у Ленінградзе ў сям’і рабочага). 8 кастрычніка 1938 году асобай нарадай пры НКВД асуджана як «член сям’і здрадніка радзімы» і «саўдзел у антысавецкай дзейнасці» да 5 гадоў ссылкі і этапавана ў Баровічы Ленінградзкай вобласьці. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 17 чэрвеня 1966 году Вярхоўным судом БССР.
Дачка Галіна нарадзілася 21 лютага 1917 году ў Ленінградзе. Член ВЛКСМ, паступіла ў Менскі мэдыцынскі інстытут. 25 жніўня 1937 году ў Менску арыштавана, 8 кастрычніка 1938 году асобай нарадай пры НКВД разам з маці асуджана за «неданясеньне» да 5 гадоў ссылкі і этапавана ў Баровічы Ленінградзкай вобласьці. Пасьля вызваленьня жыла ў Беларусі. Рэабілітавана 17 чэрвеня 1966 году Вярхоўным судом БССР[7]. Беларускі мовазнавец (беларуская, расейская мовы), кандыдат філялягічных навук, складальнік зборніка ўспамінаў пра Цішку Гартнага.
ПамяцьРэдагаваць
На выяўленым месцы пахаваньня 11 красавіка 1989 пастаўлены мэмарыяльны помнік.
Яго імем названы вуліцы ў Менску, Капылі.
БібліяграфіяРэдагаваць
- Песьні (1913)
- Хвалі жыцьця (1918)
- Песьні працы і змаганьня (1922)
- Сокі цаліны (1922)
- Трэскі на хвалях (1924)
- Сацыялістка (1924)
- Урачыстасьць (1925)
- Дзьве сілы (1927)
- Прысады (1927) — аповеды й п’есы
- Узгоркі і нізіны (1928) — зборнік літаратурна-крытычных нататак
- На новым месцы (1930) — зборнік аповесьцяў
- Гаспадар (1930)
- Зялёны шум (1931)
- Гоман зарніц (1932)
- Наступ на горны (1932) — вершы й аповеды.
- Збор твораў: У 4 т. Мн., 1987—1989. т. 1—3;
- Вершы. Мн., 1967;
- Насустрач сонцу — выбр. апавяданьні. Мн., 1978.
КрыніцыРэдагаваць
- ^ Ізвѣщенія. 22 авг. въ 7 ч. веч. въ помѣщеніи «Бѣлорусской Соціалистической Грамады» (Знаменская ул. 36, кв. 54), состоится общее собраніе всѣхъ членовъ «Б. С. Г.» и сочувствующихъ, на которомъ будутъ сдѣланы слѣдующіе доклады: 1. Члена Особаго Совѣщанія—1. Я. Воронко на тему «Государственное Совѣщаніе въ Москвѣ и національный вопросъ». II. Старшины «Б. С. Г».—Д. Ф. Жилуновича—«Конференція Национально-Соціалистическихъ Партій». III. І. А. Лавриновича—Центральная Бѣлорусская Рада въ Минскѣ. / Фёдар Дан // Извѣстія Петроградскаго Совѣта Рабочихъ и Солдатскихъ Депутатовъ. : газэта. — Копейка, 22.08.1917/02.09.1917. — № 150. — С. 12.
- ^ Демократическое совѣщаніе. Засѣданіе 22 сентября. / Ф. А. Степунъ // Армія и Флотъ Свободной Россіи(Русскій инвалид) : газэта. — Петроградъ: 23 верасьня (6 кастрычніка) 1917. — № 218. — С. 2.
- ^ Руднева С.Е. Демократическое совещание (сентябрь 1917 г.): История форума.. — Москва: Наука, 2000. — С. 148. — 256 с. — 500 ас. — ISBN 5-02-010200-8
- ^ Дѣйствія правительства. Объ учрежденіи Временнаго Совѣта Россійской Республики. / М. Б. Войцеховичъ // Вестник Временного правительства : газэта. — Петроград: 1917, 03 окт. (16 окт.). — № № 167(213). — С. 1.
- ^ Руднева С.Е. Предпарламент. Октябрь 1917 г.: опыт исторической реконструкции.. — Москва: Наука, 2006. — 279 с. — 500 ас. — ISBN 5-02-035534-8
- ^ Дзве даты // «Звязда» №216 (26824) 4 лістапада 2010
- ^ ГАРТНЫ Цішка
ЛітаратураРэдагаваць
- Успаміны пра Цішку Гартнага / складальнікі: Г. Д. Жылуновіч, С. Х. Александровіч. — Менск: Мастацкая літаратура, 1984. — 173 с. — 4000 ас.
- Эрнест Ялугін. Без эпітафіі. Дакументальная аповесць.. — Мінск: Беларусь, 1989. — 256 с. — 12 000 ас. — ISBN 5-338-00517-4
- Гартны Цішка // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. Мн.: БелЭн, 1992—1995.
- Žyłunovič Źmicier // Zaprudnik J. Historical dictionary of Belarus. — Lamham. — London: Scarecrow Press, 1998. — 338 p. ISBN 0-8108-3449-9.
- Жылуновіч Зміцер // Кандыбовіч С. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі — Менск: БГА, 2000.— 160 с. ISBN 985-6374-15-4.
- ГАРТНЫ Цішка Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 1. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9.
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
Зьміцер Жылуновіч — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Творы на «Беларускай Палічцы»
- Без эпітафіі дакумэнтальны фільм пра Зьмітра Жылуновіча ад Белтэлерадыёкампаніі