Міжнародная арганізацыя працы
Міжнаро́дная арганіза́цыя пра́цы (МАП) — структурнае падразьдзяленьне Арганізацыі Аб'яднаных Нацыяў са штаб-кватэрай у Жэнэве, Швайцарыя. Асноўная мэта арганізацыі — змаганьне за правы працоўных, паляпшэньне ўмоваў працы, спыненьне прымусовай дзіцячай працы, абарона правоў чалавека. МАП сталася падмуркам для прафсаюзнай дзейнасьці ў многіх краінах.
Міжнародная арганізацыя працы | |
па-ангельску: International Labour Organization | |
Абрэвіятура | МАП |
---|---|
Дата ўтварэньня | кастрычнік 1919 року |
Юрыдычны статус | Міжнародная арганізацыя |
Мэта | Дабрабыт прамысловых наёмных работнікаў |
Штаб-кватэра | Жэнэва, Швайцарыя |
Сяброўства | 183 дзяржавы |
Афіцыйныя мовы | Ангельская, гішпанская, француская |
Галоўны кіраўнік | Хуан Самавія |
Кіроўны орган | Нарада |
Сайт | www.ilo.org |
На сёньня сябрамі МАП зьяўляюцца 178 краінаў сьвету, у тым ліку і Беларусь.
Гісторыя
рэдагавацьАрганізацыя была створаная ў 1919 годзе і фармавалася падчас перамоваў па Вэрсальскай дамове, першапачаткова зьяўлялася часткай Лігі Нацый. МАП стала часткай ААН пасьля Другой сусьветнай вайны, калі Ліга Нацыяў была скасаваная, і замест яе была створаная ААН. У 1957 годзе 9-я Міжнародная нарада статыстыкаў працы МАП ухваліла Міжнародную стандартную клясыфікацыю заняткаў.
Арганізацыя атрымала Нобэлеўскую прэмію міру ў 1969 годзе.
МАП і Беларусь
рэдагавацьУ 2004 годзе сэсія Міжнароднай арганізацыі працы пастанавіла ўжыць да Беларусі так званы «адмысловы параграф», што зьяўляецца адной з самых жорсткіх і надзвычайных мераў пакараньня, прадугледжаных статутам гэтай арганізацыі. У Беларусь была скіраваная камісія дасьледаваць стан з правамі прафсаюзаў, якая прызнала сапраўднымі факты парушэньня правоў незалежнага прафсаюзнага руху паводле 12 пунктаў. Да 1 чэрвеня 2005 году гэтыя рэкамэндацыі мусілі быць выкананы. Паводле разгляду вынікаў працы беларускага ўраду ў гэтым кірунку, 93-я сэсія Міжнароднай арганізацыі працы пакінула адмысловы параграф па Беларусі бязь зьменаў і накіравала ў Беларусь кантрольную місію ў студзені 2006 году. Вынікам працы кантрольнай камісіі можа стаць рэкамэндацыя Эўразьвязу па адмене гандлёвых прэфэрэнцыяў для Беларусі, што можа каштаваць краіне стратай як найменей 250 мільёнаў эўра штогод.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Афіцыйны вэб-сайт (па-ангельску)
- Адмысловая камісія Міжнароднай арганізацыі працы падрыхтавала справаздачу аб парушэньнях правоў прафсаюзаў у Беларусі (12 кастрычніка 2004)
- Міжнародная арганізацыя працы зацьвердзіла справаздачу па Беларусі й выставіла беларускаму ўраду 12 рэкамэндацыяў (19 лістапада 2004)
- Дэлегацыя МАП праверыць выкананьне правоў незалежных прафсаюзаў (16 студзеня 2006)
- Прадстаўнікі камісіі МАП сустрэліся ў Менску з дэмакратычнымі прафсаюзамі (17 студзеня 2006)
Міжнародная арганізацыя працы — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў