Трэцяя Ўстаўная грамата
Трэ́цяя Ўстаўна́я гра́мата — юрыдычны акт, прыняты Радай БНР 25 сакавіка 1918 году ў Менску (у доме Маліна), згодна зь ёй Беларуская Народная Рэспубліка абвяшчалася незалежнай дзяржавай.
Устаўная грамата | |
«Трэцяя Ўстаўная грамата» | |
Нумар: | 3 |
Прыняцьце: | 25 сакавіка 1918 (102 гады таму) |
Ухваленьне: | Рада Беларускай Народнай Рэспублікі |
Падпісаньне: | Язэп Варонка |
Уступ у сілу: | 25 сакавіка 1918 |
Поўны тэкст у Вікікрыніцах? . |
Трэцяя Ўстаўная грамата была прынятая ва ўмовах, калі паводле Берасьцейскага міру Савецкая Расея пагадзілася на акупацыю тэрыторыі Беларусі Нямеччынай.
Рада БНР выступіла з патрабаваньнем перагледзець Берасьцейскую мірную дамову. На землях, дзе жыве й мае колькасную перавагу беларускі народ, абвяшчалася вольная, незалежная дзяржава; у склад яе былі ўключаныя Магілёўская, Менская, Віцебская, беларускія часткі Гарадзенскай, Віленскай, Смаленскай, Чарнігаўскай і суседніх губэрняў. Пацьвярджаліся таксама правы й вольнасьці грамадзянаў і народаў Беларусі, абвешчаныя Другой Устаўной граматай ад 9 сакавіка 1918 году.
Арыгінальная грамата ўяўляе сабой машынапісны аркуш паперы, падпісаны з адваротнага боку
- старшынём ураду і народным сакратаром замежных справаў Язэпам Варонкам,
- народным сакратаром вайсковых справаў Кастусём Езавітавым,
- народным сакратаром гаспадаркі Янам Серадом,
- народным сакратаром земляробства Тамашам Грыбам,
- кіраўніком справамі Лявонам Зайцам
- народным сакратаром юстыцыі Яфімам Бялевічам
- народным сакратаром кантролю Пятром Крачэўскім
- народным сакратаром асьветы Аркадзем Смолічам,
- народным сакратаром апекі Палутай Бадуновай,
- народным сакратаром пошты і тэлеграфу Аляксандрам Карабачом
і замацаваны дзяржаўнай пячаткай.
Экземпляр Трэцяй Устаўной граматы захоўваецца ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь[a][1].
Глядзіце таксамаРэдагаваць
ЗаўвагіРэдагаваць
- ^ Ф. 325, воп. 1, атр. 21, арк. 124—125
КрыніцыРэдагаваць
- ^ Сакалоўскі, У. Надзвычайная місія БНР у Нямеччыне // ARCHE. Пачатак. — 2009. — № 3. — С. 54.
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
Вікікрыніцы зьмяшчаюць арыгінальныя матэрыялы, датычныя тэмы артыкула: |