Нэаліт
Нэалі́т ці «Новы» Каменны век (з па-старажытнагрэцку: νέος — новы + λίθος — камень) — пэрыяд разьвіцьця чалавецтва, які завяршае Каменны век. На Блізкім Усходзе нэаліт пачаўся каля 9500 год да н. э. Пэрыяд характарызуецца пераходам да расьлінаводзтва ды жывёлагадоўлі (гэтак званая «Нэалітычная рэвалюцыя», якая ў шэрагу рэгіёнаў сьвету не адбылася або нават наступала бяз стадыі мэзаліту). У 5-3 тысячагодзьдзях да н. э. на Зямлі ўсталяваўся цёплы і вільготны клімат[1]. Колькасьць насельніцтва Зямлі ў эпоху нэаліту ацэньваецца ў 30-50 млн чалавек[2]. Асноўным інстумантам для вытворчасьці вырабаў застаецца крэмень. У нэаліце для яго здабычы пачынаюць выкарыстоўваць шахтны мэтад[3]. Падчас нэаліту зарадзілася ганчарства, узьнікла ткацтва, чалавецтва вынайшла хлеб, гаршчок, човен, пачалася здабыча золата, карова стала хатняй жывёлай. У канцы нэаліту пачало займацца жывёлагадоўляй.
Нэаліт закончыўся з шырокім распаўсюджаньнем мэталічных інструмэнтаў у медным веку ці бронзавым веку ці адразу ў жалезным веку ў залежнасьці ад геаграфічнага рэгіёну.
Глядзіце таксамаРэдагаваць
КрыніцыРэдагаваць
- ^ Зуева А. У. Вучэбна-метадычны комплекс па дысцыпліне «Археалогія». Канспект лекцый. — С. 39.
- ^ Козлов В. И. Динамика численности народов. Методология исследования и основные факторы. — М.: 1969.
- ^ Егорейченко А. А., Загорульский Э. М. Учебно-методический комплекс по дисциплине «Археология». Конспект лекций. — С. 11.
Гэта — накід артыкула пра гісторыі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |