Вінцук Вячорка

беларускі мовазнаўца, грамадзкі і палітычны дзяяч

Вінцу́к (Валянці́н) Рыго́равіч Вячо́рка (Vincuk Viačorka; нарадзіўся 7 ліпеня 1961 году, Берасьце) — беларускі палітык і мовазнаўца, лідэр Партыі БНФ (1999—2007). Ініцыятар і адзін з укладальнікаў сучаснага ўнармаваньня Беларускага клясычнага правапісу. Узнагароджаны Радай Беларускай Народнай Рэспублікі мэдалём да стагодзьдзя БНР[1].

Вінцук Вячорка
1-ы Старшыня Партыі БНФ
1999 — 2007
Папярэднік: пасада заснаваная
Наступнік: Лявон Баршчэўскі
Намесьнік старшыні БНФ
1995 — 1999
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 7 ліпеня 1961(1961-07-07) (61 год)
Берасьце, БССР
Партыя:
Дзеці: Радаслава, Ружана, Франак
Адукацыя:
Узнагароды:

БіяграфіяРэдагаваць

Нарадзіўся 7 ліпеня 1961 году ў Берасьці. Бацька быў памочнікам першага сакратара ЦК КПБ Пятра Машэрава. З 1975 году жыве ў Менску.

Скончыў Філялягічны факультэт БДУ (1983), атрымаў кваліфікацыю настаўніка беларускай мовы і літаратуры (тэма дыплёмнай работы — беларуска-летувіскія моўныя ўзаемаўплывы). Па сканчэньні ўнівэрсытэту ў тым жа годзе паступіў у асьпірантуру Інстытуту мовазнаўства Акадэміі навук БССР, якую скончыў у 1986 годзе. Тэма дысэртацыйнага дасьледаваньня — «Літаратурная мова выданьняў Заходняй Беларусі (1921—1939 гг.)».

Выкладаў у Менскім дзяржаўным пэдагагічным інстытуце (цяпер Беларускі дзяржаўны пэдагагічны ўнівэрсытэт імя Максіма Танка) і ад 1990 году ў Беларускім гуманітарным ліцэі. Адначасна ад 1988 году працаваў журналістам. Ад 1 студзеня 1991 году супрацоўнік часопісу «Спадчына», дзе вяртаў ва ўжытак тэксты эпохі Беларускага адраджэньня 1-й паловы ХХ ст., працаваў намесьнікам галоўнага рэдактара. У 1990-я гады намесьнік старшыні Тэрміналягічнай камісіі пры міністэрстве адукацыі.

На Радыё Свабода ў пачатку 1990-х гадоў вёў праграму, прысьвечаную беларускай мове, у 1997—1999 гадох быў суаўтарам цыклю «Неабжытая спадчына». З 2014 году вядзе сэрыю папулярных нарысаў пра беларускую мову.

Валодае некалькімі эўрапейскімі мовамі (у тым ліку ангельскай), жанаты, мае 3 дзяцей — Радаславу, Ружану і Франка. Франак Вячорка — грамадзкі дзяяч, журналіст. Жонка — Арына(be) — музычная прадусарка, памерла ў 2012 годзе.

Грамадзка-палітычная дзейнасьцьРэдагаваць

З 1979 году актыўны ўдзельнік нацыянальнага руху Беларусі. Быў ініцыятарам некалькіх юнацкіх культурных групаў і арганізацыяў: «Майстроўні» (1979—1984), «Талакі» (1986—1989), Канфэдэрацыі беларускіх юнацкіх арганізацыяў (1988—1989). У 1979—1985 гадох браў удзел у дзейнасьці выдавецкай суполкі «Беларуская Талеранцыйная Грамада». У 1985 годзе быў адным з заснавальнікаў Клюбу імя Ўладзімера Караткевіча. У 1986—1990 гадох удзельнічаў у выданьні часопісаў падпольнай групы «Незалежнасьць»: у 1980 годзе выдаваў літаратурны і палітычны часопіс «Люстра дзён»[2], у 1986—1987 гадох разам зь Сяргеем Дубаўцом і Алесем Бяляцкім — часопіс «Бурачок». У 1990—1993 гадох уваходзіў у склад рэдакцыі «Навінаў БНФ „Адраджэньне“».

Балятаваўся ў дэпутаты ў Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь 12 і 13 скліканьняў. У 1988 годзе стаў адным з заснавальнікаў Беларускага Народнага Фронту «Адраджэньне». Ачольваў Камісію праграмных дакумэнтаў, быў сябрам Сойму. У 1995—1999 гадох быў намесьнікам старшыні БНФ. У 1999—2007 гадох старшыня БНФ «Адраджэньне» і Партыі БНФ. Адзін з аўтараў тэксту праграмы Беларускага Народнага Фронту. Заснавальнік і кіраўнік адукацыйнай недзяржаўнай арганізацыі «Цэнтар Супольнасьць», у 1997 годзе быў сузаснавальнікам, а ў 1999—2000 гадох старшынём Працоўнай групы Асамблеі дэмакратычных няўрадавых арганізацыяў Беларусі.

У час выбараў Прэзыдэнта Беларусі ў 2006 годзе быў даверанай асобай кандыдата ў прэзыдэнты Аляксандра Мілінкевіча. Ад траўня 2007 году сустаршыня палітычнай рады аб’яднаных дэмакратычных сілаў, адказны за інфармацыйна-мабілізацыйную работу і міжнародныя стасункі. Сябра Рады Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны[3] і Саюзу беларускіх пісьменьнікаў (з 9 чэрвеня 2020 году).

Цярпеў ад перасьледу недэмакратычных уладаў з савецкага часу: 13 чэрвеня 1984 году яго затрымалі за ўдзел у мітынгу пратэсту супраць зьнішчэньня першага будынка мескага тэатру (былога палаца Радзівілаў) у Менску. Неаднаразова арыштоўваўся і штрафаваўся рэжымам Лукашэнкі за ўдзел у масавых грамадзкіх акцыях, у знак пратэсту ў зьняволеньні трымаў галадоўку (красавік 1996 году, па Чарнобыльскім шляху). Тады ж стаў фігурантам крымінальнай справы па падзеях ў час сьвяткаваньня Дня Волі, яму інкрымініраваўся ціск на супрацоўніка Цэнтральнага раённагу аддзела міліцыі Менску ў званьні падпалкоўніка (справу спынілі праз паўтара гады)[2]. У 2006 годзе атрымаў 15 содняў арышту за ўдзел у сустрэчы кандыдата ў прэзыдэнты з выбарнікамі[4].

Навуковая дзейнасьцьРэдагаваць

Як мовазнаўца вывучаў мову выданьняў Заходняй Беларусі міжваеннага часу, ініцыяваў сучаснае ўпарадкаваньне беларускага клясычнага правапісу, укладаў беларускія праграмы і чытанкі для дашкольных установаў, у тым ліку праграму «Гісторыя і культура беларускай мовы» для ліцэяў. Аўтар і ўкладальнік навукова-папулярных тэкстаў і кніг, у тым ліку пра нацыянальныя сымбалі Беларусі[5].

У 2016 годзе ў выдавецтве рэдакцыі «Радыё Свабода» апублікаваў кнігу навукова-папулярных нарысаў пра адметнасьці беларускай мовы «Па-беларуску зь Вінцуком Вячоркам»[6]. Прэзэнтацыя выданьня адбылася 19 траўня 2016 году ў менскай галерэі «Ў». Кніга зьмяшчае нарысы пра беларускую мову, напісаныя для Радыё Свабода ў 2014—2016 гадох.

7 жніўня 2017 году ў Баранавічах адбылася прэзэнтацыі кнігі «Не сьмяшыце мае прыназоўнікі» ў сэрыі «Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе»[7]. У кнізе разглядаюцца сацыялінгвістычныя і мовазнаўчыя пытаньні[8].

ПрацыРэдагаваць

АртыкулыРэдагаваць

  • Вячорка В. Асноўныя графіка-арфаграфічныя асаблівасці мовы перыёдыкі Заходняй Беларусі (1920—1939) // Беларуская лінгвістыка. Вып. 29, 1986. С. 32—39.
  • Вячорка В. Асаблівасці лексічнай сістэмы беларускай літаратурнай мовы Заходняй Беларусі // Беларуская лінгвістыка. Вып. 30, 1986. С. 50—54.
  • Вячорка В. «Кроў лягла чырвонай паласой» // З гісторыяй на «Вы»: Публіцыстычныя артыкулы. — Менск: Беларусь, 1991. С. 355—369.
  • Вячорка В. Правапіс — люстэрка гісторыі // Спадчына. № 4, 1991. С. 2—10.
  • Вячорка В. Правапіс. Спроба сучаснае нармалізацыі // Спадчына. № 5, 1995. С. 247—288.

КнігіРэдагаваць

КрыніцыРэдагаваць

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць