Слуцкі цукроварафінадны камбінат

53°00′03″ пн. ш. 27°30′57″ у. д. / 53.0009° пн. ш. 27.5158° у. д. / 53.0009; 27.5158Каардынаты: 53°00′03″ пн. ш. 27°30′57″ у. д. / 53.0009° пн. ш. 27.5158° у. д. / 53.0009; 27.5158

Слуцкі цукроварафінадны камбінат
Тып Адкрытае акцыянэрнае таварыства
Заснаваная 21 сьнежня 1965 (58 гадоў таму)
Краіна
Разьмяшчэньне Слуцак, Менская вобласьць
Ключавыя фігуры Мікалай Пруднікаў, Юры Гарбатка
Галіна Харчовая прамысловасьць
Прадукцыя Цукар-пясок
Абарачэньне 1 349 млрд рублёў (2012; $161,2 млн)
Апэрацыйны прыбытак 194,9 млрд руб ($23,3 млн)
Чысты прыбытак 159,4 млрд руб ($19,1 млн)
Лік супрацоўнікаў 792 (2012)
Матчына кампанія Белдзяржхарчпрам[1]
Даччыныя кампаніі Футбольны клюб «Слуцак»
Сіласы камбіната
У такіх пачках цукар трапляе ў крамы.

Слу́цкі цукро́варафіна́дны камбіна́т — наймаладзейшае прадпрыемства цукровай прамысловасьці Беларусі, утворанае ў 1965 годзе ў Слуцку (Менская вобласьць, Беларусь). У 2009 годзе была дасягнутая магутнасьць перапрацоўкі цукровага бурака на ўзроўні 8000 т на содні[2]. Прадпрыемства мае штогадовую квоту на пастаўку цукру ў Расею памерам 38,5 тыс. тонаў (25,7%) з 150 тыс. т. для краіны. Цукар на 99,8% складаецца з цукрозы, рэшта — глюкоза і фруктоза. Адходы вытворчасьці (патака-мелес і жамерына) ідуць на выраб дрожджаў, сьпірту, лімоннай кісьлі і на корм жывёле.

Сыравіна на камбінат пастаўляецца з 4 вобласьцяў:[3]

Мінуўшчына рэдагаваць

Прадпрыемства пачало працу 21 сьнежня 1965 году[4]. Цалкам пушчанае ў 1970 годзе як завод, з 1976-га — камбінат. З 1972 г. першы з заводаў у Беларусі пачаў фасоўку цукру. З 1993 г. пашыраецца ў выніку перааснашчэньня да магутнасьці штодзённай перапрацоўкі 6 тыс. тонаў цукровых буракоў (з 3 тыс. т). З 1996 г. акцыянаваны[5]. У 2010 г. 62% вырабаў прадалі за мяжу. Прадпрыемства мела звыш 700 супрацоўнікаў[6].

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ https://bgp.by/by/shugar-by
  2. ^ История, Слуцкі цукроварафінадны камбінат  (рас.)
  3. ^ Сырьевая база  (рас.)
  4. ^ Грицкевич А. П. Древний город на Случи. — Мн.: Полымя, 1985. С. 92  (рас.)
  5. ^ Слуцкі цукрова-рафінадны камбінат // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах / Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя, 2002. — Т. 15. — С. 33. — 552 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0251-2
  6. ^ Вікторыя Целяшук. Сафра ў Слуцку гарачая, як на Кубе // Зьвязда : газэта. — 30 верасьня 2010. — № 191 (26799). — С. 2. — ISSN 1990-763x.

Глядзіце таксама рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Слуцкі цукроварафінадны камбінатсховішча мультымэдыйных матэрыялаў