Дэвіз

кароткі выраз з матывацыяй

Дэві́з[a] — у геральдыцы гербавая фігура або выслоўе на гербе. Разьмяшчаецца часьцей за ўсё на стужцы пад таркам. У ім адлюстроўваецца ідэя і думка герба[1].

Дэвіз на стужцы

Дэвізам зваліся першапачаткова гербавыя фігуры, якія зьмяшчаліся звыш іншых малюнкаў у шчыце і служылі ўспамінам якой-небудзь выбітнай падзеі. Ва францускай геральдыцы дэвізам зваўся яшчэ вузкі геральдычны пояс. Такое значэньне дэвізу захавалася зараз толькі ў ангельскай геральдыцы пад імем «badges» (у гербе Ёрскага дома дэвізам служыла, напрыклад, белая ружа, у гербе Ланкастарскага дома — пунсовая).

У цяперашні час дэвізам завецца кароткае выслоўе, якое мае якое-кольвек дачыненьне да герба. Так, напрыклад:

  1. ^ Беларускі геральдыст А. Цітоў адзначае, што дадзеная зьява даволі нетыповая для беларускай геральдыцы. — Крыніца: Цітоў А. Геральдыка Беларусі. — Менск: МФЦП, 2010. С. 14.
  1. ^ Цітоў А. К. // Геральдыка Беларусі. — Мн.: МФЦП, 2010 — 14 с.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Дэвізсховішча мультымэдыйных матэрыялаў