Мі-24 (паводле клясыфікацыі НАТО па-ангельску: Hind) — савецкі транспартна-баявы верталёт распрацоўкі АКБ Міля. Стаў першым савецкім і другім у сьвеце (пасьля AH-1 «Кобра») спэцыялізаваным баявым верталётам. Сэрыйны выпуск пачаўся ў 1971 годзе. Мае мноства мадыфікацыяў, экспартаваўся ў шматлікія краіны сьвету. Актыўна выкарыстоўваўся ў гады Аўганскае вайны, у пэрыяд баявых дзеяньняў у Чачэніі, а таксама ў шматлікіх рэґіянальных канфліктах. Вырабляецца на ААТ «Роствертол» (Раней — РВПО).

Мі-24
Тып ударна-транспартны верталёт
Распрацоўнік Mil Moscow Helicopter Plant[d]
Вытворца ОАО «Роствертол»
Першы палёт 19 верасьня 1969
Пачатак эксплюатацыі 1976
Асноўныя эксплюатанты
Усяго выраблена 3500

Неафіцыйная назва — «Кракадзіл». Верталёты раньніх выпускаў звалі таксама «Шклянка» — дзеля плоскага шкла кабінаў пілётаў, якія выклікаюць асацыяцыі з гранямі кантаванай шклянкі.

Гісторыя стварэньня

рэдагаваць

Распрацоўка праекту выраба «240» (У-24) пачалася пасьля зьяўленьня Пастановы СМ СССР і ЦК КПСС 6 траўня 1968 году ў АКБ М. Л. Міля. Дасьледчыя машыны (ОП-1 і ОП-2) былі гатовыя праз год. Значная частка вузлоў і аґрэґатаў была ўніфікаваная зь Мі-8 і Мі-14.

 
Мі-24А

Дасьледчы верталёт меў агульную пярэднюю двухмесную кабіну (так званую «веранду») з падвойным кіраваньнем. Экіпаж складаўся зь лётчыка і апэратара. У далейшым, у склад экіпажу дадалі бартавога мэханіка. У сярэдняй частцы верталёту знаходзілася грузавая кабіна, якая зьмяшчае 8 чалавек дэсанту. Па правым і левым бортам грузавое кабіны меліся двухстворкавыя дзьверы, зь верхняй і ніжняй створкамі. Адкрываныя вокны былі абсталяваныя шкварнявымі ўсталёўкамі для вядзеньня агню падчас палёту з асабістай зброі. Абедзьве кабіны гермэтызаваныя, з наддувам ад рухавікоў.

Ад самага пачатку ў экіпіяваньне экіпажу ўваходзілі каскі і бронекамізэлькі. Браняваньне кабіны складалася ў браняшкле, браняваньні сядушкаў экіпажу, браняплітах па бартах кабіны і капотах рухавікоў.

З-за негатовасьці комплексу ўзбраеньня «Штурм» было прынята рашэньне на першых машынах усталяваць комплекс К4В верталёта Мі-4 — ракеты «Фалянга-М» з ручною сыстэмаю навядзеньня і кулямётнаю ўсталёўкаю НУВ-1 з кулямётам А-12,7, чатыры бэлечныя трымальнікі пад НУР ці свабоднападальныя бомбы.

Завадзкія выпрабаваньні пачаліся 15 верасьня 1969 году (лётчык-выпрабавальнік Герман Алфёраў). Адразу ж пачалася пабудова дасьледчай сэрыі зь дзесяці верталётаў. У канцы 1970 году дзьве машыны дапрацавалі — для паляпшэньня ўстойлівасьці на хуткасьцях больш 200 км/г на верталёт усталявалі крыло з адмоўным V-12 градусаў і падоўжаную кабіну. Першыя сэрыйныя верталёты Мі-24А (выраб «245»), выкананыя ў такім выглядзе і абсталяваныя комплексам «Фалянга-М» паступілі для дасьведчанай эксплюатацыі ў войскі.

Мі-24А будаваліся заводам у горадзе Арсеньяў. Было выраблена амаль 250 машынаў, якія паступілі на ўзбраеньне фармаваных структураў армейскае авіяцыі, у асобныя верталётныя палкі СА агульнавайсковых войскаў і дэсантна-штурмавых брыгадаў. На базе Мі-24А была распрацавана навучальная мадыфікацыя Мі-24У (выр. «244») з паўнавартасным падвойным кіраваньнем.

Мі-24Б (выр."241") атрымаў новую кулямётную ўсталёўку УСПУ-24 з кулямётам ЯКБ-12,7 (4500 выс/хв), ракетны комплекс «Фалянга-П». Але даводка верталёта была прыпыненая і зроблены прынцыповыя зьмены — кабіна перароблена ў тандэмную, хваставы вінт з рэдуктарам усталяваны ад Мі-14 — вінт стаў цягнучым, што рэзка павялічыла эфэктыўнасьць шляхавога кіраваньня. Верталёт атрымаў назву «Мі-24В», ці выраб «242». Але дзеля недапрацоўкі комплексу «Штурм» верталёты з новаю кабінаю прыйшлося абсталёўваць па тыпу Мі-24Б, і гэты «прамежкавы варыянт» пайшоў у сэрыю пад пазначэньнем Мі-24Д (выраб «246»). Літару «Г» на ўсялякі выпадак вырашылі не выкарыстоўваць… На даводку Мі-24В сышло 8 гадоў. У 1976 годзе верталёт афіцыйна быў прыняты на ўзбраеньне і будаваўся самаю масаваю сэрыяю.

Такім чынам, да 1973 году склалася аблічча верталёта, шырока вядомага ва ўсім сьвеце.

Канструкцыя

рэдагаваць
 
Кабіна пілёта Мі-24Д

Мі-24 пабудаваны па клясычнай аднавінтавой схеме зь пяцілёпасным трохшарнірным апорным і трохлопёсьцевым рулявым вінтамі. Шасі трохстоячнае, якое прыбіраецца, з кіраванаю пярэдняю апораю.

У насавой частцы фюзэляжу зьмесцавана двухмясцовая кабіна экіпажу па тандэмнай схеме: стралок-апэратар знаходзіцца ў асобнай пярэдняй кабіне, за ім лётчык, кабіна якога для выгоды агляду прыпаднятая на 0.3 м над кабінаю стралка, бартавы мэханік можа месцавацца на адкідной сядушцы ў адсеку абсталяваньня за кабінаю лётчыка. Экіпаж знаходзіцца ў гэрмэтызаваных кабінах, забясьпечаных сыстэмаю абаграваньня і вэнтыляцыі, для прадухіленьня пападаньня заражоннага паветра і радыяактыўнага пы­лу ў іх пад­трымліваецца невялікі з­бы­точ­ны ціск.

 
Усярэдзіне грузавое кабіны Мі-24

Сталёвымі плітамі браняваліся кабіна экіпажу, скрынка прывадаў, маслабакі рухавікоў, рэдуктар і гідрабак. Крэсла лётчыка браняванае, з адкідной бранявой сьпінкай і бранезагалоўнікам, крэсла стралка не браняванае, паміж кабінамі разьмешчана браняваная перагародка, лабавое шкло бранявое, плоскае, забясьпечана шклоачышчальнікамі, бакавое выпуклае шкло сылікатнае, не браняванае.

Цэнтральная сэкцыя фю­зэ­ля­жу складаецца з грузавой ка­бі­ны, у якой могуць зьмесцавацца да васьмі дэсантнікаў, і задняй конусаабразнай часткі для разьмяшчэньня прыладаў і нішаў прыбраньня часткаў­ных ног шас­і.

Трансьмісія і дубляваная сыстэма кіраваньня такая ж, як на верталёце Мі-8.

Вал апорнага вінта нахілены ня толькі наперад на 4,5°, але і направа на 2,5°, каб забясьпечыць устойлівасьць пры паступальным прамалінейным па­лёце.

Адной з галоўных асаблівасьцяў верталёту зьяўляецца крыло пляцам 6.75м2 з адмоўным папярочным V — 12°, якое забясьпечвае ад 22 да 28 адсоткаў пад’ёмнае сілы, у залежнасьці ад хуткасьці і іншых фактараў. [1]

Уласьцівасьці

рэдагаваць

Дыямэтар нясучага вінта — 17,3 мэтра. Даўжыня фюзэляжу — 17,51 м Шырыня фюзэляжу — 1,7 м Вышыня — 5,7 м Размах крыла — 6,4 м. Нармальная ўзьлётная маса — 10500 кіляграмаў. Экіпаж — 2-3 чалавекі. Крэйсэрская хуткасьць — 270 км/гадзіна. Дапушчальны кут нахілу — 70 градусаў[2].

Мадыфікацыі

рэдагаваць
 
Узбраеньне Мі-24А
 
Мі-24В

Мі-24 — дасьледчыя машыны. кабіна «вэрандаю», узбраеньне: у носу — рухомая кулямётная ўсталёўка НУВ-1 з кулямётам А-12,7(баекамплект — 900 патронаў), блёкі НАР УБ-32А з НУРС З-5 і 4 ПТУР 9М17 супрацьтанкавага комплексу «Фалянга-М». Рулявы вінт разьмяшчаўся справа.

Мі-24А (выраб 245) — сэрыйны варыянт, у параўнаньні з дасьледчымі машынамі падоўжана кабіна, зьменена мацаваньне ПТУР (на падкрылавых пілонах). Выпускаўся ў 1971—1973 гг. Пабудавана каля 250 штукаў. На першых прадстаўніках гэтае сэрыі рулявы вінт разьмяшчаўся збоку. У позьніх варыянтах Мі-24А рулявы вінт быў перанесены на левы бок, і заставаўся там на ўсіх наступных мадыфікацыях.

Мі-24Б (выраб 241) — Мі-24А з рухомаю кулямётнаю ўсталёўкаю УСПУ-24 з кулямётам ЯКБ-12,7. Сэрыйна не будаваўся з-за паступленьня на ўзбраеньне больш сучаснай мадыфікацыі Д, выкарыстоўваўся для адпрацоўкі ўзбраеньня. Верталёт прайшоў выпрабаваньні ў 1971-72 гг.[3]

Мі-24БМТ (выраб 247) — мінны тральшчык на базе Мі-24А. Зьнята ўсё ўзбраеньне, браня і крыло. Усталявана тралавая прылада і дадатковы паліўны бак. Пабудаваны ў адзіным асобніку ў 1974 годзе, больш не выпускаўся.

Мі-24У (выраб 244) — навучальная мадыфікацыя. Ад баявога адрозьніваецца адсутнасьцю насавога кулямёту, замест якога ў пярэдняй кабіне лётчыка-інструктара былі ўсталяваны паўнавартаснае пілятажна-навіґацыйнае абсталяваньне і стандартныя рычагі кіраваньня.

Мі-24Д (выраб 246) — з новым разьмяшчэньнем кабінаў (тандэмам). Кабіны ізаляваны. Комплекс узбраеньня такой жа як на Мі-24Б. ПТУР 9М17ПВ Фалянга-ПВ. Выпускаўся ў 1973—1977 гг. Выраблена больш 600 машынаў.[4]

Мі-24ДУ (выраб 249) — навучальны варыянт Мі-24Д са зьменамі, аналягічнымі Мі-24У.

Мі-25 — экспартны варыянт Мі-24Д. Адрозьніваецца некалькі зьмененым складам абсталяваньня.

Мі-24В (выраб 242) — самы масавы варыянт Мі-24, з рухомаю кулямётнаю ўсталёўкаю УСПУ-24 з кулямётам ЯКБ-12,7. Верталёт Мі-24В з 4 ПТУР 9М114 Штурм-У і з сыстэмаю навядзеньня Вясёлка-Ш прыняты на ўзбраеньне 29 сакавіка 1976 г.[3]. У 1986 годзе прыняты на ўзбраеньне мадэрнізаваны варыянт з 16 ПТУР Штурм-В. Прыцэл АСП-17В. Рухавікі ТВ3-117В. У складзе ўзбраеньня зьявіліся блёкі Б8В20-А з НАРАЎ З-8, блёкі Б13Л1 з НАР З-13 і АПУ-68УМ3 зь цяжкімі НАР З-24Б. Выпускаўся ў 1976—1986 гг. Пабудавана каля 1000 верталётаў.

Мі-35 — экспартны варыянт Мі-24В.

Мі-24П (выраб 243) — Мі-24 з гарматаю ГШ-30К, зьмесцаванае на правым борце ў нерухомай усталёўцы НПУ-30, баекамплект — 250 снарадаў. Кулямёт дэмантаваны. Выпускаўся ў 1981—1989 гг.

Мі-35П — экспартны варыянт Мі-24П.

Мі-24ВП (выраб 258) — Мі-24В з гарматаю ГШ-23Л (баекамплект 460 снарадаў) у рухомай усталёўкай У-23 новым БРЭО і ўзбраеньнем. На позьніх сэрыйных верталётах зьявіліся васьміпазыцыйныя АПУ-4 (уніфікаваныя зь Мі-8МТ) для ПТУР Напад-У (такім чынам, агульная колькасьць ПТУР даведзена да 12-ці, з захаваньнем на ўнутраных падкрылавых пілонах двух блёкаў Б8В20-А з 20-ю 80мм НАР З-8 розных мадыфікацыяў у кожным блёку). Пры гэтым, апцыянальнае ўзбраеньне РВВ блізкага бою Р-60М, Р-62М, Р-63В, станавілася абавязковым. АПУ-60-1В з прычыны кампактнасьці ракетаў сямейства Р-60, мантаваліся паміж вонкавым пілонам і заканцоўкай, або, як і на АПУ-60-11, на якое другая ракета разьмешчана пэрпэндыкулярна, усталёўвалі АПУ-60-1 з боку, пэрпэндыкулярна заканцоўкі. Такім чынам, на 1989 год, Мі-24ВП быў адзіным верталётам, здольным да эфэктыўнай абароны ад зьнішчальнікаў, пры дапамозе высокаманэўравых і памехаабаронных ракетаў з далёкасьцю да 14 км. Для паразы дагукавых і моцнаабароненых у/ц (верталёты і штурмавікі патэнцыйных супернікаў) у комплекс ПТУР гэтак жа была ўведзена РВВ (ракета «паветра-паветра») 9М220О з далёкасьцю ў 8 км і некантактным выбухоўнікам. Для паразы лёгкіх і маланебясьпечных паветраных мэтаў — БПЛА і верталёты-выведнікі, пад заканцоўныя АПУ для дзьвюх ПТУР «Напад» падвесілі паўаўтаномны (але які кіруецца лётчыкам) 72-мм ПЗРК «Іголка» з далёкасьцю да 5200 м. Галоўнаю асаблівасьцю БРЭО Мі-24ВП зьяўляецца абноўлены ПНК разам з новаю апаратураю радыёкаманднага навядзеньня для ПТУР, неадчувальнымі да трас НАР і ПТУР акулярамі начнога бачаньня для лётчыка ОНВ-58В, новы ОЭПС (інфрачырвоны пасіўны лякатар цэляў) для пошуку цэляў лётчыкам на дыстанцыі да 26 км (самалёт памернасьці F-16) і да 7 км (халодны танк), і ОПС «Вясёлка-УН». Выпускаўся з 1989 году па люты 1992 г. Агульны выпуск — 179 машынаў. Мі-24ВП па ўсіх парамэтрах — хуткасьці, абароненасьці, паветраным бою, кругласуткавым ужываньні пераўзыходзіў свайго заакіянскага канкурэнта — AH-64A «Apache», як і ягоны ўдасканалены варыянт, калі апошні яшчэ толькі распрацоўваўся. Але распад СССР і цяжкае эканамічнае становішча ў Расеі паставілі крыж на буйнасэрыйнай вытворчасьці Мі-24ВП.

Мі-24ВМ — мадэрнізацыя Мі-24В/П/ВП. Непрыбіральнае шасі, вінты ад Мі-28Н (Х-абразны рулявы вінт), усенадворнае БРЭО, станцыя актыўных ІЧ перашкодаў СОЭП Ліпа, рухомая ўсталёўка Ў-23 з гарматаю ГШ-23Л (як на Мі-24ВП), удасканаленая апаратура РК навядзеньня для ПТУР «Напад» — Тор-24. Таксама Мі-24ВМ можа несьці ПТУР «Малютка», «Штурм» і «Фалянга-М». УР У-Ў Р-64В і "Іголка-В.На 2004 год плянавалася завяршыць ГСІ[5]

 
Мі-24 у трох праекцыях
 
Краіны, у якіх мадыфікацыі Мі-24 існуюць на ўзбраеньні

Мі-35М — экспартны варыянт Мі-24ВМ (Вэнэсуэле пад дадзенаю мадыфікацыяю пастаўляліся Мі-24ПК2). Шасі непрыбіральнае.

Мі-24ВК2/ПК2 ці Мі-35ВН/ПН — мадэрнізацыя Мі-24 на экспарт. Новае БРЭО, якое ўключае аглядна-прыцэльную сыстэму ОПС-24Н зь гірастабілізаванаю оптыка-электроннаю сыстэмаю ГОЭС-342, і прыцэльна-вылічальны комплекс ПРВК-24. Таксама маецца навіґацыйны комплекс КНЭІ-24. Варта, аднак, дадаць, што Мі-24ВК/ПК (растоўская мадыфікацыя) і Мі-24ВМ/ПМ (маскоўская) маюць сур’ёзныя адрозьненьні па плёнэры і ўзбраеньні. Мі-24ВК-1/2/1.2 (экспартны, для Індыі, Сырыі і АРЫ), для АА ВПС РФ — Мі-24ВП-М, Мі-24ВП-І, ня толькі маюць нашмат праўзыходную АПС Мі-35М2, асноўную прыцэльную сыстэму ГОЭС-342, але і ОЭПС-27 ідэнтычны пасіўны інфралякатар з РЛ-далямэрам, які стаяў на раньніх Су-27, выяўляльны ў сэктары ±30 па курсе малапамернаю, нізкаізлючальную паветраную цэль да 37 км, наземную, клясы «халодны танк» — з 14 км. Па плянёры растоўскія баявыя верталёты (як якія мадэрнізуюцца, так і новыя) маюць нескарочанае крыло з 4-мя (замест дзьвюх) кропкамі падвескі, на дзьвюх зь якіх разьмешчаныя Р-64В — адаптаваныя для верталётаў ракеты блізкага бою пятага пакаленьня, здольныя зьбіць надыходзячы на звышгуку зьнішчальнік на сустрэчных курсах больш за 20 км. А гэтак жа, 4 «Хвоя-У» пад АПУ-4 «Напад» Для параўнаньня — ПЗРК «Іголка», якімі абсталёўваюцца Мі-24ВМ, захопліваюць надыходзячы зьнішчальнік з 2500-3200 м, а гіпэргукавая ЗУР «Хвоя» — да 14 км. Тым ня менш, і «Іголка-З» уваходзіць у склад узбраеньня Мі-24ВК і Мі-24ВП-М. Мі-24ВП-М і Мі-24ВП-І пастаўляецца ў АА войскаў Расеі з 2006 г

Мі-24К (выраб 201) — выведнік-карэктоўшчык, з сыстэмаю назіраньня «Касач», лічбавым выведвальна-карэктоўным комплексам «Рута» і аэрафотаапаратам АФА-100 у правым борце кабіны.

Мі-24Р (выраб 2462) — верталёт РХБ-выведкі з рухомаю кулямётнаю ўсталёўкаю УСПУ-24 з кулямётам ЯКБ-12,7, з падвышанаю сыстэмаю жыцьцезабесьпячэньня. Пускавыя ўсталёўкі на пілонах ПТУР дэмантаваны, на іх месца ўсталяваны экскаватары плота грунта (па 3 каўша). На першым трымальніку штатна ўсталяваны падвесны кантэйнер з дадатковаю апаратураю, на хваставой бэльцы ўсталявана пускавая прылада для ракетаў СХТ. У склад экіпажу ўведзеныя два хімікі-выведнікі. Браў удзел у ліквідацыі аварыі на ЧАЭС (Адзнака ўзроўню заражэньня мясцовасьці). Пабудавана 160 машынаў.

Мі-24РА — верталёт РХБ-выведкі на базе Мі-24Р. Больш дасканалае абсталяваньне, экіпаж скарочаны на аднаго хіміка-выведніка.

Мі-24ПН — прыстасаваны да начных баявых дзеяньняў. На верталёце Мі-24ПН усталяваны бартавы комплекс радыёэлектроннага абсталяваньня БРЭО-24 і начная цеплавізійная прыцэльная падсыстэма навядзеньня «Полынь». Мадэрнізаваныя верталёты гэтае мадыфікацыі пастаўляюцца ў войскі з 2004 году.

Мі-24М (выраб 247) — супрацьлодкавы варыянт. Распрацоўка спынена па асабістым указаньні Міхаіла Міля.

Мі-24 Super Hind ці Мі-24G — глубокамадэрнізаваны Мі-24 паўднёваафрыканскае фірмы АТЕ, з удзелам АТ «Роствертол»[6]

Дадатковае ўзбраеньне

рэдагаваць

Спэцыяльна для Мі-24 у канцы 70-х гг. былі распрацаваны верталётныя гандолы ГУВ-1 (уключае аўтаматычны гранатамёт АГС-17 «Полымя») і ГУВ-8700 (адзін чатырохствольны кулямёт Якб-12.7 і два чатырохствольных ГШГ-7.62).

Таксама Мі-24 можа несьці два гарматныя кантэйнеры УПК-23-250 з гарматаю ГШ-23Л і баекамплектам 250 снарадаў.

Некаторыя Мі-24П у канцы 80-х гг. атрымалі па 2 ракеты паветра-паветра Р-60/Р-60М для самаабароны ад зьнішчальнікаў супэрніка і для барацьбы з варожымі верталётамі. АПУ з ракетамі ўсталёўваліся на ўнутраных трымальніках.

На ўзбраеньні

рэдагаваць
 
Кабіна баўгарскага Мі-24
 
Ірацкі верталёт Мі-24, зьбіты падчас ірана-іракскае вайны і выстаўлены ў якасьці трафея ў Вайсковым музэі ў Тэгеране
 
Мі-24 украінскай арміі
 
Мі-35П
  •   Расея
  •   Азэрбайджан 39[8][9][10][11]
  •   Армэнія 8[12]
  •   Альжыр
  •   Нігерыя 9[13]
  •   Ангола 14[14]
  •   Аўганістан
  •   Беларусь 70[15]
  •   Баўгарыя — 18[16] У канцы 70-х пачалося ўзбраеньне ВПС НРБ штурмавымі верталётамі. У 1979 ізноў сфармаваная эскадрыльля агнявое падтрымкі ў складзе 44-га верталётнага авіяпалка атрымала першыя 4 Мі-24Д. У 1980 годзе полк быў перадысьлякаваны з Плоўдзіва на аэрадром Крумава, а эскадрыльля агнявое падтрымкі ў г. Старая Загора, дзе яна стала асноваю 13-го баявога верталётнага палка. Усяго да 1985 годзе полк атрымаў 38 Мі-24Д і 6 Мі-24В. У кастрычніку 2000 году верталёты былі перабазаваняы ў Крумава, дзе ўвайшлі ў склад 2-й эскадрыльлі 24-й верталётнае базы.[17]
  •   Бразылія — 6 Мі-35М пастаўлены ў красавіку 2010 году, усяго па кантракце будзе пастаўлена 12 машынаў коштам 150 млн даляраў ЗША[18][19]
  •   Вугоршчына — 12[20] У 1978-79 гадах на ўзбраеньне 87-га верталётнага авіяпалка паступіла 30 Мі-24Д. У 1984-85 гадах полк атрымаў яшчэ 12 Мі-24В. У 1995 году Вугоршчына набыла ў Нямеччыне 14 Мі-24Д і 6 Мі-24П, якія раней былі на ўзбраеньні войска НДР.[21]
  •   Вэнэсуэла — 10 Мі-35М2[22]
  •   Віетнам
  •   Грузія
  •   Індыя — Першым злучэньнем ВПС Індыі ўзброеным штурмавымі верталётамі, стала 125-я эскадрыльля штурмавых верталётаў, сфармаваная 1 лістапада 1983 году. Першапачаткова пілёты эскадрыльлі трэніраваліся на верталётах іншых тыпаў, бо першыя Мі-25 паступілі ў эскадрыльлю толькі 5 траўня 1984 году. Другою штурмавою эскадрыльляю стала 104-я эскадрыльля, якая атрымала Мі-35 у 1990 году. Усяго індыйскія ВПС набылі каля 40 Мі-25 і прыкладна 20 Мі-35. у 2001—2003 гадах, 25 верталётаў былі мадэрнізаваныя фірмаю IAI, было ўсталявана больш сучаснае БРЭО, а таксама верталёты былі абсталяваныя супрацьтанкавымі ракетамі Рафаэл Спайк.[23][24]
  •   Ірак
  •   Казахстан — 42 Мі-24В
  •   Карэйская Народна-Дэмакратычная Рэспубліка 20[25]
  •   Куба
  •   Паўночная Македонія 14[26]
  •   Манголія 11[27]
  •   Нікарагуа — У кастрычніку 1984 баўгарскі транспарт «Христо Ботев» выгрузіў у нікарагуанскім порце Эль Блуфф першую чацьвёрку Мі-25. Усяго ў Нікарагуа было пастаўлена 18 верталётаў, якія адразу ж уключыліся ў баявыя дзеяньні супраць контрас, падчас якіх было страчана прынамсі два Мі-25.[28]
  •   Польшча — 31[29] Першыя Мі-24Д Польшча атрымала ў 1978 годзе, а ў канцы 80-х пачалі паступаць удасканаленыя Мі-24В. Усяго на ўзбраеньне 49-го палку штурмавых верталётаў паступіла 16 Мі-24Д, гэтулькі ж Мі-24В стаяла на ўзбраеньні 56-го палка. У 1996 годзе парк ударных верталётаў папоўніўся шаснаццацю Мі-24Д з арсэналу былое НДР. Шэсьць Мі-24В з 56-га палка былі адпраўленыя ў Ірак. 24 сьнежня 2004 году гэтыя верталёты прыбылі ў Кувэйт, а 23 студзеня 2005 году яны ўжо выканалі першыя баявыя вылеты.[30]
  •   Пэру 16[31] У 2010 купяць новыя 2 Мі-35[32]
  •   Сырыя
  •   Славаччына — 16[33] Пасьля рэарганізацыі ў 1993 году ВС Чэхаславаччыны ў сувязі з распадам краіны, ВПС Славаччыны адышлі 8 Мі-24Д, 10 Мі-24В і адзін Мі-24ДУ, разьмешчаныя ў Прэшаве.[34]
  •   Судан 23[35]
  •   Усходні Тымор 26[36]
  •   Украіна 139[37]
  •   Узбэкістан 29[38]
  •   Харватыя — У траўні-чэрвені 1992 году на ўзбраеньні Харватыі, нягледзячы на эмбарга, зьявілася 11 ударных верталётаў Мі-24Д і Мі-24В. Крыніца паходжаньня верталётаў невядомая, аднак мяркуецца, што харваты набылі іх ці ў ФРН, ці ва Ўкраіны. Са верталётаў было зьнятае ўзбраеньне, і зь іх была сфармаваная 1-я эскадрыльля баявых верталётаў, дзе яны выкарыстоўваліся для транспартных перавозак. Аднак ужо ў 1993 годзе Кракадзілы зноў атрымалі ўзбраеньне: кулямёты ЯКБ-12,7, НАР і ПТУР «Сьпіраль». Адзін няўзброены Мі-24Д быў пераабсталяваны ў выратавальны, на ім усталявалі лябёдку. Яшчэ адзін верталёт быў пераабсталяваны ў супрацьлодкавы, ён атрымаў магчымасьць несьці на падкрылавых пілонах чатыры тарпэды Мк.44. І адзін Мі-24 быў абсталяваны ІЧ сыстэмаю агляду пярэдняе паўсфэры і выкарыстоўваўся ў якасьці выведніка. Мі-24 ВПС Харватыі бралі ўдзел у баявых дзеяньнях супраць сэрбаў, падчас якіх быў страчаны прынамсі адзін верталёт. У 2004 годзе, 29-я эскадрыльля, у якое на той момант знаходзілі ўсе выжылыя Мі-24, была расфармавана, а Мі-24В былі пастаўлены на захоўваньне.[39]
  •   — Узброеныя сілы Чэхаславаччыны атрымалі першыя Мі-24 у жніўні 1978. Усяго ў складзе першае партыі было атрымана 38 Мі-24Д і 2 навучальна-трэніравальных Мі-24ДУ, якія паступілі на ўзбраеньне 51-го верталётнага палка. Другая партыя складалася з 30 Мі-24В, якія паступілі ў 11-ы верталётны полк.[40]
  •   Чэхія — 24[41] Пасьля рэарганізацыі ў 1993 годзе УС Чэхаславаччыны ў сувязі з распадам краіны, Чэхіі адышлі 16 Мі-24Д, 20 Мі-24В і адзін Мі-24ДУ. Усе яны былі зьведзеныя ў адну 331-ю верталётную эскадрыльлю. З 2003 па 2006 год, у рахунак пагашэньня савецкага абавязку Чэхія атрымала 17 новых Мі-35 у цэлым ідэнтычных Мі-24В.[42]
  •   Шры-Ланка  — У 1995 годзе ВПС Шры Ланкі набылі першыя тры ўжываныя ўкраінскія Мі-24В, якія паступілі ў 401-ю эскадрыльлю, неўзабаве ў лістападзе таго ж году, Мі-24 былі згрупаваныя ў ізноў створанай 9-й верталётнай штурмавой эскадрыльлі. Затым было набыта яшчэ тры Мі-24В, ізноў жа ўкраінскіх. У 1996—1999 гадах ва Ўкраіны, з мэтаю папаўненьня стратаў, было закуплена яшчэ некалькі Мі-24, па розных дадзеных іх лік вагаецца ад чатырох да дзесяці. Акрамя таго, было закуплена пару Мі-35, якія сталі адзінымі машынамі гэтага тыпу, набытыя Шры Ланкаю ў Расеі. У 2000 годзе было набыта яшчэ тры Мі-35П. Пасьля 2000 году, усе пакінутыя ў ладу штурмавыя верталёты былі мадэрнізаваныя ізраільскаю кампаніяю IAI Elta. Мі-24 актыўна выкарыстоўваліся супраць баявікоў ТОТІ і пры гэтым яны несьлі адчувальныя страты, усяго было зьбіта і зьнішчана на аэрадромах ня меней дзесяці верталётаў.[43][44][45]
  •   Экватарыяльная Гвінэя — 5[41] да 5 верталётаў Мі-24 рознае мадыфікацыі
  •   Этыёпія 18[46]

Навучальныя дапаможнікі:

  •   ЗША пасьля распаду Варшаўскага блёку ЗША атрымалі зь Нямеччыны 3-6 верталётаў, якія выкарыстоўваюцца для трэніроўкі паказу верталётных удараў з дапамогаю ПЗРК.

Аварыі і катастрофы

рэдагаваць
  • у 2000 годзе ў Чачэніі страчаны Мі-24, пілёты мёртвыя[47]
  • 16 жніўня 2001 у Чачэніі зьбіты Мі-24[48]
  • 3 лютага 2002 у Чачэніі страчаны 1 Мі-24[49]
  • 20 сакавіка 2003 разьбіліся 2 Мі-24, пілёты загінулі.[50]
  • 8 траўня 2003 ва Ўкраіне зваліўся Мі-24,пілёт мёртвы[51]
  • 3 жніўня 2003 у Чачэніі зваліўся Мі-24, праз суткі быў зьнішчаны.[52]
  • 26 жніўня 2003 году на аэрадроме Чарнігаўка адбылося[53] сутыкненьне двух верталётаў Мі-24В 319-га ОВП, у выніку катастрофы загінулі:

П/п-к Аксёнаў Аляксандраў, камандзір эскадрыльлі; Ст. л-т Усатаў Юры, бартавы тэхнік; К-н Хлышчук Уладзімер, старэйшы лётчык; К-н Бялоў Зьміцер, штурман зьвяна; Ст. л-т Кулагмн Андрэй, лётчык-апэратар; Ст. л-т Дзярбеняў Зьміцер, бартавы тэхнік.

[56]. Чыньнікам аварыі паслужыла разбурэньне рэдуктара і лопасьцяў, верталёт быў выраблены ў 1987, прайшоў капрамонт у 2007 і налятаў усяго 400 з 500 прызначаных гадзінаў[57]

  • 13 ліпеня 2010 каля 12.00 у гарах Ботліхскага раёну Дагестану зваліўся і цалкам згарэў вайсковы верталёт Мі-24. Лётчыкі пасьпелі пакінуць машыну і пазьней былі падабраныя.

[58]

  • 29 лістапада 2011 г. у 19:45 па мясцовым часе на аэрадроме пад Пружанамі Берасьцейскае вобласьці Беларусі разьбіўся верталёт Мі-24 ВПС і войскаў СПА Беларусі. Авіякатастрофа адбылася ў Берасьцейскай вобласьці падчас плянавых навучальна-трэніравальных палётаў. Верталёт паваліўся пры заходзе на пасадку ў раёне аэрадрому. Загінулі ўсе чальцы экіпажу — камандзір экіпажу маёр Алег Кахно, бартавы мэханік капітан Валер Бабко, лётчык лейтэнант Дзяніс Глушчанка[59].
  • 26 жніўня 2011 г., патрываў крушэньне баявы верталёт Мі-24 у Прыморскім краі. Катастрофа адбылася ў 19:16 па мясцовым часе (12:16 мск) побач з населеным пунктам Маркушаўка недалёка ад мястэчка Чарнігаўка. У выніку аварыі загінуў адзін чалавек. Астатнім двум чальцам экіпажу ўдалося выратавацца.

Баявое ўжываньне

рэдагаваць

Усе сэрыйныя верталёты выкарыстоўваліся для рашэньня задачаў агульнавайсковага характару — высадкі дэсантаў, агнявое падтрымкі, зьнішчэньня жывой сілы, бранетэхнікі і агнявых пунктаў, перавозкі грузаў, эвакуацыі параненых больш чым у 30 войнах і ваенных канфліктах сьвету. Вядомы факт, у якім верталётам Мі-24В быў зьбіты зьнішчальнік «Фантом» падчас ірана-ірацкае вайны (незалежныя дасьледнікі выказваюць сумневы ў пэўнасьці гэтага эпізоду[60]).

Аўганская вайна

рэдагаваць

Ад самага пачатку вайны Мі-24 мелі ролю лідэраў, выкарыстоўваючыся для выведкі і прычыненьня высадкі на займаныя аэрадромы. У Аўганістане гэтаму верталёту далі мянушку «Д’ябальская калясьніца».

Да канца 1980 году верталётную 40-ю армію ўзмацнілі, давёўшы яе да 251 машыны. Асноўнымі ў баявой рабоце сталі плянавыя вылеты й вы­ле­ты па вы­за­ву ў ходзе апэрацыяў. Пры зьмяшанам ракетна-бомбавым узбраеньні практыкавалася комплекснае правядзеньне: з дыстанцыі 1200—1500 м лётчык пус­каў НАР, а на падлёце адкрываў агонь з кулямёту, даючы апэратару магчымасьць прыцэльна скінуць бом­бы.

Бом­бы буйнага ка­ліб­ру бы­ли неабходныя ў барацьбе з крэпасьцямі, якія захаваліся ўва многіх месцах і якія служылі прытулкам для маджахедаў. Складзеныя з каменю ці глінабэтонныя з мурамі трохмэтровай таўшчыні, гэтыя будынкі прыкрывалі ўваходы ў сяленьні, скрыжаваньні дарогаў і навісалі са скалаў, неўспрымальныя да агня некіраваных рэактыўных снарадаў С-5.

Некіравальныя ракеты С-8 у 20-зарадных блё­ках Б-8В20 былі вельмі эфэктыўныя. Баегаловка мас­аю 3,6 кг валодала моцным фу­гас­ным дзеяньнем, які паражаў праціўніка ў радыюсе 10-12 м.

У бліжнім бою, з дыстанцыі 800—1000 м, верталёт выкарыстоўваў чатырохствольны кулямёт ЯкБ-12,7, які даваў плот­ны ды дакладны аг­онь, здольны прабіць ду­вал паўмэт­ро­вай таўшчыні.

Пілёт Анатоль Волкаў у траўні 1983 го­ду пад Талу­ка­нам, выкарыстаў увесь бае­кам­плект, працягваў імітаваць напады, разганяючы душманаў машыны, якая на іх ляціць, і здолеў выратаваць адыходзячую дэсант­ную ро­ту.

Найбольш эфэктыўнай супраць Мі-24 зброяй працяглы час заставаліся буйнакалібарныя кулямёты ДШК і ЗГУ, якімі ў 1985 годзе былі зьбітыя 42 % и 25 % адпаведна страчаных савецкімі войскамі Мі-24.

Пачыная з 1983 году на ўзбраеньні маджахедаў пачалі паступаць ПЗРК. У асноўным гэта былі савецкія Страла-2 ды амэрыканскія FIM-43 Redeye, на зьмену якім пасьля прыйшоў «Стынгер».[61]

  • У 1978 г. Г. Карапецян усталяваў абсалютны сусьветны рэкорд хуткасьці палёту для верталётаў — 368,4 км/г
  • Рэкорд скораўздымнасьці: 8 жніўня 1975 году — 3000 м за 2 мін 34 с, а 26 жніўня — 6000 м за 8 мін 31 с.[62]

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ Шрубалёт Мі-24. Гісторыя стварэньня
  2. ^ Верталёт Мі-24 пацярпеў крушэньне пад Пружанамі Інфаграфіка. Беларускае тэлеграфнае агенцтва (30 лістапада 2011). Праверана 10 ліпеня 2012 г.
  3. ^ а б Мі-24 / Шрубалёты / Авіятэхніка / Air-Transport
  4. ^ ААТ «Роствертол» / Наша кампанія / Гісторыя
  5. ^ Выпрабаваньні мадэрнізаванага шрубалёта Мі-24ВМ падоўжацца яшчэ не меней за год — эксэерт // Авіяпорт. Дайджэст
  6. ^ Super Hind
  7. ^ The International Institute For Strategic Studies IISS The Military Balance 2010. — Nuffield Press, 2010. — С. 227, 228. — ISBN 9781857435573
  8. ^ The Military Balance 2010. p.-177
  9. ^ Расея паставіла Азэрбайджану 24 баявыя верталёты Мі-35М — Канал ПІК
  10. ^ Азербайджан набыў у Расеі 24 верталёты Мі-35М — 1NEWS.AZ
  11. ^ Названа кошт закупу Азэрбайджанам верталётаў Мі-35М — AZE.AZ
  12. ^ The Military Balance 2010. p.-174
  13. ^ The Military Balance 2010. p.-320
  14. ^ The Military Balance 2010. p.-294
  15. ^ The Military Balance 2010. p.-178
  16. ^ The Military Balance 2010. p.-122
  17. ^ Мікольскі, Міхась. Пэрспэктывы разьвіцьця ВПС Баўгарыі. // Авіяцыя і Касманаўтыка. — 2006. — № 11. — С.36.
  18. ^ ЦАМТО / Галоўнае / ВПС Бразыліі выпрабоўваюць узбраеньне расейскіх верталётаў Мі-35
  19. ^ ВПС Бразыліі атрымаюць першыя тры транспартна-баявыя верталёты Мі-35М(недаступная спасылка)
  20. ^ The Military Balance 2010. p.-140
  21. ^ Мікольскі, Міхась. ВПС Вугоршчыны // Авіяцыя і Касманаўтыка. — 2007. — № 7. — С.46-47.
  22. ^ Расея завяршыла пастаўку верталётаў Вэнэсуэле
  23. ^ Official website of Indian AirForce.
  24. ^ Indian Air Force
  25. ^ The Military Balance 2010. p.-413
  26. ^ The Military Balance 2010. p.-187
  27. ^ The Military Balance 2010. p.-419
  28. ^ Nicaragua, 1980—1988
  29. ^ The Military Balance 2010. p.-153
  30. ^ Мікольскі, Міхась. ВПС Польшчы // Авіяцыя і Касманаўтыка. — 2006. — № 9. — С.47.
  31. ^ The Military Balance 2010. p.-94
  32. ^ Пэру закупіць у РФ верталёты для барацьбы з наркагандлярамі і мяцежнікамі 05:56 23/04/2010 РІА Навіны
  33. ^ The Military Balance 2010. p.-159
  34. ^ Мікольскі, Міхась. ВПС Славакіі // Авіяцыя і Касманаўтыка. — 2007. — № 2. — С.52.
  35. ^ The Military Balance 2010. p.-327
  36. ^ The Military Balance 2010. p.-434
  37. ^ The Military Balance 2010. p.-196
  38. ^ The Military Balance 2010. p.-373
  39. ^ Мікольскі, Міхась. ВПС Харватыі // Авіяцыя і Касманаўтыка. — 2007. — № 12. — С.42-45.
  40. ^ Мікольскі, Міхась. Пэрспэктывы разьвіцьця ВПС Чэхіі // Авіяцыя і Касманаўтыка. — 2007. — № 1. — С.47-48.
  41. ^ а б The Military Balance 2010. p.-126
  42. ^ Мікольскі, Міхась. Пэрспэктывы разьвіцьця ВПС Чэхіі // Авіяцыя і Касманаўтыка. — 2007. — № 1. — С.48.
  43. ^ ACIG:Sri Lanka, since 1971
  44. ^ Міхась Жирохов. Вайна ў «раі»
  45. ^ Sri Lanka Air Force
  46. ^ The Military Balance 2010. p.-308
  47. ^ http://lenta.ru/news/2005/12/17/copter1/
  48. ^ https://web.archive.org/web/20080819180148/http://www.lenta.ru/vojna/2001/08/16/mi24/helicopter.htm
  49. ^ https://web.archive.org/web/20141024085559/http://lenta.ru/vojna/2002/02/03/mi24/
  50. ^ https://web.archive.org/web/20141024085912/http://lenta.ru/vojna/2003/04/02/choper/
  51. ^ https://web.archive.org/web/20140318210618/http://lenta.ru/world/2003/05/08/chopper/
  52. ^ https://web.archive.org/web/20141024090137/http://lenta.ru/vojna/2003/08/04/mi24/
  53. ^ https://web.archive.org/web/20140502195340/http://lenta.ru/russia/2003/08/26/copters2/
  54. ^ https://web.archive.org/web/20141024090107/http://lenta.ru/vojna/2003/11/19/mi24/
  55. ^ http://lenta.ru/news/2007/08/25/mi/
  56. ^ У Саратаўскай вобласьці разьбіўся ўдарны верталёт Мі-24, экіпаж загінуў
  57. ^ http://old.lenta.ru/news/2009/02/04/okay/(недаступная спасылка)
  58. ^ У Дагестане цалкам згарэў Мі-24
  59. ^ У Пружанскім раёне разьбіўся вайсковы верталёт: экіпаж загінуў БелаПАН. Наша Ніва (29 лістапада 2011). Праверана 10 ліпеня 2012 г.
  60. ^ Tom Cooper, Farzad Bishop. Fire in the Hills: Iranian and Iraqi Battles of Autumn 1982
  61. ^ ЖАРКОЕ НЕБО АФГАНИСТАНА Боевые вертолёты Ми-24
  62. ^ Гісторыя верталётных рэкордаў — 0090.htm

Літаратура

рэдагаваць
  • Бэрнэ Л. Другое нараджэньне Мі-24. У небе - мадэрнізаваны верталёт  (рас.) // Крылы Радзімы. — М.: 1999. — № 4. — С. 2-3. — ISSN 0130-2701.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць