Магілёў

горад у Беларусі

Магілёў — места ў Беларусі, на рацэ Дняпры пры ўтоку ў яе ракі Дубравенкі. Адміністрацыйны цэнтар Магілёўскай вобласьці і Магілёўскага раёну. Плошча 119 км². Насельніцтва на 2023 год — 353 300 чалавек[3]. Знаходзіцца за 201 км на ўсход ад Менску. Вузел чыгунак на Асіпавічы, Воршу, Жлобін, Крычаў, аўтамабільных дарог на Бабруйск, Віцебск, Гомель, Менск і іншыя, рачны порт.

Магілёў
лац. Mahiloŭ
Віды Магілёва
Віды Магілёва
Герб Магілёва Сьцяг Магілёва
Гімн Магілёва: «Ты стаіш шмат вякоў ля сівога кургана Машэкі»
Першыя згадкі: 24 сакавіка 1267[1]
Магдэбурскае права: 28 студзеня 1577
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Магілёўская
Старшыня гарвыканкаму: Аляксандар Студнеў[d][2]
Плошча: 119 км²
Вышыня: 192 м н. у. м.
Насельніцтва (2023)
колькасьць: 353 300 чал.[3]
шчыльнасьць: 2968,91 чал./км²
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 22 2
Паштовы індэкс: 212xxx
СААТА: 7401000000
Нумарны знак: 6
Геаграфічныя каардынаты: 53°54′32.18″ пн. ш. 30°20′34.66″ у. д. / 53.9089389° пн. ш. 30.3429611° у. д. / 53.9089389; 30.3429611Каардынаты: 53°54′32.18″ пн. ш. 30°20′34.66″ у. д. / 53.9089389° пн. ш. 30.3429611° у. д. / 53.9089389; 30.3429611
Магілёў на мапе Беларусі ±
Магілёў
Магілёў
Магілёў
Магілёў
Магілёў
Магілёў
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Старонка ў сеціве

Магілёў — магдэбурскае места гістарычнай Аршаншчыны (частка Віцебшчыны), старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага, цэнтар праваслаўнага хрысьціянства. 9 чэрвеня 1661 году атрымаў роўныя правы з сталіцай — Вільняй — за гераізм, выяўлены ў часе паўстаньня супраць маскоўскіх акупантаў. У 1930-я гады разглядалася магчымасьць пераносу ў Магілёў сталіцы Беларускай ССР. Да нашага часу тут захаваліся комплекс манастыра Сьвятога Мікалая ў стылі самабытнага магілёўскага барока, дом купца Анташкевіча, Узьвіжанская царква (пацярпела ад маскоўскай перабудовы), комплекс кляштару кармэлітаў з касьцёлам Сьвятога Станіслава і калегіюм езуітаў ў стылі барока, архірэйскі і арцыбіскупскі палацы, мэмарыяльная арка і Фарны касьцёл у стылі клясыцызму, помнікі архітэктуры XVII—XIX стагодзьдзяў. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаліся мураваныя мескія брамы: Ветраная, Алейная, Каралеўская і Дубровенская, помнікі архітэктуры XVII—XVIII стагодзьдзяў, зруйнаваныя расейскімі ўладамі. Значную частку мясцовых славутасьцяў зруйнавалі за савецкім часам: цэрквы Божага Яўленьня, Прачыстай Багародзіцы і Покрыва Багародзіцы (магілёўскае барока), царкву Сьвятога Спаса[a] (віленскае барока), мескую ратушу (адноўлена ў 2008 годзе), касьцёл Сьвятога Францішка Ксавэрыя і Анёлаў-Ахоўнікаў пры калегіюме езуітаў і комплекс кляштару бэрнардынаў з касьцёлам Сьвятога Антонія (барока), лютэранскую кірху, цэрквы Сьвятой Тройцы, Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла і Сьвятога Ёсіфа (клясыцызм), помнікі архітэктуры XVII—XIX стагодзьдзяў.

 
Магілёў, з мапы 1695 г.

Тапонім Магілёў, відаць, мае патранамічнае паходжаньне — ад асабістага імя Магіла, якое ў сваю чаргу ўтварылася ад адпаведнай славянскай асновы[4]. Выказваліся таксама меркаваньні пра зьвязак тапоніму з канкрэтнай гістарычнай асобай — галіцкім князем Львом Данілавічам Могіем («Магутным Ільвом»), які нібыта збудаваў у 1267 годзе замак у сутоцы рэк Дубравенкі і Дняпра (археалягічныя раскопкі ня выявілі гэтага ўмацаваньня). Некаторыя дасьледнікі лічаць, што назва Магілёва паходзіць ад імя князя полацкага Льва Ўладзімеравіча (Льва Магутнага)[5].

Народнае паданьне зьвязвае назву места зь імём асілка Машэкі, над магілай якога насыпалі вялікі курган, названы «Магілаю Льва» (захавалася ўрочышча Машакоўка). Народны паэт Беларусі Янка Купала апрацаваў гэтую легенду ў аднайменную паэму (пры гэтым у паэме выкарыстоўваецца варыянт «Магі́леў»). Паводле «Запісак ігумена Арэста», у старажытнасьці на месцы Магілёва быў стан разбойнікаў (іхнага атамана звалі Магіла) і шматлікія магілы забітых імі людзей, каля якіх узьнікла вёска Магілка[6].

Варыянты лацінскага напісаньня назвы места на мапах XVI—XVIII стагодзьдзяў: Mohilou (1595[7], 1695, 1748[8] і 1750[9] гады), Mohilovum або Mohilow (1613 год)[10].

Дзеля адрозьненьня ад Магілёва на Падольлі часам насіў дадатковыя азначэньні — Магілёў Літоўскі[11][12][13][14][15][16][17][18][19][20][21] або Магілёў Беларускі[22].

Гісторыя

рэдагаваць

Раньнія часы

рэдагаваць

Паводле археалягічных раскопак, старажытнае паселішча існавала на месцы Задубравенскага пасаду яшчэ ў XII ст. Апроч таго, на гары Магіле знаходзілася даўняя фартыфікацыя[23].

 
Плян Магілёва ў канцы XVII ст.

У пачатку XIII ст. Магілёў, відаць, быў цэнтрам фэўдальнай сядзібы-вотчыны і выконваў функцыі фартэцыі. Паводле Магілёўскай хронікі, складзенай у XVIII—XIX стагодзьдзях, Магілёў у якасьці места заснавалі 24 сакавіка 1267 году[1].

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць
 
Магілёў. В. Вашчанка, 1702 г.

У пачатку XIV ст. Магілёў далучыўся да Вялікага Княства Літоўскага, дзе стаў цэнтрам воласьці. Тым часам першы пісьмовы ўпамін пра места зьмяшчаецца ў «Сьпісе рускіх гарадоў далёкіх і блізкіх», які датуецца канцом XIV ст. У гэты час Магілёў знаходзіўся ў валоданьні каралевы Ядвігі, жонкі караля і вялікага князя Ягайлы. У 1431 годзе ён перайшоў да вялікага князя Сьвідрыгайлы, а ў 1503 годзе — да вялікай княгіні Алены Іванаўны.

У XV ст. Магілёў стаў значным цэнтрам гандлю, тут працавала ўласная мытня. Пад 1447 годам упамінаецца Спаская царква. У пачатку XVI ст. места ўвайшло ў склад Аршанскага павету Віцебскага ваяводзтва.

 
Магілёў. Гравюра, XVIII ст.

У зьвязку з стратай Смаленску ў 1514 годзе і пераходам яго на стагодзьдзе пад уладу Маскоўскай дзяржавы, многія тамтэйшыя купцы перабраліся ў Магілёў. Праз гэта неаднаразова (у 1518, 1519 і 1535 гадох) ягоныя ваколіцы цярпелі ад рабаўніцкіх набегаў маскоўскіх захопнікаў, аднак самім местам яны авалодаць ня здолелі. У 1526 годзе скончылася будаваньне новага замка. У 1561 годзе места атрымала права на войтаўства.

28 студзеня 1577 году кароль і вялікі князь Стэфан Баторы надаў Магілёву поўнае Магдэбурскае права і першы герб. У вялікакняскай грамаце зазначалася[24]:

  А іж бы тое места неякою памножаньня аздоб сваіх ня мела, з тае ласкі нашае гаспадарскае надаем таму месту пячаць мескую. Вежу мураваную, высока выведзеную, каторую ўрат таго места. У судоў і іншых справах і патрэбах пячатаваці і таго герба ўжываці маець вечнымі часы.  
 
Агульны выгляд места, 1765—1767 гг.

На 1577 год у Магілёве быў 1261 жылы дом (на 1588 год — 1500 жылых дамоў[25]). У Інфлянцкую вайну 27 чэрвеня 1581 году маскоўскія захопнікі цалкам зьнішчылі Задубравенскі пасад, спалілі 10 будынкаў у Пакроўскім пасадзе, але штурм Старога места і замка быў безвыніковым[25]. Пад 1588 годам упершыню ўпамінаецца тутэйшы рымска-каталіцкі касьцёл. Недзе ў 1590—1592 гадох у Магілёве адкрылася агульнадукацыйная брацкая школа, у якой вывучалі старабеларускую і лацінскую мовы. У 1594—1604 гадох ішло будаваньне першага мураванага будынка — Фарнага касьцёла. 13 сьнежня 1595 году казацкія загоны С. Налівайкі спалілі каля 40% забудовы Магілёва, у тым ліку некалькі цэркваў[25], і зьнішчылі значную колькасьць месьцічаў. Захавалася паведамленьне пра тыя падзеі:

 
Алейная брама. Ю. Пешка, кан. XVIII ст.


  У рок 1595. Прыйшла ізноў на Магілёў навала ад Налівайкі. Невядома таксама, зь якіх прычынаў гэта сталася, ні з гультайства, ні з маскоўскага нацкоўваньня, бо ў гэты час міру з Масквою не было. Таму старэйшыя людзі часта ўспаміналі Налівайку; Мазепу і Лабаду. Відаць, нездарма не выходзіла гэта зь людзкой памяці, бо нарабіла гэтая саранча новазбудаванаму і заселенаму месту бед нязносных і крыві праліла нямала. Але пан Бог месьцічаў-пакутнікаў бласлаўляў і бласлаўляе. Гэты Налівайка Магілёў зрабаваў і цэрквы папаліў.  

Магілёўская хроніка

 
Панарама места, 1879 г.

У 1601—1633 гадох завяршылася будаваньне разьвітай абарончай сыстэмы мескіх умацаваньняў з трох лініяў абароны. Першую лінію складаў замак — «Высокае места», другая лінія ўмацаваньняў — Кругавы (альбо Бліжні) вал — ахоплівала Старое места і мела чатыры брамы, трэцяя лінія абароны — Палявы (Дальні, Кругавы) вал — у розныя часы мела розныя памеры і колькасьць брамаў. На 1604 год тэрыторыя Магілёва падзялялася на 15 сотняў. У межах Старога места (Нагорскі пасад) знаходзіліся Астроская і Нагорская сотні, за імі ва ўсходнім кірунку разьмяшчалася Ледзькаўская сотня, на правабярэжжы Дняпра (Пакроўскі пасад) — Курдзенееўская, Перахрысьценская, Слабодзкая, Грыўлянская, Выганская і Бярозаўская сотні, за Дубравенкай (Задубравенскі пасад) — Папінская, Трысьненская, Каскоўская, Дабраслаўская сотні, за Дняпром (Задняпроўскі пасад) — Траецкая і Лупалаўская сотні.

У пачатку XVII ст. Магілёў стаў адным з найбольшых местаў Вялікага Княства Літоўскага (у 1604 годзе налічваў 2211 дамоў, 18 цэхаў[26]), меў права на правядзеньне штогод двух кірмашоў. У 1616 годзе пры Магілёўскім брацтве пачала працаваць друкарня, у якой у XVII—XVIIІ стагодзьдзях надрукавалі каля 40 кнігаў. Праз 2 гады адбылося Магілёўскае паўстаньне 1618 году супраць прымусовага ўвядзеньня царкоўнай уніі. У выніку ў 1632 годзе тут заснавалі адзіную ў той час на Беларусі праваслаўную япархію, якая не далучылася да Уніі[25]. У сярэдзіне XVII ст. умацаваньні Старога места налічвалі 4 брамы — Алейную, Ветраную, Каралеўскую і Дубравенскую; у Палявым вале, які атачаў Новае места, стаяла 8 драўляных брамаў — Курдзенеўская (Гваздоўка), Лядвееўская, Шклоўская дальняя, Віленская, Уструшненская, Трысьненская, Быхаўская, Папінская.

Захаваліся сьведчаньні азначэньня жыхароў Магілёва і ваколіцаў ліцьвінамі (літвой): «Литовка <…> Огафьица <…> полонена в Могилеве» (1602 год)[27], на могилевца на Ондрюшку Торуту… литвин Ондрюшка Торута (1625 год)[28], «Якимов Якушко… литвин… Могилевского повета» (1635 год)[29], «Федоров Алексей… литва, гайдук, могилевец» (1635 год)[30], «литвин города Могилева Илья Тимофеяв», «литвин горада Могилева Мосей Мосеев»[31] (абодва 1642 год), «у литовского торгового человека могилевца у Ондрея Печюкова… с тем ж литвином» (1646 год)[32], «литвин города Могилева Радион Ильин»[33], «литвин города Могилева Филон Федоров»[34], «литвин города Могилева Филип Евхремов»[35] (усе 1647 год), «Никитка Семенов… в роспросе сказался родом литвин[b] Могилевского уезда села Господова» (1649 год)[38], «на иноземце города Могилева на Федьке Иевлеве… ему, литвину» (1650 год)[39], «литвин мельничной мастер Марчко Иванов сын Ломакин литовского города Могилева» (1651 год)[40], «…а Ивашко Дробный сказался литвин, могилевец, посадский человек» (1654 год)[41], «…литвину могилевцу Саве Агееву <…> литвину могилевцу Марку Леонтьеву» (1675 год)[42], «…литвину могилевцу Захарью Алтуфьеву» (1676 год)[43]. У матрыкуле Каралявецкага ўнівэрсытэту пад 1758 годам значыцца Minski de Sarius, Mohilow-Lithuan[us][44].

З пачаткам вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай у 1654 годзе магілёўцы здалі места маскоўскім захопнікам. Аднак 1 лютага 1661 году ў выніку народнага паўстаньня месьцічы зьнішчылі акупацыйную залогу[45]. За выяўленую ў час паўстаньня мужнасьць 9 чэрвеня 1661 году кароль і вялікі князь Ян Казімер ўраўнаваў у правах Магілёў зь Вільняй. Апроч таго, места атрымала новы герб «у блакітным полі тры срэбныя мескія вежы, у адчыненай сярэдняй браме — рыцар з узьнятым мячом, а над ім герб — Пагоня»[46]. У гэты час у Магілёве налічвалася каля 30 тысячаў дамоў, у тым ліку 10 тысячаў належалі жыдам; вуліцы былі брукаваныя дзікім камнем, існавала шмат гандлёвых радоў[47]. У 1681 годзе на Рынку ўзьвялі новую мураваную ратушу (першая была драўлянай і знаходзілася на вуліцы Ветранай). У XVIII ст. у месьце дзеяў шпіталь, які знаходзіўся каля Алейнай брамы.

У Вялікую Паўночную вайну (1700—1721) Магілёў сьпярша занялі расейскія, а потым швэдзкія войскі. 8 (19) ліпеня 1708 году, пабачыўшыя дагэтуль шмат пакутаў ад расейцаў, магілёўцы хлебам-сольлю сустракалі швэдаў і іх караля, урачыста ўехаўшага ў места празь Віленскую браму, а бурмістар Магілёва ўручыў манарху на чырвоным рушніку сымбалічны ключ ад места[48]. Аднак за гэта Магілёў заплаціў вельмі дорага: 8 верасьня 1708 году расейскія войскі на загад маскоўскага гаспадара Пятра I цалкам спалілі места[49]. На 1745 год у Магілёве быў 1301 будынак[25], працавалі некалькі цагельняў — «Антона Апоці», «паноў Батвіньнікаў», «Дарошкі з братам Сапрончыкаў». На тэрыторыі пасадаў знаходзіліся «ізба цэху шавецкага… цэх гарбарскі… дом цэхавы пякарскі… цэх шавецкі», непадалёку ад царквы Сьвятога Міколы — «цэх алейніцкі». Тут жылі злотнікі (ювэліры), алейнікі, дойліды, бондары, хлебнікі, багамазы (іканапісцы), шкляры, шаўцы і кавалі. На 1756 год дзеялі 9 цэркваў і 2 манастыры, 2 уніяцкія цэрквы (Дальняя Ўваскрасеньня Хрыстова і Покрыва Багародзіцы), 6 касьцёлаў і 3 кляштары (кармэлітаў, езуітаў і бэрнардынаў). На 1765 год у месьце налічвалася 1879 будынкаў.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Магілёў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стаў цэнтрам аднайменнай губэрні. 22 лістапада 1773 году тут разьмясьціўся цэнтар Беларускай рымска-каталіцкай дыяцэзіі, пры якой адкрыліся сэмінарыя і акадэмія. У 1780 годзе ў месьце адбылася сустрэча паміж імпэратрыцай расейскай Кацярынай II і імпэратарам аўстрыйскім Ёзэфам, у гонар чаго заклалі саборную царкву Сьвятога Ёсіфа. У 1781 годзе расейскія ўлады даравалі Магілёву новы герб, таксама з выявай Пагоні. У канцы ХVІІІ ст. у месьце было 22 вуліцы, 32 завулкі, 2000 будынкаў; працавалі 33 прадпрыемствы, у тым ліку 22 гарбарныя, 7 піваварных, 2 цагельні, 2 вадзяныя млыны, каля 240 крамаў, праводзілася 3 кірмашы на тыдзень.

Гісторык Вітаўт Кіпель зазначае, што ў пачатку XIX ст. у ЗША існаваў гурток «літоўскай шляхты» з Магілёва і зь Віцебшчыны. Гэта сьведчыць пра тое, што перасяленцы з анэксаванага Расейскай імпэрыяй ВКЛ акцэнтавалі ўвагу на тым, што яны ліцьвіны, што яны паходзяць зь Літвы, а ня Польшчы[50].

У 1809 годзе на базе расейскай народнай вучэльні (дзеяла з 1789 году) адкрылася Магілёўская гімназія. У ходзе вайны 1812 году места на пэўны час занялі францускія войскі. У 1838 годзе пачала выдавацца газэта «Могилевские губернские ведомости». У 1848—1856 гадох празь места прайшла шаша, у 1902 годзе — Пецярбурска-Адэская чыгунка. У 1867 годзе ў Магілёве заснавалі музэй, у 1888 годзе завяршылася будаваньне мескага тэатру. У 1879 годзе зьявіўся водаправод. У часе Ўсерасейскага перапісу 1897 году 12 847 магілёўцаў (або 29,79% ад усіх месьцічаў) назвалі роднай мовай беларускую, што было найвышэйшым паказьнікам сярод усіх местаў на этнічнай тэрыторыі беларусаў.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў жніўні 1915 — лютым 1918 году ў Магілёве знаходзілася Стаўка Вярхоўнага галоўнакамандуючага[51], тут спыняўся маскоўскі гаспадар Мікалай II. У лютым 1918 году места занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

рэдагаваць

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Магілёў абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Яшчэ па Лютаўскай рэвалюцыі ў сакавіку 1917 году ўтварыўся Магілёўскі беларускі камітэт (Магілёўскі беларускі арганізацыйны камітэт, Магілёўская беларуская рада), які дзеяў да восені 1918 году. Адным з арганізатараў, а пазьней старшынём МБК быў Міхаіл Кахановіч. З ініцыятывы МБК 31 сакавіка 1918 году прайшоў агульнамескі сход (каля 400 дэлегатаў), які пастанавіў падтрымаць утварэньне БНР. У гэты час, апроч Беларускай рады, у месьце дзеяў рээвакуацыйны пункт для беларускіх уцекачоў[52]. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Магілёў увайшоў у склад Беларускай ССР[53], аднак 16 студзеня Масква адабрала места разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Магілёў вярнулі БССР, дзе ён стаў цэнтрам акругі і раёну (з 1938 году цэнтар Магілёўскай вобласьці).

У Другую сусьветную вайну ў ліпені 1941 году Магілёў занялі войскі Трэцяга Райху. Акупанты стварылі Лупалаўскі лягер сьмерці, гета ў раёне Дубравенкі, перасыльны лягер для ваеннапалонных. Загінула 70 тысячаў чалавек. У Магілёве дзеяла падпольле. У ноч з 27 на 28 траўня 1943 году места бамбавала савецкая авіяцыя. У час бамбаваньня загінула ня толькі каля 4 тысячаў нямецкіх салдатаў, але і шмат цывільнага насельніцтва: магілёўцы гінулі цэлымі сем’ямі, большасьць зь іх хавалі ў братэрскіх магілах. 123 сям’і з тых хто выжыў, але найбольш пацярпеў, атрымаў кампэнсацыю ад нямецкіх уладаў у выглядзе прадуктаў, тканіны і іншых рэчаў. У час гэтага бамбаваньня было таксама зьнішчана шмат помнікаў сакральнай і грамадзянскай архітэктуры, асабліва ў гістарычным цэнтры[54]. У чэрвені 1944 году места занялі савецкія войскі 2-га Беларускага фронту ў час Магілёўскай апэрацыі.

У паваенны час Магілёў часткова адбудавалі. У 1946 годзе тут адкрыўся першы аўтобусны маршрут, у 1970 годзе адбыўся пуск тралейбуса.

У 2005 годзе гістарычны герб Магілёва атрымаў афіцыйны статус, хаця ён шырока выкарыстоўваўся ўжо з пачатку 1990-х гадоў. 25 — 31 сакавіка 2018 году ў месьце прайшоў шэраг мерапрыемстваў, прысьвечаных сьвяткаваньню 100-годзьдзя Беларускай Народнай Рэспублікі, у тым ліку экскурсія мясьцінамі, зьвязанымі з БНР і канцэрт з удзелам мясцовага гурту Lis, а таксама Юрася Несьцярэнкі і Андруся Такінданга[55]. Раней жыхары Магілёва падавалі заяўку на інфармацыйны пікет у цэнтры места, аднак улады прапанавалі перанесьці яго на стадыён (вуліца Чалюскінцаў), удалечыні ад людных вуліцаў, таму арганізатары ня сталі яго праводзіць[56]. 16 жніўня 2020 году ў Магілёве прайшоў Марш за свабоду[57].

Геаграфія

рэдагаваць

Рэльеф і карысныя выкапні

рэдагаваць
 
Краявід цэнтру з Дняпра

Тэрыторыя Магілёва падзяляецца ракой Дняпром на дзьве няроўныя і неаднолькавыя паводле рэльефу часткі. Правабярэжная частка — паката-ўзгорыстае плято, якое абрываецца крутым уступам у даліне Дняпра. Левабярэжная частка разьмяшчаецца ў даліне ракі Дняпра, на яго абалоннай тэрасе. У тэктанічных адносінах тэрыторыя места разьмяшчаецца ў межах Маскоўскай упадзіны.

Даледавіковыя асадкавыя пароды выходзяць на дзённую паверхню ў агаленьні рэк у выглядзе чацьвярцічных адкладаньняў. Яны зьяўляюцца ападкамі мораў палеазойскай і мэзазойскай эраў, што неаднаразова пакрывалі тэрыторыю сучаснай Магілёўскай вобласьці. Карэнныя пароды ў межах места залягаюць пад моцнай тоўшчай чацьвярцічных адкладаньняў.

З чацьвярцічнымі адкладаньнямі зьвязваюць наяўнасьць у навакольлях Магілёва карысных выкапняў — лесавідных і альвіальных суглінкаў, што ідуць на выраб цэглы. Пад суглінкамі ляжаць пяскі, што зьмяшчаюць жвір, які здабываецца для будаўнічых патрэбаў. Валуны, што знаходзяцца ў пясках, служаць для пакрыцьця дарог. Кварцавыя пяскі зьяўляюцца сыравінай для вытворчасьці шкла, сылікатнай цэглы, бэтону. У крэйдавых адкладаньнях сустракаюцца фасфарыты. У абалоне Дняпра, паблізу Палыкавічаў, існуюць значныя паклады балотных жалезных руд[58].

Гідраграфія і гідралёгія

рэдагаваць
 
Рака Дубравенка

На тэрыторыі Магілёва цякуць з поўначы на поўдзень і ўпадаюць у Дняпро справа невялікая рака Дубравенка (з прытокам Струшняй) і ручай Дзебра. У межах места Дубравенка працякае старой добра распрацаванай далінай, шырынёй да 150 м. Крутыя схілы карэннага берага падымаюцца на 18—20 м, праразаюцца шматлікімі ярамі. Рэчышча ракі моцна мэандыруе і падмывае карэнныя берагі. Паблізу вусьця схілы Дубравенкі маюць шматлікія сьляды аплывін і апоўзьняў. У цяперашні час гэтыя працэсы тармозяцца ненатуральнымі насаджэньнямі дрэваў і кустоў ці тэхнічным спосабам (забіўка сваяў, цэмэнтаваньне водаадводаў і г. д.). Узімку рака амаль не памяншае свой дэбэт, замярзае толькі ў найбольш моцныя маразы, ды і то не цалкам, заўсёды застаюцца праталіны. Пры паслабленьні марозу ўтвораны лёд зноў растае, паводкі на Дубравенцы звычайна праходзяць хутка, за некалькі дзён. Пасьля таго, як выйдзе зь берагоў Дняпро, Дубравенка ў нізоўях амаль спыняе цячэньне, яе падпіраюць воды Дняпра.

Струшня — прыток Дубравенкі, які пачынаецца 2 вытокамі ў раёне станцыі Магілёў II зь невялікіх лагчынаў. У межах места даліна ракі мае крутыя схілы і шырыню днішча 5—7 м. Ніжэй за элеватар у Струшню справа ўпадае ручай, пасьля чаго пачынаецца ягоны бесьперапынны вадаток, які хутка расьце за кошт крыніцаў. Набліжаючыся да вусьця, даліна Струшні прыкметна пашыраецца і ўступае ў крутыя, моцна падзеленыя схілы, складзеныя друзлымі пародамі, схільнымі да працэсаў апоўзьняў і асыпкаў.

Дзебра — правы прыток Дняпра. Цалкам працякае ў межах места. Пачынаецца ў раёне станцыі Магілёў III з плоскай лагчыны, дзе калісьці было балота. На ўсім працягу даліна Дзебры добра выражаная. Схілы крутыя, сфармаваныя друзлымі пародамі, моцна падзеленыя і зрэзаныя ярамі.

На тэрыторыі Магілёва ёсьць сажалкі — Пашкаўская і Любуская[59] і азёры Сьвятое і Пячэрскае (штучнае).

За 6 км на паўночны ўсход ад Магілёва з шчыліны здабываюць сульфатна-хлярыдныя, кальцыева-натрыевыя воды сярэдняй мінэралізацыі, рэкамэндаваныя для лячэньня страўнікава-кішачных захворваньняў. За 15 км на паўднёвы захад — сульфатныя магніева-кальцыевыя маламінэралізаваныя воды, якія выкарыстоўваюцца ў якасьці лекавых сталовых водаў пры страўнікава-кішачных захворваньнях. За 5 км на поўнач — маламінэралізаваныя сульфатныя магніева-кальцыевыя воды[60].

  Кліматычныя зьвесткі для Магілёва  
Паказьнік Сту Лют Сак Кра Тра Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сьн Год
Абсалютны максымум t, °C 9,8 12,9 19,8 29,1 32,0 33,0 36,3 36,8 30,6 25,5 14,5 10,9 36,8
Сярэдні максымум t, °C −3 −2,5 3,0 12,0 18,6 21,5 23,6 22,7 16,7 9,9 2,3 −2 10,2
Сярэдняя t, °C −5,3 −5,5 −0,8 6,7 12,9 16,1 18,1 17,0 11,6 6,0 −0,1 −4,2 6,0
Сярэдні мінімум t, °C −7,8 −8,5 −4,2 2,0 7,3 10,8 12,7 11,6 7,1 2,6 −2,3 −6,6 2,1
Абсалютны мінімум t, °C −37,3 −34,7 −35 −17,7 −4,4 −0,7 3,0 0,9 −4,8 −14,8 −23,5 −33,4 −37,3
Норма ападкаў, мм 39 34 39 41 53 75 81 65 55 54 45 41 622
Крыніца: Надвор'е і клімат (рас.)

Клімат Магілёва мерны кантынэнтальны. Больш за 100 дзён у год няма сонца. У сярэднім у зімовым месяцы няма сонца 17—20 дзён. Найбольш халодны месяц — студзень. Вясна пачынаецца ў канцы сакавіка, калі сярэднесутачная тэмпэратура паветра становіцца плюсавой. Лета цёплае, сонечнае. Дажджы ў асноўным ліўневыя, кароткатэрміновыя. Сярэдняя тэмпэратура найбольш цёплага месяца — ліпеня — +18 градусаў, у чэрвені і жніўні на 1,5 градуса ніжэй, чым у ліпені. Агулам у летнія месяцы ў сярэднім бывае 22 гарачыя дні зь сярэднесутачнай тэмпэратурай вышэй за +20 градусаў. Восень пачынаецца пры пераходзе сярэдняй сутачнай тэмпэратуры паветра праз +10 градусаў (22 верасьня) да меншага значэньня і завяршаецца пры пераходзе праз 0 градусаў (14 лістапада). У першай палове восені шмат сонечных дзён, для другой паловы найбольш характэрна пахмурнае надвор’е з зацяжнымі імжачымі дажджамі.

Для Магілёва, як і для ўсёй Беларусі, характэрна высокая адносная вільготнасьць, якая ў кастрычніку — сакавіку перавышае 80% і такой застаецца ў начныя часы астатніх месяцаў, толькі ўдзень паніжаецца да 50—60%. Агулам за год у месьце бывае 134 вільготныя дні (зь вільготнасьцю больш як 80%) і толькі 12 сухіх (вільготнасьць хаця бы на кароткі час роўная ці ніжэйшая за 30%). 62% часу году над местам захоўваецца пахмурнае неба, 22% — яснае. У астатні час пануе зьменная воблачнасьць. У сярэднім за год выпадае 679 мм ападкаў, адзначаецца 182 дні з ападкамі. 2/3 ападкаў прыпадае на красавік — кастрычнік. З агульнай колькасьці ападкаў 72% выпадае ў вадкім выглядзе, 15% — у цьвёрдым і 13% — у мяшаным.

Сярэдняя шматгадовая велічыня атмасфэрнага ціску ў раёне мэтэаралягічнай станцыі Магілёў — 745 мм рт. сл. (993 гПа). Зьмяненьні ціску на працягу году невялікія. Зь зьмяненьнем ціску зьвязана ўзмацненьне ветру. Вятры ўсіх кірункаў амаль раўнападобныя, у халодны пэрыяд году трохі пераважаюць паўднёвыя і паўднёва-ўсходнія, летам — паўночна-заходнія, восеньню — заходнія. Максымальная хуткасьць ветру — 25—30 м/с. Туманы бываюць 65 дзён за год[61].

Жывёльны сьвет

рэдагаваць

У Магілёве і навакольлі жывуць 200 відаў хрыбетных, зь якіх 25 сысуноў, каля 100 птушак, больш за 20 відаў рыб, 8 земнаводных, 3 віды паўзуноў, а таксама больш як 300 відаў бесхрыбетных[62].

Сярод сысуноў лесапарку сустракаюцца вавёрка, крот, вожык, на ўскрайках места сустракаецца заяц, вядомыя выпадкі заходу ў места лася, янотападобнага сабакі. З драпежнікаў сустракаюцца гарнастай, чорная тхара, ласка. Часам у межах места на вадаёмах зьяўляюцца бабры. Шматлікія пацукі (чорны і шэры), мышы (свойская, палявая, лясная), палёўка (рыжая, звычайная).

Багатая арнітафаўна. Па колькасьці асобін першае месца належыць вераб’ям (палявы, дамавы), часьцей сустракаюцца галкі, гракі, вароны, сарокі, сініцы, шпакі, сустракаецца голуб шызы, на абалонных азёрах-старыцах — вадаплаўныя. Узімку ў места прылятаюць сойкі, сьнягіры, сьвістаці. У парках і садах жывуць: дрозд-рабіньнік, зяблік, мухалоўка-стракатка, салавей, канаплянка, зелянушка, садавая слаўка, шчыгол, гарыхвостка. У навакольлі места гняздуюцца белы бусел, палявы жаваранак, зязюля, круцігалоўка, у абалоне Дняпра — чайка звычайная, берагавая ластаўка, пліска белая, кнігаўка і іншыя пароды[63].

Рыбы прадстаўлены некалькімі сем’ямі. Пераважаюць карпавыя: плотка, верхаводка, лешч, карась, ялец. Сустракаюцца акунь, шчупак, галец.

З паўзуноў і земнаводных водзяцца вужы, яшчаркі, жабы, рапухі.

У месьце і навакольлі сустракаюцца прадстаўнікі жывёльнага сьвету, якія занесены ў Чырвоную кнігу і патрабуюць аховы. З адзначаных для Магілёўшчыны ахоўных жывёлаў у прыгараднай зоне могуць сустракацца: з сысуноў — барсук; з птушак — чорнавальлёвая гагара, звычайны зімародак, звычайная пустальга, шэры саракуш; зь земнаводных і паўзуноў — балотная чарапаха, мядзянка; з рыб у Дняпры і ягоных прытоках — рыбец, вусач; з вусякоў — матылі.

Насельніцтва

рэдагаваць

Дэмаграфія

рэдагаваць
  • XVII стагодзьдзе: 1604 год — 16 968 чал.[64]; 1661 год — 4516 чал.[64]
  • XVIII стагодзьдзе: 1745 год — 10,5 тыс. чал.[25]
  • XIX стагодзьдзе: 1825 год — 11,6 тыс. чал.[65]; 1841 год — 19 669 чал.[65]; 1859 год — 25 тыс. чал.[66]; 1861 год — 30,8 тыс. чал.[67]; 1880 год — 40 536 чал. (20 735 муж. і 19 801 жан.), у тым ліку 20 742 праваслаўныя, 2583 каталікі, 173 эвангелісты, 17 038 юдэяў[68]; 1897 год — 43 119 чал.[65]
  • XX стагодзьдзе: 1906 год — 51 959 чал., у тым ліку 27 407 праваслаўных, 3305 каталікоў і 20 682 юдэі[69]; 1910 год — 52,5 тыс. чал.[70]; 1913 год — 69 707 чал.[71]; 1917 год — 55 951 чал.[71]; 1926 год — 50,2 тыс. чал.[65]; 1939 год — 99,4 тыс. чал.[72]; 1956 год — 106 тыс. чал.[65]; 1959 год — 121,7 тыс. чал.[73]; 1970 год — 202,3 тыс. чал.[74]; 1973 год — 232 тыс. чал.[75]; 1985 год — 343 тыс. чал.[65]; 1993 год — 366 тыс. чал.; 1995 год — 368 тыс. чал.[76]; 1997 год — 370,1 тыс. чал.[77]; 1998 год — 368,9 чал.[78]
  • XXI стагодзьдзе: 2002 год — 362,6 тыс. чал.; 2006 год — 367,7 тыс. чал.[79]; 1 студзеня 2009 году — 372 тыс. чал. (ацэнка[80]); 2009 год — 358 279 чалавек, у тым ліку 165 122 мужчын (46,09%) і 193 157 жанчын (53,91%)[81]; 1 студзеня 2014 году — 370 712 чалавек[82]; 1 студзеня 2017 году — 380 440 чалавек[83]; 2018 год — 381 353 чалавекі[84]; 2020 год — 357 100 чалавек[3]

Адукацыя

рэдагаваць

У Магілёве дзеюць установы вышэйшай адукацыі:

З 1970 году працуе акадэмічны Інстытут тэхналёгіі мэталаў, які вядзе набор у асьпірантуру і дактарантуру.

1 верасьня 2010 году ў сярэдняй школе № 1 (вул. Першамайская, д. 24) адкрылі беларускамоўную клясу, у якой на кастрычнік 2011 году было 3 вучні (2 «Г» кляса)[86]. Па стане на ліпень 2020 году беларускамоўныя клясы існуюць у сярэдніх школах № 1 і № 34, у якіх плянуецца таксама набор у першыя клясы на 2020—2021 навучальны год[87].

Дзее таксама Магілёўская гарадзкая спэцыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзэрву № 4[88] і Магілёўскі абласны цэнтар алімпійскага рэзэрву па грабных відах спорту[89].

Культура

рэдагаваць
 
Музэй Вітольда Бялыніцкага-Бірулі ў палацы Анташкевіча

З 1990-х гадоў у Магілёве праводзяцца міжнародныя фэстывалі духоўнай музыкі «Магутны Божа», эстрадны «Залаты шлягер» і інш. З 2006 году праводзіцца моладзевы тэатральны форум «М@rt.кантакт».

 
Магілёўскі абласны драматычны тэатар

Бібліятэкі

рэдагаваць

У Магілёве 19 масавых бібліятэк, у тым ліку Цэнтральная, 10 дзіцячых, 4 мяшанага тыпу, абласная зь дзіцячым аддзелам[90].

  • Тэлерадыёкампанія «Магілёў» (Тэлеканал «Магілёў-1»). Перадачы пачалі выходзіць у 1989 годзе. Цяпер праграмы ўласнай вытворчасьці (выпускі навінаў, публіцыстычныя й забаўляльныя перадачы) можна ўбачыць на частасьцях Першага каналу й тэлеканалу «Лад».
  • «2 канал». Прыватная тэлекампанія, заснаваная ў 1994 годзе. Вяшчае на асобным канале мэтровага дыяпазону. Выходзяць штодзённыя беларускамоўныя выпускі навінаў, забаўляльныя й публіцыстычныя перадачы.

У Магілёве ёсьць футбольны клюб «Дняпро» (раней — «Дняпро-Трансмаш»).

  • ФК «Дняпро» заснавалі ў 1960 годзе (да 1963 году меў назву «Хімік», у 1963—1973 гадох — «Спартак», 1998—2005 гадох — «Дняпро-Трансмаш»)
    • Чэмпіён Беларусі ў 1998 годзе, срэбны прызэр 1992 году; удзельнік Лігі чэмпіёнаў і Кубка УЕФА-Інтэртота
    • Колеры клюбу: бела-сінія
    • Грае на стадыёне «Спартак» (7990 месцаў)

Раней таксама існавалі футбольныя клюбы «Тарпэда-Кадзіна» (вышэйшая ліга, першая ліга), «Савіт» (вышэйшая ліга, першая ліга).

  • Экстраліга: ХК «Магілёў»
  • Вышэйшая ліга: ХК «Хімвалакно-2»
  • Юніёрская ліга, падгрупа B: ХК АЦАР

Баскетбол

рэдагаваць
  • Баскетбольны клюб «Тэмп-АШВСМ».
  • Баскетбольны клюб «Барысфен».

Забудова

рэдагаваць

Вуліцы і пляцы

рэдагаваць
Афіцыйная назва Гістарычная назва Былыя назвы
Болдзіна вуліца Фарны завулак Сэмінарскі завулак
Будзёнага вуліца Шклоўскі завулак Сувораўская вуліца
Вароўскага вуліца Салтанаўская вуліца
Вялікая Грамадзянская вуліца Вялікая Мяшчанская вуліца (частка)
Малая Мяшчанская вуліца (частка)
Гагарына вуліца Лягерная вуліца
Дзімітрава праспэкт Аршанская шаша
Завадзкая вуліца Папінская вуліца
Камісарыяцкі завулак Гарохаў завулак
Пішчыкаў завулак
Камсамольская вуліца Шляхецкая вуліца[c] рас. Дворянская улица
Карла Маркса вуліца Зялёная вуліца
Карпінскай завулак Булычаў завулак
Крыленкі завулак Могілкавы завулак
Курака вуліца Капітанаўская вуліца
Лазарэнкі вуліца Віленская вуліца
Ленінская вуліца Ветраная вуліца Вялікая Садовая вуліца
Леванеўскага вуліца Вялікае Завальле вуліца
Леніна плошча Рынкавы пляц
Сянны пляц
Мігая завулак Лютэранскі завулак
Міронава вуліца Афіцэрская вуліца
Міру праспэкт Ледзькаўская вуліца
Мянжынскага вуліца Малое Завальле вуліца
Першамайская вуліца Шклоўская вуліца Дняпроўскі праспэкт
Пляханава вуліца Барысаглебская вуліца
Піянэрская вуліца Малая Садовая вуліца
Пушкіна праспэкт Новачарнігаўская вуліца
Славы плошча Рынак[d] пляц Губэрнатарская плошча
Думская плошча
Савецкая плошча
Сьвярдлова вуліца Прачысьценская вуліца
Чалюскінцаў вуліца Быхаўская шаша
Чарнышэўскага завулак Шчамілаўка завулак
Яцыны вуліца Краснапольскі завулак

З урбананімічнай спадчыны цэнтральнай часткі Магілёва да нашага часу гістарычныя назвы захавалі толькі вуліцы Архірэйскі Вал, Быхаўская, Віленская (частка), Левая і Правая Дубравенка, а таксама завулкі Брамны і Пажарны.

На люты 2014 году ў Магілёве налічвалася каля 900 вуліцаў і праспэктаў, пляцаў і завулкаў. Найбольш пашыранымі былі назвы вуліцаў пра адметнасьці прыроды і разьмяшчэньня. Пятая частка тычылася гісторыі Савецкага Саюзу, што ёсьць вынікам і адным з захадаў каляніяльнай палітыкі русіфікацыі і дэнацыяналізацыі беларусаў. На 3-м месцы паводле пашыранасьці былі вуліцы ў гонар ваяроў, а на 4-м — пра пісьменьнікаў і дзеячоў мастацтва. Каля паловы вуліцаў мелі непаўторныя для іншых местаў Беларусі назвы. Тут месьціліся адзіныя на той час у Беларусі вуліцы ў гонар кампазытараў Бэтговэна і Моцарта, Шапэна і Шубэрта[91]. Прытым цэнтральныя вуліцы і пляцы Магілёва — як і большасьці местаў Беларусі за рэжымам Лукашэнкі — пераважна захоўваюць каляніяльныя расейска-савецкія назвы.

Эканоміка

рэдагаваць
 
Магілёўскі аўтамабільны завод

У XVII—XVIII стагодзьдзях Магілёў стаў рамесна-гандлёвым цэнтрам, які меў гандлёвыя зьвязкі зь местамі Масковіі, Украіны, Польшчы, Прыбалтыкі. У 1783—1784 гадох дзеялі 33 прамысловыя прадпрыемствы, у тым ліку 22 гарбарныя, 7 бровараў, 2 цагельныя заводы, 2 млыны. 3 адкрыцьцём Бярэзінскага каналу ў 1805 годзе — буйны рачны порт. Разьвіцьцё прамысловасьці паскорылася ў другой палове XIX стагодзьдзя. У 1854 годзе ў Магілёве дзеялі 27 цагельных заводаў, 4 мукамольна-крупадзёрныя прадпрыемствы, 34 маслабойні, разьвіваліся лесапільная, ганчарная, броварная, сьвечачная, тытунёвая і іншыя галіны прамысловасьці; у 1859 годзе — 189 прадпрыемстваў, каля 2500 рамесьнікаў; у 1885 годзе — 124 прадпрыемствы, у тым ліку пенькатрапальная мануфактура, тытунёвыя прадпрыемствы, бровар; у 1897 годзе — 220 прадпрыемстваў. У 1877 годзе ў месьце правялі водаправод, у 1878 годзе — тэлефон. На пачатку XX стагодзьдзя ў Магілёве зьявілася лінія конкі. У 1910 годзе збудавалі электрастанцыю, у 1913 годзе — чыгуна-медналіцейны завод, у 1915 годзе — Магілёўская панчошная фабрыка. У 1912 годзе на 170 прадпрыемствах Магілёва працавала 712 работнікаў. У 1919 годзе дзеялі чыгуналіцейна-мэханічны, маслабойны, 2 мылаварныя заводы, бровар, лесапільні і гарбарныя прадпрыемствы, тытунёвая і гільзавая фабрыкі, электрастанцыя, гардрукарня[74].

 
«Магілёўхімвалакно»

У 1920—1930-х гадох Магілёў ператварыўся ў буйны прамысловы і культурны цэнтар БССР. У 1926—1921 гадох пачала дзеяць кандытарская фабрыка «10-ы Кастрычнік», у 1930 годзе — гарбарны завод, у 1932 годзе — трубаліцейны завод, завод мэталічных вырабаў. У 1929—1930 гадох тут збудавалі першае на Беларусі прадпрыемства хімічнай прамысловасьці — фабрыку штучнага шоўку. У 1926—1932 гадох збудавалі чыгунку Рослаў — Крычаў — Магілёў — Асіпавічы, у 1931 годзе адкрылася прыстань на рацэ Дняпры. У 1934 годзе адбыўся ўвод у эксплюатацыю мескіх аўтобусных маршрутаў. У 1933—1937 гадох збудавалі заводы: аўтарамонтны, клеявы, цагельны, мэблевую фабрыку. У 1940 годзе ў Магілёве 210 прамысловых прадпрыемстваў, каля 13 тысячаў работнікаў. У пачатку Нямецка-савецкай вайны значную частку прамысловага абсталяваньня заводаў і фабрык эвакуявалі. Нямецкія акупанты зьнішчылі амаль усе прамысловыя прадпрыемствы[90].

 
«Магілёўліфтмаш»

Па вяртаньні савецкай улады ў Магілёве пачалі аднаўляцца даваенныя і будавацца новыя прадпрыемствы. У 1945 годзе аднавілі мэталаапрацоўчы камбінат (з 1958 году завод «Электрарухавік»), у 1949 годзе пачалося будаўніцтва заводу натуральнага каўчуку (у 1952 годзе рэарганізаваны ў рэгенэратарны завод). У 1950-я гады Магілёў стаў местам машынабудаваньня, мэталюргіі, хіміі. 3 1960 году працуе фабрыка мастацкіх вырабаў. 3 1963 году тут працуе стужкаткацкая фабрыка, з 1967 году — ліфтабудаўнічы завод, з 1968 году — камбінат сынтэтычнага валакна, камбінат сылікатных вырабаў. 3 1970 году ў Магілёве праклалі тралейбусныя маршруты. Разьвітыя машынабудаваньне (завод транспартнага машынабудаваньня «Магілёўтрансмаш», ВА «Тэхнапрыбор», «Зэніт» і інш.), хімічная (вытворчае аб’яднаньне «Магілёўхімвалакно», рэгенэратарны завод і інш.), лёгкая (прадпрыемствы «Магатэкс», «Вясьнянка», фабрыкі швачная, «Сьвітанак» і інш.), харчовая (камбінаты мясны, малочны, завод напояў, хлебазавод і інш.) прамысловасьць. Працуюць прадпрыемствы будаўнічых матэрыялаў, чорнай мэталюргіі, мэталаапрацоўкі (Магілёўскі завод вентыляцыйных загатовак і інш.), дрэваапрацоўчая прамысловасьці[90].

Дзее СЭЗ Магілёў. На 2023 год у Магілёве месьцілася галаўная сядзіба прадпрыемства «Сэрвалюкс», што было найбольшым вытворцам мяса птушкі ў Беларусі.

Панарама грамадзкага цэнтру Магілёва

Транспарт

рэдагаваць

Агульныя зьвесткі

рэдагаваць
 
Чыгуначны вакзал

Магілёў — значны транспартны вузел. Дзее чыгуначны вакзал, ад якога адыходзяць цягнікі ў чатырох кірунках: Аршанскім, Асіпавіцкім, Жлобінскім, Крычаўскім. За 20 км на паўночны захад ад гораду, каля вёскі Ермалавічы, знаходзіцца аэрапорт «Магілёў»[92]. У цэнтры места знаходзіцца аўтавакзал Магілёў, зь якога выпраўляюцца міжмескія, прымескія і частка мескіх аўтобусных маршрутаў.

У месьце ёсьць вялікая сетка грамадзкага транспарту.

Аўтобусы

рэдагаваць

У Магілёве працуе каля 130 аўтобусаў 42 маршрутаў, якія абслугоўваюцца РУДМАП «Аўтобусны парк №1». Аснова рухомага складу аўтобусы марак Ікарус, МАЗ, ПАЗ, BOGDAN-Радзіміч, Mercedes-Benz. На аўтобусы прыпадае 45,5% пасажырскіх перавозак у месьце.

Тралейбусы

рэдагаваць

Тралейбусны рух адкрыўся 19 студзеня 1970 году. У наш час дзее 12 маршрутаў, якія абслугоўваюцца МГКУП «Гарэлектратранспарт», на іх працуе каля 110 тралейбусаў марак ЗІУ і АКСМ. На тралейбусы прыпадае 43,5% пасажырскіх перавозак у месьце.

Маршрутныя таксоўкі

рэдагаваць

На 39 маршрутах працуе каля 630 аўтобусаў малой умяшчальнасьці марак Ford, Mercedes, ГАЗ-Газэль ды іншыя. На маршрутныя таксоўкі прыпадае 11% пасажырскіх перавозак. Некаторыя мескія маршруты маюць канцавыя прыпынкі ў прымескіх населеных пунктах.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

рэдагаваць

Цяперашнія афіцыйныя раёны Магілёва — штучныя негістарычныя ўтварэньні савецкага часу, межы якіх не супадаюць з гістарычнымі мясцовасьцямі места[93]. Яны маюць палітызаваныя ў духу расейскай камуністычнай прапаганды назвы, нададзеныя без уліку мясцовых беларускіх тапанімічных традыцыяў[93].

Магілёў падзяляецца на 2 адміністрацыйныя раёны: Ленінскі і Кастрычніцкі, якія ўтварыліся 25 сьнежня 1962 году згодна з Указам Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету БССР. Таксама да 2003 году існаваў Цэнтральны раён, утвораны ў 1979 годзе.

  • Кастрычніцкі раён. У 1980-я гады пачалося жыльлёвае будаўніцтва для хімікаў. У раёне канцэнтруецца больш за палову прамысловага і тэрытарыяльнага патэнцыялу Магілёва. Два прадпрыемствы Кастрычніцкага раёну — вытворчае аб’яднаньне «Магілёўхімвалакно» і супольнае прадпрыемства «Белпак» — вырабляюць 77% прадукцыі раёну, а разам з аўтазаводам імя С. Кірава і мясакамбінатам — 90%. Гэтыя прадпрыемствы вызначаюць палажэньне ня толькі ў раёне, але і ў месьце ў цэлым. Апроч гэтага, у раёне знаходзіцца яшчэ 27 прадпрыемстваў: аўтобусны парк, АП «Вольт» і інш. Працуе больш за 30 крамаў, бібліятэкі, дзіцячы парк, кінатэатры «Ветразь» і «Космас», Палац культуры «Хімвалакно», «Лядовы палац», Магілёўскі дзяржаўны ўнівэрсытэт харчаваньня, Сучасны гуманітарны інстытут[94].
  • Ленінскі раён. Плошча раёну на 1979 год склаладала 24,9 км², у тым ліку каля 500 га зялёных насаджэньняў, у прыватнасьці — Пячэрскі лесапарк. Колькасьць жыхароў раёну паводле перапісу 1999 году складала 95 958 чалавек. У раёне разьмяшчаецца 22 прамысловыя прадпрыемствы. Ягоную эканоміку прадстаўляюць наступныя галіны: машынабудаваньне, прыборабудаваньне, дрэваапрацоўчая вытворчасьць, лёгкая і харчовая прамысловасьць і інш. Да паслугаў жыхароў раёну — Дом спорту, спорткомплекс «Лякаматыў», фізкультурна-аздараўляльны камбінат, 23 спартовыя залі, 3 басэйны і г. д. На стадыёне «Лякаматыў» праводзяцца масавыя фэсты. У раёне дзеюць Магілёўскі абласны тэатар лялек, Цэнтар культуры і вольнага часу, два Дамы культуры, 6 клюбаў, 11 творчых калектываў, працуе дзіцячая школа мастацтваў, музычная школа, 5 масавых бібліятэк, ведамасныя бібліятэкі і інш.[95].
  • Цэнтральны раён утварыўся шляхам разбуйненьня ўжо існых Ленінскага і Кастрычніцкага раёнаў. На тэрыторыі раёну знаходзіліся: Магілёўскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Аркадзя Куляшова, Магілёўскі недзяржаўны фінансава-эканамічны інстытут, пэдагагічны факультэт Беларускай акадэміі музыкі, 6 сярэдніх спэцыяльных навучальных установаў, 7 прафэсійна-тэхнічных вучылішчаў, 17 школ; Магілёўскі абласны драматычны тэатар і 3 кінатэатры; 5 музэяў; касьцёл Сьв. Станіслава (18 ст.), жаночы манастыр (17—18 стагодзьдзі), архіэрэйскі і архіяпіскапскі палацы (18 ст.). На тэрыторыі раёну знаходзілася больш за 35 прадпрыемстваў: завод «Зеніт» па вытворчасьці апаратуры высокачастотнай сувязі, завод «Электрарухавік», Магілёўская фабрыка марожанага, ПКФ «Валеры», адкрытае акцыянэрнае таварыства «Лента» і інш.[96]. Раён скасавалі ў 2003 годзе (увайшоў у склад Ленінскага раёну).

Турыстычная інфармацыя

рэдагаваць
 
Ратуша, агульны выгляд

Інфраструктура

рэдагаваць

Магілёў — пэрспэктыўны цэнтар турызму Беларусі міжнароднага значэньня[97]. Гасьцініцы: «Магілёў», «Турыст», «Космас-Корт», «Кім», «Ліра», «Севяранка», «Сігнал», гасьцініца ААТ «Магілёўхімвалакно».

Славутасьці

рэдагаваць
 
Мікольскі манастыр

Страчаная спадчына

рэдагаваць

Месты-сябры

рэдагаваць
Пералік местаў-сяброў Магілёва
  1. Вілярбан, Францыя (з 1978)
  2. Габрава, Баўгарыя (з 1988, падоўжаны ў 2000)
  3. Улацлавак, Польшча (з 1995)
  4. Бардзеёў, Славаччына (з 1996)
  5. Айзэнах, Нямеччына (з 1996)
  6. Керч, Украіна (з 1998)
  7. Клайпеда, Летува (з 1997)
  8. Пенза, Расея[98]
  9. Тула, Расея (з 1998)
  10. Шымкент, Казахстан (з 2000)
  11. Зьвянігарад, Расея (з 2006)
  12. Крагуевац, Сэрбія (з 2006)
  13. Бранск, Расея (з 2012)
 
«Апостал». Друкарня Сьпірыдона Собаля

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ Будынак царквы ёсьць на нямецкіх здымках сьнежня 1943 году, але яго ўжо няма на здымках вясны 1944 году. Відаць, у канцы зімы — пачатку вясны 1944 году царкву зьнішчыла савецкая авіяцыя ў выніку авіяналёту
  2. ^ Ранейшыя сьведчаньні ўжываньня канструкцыі «родам ліцьвін (літоўка)»: «сіи Андрѣи бяше родомъ Литвинъ, сынъ Ерденевъ, Литовскаго князя»[36] (Траецкі летапіс пад 1289 годам); «литвин родом» (жывот Даўмонта Пскоўскага першай трэці XIV стагодзьдзя[37]); «родом литовка, а прозвище ей бысть литовское Августа» пра дачку вялікага князя літоўскага Гедзіміна (Ніканаўскі летапіс 1526—1530 гадоў, адкуль перайшло ў Ліцавы летапісны звод 1568—1576 гадоў)
  3. ^ Прыклады паштовак з пазначэньнем аналягічнай традыцыйнай гістарычнай назвы вуліца Шляхецкая як мясцовага адпаведніка расейскага подпісу улица Дворянская: Лепель (ul. Szlachecka) і Берасьце (ulica Szlachecka)
  4. ^ Плян Магілёва на 1772 год
  1. ^ а б Дзьве даты 24 сакавіка // Зьвязда : газэта. — 24 сакавіка 2012. — № 57 (27172). — С. 8. — ISSN 1990-763x.
  2. ^ а б Страница председателя
  3. ^ а б в Численность населения на 1 января 2020 г. в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.), Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  4. ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 237.
  5. ^ Легенды пра заснаваньне Магілёва, Магілёўскі гарвыканкам
  6. ^ Марзалюк І., Марзалюк А. Магілёў // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 243.
  7. ^ Глиожайтис А. Административное деление Великого Княжества Литовского на картах XVII в. Калекцыянер: зб. артыкулаў / Уклад. Д. Гулецкі, У. Зяньковіч. — Менск: Выдавецкі дом «Звязда», 2014. С. 53.
  8. ^ Мапа Рэчы Паспалітай аўтарства дэ Вагандзі (1748)
  9. ^ Мапа Рэчы Паспалітай аўтарства дэ Вагандзі (1750)
  10. ^ Глиожайтис А. Административное деление Великого Княжества Литовского на картах XVII в. Калекцыянер: зб. артыкулаў / Уклад. Д. Гулецкі, У. Зяньковіч. — Менск: Выдавецкі дом «Звязда», 2014. С. 62—63.
  11. ^ Устрялов Н. История царствования Петра Великого. Т. 2. — СПб., 1858. С. 483.
  12. ^ Ojczyzna. Nr. 53, 1865. S. 3.
  13. ^ Археографический сборник документов: относящихся к истории Северо-Западной Руси. Т. 2. — Вильна, 1867. С. XV.
  14. ^ Gazeta Polska. Nr. 217, 1871. S. 2;. Nr. 186, 1881. S. 3; Nr. 207, 1881. S. 3; Nr. 208, 1881. S. 3; Nr. 209, 1881. S. 3; Nr. 213, 1881. S. 3.
  15. ^ Polski Lud. Nr. 8, 1892. S. 5.
  16. ^ Житецкий П. Странствующие школьники в старинной Малороссии // Киевская старина. Т. 36, 1892. С. 196.
  17. ^ Gazeta Narodowa. Nr. 116, 1897. S. 1.
  18. ^ Pisarze dziejów polskich. T. 19. — Kraków, 1907. S. 320.
  19. ^ Kurjer Litewski. Nr. 90, 1908. S. 3; Nr. 163, 1909. S. 3.
  20. ^ Chwalewik E. Zbiory polskie. — Kraków, 1916. S. 84.
  21. ^ Robotnik. Nr. 147, 1919. S. 2.
  22. ^ Mala Encyklopedya Polska przez S. P. T. 1. — Leszno i Gniezno, 1841. S. III.
  23. ^ Марзалюк І., Марзалюк А. Магілёў // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 243—244.
  24. ^ Сімволіка. Гербы краю(недаступная спасылка), Магілёўская абласная бібліятэка
  25. ^ а б в г д е Марзалюк І., Марзалюк А. Магілёў // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 244.
  26. ^ Караткевіч В., Чарняўская Т. Магілёў // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. — Менск: Беларуская савецкая энцыклапедыя, 1986—1988. С. 44—50.
  27. ^ Сын Отечества. Т. 11. — СПб., 1839. С. 93—94.
  28. ^ Русско-белорусские связи: сборник документов : 1570—1667 гг. — Минск, 1963. С. 88.
  29. ^ Служилые люди Сибири конца XVI — начала XVIII века. — М.; СПб., 2020. С. 974.
  30. ^ Белорусы в Сибири. — Новосибирск: Изд-во Ин-та истории СО РАН, 2000. С. 60.
  31. ^ Русско-белорусские связи: сборник документов : 1570—1667 гг. — Минск, 1963. С. 179.
  32. ^ Русско-белорусские связи: сборник документов : 1570—1667 гг. — Минск, 1963. С. 201.
  33. ^ Русско-белорусские связи: сборник документов : 1570—1667 гг. — Минск, 1963. С. 206.
  34. ^ Русско-белорусские связи: сборник документов : 1570—1667 гг. — Минск, 1963. С. 207.
  35. ^ Русско-белорусские связи: сборник документов : 1570—1667 гг. — Минск, 1963. С. 210.
  36. ^ Троицкая летопись. Реконструкция текста. Изд. М. Д. Присёлков. — М. — Л., 1950. С. 344—345.
  37. ^ Лосева О. В. Жития русских святых в составе древнерусских Прологов XII — первой трети XV веков. — М., 2009. С. 199—201.
  38. ^ Акты, относящиеся к истории Южной и Западной России, собранные и изданные Археографической комиссией. Т. 3. — СПб., 1861. С. 63.
  39. ^ Русско-белорусские связи: сборник документов : 1570—1667 гг. — Минск, 1963. С. 235.
  40. ^ Русско-белорусские связи: сборник документов : 1570—1667 гг. — Минск, 1963. С. 248.
  41. ^ Акты Московского государства, изданные Императорской академией наук. Т. 2. — СПб., 1894. С. 376.
  42. ^ Русско-белорусские связи во второй половине XVII в. (1667—1686 гг.). Сборник документов. — Мн., 1972. С. 158—160.
  43. ^ Русско-белорусские связи во второй половине XVII в. (1667—1686 гг.). Сборник документов. — Мн., 1972. С. 193—195.
  44. ^ Die Matrikel der Albertus-Universität zu Königsberg i. Pr. 1544—1829. Bd. 2: Die Immatrikulationen von 1657—1829. — Leipzig, 1911/1912. S. 470.
  45. ^ Беларускія летапісы і хронікі: пер. са старажытнарус., старабел., пол. / склад. У. Арлоў; рэд. В. Чамярыцкі. — Менск: Беларускі кнігазбор, 1997. С. 294.
  46. ^ Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў / Маст. А. Бажэнаў. — Менск: «Полымя», 1998. — 287 с.: іл. ISBN 985-07-0131-5.
  47. ^ Магілёў у падарожных нататках і ўспамінах гасцей горада. 1678—1918 / Перакладчык і ўкладальнік Алег Давід Лісоўскі. — Гомель: Барк, 2017. С. 14.
  48. ^ Разянкоў М. Швэды на тэрыторыі сучаснае Магілёўшчыны ў час Вялікай Паўночнай вайны // Крывія. №33, лістапад 2014. С. 9.
  49. ^ Арлоў У. Якая роля ў нашай гісторыі належыць Пятру I? // 100 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі. — Менск, 1993. С. 47.
  50. ^ Кіпель В. Да гісторыі беларускай эміграцыі ў ЗША // Запісы Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва. № 29, 2005. С. 32.
  51. ^ Обзорный очерк // Могилёв : энцикл. справочник. — Мн., 1990. — С. 21
  52. ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 4. — Мінск, 2018. С. 19.
  53. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  54. ^ Як савецкая авіяцыя бамбіла Магілёў у 1943-м годзе: цывільнае насельніцтва гінула сем’ямі, Радыё Свабода, 21 ліпеня 2015 г.
  55. ^ Як Магілёў адзначыў 100 гадоў БНР, Белсат, 2 красавіка 2018 г.
  56. ^ У Магілёве забаранілі пікет да #БНР100, Радыё Свабода, 19 сакавіка 2018 г.
  57. ^ У Магілёве адбывалася найбуйнейшая акцыя пратэсту за часы прэзыдэнцтва Лукашэнкі. ФОТА, Радыё Свабода, 16 жніўня 2020 г.
  58. ^ Физико-географические условия и особенности города // Климат Могилёва. — Л., 1982. — С. 5—8.
  59. ^ Поверхностные воды // Могилёв : энцикл. справочник. — Мн., 1990. — С. 10.
  60. ^ Гидрогеология месторождений полезных ископаемых // Кудельский, А. В. Подземные воды Беларуси / Кудельский А. В., Пашкевич В. И., Ясовеев М. Г. — Мн., 1998. — С. 222—235
  61. ^ Общая характеристика климата Могилёва // Климат Могилёва. — Л., 1982. — С. 120—127.
  62. ^ Животный мир // Могилёв : энцикл. справочник. — Мн., 1990. — С. 11—12
  63. ^ Птушкі паркаў і садоў Магілёўшчыны. Іх ахова // Радзімазнаўства. — Магілёў, 1992. — Вып. 6. — С. 163
  64. ^ а б Агееў А. Магілёўская даўніна ў пытаннях і адказах. год — Магілёў, 1997. С. 17.
  65. ^ а б в г д е Могилёв: энцикл. справочник. год — Мн., 1990. С. 12.
  66. ^ Марзалюк І., Марзалюк А. Магілёў // ЭГБ. — Мн.: 1999 Т. 5. С. 9.
  67. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 5. Кн. 1. — Менск, 2008. С. 55.
  68. ^ Krzywicki J. Mohylew // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VI: Malczyce — Netreba. — Warszawa, 1885. S. 595.
  69. ^ Rouba N. Przewodnik po Litwe i Białejrusi. — Wilno, 1909.
  70. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 5. Кн. 1. — Менск, 2008. С. 57.
  71. ^ а б Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 5. Кн. 1. — Менск, 2008. С. 59.
  72. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 5. Кн. 1. — Менск, 2008. С. 64.
  73. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 5. Кн. 1. — Менск, 2008. С. 68.
  74. ^ а б БЭ. — Мн.: 1999 Т. 9. С. 446.
  75. ^ Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
  76. ^ Zaprudnik J. Historical dictionary of Belarus. — Lamham. — London, 1998. P. 152.
  77. ^ Марзалюк І., Марзалюк А. Магілёў // ЭГБ. — Мн.: 1999 Т. 5. С. 7.
  78. ^ БЭ. — Мн.: 1999 Т. 9. С. 445.
  79. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 5. Кн. 1. — Менск, 2008. С. 47.
  80. ^ У 14 гарадах Беларусі колькасць насельніцтва перавышае 100 тыс. чалавек // Наша Ніва. 26 сакавіка 2009 г.
  81. ^ Вынікі перапісу насельніцтва Беларусі 2009 году
  82. ^ Афіцыйная ацэнка Белстату
  83. ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.), Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  84. ^ Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.), Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  85. ^ Могилевский колледж искусств и библиотечный колледж объединили в одно учебное заведение (рас.)
  86. ^ Іванова І. Родная мова — не папулярная пакуль // Зьвязда : газэта. — 29 кастрычніка 2011. — № 207 (27071). — С. 3. — ISSN 1990-763x.
  87. ^ Афіцыйны сайт СШ № 41 г. Магілёва
  88. ^ Афіцыйны сайт СДЮШАР-4
  89. ^ МОГИЛЕВСКИЙ ОБЛАСТНОЙ ЦЕНТР ОЛИМПИЙСКОГО РЕЗЕРВА ПО ГРЕБНЫМ ВИДАМ СПОРТА (рас.)
  90. ^ а б в БЭ. — Мн.: 1999 Т. 9. С. 447.
  91. ^ Целяшук В. Прайду я па Чыгуначнай, зьвярну на Піянэрскую // Зьвязда : газэта. — 12 лютага 2014. — № 26 (27636). — С. 6. — ISSN 1990-763x.
  92. ^ Адлегласьць ад Магілёва да аэрапорту.
  93. ^ а б Вячорка В. Як палюбіць Савецкі раён?, Радыё Свабода, 22.06.2016 г.
  94. ^ Октябрьский район // Могилёв : энцикл. справочник. — Мн., 1990. — С. 316—317
  95. ^ Ленинский район // Могилёв : энцикл. справочник. — Мн., 1990. — С. 207—208
  96. ^ Центральный район // Могилёв : энцикл. справочник. — Мн., 1990. — С. 436—437.
  97. ^ Туристская энциклопедия Беларуси. — Мн., 2007.
  98. ^ Историческая справка: связь Пензы и Могилева.  (рас.)
  99. ^ «Самыя блізкія пабрацімы называлі яго „Дранік“». У Данецкай вобласьці загінуў яшчэ адзін беларус, які бараніў Украіну (svaboda.org)
  100. ^ "Мазанік, Сяргей Аляксеевіч" Даведка База зьвестак «Навукоўцы Беларусі» Праверана 8 сьнежня 2012 г.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць