Паста
італьянскі мучны выраб
Па́ста — макаронны выраб на аснове пшанічнай мукі і вады. У якасьці фарбавальнікаў дадаецца бурак, морква, тамат, труфэль, шпінат і чарнілы каракаціцаў.
Віды
рэдагавацьПаводле складу: 1) зь цьвёрдых гатункаў пшаніцы і вады; 2) яечная (гатуецца ў духоўцы). Паводле прыгатаваньня: 1) сьвежая (захоўваецца ў лядоўні); 2) сухая (захоўваецца год). Паводле выгляду: 1) доўгая, 2) кароткая, 3) дробная (супавая), 4) фігурная, 5) начыненая.
- Вэрмішэль (італ. vermicelli — маленькія чарвякі) — тонкая, для супа
- Канялёні — трубкі дыямэтрам да 3 см і даўжынёй да 10 см, якія адварваюць у вадзе, напаўняюць начыньнем (мяса, сыр, шпінат), дадаюць падліву і запякаюць у духоўцы
- Лязаньня — плястыны цеста для фаршаваньня мясам, грыбамі і гароднінай ды наступнага запяканьня ў духоўцы
- Лінгуіні — пляскатыя спагеці
- Макарона — полыя трубкі
- Пене — трубачкі дыямэтрам да 1 см і даўжынёй да 4 см са зрэзанымі па дыяганалі бакамі
- Равіёлі — круглыя, квадратныя і ў выглядзе паўмесяца пяльмені з начыньнем (мяса, рыба, птушка, гародніна, садавіна)
- Спагеці — круглявыя, даўжыня 35-40 см і дыямэтар 1,8—2 мм
- Тальятэле — доўгая, плоская яечная локшына ў выглядзе стужкі
- Фузілі (італ. fusilli — «верацяно») — кароткая, у выглядзе спружынаў[1]