Староства (Вялікае Княства Літоўскае)
Староства — адміністрацыйна-тэрытарыяльная і гаспадарчая адзінка ў Вялікім Княстве Літоўскім у XVI—XVIII стагодзьдзях, якую вялікі князь (кароль) даваў на часовае карыстаньне фэўдалам за службу[1].
З 1562 року ўладальнікі старостваў уносілі ў дзяржаўны скарб на ўтрыманьне войска г.зв. кварту — 1/4 частку чыстага даходу.
Пэрыядычна праводзіліся люстрацыі (рэвізіі) старостваў.
Клясыфікацыя
рэдагаваць- Гродавае староства — дзяржаўнае ўладаньне вакол сядзібы гродавага старосты, якое знаходзілася ў ягоным кіраваньні і прызначалася на ягонае ўтрыманьне.
- Нягродавае староства — дзяржаўнае ўладаньне, якое здавалася ў арэнду і не было зьвязанае з выкананьнем абавязкаў гродавага старосты.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. Кн. 1. — Мн., 2001. С. 559.
Літаратура
рэдагаваць- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0