Дранікі

страва беларускай кухні

Дра́нікі, таксама Дзяруны — страва беларускай кухні, невялікія праснакі з таркаванай бульбы ды мукі, з начыньнем або безь яго.

Дранікі

Цеста для дранікаў складаецца з таркаванай сырой бульбы, мукі і яек. У яго склад таксама могуць уваходзіць цыбуля, морква, сьмятана, сыракваша. У якасьці начынкі можа ўжывацца мяса, грыбы, вараныя яйкі. Дранікі смажацца на алеі ці сьвіным тлушчы, пасьля чаго альбо адразу спажываюцца, альбо запякаюцца ў гаршчку з салам, сьмятанай, цыбуляй, грыбамі.

Дранікі зьяўляюцца адной з самых вядомых беларускіх страваў, аднак у беларускую кухню яны прыйшлі ў першай палове XIX стагодзьдзя зь нямецкай кухні пры пасярэдніцтве жыдоўскай, дзе яны вядомыя як «латкес». Пісьмовы рэцэпт (blinki kartoflane) упершыню падаецца ў кнізе Яна Шытлера «Кухар добра навучаны» (1830). Гэтая страва таксама вядомая ў нямецкай, чэскай, украінскай і летувіскай кухнях.

Беларусь

рэдагаваць

Да 30 красавіка 2022 году прадстаўнікі Міністэрства культуры Беларусі правялі шматмесячную экспэдыцыю па вёсках краіны, па выніках якой сабралі кнігу са звыш 200 рэцэптаў дранікаў ад 500 вясковых бабуляў[1]. 15 траўня 2022 году Рэспубліканская навукова-мэтадычная рада пры Міністэрстве культуры Беларусі ўхваліла Рашэньне аб улучэньні ў Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Беларусі традыцыі выпяканьня бабкі, дранікаў і таркаванкі зь цёртай бульбы. Экспэрты Мінкультуры сабралі 235 народных рэцэптаў у 66 раёнах Беларусі[2].

Глядзіце таксама

рэдагаваць