Адкрыць галоўнае мэню

Красавік

чацьверты месяц году
красавік
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30          
2019 год
Усе дні

Красаві́к — чацьвёрты месяц году ў грыгарыянскім каляндары. Другі месяц вясны ў паўночным паўшар’і. Мае 30 дзён.

У выданьнях Ф. Скарыны падаецца народная назва красавіка — кветень[1], таксама яна згадваецца ў «Храналёгіі» А. Рымшы (1581)[2]. Назва, ужываная ў сучаснай беларускай літаратурнай мове, узьнікла ў асяродзьдзі газэты «Наша ніва» і набыла больш-менш канчатковую форму ў 1912, калі ў календары «Нашай нівы» былі пададзеныя прапанаваныя назвы месяцаў з тлумачэньнямі. Пасьлядоўна ў «Нашай ніве» ўжываліся варыянты назвы: у 1907—1908 — апрыль, у 1909 — апрэль, у 1910—1912 — красавік (апрыль); з 1913 — красавік[3].

Назва гэтага месяца ў лаціне Aprilis паходзіць або ад слова aperire (адчыняць, раскрываць — расьліны распускаюцца) або ад этрускага імя Apru багіні Афрадыта.

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ Скарына Ф. Творы:…
  2. ^ Андрей Рымша. [Хронология]…
  3. ^ Гісторыя беларускай літаратурнай мовы, Т.2.

ЛітаратураРэдагаваць

  • Андрей Рымша. [Хронология] (1581) // Транслитерация О. Лицкевича по факсимиле в изд.: Запаско Я. П. Мистецька спадщина Івана Федорова. Львів, 1974. С. 33, 36.
  • Крамко, І. І., Юрэвіч, А. К., Яновіч, А. І. Гісторыя беларускай літаратурнай мовы. У 2 т. / Акадэмія навук БССР, інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа. — Менск: Навука і тэхніка, 1968. — Т. 2. — С. 138, 139. — 342 с.
  • Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А.Ф. Коршунава, паказальнікі А.Ф. Коршунава, В.А. Чамярыцкага. — Менск: Навука і тэхніка, 1990. — 207 с. — 4250 ас. — ISBN 5-343-00151-3

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць