Маніфэст 22 студзеня

Маніфэст 22 студзеня (па-польску: Manifest Tymczasowego Rządu Narodowego) — маніфэст выданы 22 студзеня 1863 ў Варшаве Цэнтральным нацыянальным камітэтам, які абвесьціў пачатак паўстаньня 1863—1864 гадоў.

January Uprising proclamation 1863.PNG

ЗьместРэдагаваць

Маніфэст абвяшчаў, што Цэнтральны нацыянальны камітэт прымае на сябе паўнамоцтвы Часовага Нацыянальнага Ўраду. Заклікае грамадзян былой Рэчы Паспалітай (палякаў, украінцаў, беларусаў, літоўцаў і жыдоў) ўзьняцца на барацьбу за аднаўленьне дзяржавы ў межах 1772, і ўзброенаму супрацьстаяньню Расейскай імпэрыі. Было задэкляравана абяцаньне надзяліць 3 моргамі (каля 2 дзесяцін) зямлі безьзямельных сялянаў, якія са зброяй у руках падтрымаюць паўстаньне.

Ацэнкі ў гістарыяграфііРэдагаваць

У навуковай літаратуры замацаваліся высновы пра тое, што паўстаньне 1863 г. па складу ўдзельнікаў было пераважна шляхецкім, а па зьместу праграмы — буржуазна-дэмакратычным, што рэвалюцыйныя дэмакраты з прычыны сваей слабасьці не змаглі павесьці за сабою сялянскія масы і вымушаныя былі падпарадкоўвацца шляхецкім рэвалюцыянэрам.

Крыніцы і заўвагіРэдагаваць

ЛітаратураРэдагаваць