Найсьвяцейшы ўрадавы сынод

Найсьвяцейшы ўрадавы сынод[1][a] (рас. Святейший правительствующий синод, Святейший Всероссийский Правительствующий Синод[2]) — найвышэйшы орган кіраваньня ў Расейскай праваслаўнай царкве ў 1721—1917 гадох, усталяваны замест скасаванага Маскоўскага патрыярха дзеля беспасярэдняга кіраваньня царквой маскоўскімі гаспадарамі (расейскімі імпэратарамі)[3]. Разам з урадавым сэнатам належаў да сыстэмы найвышэйшых органаў дзяржаўнага кіраваньня Расейскай імпэрыі[4]. На практыцы ўрадавым сынодам з волі маскоўскага гаспадара кіравалі сьвецкія обэр-пракуроры[5].

Будынак урадавых сэнату і сыноду (рас. Правительствующие Сенат и Синод) у Санкт-Пецярбургу

Гісторыя

рэдагаваць
 
Сябры ўрадавага сыноду з обэр-пракурорам, 1911 г.

Па сьмерці патрыярха Андрыяна маскоўскі гаспадар Пётар I прызначыў месцаахоўнікам патрыяршага стальца Стэфана (Яворскага). З кампэтэнцыі апошняга Пётар I вылучыў кадравыя і адміністрацыйныя пытаньні. У 1718 годзе маскоўскі гаспадар даручыў распрацаваць статут новага калегіяльнага органу кіраваньня Маскоўскай царквы. У 1721 годзе Пётар I заснаваў Духоўную калегію, якая неўзабаве атрымала афіцыйную назву «Найсьвяцейшы ўрадавы сынод». За Кацярынай II замест «урадавага» ў назьве ўжывалася слова «духоўны».

 
Дакумэнт Слуцкай духоўнай вучэльні Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі, у якім загадваецца прымушаць вучняў-беларусаў як у час заняткаў, так і па-за заняткамі размаўляць выняткова на расейскай мове, а за беларускую мовуштрафаваць

Да 1901 году сябры ўрадавага сыноду прыносілі наступную прысягу: рас. Исповѣдую же с клятвою крайняго Судію Духовныя сея Коллегіи быти Самаго Всероссійскаго Монарха Государя нашего всемилостивѣйшаго.

У 1917 годзе аднавіўся Маскоўскі патрыярхат, новым патрыярхам абралі Ціхана. Фактычна ўрадавы сынод спыніў сваё існаваньне.

Структура і дзейнасьць

рэдагаваць

Урадавы сынод складаўся з найвышэйшых герархаў Расейскай праваслаўнай царквы, на чале яго стаяў сьвецкі чыноўнік — обэр-пракурор, якога прызначанаў расейскі імпэратар[6]. Праз обэр-пракурора падтрымліваліся ўсе зьвязкі ўрадавага сыноду зь дзяржаўнымі органамі[7]. У XVIII—XIX стагодзьдзях обэр-пракурорамі даволі часта прызначалі вайскоўцаў[2].

Урадавы сынод выдаваў пастановы датычна веры і царквы, якія былі абавязковымі як для духоўных асобаў, так і для вернікаў.

Значэньне

рэдагаваць

Заснаваньне ўрадавага сыноду выявілася падпарадкаваньнем Расейскай праваслаўнай царквы сьвецкай уладзе і азначала абмежаваньне сфэры яе дзейнасьці[5]. Ператварэньне РПЦ у частку дзяржаўнага апарату прывяло да пашырэньня ерасяў, фармаваньня разнастайных сэктаў, страты даверу да царквы з боку часткі вернікаў[5].

  1. ^ Іншая назва — Сьвяцейшы ўсерасейскі кіроўны сынод
  1. ^ Лыч Л. Што такое вуніяцтва? // 100 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі. — Менск, 1993. С. 38.
  2. ^ а б Горчаков М. Синод правительствующий // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). СПб, 1890—1907.
  3. ^ Шэйкін Г. Сінод // ЭГБ. — Мн.: 2001 Т. 6. Кн. 1. С. 301—302.
  4. ^ Рубльова Н. С. Синод // Енциклопедія історії України: Т. 9. Прил — С / Редкол.: В. А. Смолій (голова) та ін. НАН України. Інститут історії України. — К.: В-во «Наукова думка», 2012. С. 565.
  5. ^ а б в Мицик Ю. Московський Патріархат // Енциклопедія історії України : у 10 т. / редкол.: В. А. Смолій (голова) та ін. ; Інститут історії України НАН України. — К.: Наук. думка, 2010. — Т. 7 : Мл — О. С. 87.
  6. ^ Бажэнаў Ю. Руская праваслаўная царква // ЭГБ. — Мн.: 2001 Т. 6. Кн. 1. С. 141.
  7. ^ Шэйкін Г. Сінод // ЭГБ. — Мн.: 2001 Т. 6. Кн. 1. С. 302.

Літаратура

рэдагаваць