De jure
Дэ-юрэ (па-лацінску: de jure, у клысычнай лаціне. de iure, літаральна — «заснавана на законнасьці», «юрыдычна») — лацінскі выраз. Звычайна выкарыстоўваецца як антонім да лацінскага тэрміну De facto.
Тэрміны «дэ-юрэ» й «дэ-факта» выкарыстоўваюцца замест «у прынцыпе» і «на практыцы» адпаведна, пры апісаньні палітычнае сытуацыі. Правіла можа існаваць дэ-факта, напрыклад, калі людзі падпарадкоўваюцца дасягнутай дамове ў адсутнасьці законаў, якія абавязваюць іх гэта рабіць. Існуе таксама працэс скасаваньня састарэлага закону (па-ангельску: desuetude), напрыклад, калі практыка, якая дзейнічае дэ-факта, замяняе прыняты дэ-юрэ закон. Зь іншага боку, практыка можа існаваць дэ-юрэ й пры гэтым не прызнавацца грамадзянамі прававое прасторы краіны.
Прыклад выкарыстаньня выразу «Дэ-юрэ»: «На амэрыканскім поўдні сэгрэгацыя існавала дэ-юрэ, на поўначы — дэ-факта».
Лацінскае выказваньне ня варта блытаць з францускім du jour, якое азначае «гэтага дня» (напрыклад, «soupe du jour» — «суп дня»).
Глядзіце таксама
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагаваць- De jure Dictionary.com