Іван Луцкевіч
Іва́н Луцке́віч, Ян Герман Луцкевіч гербу «Навіна» (9 чэрвеня 1881, Шаўлі Ковенскай губэрні, Расейская імпэрыя — 20 жніўня 1919, Закапанэ, Польшча; псэўданімы: Ян Міхальчык; Нашанівец; Шчасны; Palissander Нев.) — беларускі палітычны і грамадзкі дзяяч, публіцыст, археоляг. Пачынальнік беларускага нацыянальнага руху. Брат Антона Луцкевіча.
Іван Луцкевіч | |
Ян Герман Луцкевіч | |
![]() | |
Дата нараджэньня | 28 траўня (9 чэрвеня) 1881 |
---|---|
Месца нараджэньня | ![]() |
Дата сьмерці | 20 жніўня 1919 (38 гадоў) |
Месца сьмерці | ![]() |
Прычына сьмерці | сухоты |
Месца пахаваньня | Могілкі Росы |
Грамадзянства | Расейская імпэрыя Расейская імпэрыя |
Альма-матэр | Менская мужчынская гімназія |
Занятак | публіцыст і палітык |
Бацька | Ян Баляслаў Луцкевіч |
![]() Навіна[d] | |
герб «Навіна» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 28 траўня 1881 Шаўлі, Ковенская губэрня, Расейская імпэрыя |
Памёр | 20 жніўня 1919 Закапанэ, Малапольскае ваяводзтва, Польшча |
Пахаваны | Могілкі Росы |
Род | Луцкевічы |
Бацькі | Ян Баляслаў Зоф’я Эмерыкава з Лычкоўскіх |
Рэлігія | рыма-каталік |
Дзейнасьць | публіцыст і палітык |
ЖыцьцяпісРэдагаваць
Нарадзіўся 9 чэрвеня [ст. ст. 28 траўня] 1881 году ў сям’і ўдзельніка паўстаньня Кастуся Каліноўскага, змагара за Рэч Паспалітую Абодвух Народаў.
У 1890 годзе пачаў вучобу ў Лібаўскай гімназіі, у 1897—1902 гадах — у Менскай гімназіі. У 1905 годзе скончыў юрыдычны факультэт Пецярбурскага ўнівэрсытэта, адначасова ў 1902 годзе — маскоўскі Археалягічны інстытут.
У 1903 годзе быў адным з заснавальнікаў Беларускай рэвалюцыйнай грамады (пазьней — Беларуская сацыялістычная грамада). За палітычную дзейнасьць у 1903 годзе трапіў у астрог. У 1904—1905 гадах працягваў вучобу ў Венскім унівэрсытэце.
Актыўна ўдзельнічаў у рэвалюцыйных падзеях 1905 году ў Менску. Пад пагрозай арышту выехаў у пачатку 1906 году ў Вільню, дзе да 1908 году знаходзіўся на нелегальным становішчы.
Паводле яго ініцыятывы былі выдадзеныя беларускія газэты «Наша доля» і «Наша Ніва», створаныя кнігавыдавецкія суполкі «Наша хата» (1908) і Беларускае выдавецкае таварыства (1913), а ў 1916—1918 выходзіла газэта «Гоман». У 1916—1920 гадах зь яго ініцыятывы ў Вільні адкрываецца Беларускі клюб, вакол якога гуртуецца аматарская драматычная дружына пад кіраўніцтвам Францішка Аляхновіча. У 1919 годзе паводле ініцыятывы Івана Луцкевіча ў Вільні адбылося адкрыцьцё першай беларускай гімназіі, дзе ён выкладаў краязнаўства і беларусазнаўства.
Цяжка хварэў на сухоты. Каханая Юліяна Мэнке ў 1919 годзе змагла завезьці яго на курорт у польскае Закапанэ, але было ўжо позна. Памёр у Закапаным (Польшча).[1][2] Магілу Івана Луцкевіча выкрасьлілі з рэестраў прыблізна ў 1963. Прах Івана Луцкевіча, прывезены з Польшчы ў 1991, быў перазахаваны на віленскіх могілках Росы.
Палітычная дзейнасьцьРэдагаваць
Іван Луцкевіч — змагар за незалежную Беларусь. Быў адным зь першых, хто зразумеў неабходнасьць дзяржаўнай незалежнасьці Бацькаўшчыны і разам з братам Антонам стаў ініцыятарам абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі.
Выступаў за аднаўленьне на Беларусі царкоўнай уніі дзеля паяднаньня рэлігійнага і грамадзка-палітычнага рухаў у адзіным нацыянальна-адраджэнскім працэсе.
Навуковая дзейнасьцьРэдагаваць
Аўтар навукова-публіцыстычных прац па гісторыі, мастацтве, кніжнай культуры Беларусі. Аўтар аповесьці «Дым і попел» — апісаньня знойдзенай ім рукапіснай кнігі беларускіх татараў «Аль-Кітаб» — помніку старабеларускай літаратуры XVI ст., пісаны арабскай графікай.
У калекцыях Івана Луцкевіча былі рэдкія экспанаты, якія пазьней сталі асновай створанага ў 1921 року першага Беларускага нацыянальнага музэю ў Вільні.
Ушанаваньне памяціРэдагаваць
Падчас другой сусьветнай вайны восеньню 1941 году вуліца Янкі Купалы ў Менску была перайменавана ў гонар Івана Луцкевіча. Вуліца насіла гэтую назву да вызваленьня Менску ў 1944 годзе ад нямецкіх захопнікаў.
БібліяграфіяРэдагаваць
- Ай-Кітаб-Кіцеп. / Францішак Аляхновіч // Беларускае жыцьцё : часопіс. — Вільня: 11 сакавіка 1920. — № 6(28). — С. 2.
КрыніцыРэдагаваць
- ^ Iwan Łuckiewič. (Niekralog) / Francišak Alachnovič // Bielaruskaje Žyćcio : часопіс. — Vilnia: 5 červienia 1919. — № 11. — С. 1,2.
- ^ Магіла Івана Луцкевіча ў Закапанэ. / Францішак Аляхновіч // Беларускае жыцьцё : часопіс. — Вільня: 21 кастрычніка 1919. — № 18. — С. 1.
ЛітаратураРэдагаваць
- 28 траўня (9 чэрвеня) 1881. Нарадзіўся Іван Луцкевіч // Арлоў У., Сагановіч Г. Дзесяць вякоў беларускай гісторыі. — Менск, 1997.
- Сакрат Яновіч, Вітальд Ёсіп Кавалёў. «Наша пошта» // «Ніва» (Беласток) № 5 (1655), 31 студзеня 1988 г. — С. 7.
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Менск: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.
- Łuckievič, Ivan // Zaprudnik J. Historical dictionary of Belarus. — Lamham. — London: Scarecrow Press, 1998. — 338 p. ISBN 0-8108-3449-9.