Адкрыць галоўнае мэню

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Міністэ́рства адука́цыі Рэспу́блікі Белару́сь (Мінадукацыі Беларусі) — ведамства ўраду Беларусі, упаўнаважанае парадкаваць адукацыю. Міністар адукацыі прызначаецца й здымаецца з пасады прэзыдэнтам. Зь 15 сьнежня 2016 году пасаду міністра займае Ігар Карпенка.

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Абрэвіятура Мінадукацыі РБ
Штаб-кватэра Менск, вул. Савецкая, д. 9
Міністар Ігар Карпенка
Першы намесьнік Вадзім Богуш
Намесьнікі Васіль Будкевіч, Сяргей Руды, Віктар Якжык[1]
Зьвязаныя кампаніі «Глобус», «Металіт», «Цэнтар міжнародных сувязяў»
Бюджэт 901 мільярд рублёў [2] (2010 год; 301 мільён $[3])
Сайт edu.gov.by

Зьмест

БудоваРэдагаваць

ЗадачыРэдагаваць

  • распрацоўка й забесьпячэньне парадкаваньня адукацыі ды апёкі над няпоўнагадовымі асобамі;
  • ажыцьцяўленьне ўрадавага ўплыву на моладзь;
  • парадкаваньне псыхалягічнай дапамогі ў вучэльнях;
  • забесьпячэньне дзейнасьці ўрадавых вучэльняў;
  • узгадненьне дзейнасьці ведамстваў, управаў адукацыі вобласьцяў ды Менску ў ажыцьцяўленьні адукацыі, уплыве на моладзь, абароне правоў і апёцы над няпоўнагадовымі асобамі;
  • нагляд за дзейнасьцю ўстановаў адукацыі;
  • агляд парадкаваньня аховы дзяцей;
  • папярэджаньне безнагляднасьці й правапарушэньняў няпоўнагадовых асобаў;
  • міжнародная адукацыйная супраца.

ПаўнамоцтвыРэдагаваць

  • запыт зьвестак ва ўстановах;
  • стварэньне й кіраваньне сродкамі мэтавых фондаў;
  • стварэньне радаў адмыслоўцаў у справах адукацыі;
  • правядзеньне нарадаў, зьездаў ды выставаў аб адукацыі;
  • правядзеньне гульнявых спабораў навучэнцаў;
  • удзел у працы міжнародных адукацыйных арганізацыяў;
  • узнагароджваньне выкладчыкаў і навучэнцаў[6].

МінуўшчынаРэдагаваць

На 15 лютага 2006 г. усе 43 дзяржаўныя вышэйшыя навучальныя ўстановы Беларусі, у тым ліку ўсе ВНУ Міністэрства адукацыі, былі расейскамоўнымі[7].

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ Намесьнікі Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Кіраўніцтва. Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Праверана 29 сьнежня 2014 г.
  2. ^ Закон Рэспублікі Беларусь аб рэспубліканскім каштарысе на 2010 год(рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (27 сьнежня 2010). Праверана 16 сакавіка 2011 г.
  3. ^ Зьвесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валютаў на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2010 год. Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. — Паводле сярэдняе за 2010 год цаны (2993,74) набыцьця даляра за рублі на валютным рынку. Праверана 7 красавіка 2011 г.
  4. ^ Структура апарату. Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Праверана 7 красавіка 2011 г.
  5. ^ Пастанова Рады міністраў Рэспублікі Беларусь ад 31 ліпеня 2006 г. № 976(рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (12 лістапада 2010). Праверана 7 красавіка 2011 г.
  6. ^ Пастанова Рады міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29 кастрычніка 2001 г. № 1554(рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (14 студзеня 2011). Праверана 7 красавіка 2011 г.
  7. ^ Станіслаў Суднік, Тацяна Вабішчэвіч. Летапіс дзейнасьці грамадзкага аб'яднаньня «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны». 1989-2009 / рэд. Алег Трусаў. — Ліда: Наша слова, 2009. — С. 110. — 164 с. — 299 ас.

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць