Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Беларусі
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Беларусі — гэта падзел тэрыторыі Рэспубілікі Беларусь на пэўныя часткі ў мэтах эфэктыўнай арганізацыі дзяржаўнага кіраваньня і мясцовага самакіраваньня.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльныя і тэрытарыяльныя адзінкіРэдагаваць
Адміністрацыйна-тэрытарыяльнымі адзінкамі Беларусі зьяўляюцца тэрыторыі, у тэрытарыяльных межах каторых ствараюцца і дзейнічаюць мясцовыя саветы дэпутатаў, выканаўчыя і распарадчыя органы.
Тэрыторыя Рэспублікі Беларусь падзяляецца на тэрыторыю сталіцы і тэрыторыі абласьцей. Тэрыторыя вобласьці падзяляецца на тэрыторыю раёнаў і гарадоў абласнога падпарадкаваньня. Тэрыторыя раёну падзяляецца на тэрыторыю сельсаветаў, мястэчкаў і гарадоў раённага падпарадкаваньня.
Тэрыторыі населеных пунктаў, якія не зьяўляюцца адміністрацыйна-тэрытарыяльнымі адзінкамі, і якія ўваходзяць разам зь іншымі тэрыторыямі ў прасторавыя межы сельсаветаў, складаюць іх тэрыторыю.
Тэрытарыяльнымі адзінкамі Беларусі зьяўляюцца населеныя пункты, у якіх не ствараюцца мясцовыя саветы дэпутатаў, выканаўчыя і распарадчыя органы, а таксама тэрыторыі адмысловага рэжыму выкарыстаньня (запаведнікі, нацыянальныя паркі, заказьнікі, тэрыторыі памятнікаў прыроды, тэрыторыі нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасьцяў і зоны іх аховы, тэрыторыі абарончага прызначэньня і інш.).
Улік і рэгістрацыя адміністрацыйна-тэрытарыяльных і тэрытарыяльных адзінак РБ ажыцьцяўляецца ў адзіным рэестры як складовай часткі Дзяржаўнага зямельнага кадастру.
Падзел тэрыторыіРэдагаваць
Падзел краіныРэдагаваць
Тэрытарыяльна Беларусь падзяляецца на тэрыторыі 6 абласьцей і тэрыторыю сталіцы — гораду Менск:
- Берасьцейская вобласьць. Цэнтар — Берасьце.
- Віцебская вобласьць. Цэнтар — Віцебск.
- Гомельская вобласьць. Цэнтар — Гомель.
- Гарадзенская вобласьць. Цэнтар — Горадня.
- Менская вобласьць. Цэнтар — Менск.
- Магілёўская вобласьць. Цэнтар — Магілёў.
- горад Менск.
Коды 1—7, пазначаныя на нумарах аўтамабіляў, азначаюць адпаведную адміністрацыйна-тэрытарыяльнаю адзінку, дзе гэты аўтамабіль зарэгістраваны.
Падзел абласьцейРэдагаваць
Тэрыторыя вобласьці падзяляецца на тэрыторыі раёнаў і гарадоў абласнога падпарадкаваньня. Па стане на 1 студзеня 2009 году колькасьць раёнаў складала 118[1], зь якіх 16 раёнаў знаходзіліся ў Берасьцейскай вобласьці, 21 — у Віцебскай, 17 — у Гарадзенскай, 21 — у Гомельскай, 22 — у Менскай, 21 — у Магілёўскай.
Глядзіце таксамаРэдагаваць
Вікіпэдыя мае праект «Населеныя пункты Беларусі» |
КрыніцыРэдагаваць
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
- Закон РБ № 154-З ад 05.05.1998 «Аб адміністрацыйна-тэрытарыяльным падзеле і парадку вырашэньня пытаньняў адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкаваньня Рэспублікі Беларусь»
- Нацыянальнае кадастравае агенцтва Дзяржаўнага камітэту па маёмасьці Рэспублікі Беларусь
- Гісторыя адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу беларускіх тэрыторый на адпаведнай старонцы «Архівы Беларусі»