Рэжым Лукашэнкі

Рэжым Лукашэнкіаўтарытарны палітычны рэжым у Беларусі, усталяваны прарасейскім[1] кіраўніком краіны, які ўтрымлівае ўладу шляхам фальсыфікацыі выбараў[2] і тэрору беларусаў[3] пры фінансавай[4], вайсковай[5] і інфармацыйнай[6] падтрымцы Расеі[7][8][9].

Сьцяг рэжыму Лукашэнкі (налева) — мадыфікацыя сьцяга БССР (направа)
Герб рэжыму Лукашэнкі (налева) — мадыфікацыя гербу БССР (направа)

СымболікаРэдагаваць

Асноўны артыкул: Сымболіка Беларусі

Сымбалі рэжыму Лукашэнкі[10][11] — мадыфікацыя сымбаляў БССР часоў кіраваньня Сталіна. Яны не супадаюць з нацыянальнымі сымбалямі беларусаўбел-чырвона-белым сьцягам і гербам Пагоняй — і асацыююцца найперш з асобай Лукашэнкі[12]. Аўтар мадыфікацыі — кіраўнік адміністрацыі Лукашэнкі Леанід Сініцын[13][14][15], расеец паводле нацыянальнасьці і прыхільнік далучэньня Беларусі да Расеі[16], які меў імаверныя зьвязкі з расейскімі спэцслужбамі[17] і быў фігурантам дакладу дэпутата Сяргея Антончыка пра карупцыю ў атачэньні Лукашэнкі[18][19]. Як пазьней апавядаў Сініцын беларускаму дэпутату Валянціну Голубеву[17]:

  Справа ж не ў геральдыцы. Таму што калі прыгадаць, навошта ўвогуле трэба было мяняць сымболіку, дык зразумела, што чым яна горш атрымалася, тым лепей. Бо яе замена была толькі правакуючым выпадам, прычым толькі адным — у камбінацыі зь некалькіх удараў.  

Паводле сьведчаньня Сініцына, праца над новай сымболікай вялася з 21 сакавіка 1995 году, пры гэтым дэпутаты атрымалі эскізы сьцяга і гербу ўжо 23 сакавіка. Як мяркуе Сяргей Навумчык, хуткае (за два дні) стварэньне прапанаванай Лукашэнкам сымболікі сьведчыла пра тое, што галоўнай мэтай рэфэрэндуму было ня столькі ўвядзеньне нейкай канкрэтнай сымболікі (якая разглядалася ад часовая — да ліквідацыі незалежнасьці Беларусі), колькі зьнішчэньне дзяржаўнага статусу бел-чырвона-белага сьцяга і гербу Пагоні[20].

   
Работы Гусева, аўтара ЧЗ-сьцяга: плякат «Няхай жыве Сталінская Канстытуцыя перамогшага сацыялізму і сапраўднага дэмакратызму» (1940 г., налева) і партрэт Гітлера (1943 г., направа)

Сваім указам ад 12 чэрвеня 1995 году Лукашэнка de facto усталяваў сымбалі свайго рэжыму ў якасьці афіцыйных дзяржаўных сымбаляў Беларусі. Фармальнай падставай да гэтага сталі афіцыйна абвешчаныя вынікі рэфэрэндуму 14 траўня 1995 году, які адзначаўся неадпаведнасьцю Канстытуцыі і заканадаўству краіны, парушэньнем законаў і фальсыфікацыяй вынікаў галасаваньня[21]:

У 2020 годзе пры здушэньні пратэстаў беларусаў супраць фальсыфікацыі выбараў, гвалту і беззаконьня прыхільнікі сымбаляў рэжыму Лукашэнкі як афіцыйнай сымболікі Беларусі адзначыліся дзеяньнямі, якімі дыскрэдытавалі гэтую сымболіку[26]. Сярод іншага, адзначаліся факты катаваньняў (зьбіцьцё непаўналетніх[27], засоўваньне АМАПаўскіх дручкоў у горла[28] і задні праход[29]) пад афіцыйны гімн, які таксама ёсьць мадыфікацыяй сталінскага гімну БССР і складае адно цэлае з чырвона-зялёным сьцягам і афіцыйным гербам[30].

ПерадумовыРэдагаваць

Асноўны артыкул: Русіфікацыя Беларусі
 
Інаўгурацыя Лукашэнкі, 1994 г.

Рэжым Лукашэнкі ёсьць працягам палітыкі таталітарызму, якую праводзілі ў Беларусі ўлады Расейскай імпэрыі і СССР[31].

Па распадзе СССР, у 1991—1994 гадох Беларусь была адзінай краінай з былых савецкіх рэспублік, дзе нацыянальныя палітычныя сілы ня мелі прадстаўніцтва ў міністэрствах і структурах мясцовай выканаўчай улады — фактычна ня мелі доступу да рэальнага кіраваньня дзяржавы[32]. Ужо з восені 1993 году адзначалася актывізацыя прарасейскіх настрояў ва ўладных колах Беларусі, што выявілася ў працы Канстытуцыйнай Камісіі: большасьць яе сябраў выказаліся за тое, каб упамінаньне крыніцаў Беларускай дзяржаўнасьці — ня толькі Вялікага Княства Літоўскага і Беларускай Народнай Рэспублікі, але і Беларускай ССР — выключыць з тэксту Канстытуцыі Беларусі. Такую пастанову падтрымала большасьць дэпутацкага корпусу[33].

Улетку 1994 году адбыліся прэзыдэнцкія выбары, на якіх у другім туры перамог Аляксандар Лукашэнка. Яшчэ ўлетку 1993 году ён выступіў за аднаўленьне СССР, а ў часе выбарчай прэзыдэнцкай кампаніі насіў не дзяржаўны бел-чырвона-белы, а чырвона-зялёны дэпутацкі значак БССР і ў сваёй перадвыбарчай праграме дэкляраваў наданьне расейскай мове статусу дзяржаўнай[34]. Разам з тым у праграме адсутнічалі згадкі пра магчымую зьмену дзяржаўнай сымболікі[35]. А напярэдадні вырашальнага другога туру выбараў у час тэледэбатаў зь Вячаславам Кебічам Лукашэнка, увогуле, начапіў на пінжак значок з выявай бел-чырвона-белага сьцяга (апанэнт выступаў без значка)[36].

ГісторыяРэдагаваць

Як адзначаюць дасьледнікі[37], паварот Беларусі ў бок аўтарытарызму адбыўся яшчэ ў 1994 годзе па абраньні Лукашэнкі прэзыдэнтам краіны. Аднак разбурэньне парлямэнцкай сыстэмы Беларусі і сілавая дэманстрацыя ўсталяваньня дыктатуры ў краіне адбылася ў ноч з 11 на 12 красавіка 1995 году[38], калі супрацоўнікі сілавых структураў зьбілі і вывелі з парлямэнту 19 дэпутатаў ад апазыцыі, што галадавалі на знак нязгоды з ініцыяваным Лукашэнкам рэфэрэндумам, прызначэньне якога парушала канстытуцыю і законы[39][40][41][42][43][44]. Народны пісьменьнік Беларусі Васіль Быкаў вызначыў гэтыя падзеі наступным чынам: «Тое, што адбылося ў апошнія дні, ёсьць ня што іншае, як прэлюдыя фашыстоўскага перавароту, калі група асобаў учыняе крывавую лазьню ў сьценах парлямэнту і захоплівае ўсю паўнату ўлады ў краіне».

Улетку 1996 году 70 дэпутатаў Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь 13-га скліканьня паставілі подпісы пад імпічмэнтам прэзыдэнту з прычыны парушэньня ім Канстытуцыі Беларусі. У адказ Лукашэнка з парушэньнем Канстытуцыі і закону «Аб народным галасаваньні (рэфэрэндуме) у Рэспубліцы Беларусь» правёў 24 лістапада 1996 году чарговы рэфэрэндум, на падставе афіцыйна абвешчаных вынікаў якога разагнаў парлямэнт Беларусі і ўтварыў цалкам падкантрольны Нацыянальны сход, які стаў найвышэйшым заканадаўчым органам рэжыму ў Беларусі. Адначасна апазыцыю цалкам выціснулі з тэлевізіі і радыё, а апазыцыйным газэтам не давалі друкавацца. У знак пратэсту ў адстаўку падалі прэм’ер-міністар Беларусі, два іншыя міністры і сем судзьдзяў Канстытуцыйнага суду. У гэтых умовах Злучаныя Штаты і Эўразьвяз адмовіліся прызнаваць легітымнасьць рэфэрэндуму. Тым часам Лукашэнка канцэнтраваў у сваіх руках уладу з дапамогаю ўзмацненьня спэцыяльных службаў, у прыватнасьці КДБ.

У красавіку 1998 году Лукашэнка стварыў г. зв. «Саюз Расеі і Беларусі», пазьней абвясьціў пра стварэньне г. зв. «Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі». Улады Расеі актыўна падтрымлівалі аўтарытарны рэжым у Беларусі ад часоў палітычнай крызы 1996 году, калі Лукашэнку зь іх дапамогай удалося пазьбегнуць імпічмэнту і здабыць абсалютную ўладу ў краіне[45].

У 1999—2000 гадох адбыліся выкраданьні (меркаваныя забойствы) вядомых супраціўнікаў рэжыму Лукашэнкі: былога міністра ўнутраных справаў Беларусі Юрыя Захаранкі (7 траўня 1999), былога старшыні Цэнтральнай выбарчай камісіі Віктара Ганчара і яго сябра бізнэсоўца Анатоля Красоўскага (16 верасьня 1999), былога асабістага апэратара Лукашэнкі Зьмітра Завадзкага (7 ліпеня 2000).

 
«Зачыстка» супрацоўнікамі сілавых структураў плошчы Незалежнасьці ў Менску, 2010 г.

У 2006 годзе адзначаліся наступныя прыкметы рэжыму Лукашэнкі[46]:

 
Спэцыяльная тэхніка рэжыму Лукашэнкі ў Менску дзеля здушэньня Дня Волі, 2017 г.

Ужо ў 1995 годзе рэжым Лукашэнкі пачаў выкарыстоўваць адкрыты гвалт у дачыненьні да ўдзельнікаў мірных пратэстаў, які найбольш выявіўся ў час здушэньня пратэстаў супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў ў 2010 годзе, калі затрымалі больш за 600 чалавек (частку зь якіх зьбілі, а 30 чалавек у выніку асудзілі), і пры разгоне ўдзельнікаў сьвяткаваньня Дня Волі ў 2017 годзе, калі затрымалі больш за 700 чалавек (некаторых моцна зьбілі)[47].

У 2020 годзе пры здушэньньні масавых пратэстаў супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў гвалт рэжыму Лукашэнкі над грамадзянамі Беларусі перайшоў на прынцыпова новы ўзровень, калі ён выявіўся забойствамі і масавымі катаваньнямі, а маштаб рэпрэсіяў у краіне наблізіўся да часоў сталінскага тэрору[48]. Ужо з жніўня 2020 году адзначалася набліжэньне рэжыму Лукашэнкі да вайсковай хунты, што ўтрымлівае ўладу з дапамогай гвалту і тэрору сілавога блёку ў дачыненьні да сваіх жа грамадзянаў[49]. У верасьні 2020 году беларускі палітык Зянон Пазьняк ахарактаразаваў рэжым Лукашэнкі як расейскі антыбеларускі фашызм (рашызм), які выкарыстоўвае тыпова фашысцкія акупацыйныя мэтады рэпрэсіяў супраць мірнага беларускага насельніцтва[50]. Ён адзначае, што сыстэма прарасейскага фашызму ў Беларусі пераклікаецца з сыстэмай фашызму Бэніта Мусаліні ў Італіі. У рэпрэсіях супраць беларусаў рэжым Лукашэнкі не абапіраецца на законы, дзейнічае паводле правілаў акупацыйнага ваеннага часу. Пры гэтым палітычны прыклад Лукашэнка ўзяў з Гітлера, пра якога выказаўся яшчэ ў 1995 годзе[51]:

  Нямецкі парадак фармаваўся стагодзьдзямі, пры Гітлеры гэтае фармаваньне дасягнула найвышэйшай кропкі. Гэта тое, што адпавядае нашаму разуменьню прэзыдэнцкай рэспублікі і ролі ў ёй прэзыдэнта.  

—Інтэрвію Аляксандра Лукашэнкі карэспандэнту газэты Handelsblatt(de) Маркусу Цынэру, лістапад 1995 г.

У лістападзе 2020 году больш за 200 беларускіх пэдагогаў засьведчылі ў калектыўным звароце, што палітыка Лукашэнкі наблізілася да фашысцкай[52]. Пры гэтым у час здушэньня пратэстаў у 2020—2021 гадох адзначаюцца дзеяньні рэжыму Лукашэнкі, параўнальныя зь дзеяньнямі ўладаў Нацысцкай Нямеччыны[53]:

  • Спробы стварэньня ў жніўні 2020 году канцэнтрацыйных лягераў дзеля гвалтоўнага адсяленьня ўдзельнікаў пратэстаў[53].
  • Публічныя заклікі прапагандыстаў рэжыму да «канчатковага разьвязаньня пытаньня» з пратэстамі беларусаў за адну ноч[53]Ноч доўгіх нажоў»).
  • Кваліфікацыя з боку сілавых структураў разьбіцьця мэталічнымі гайкамі вокнаў з рэчамі (сьняжынкі, фіранкі) у колерах нацыянальнай сымболікі беларусаў як «выказваньня меркаваньня», а не злачынства[54]Крышталёвая ноч»).
  • Заклікі з афіцыйных дзяржаўных мас-мэдыя да «навядзеньня ў краіне парадку» паводле стандартаў Нацысцкай Нямеччыны (як станоўчы прыводзіўся прыклад, калі нацысты вывелі зь цягніка і на вачах ва ўсіх пасажыраў расстралялі жанчыну і яе ўнучку, якія ня мелі квіткоў)[53].
  • Называньне ў афіцыйных дзяржаўных мас-мэдыя пратэстоўцаў «жывёламі» дзеля іх дэгуманізацыі з мэтай апраўданьня катаваньняў і забойстваў[53]:
  Для людзей такія ўмовы недапушчальныя, а для жывёлы — цалкам. Скаціна ў адным куце паядае корм, а ў іншым апаражняецца.  

Аляксей Голікаў, тэлеканал СТВ, 22 лютага 2021 г.

У сакавіку 2021 году супрацоўнікі сілавых структураў рэжыму Лукашэнкі (пракуратура Горадні) забаранілі спэктакль, дзе асуджаецца фашызм і нацызм на прыкладзе Галакосту, бо ўгледзелі ў ім аналёгіі з сытуацыяй у Беларусі[55].

17 красавіка 2021 году ФСБ Расеі заявіла, што дапамагло прадухіліць зрынаньне рэжыму Лукашэнкі «паводле адпрацаванага сцэнару „каляровых рэвалюцыяў“ з прыцягненьнем мясцовых і ўкраінскіх нацыяналістаў»[56]. 21 красавіка кіраўнік Расеі Ўладзімер Пуцін згадаў пра Беларусь у кантэксьце спробы зрынаньня рэжыму Лукашэнкі як пра кантраляваную Расеяй тэрыторыю, на якой Расея будзе вызначаць, што ёсьць дзяржаўным пераваротам, а што — не[9]. Пры гэтым рэжым Лукашэнкі адзначаецца рэпрэсіямі паводле беларускай моўнай і нацыянальнай прыкметы: 26 лютага 2021 году супрацоўнікі сілавых структураў затрымалі больш за два дзясяткі жанчынаў сталага (пэнсійнага) веку за прыватнае чытаньне ў электравіку беларускіх кніг (творы Янкі Купалы, Уладзімера Караткевіча, Васіля Быкава і іншых вядомых беларускіх пісьменьнікаў). У час, праведзены ў ізалятары да афіцыйнага суду, адзначаліся катаваньні (утрыманьне ў неналежных умовах пры нізкай тэмпэратуры, без матрацаў, коўдраў, ежы). Частцы затрыманых прысудзілі штрафы ў памеры некалькіх пэнсіяў, частцы — содні арышту[57][58]. 21 красавіка 2021 году супрацоўнікі сілавых структураў затрымалі і неўзабаве прысудзілі 15 содняў арышту 65-гадоваму пэнсіянэру Адаму Шпакоўскаму; афіцыйнай прычынай уварваньня ў кватэру і ператрусу назвалі скаргу суседзяў, у якой пра пэнсіянэра нібыта напісалі, што «ён дастаў усіх сваёй беларускай мовай»[59]. 2 траўня 2021 году за фіранкі зь беларускім нацыянальным арнамэнтам на вокнах кватэры затрымалі і засудзілі жыхарку Менску[60].

21 красавіка 2021 году Парлямэнцкая Асамблея Рады Эўропы прыняла дзьве рэзалюцыі аб сытуацыі ў Беларусі. У рэзалюцыі «Парушэньні правоў чалавека ў Беларусі патрабуюць міжнароднага расьсьледаваньня» падкрэсьлівалася, што «мірныя пратэсты пасьля фальсыфікацыі вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў 9 жніўня 2020 году былі жорстка здушаныя рэжымам Аляксандра Лукашэнкі, а многія пратэстоўцы былі арыштаваныя і зазналі катаваньні». Рэзалюцыя адзначала, што асобаў, якія маюць дачыненьне да падобных парушэньняў правоў чалавека, у Беларусі не прыцягнулі да крымінальнай адказнасьці. У рэзалюцыі «Тэрміновая неабходнасьць рэформы выбарчай сыстэмы ў Беларусі» адзначалася, што сыстэма правядзеньня выбараў у Беларусі «стала асноўным фактарам цяперашняга палітычнага, эканамічнага і праваабарончага крызісу»[61].

У адказ на пратэсты ў Беларусі (2020–2021) вясною 2021 году былі прыняты папраўкі ў законы аб СМІ, масавых мерапрыемствах, супрацьдзеяньні экстрэмізму, органах унутраных спраў, Кодэкс аб адміністрацыйных парушэньнях, Крымінальны кодэкс[62]. На думку экспэртаў, пакет нарматыўных актаў, з асуджэньнем якога выступіў Камітэт па абароне журналістаў, яшчэ мацней ушчамляе свабоду слова й права на распаўсюд інфармацыі[62]. Паводле Андрэя Бастунца, старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў, папраўкі былі зроблены, каб узаконіць рэпрэсіўныя практыкі ў дачыненьні да СМІ, якія сталі масава прымяняцца з 2020 году пры ігнараваньні нормаў канстытуцыі й міжнародных дагавораў[62]. Многія фармулёўкі ў законах, на думку экспэртаў, наўмысна размытыя, каб можна было практычна любую неўпадабаную публікацыю кваліфікаваць як парушэньне, напрыклад нанясеньне шкоды нацыянальным інтарэсам[62]. Пры гэтым, што такое «нацыянальны інтарэс», вызначаюць чыноўнікі, атаясамлівая паняцьце з інтарэсамі захаваньня рэжыму Лукашэнкі[62]. У прыватнасьці, дэ-факта ўводзіцца забарона на стрымы з несанкцыянаваных акцый (пры тым што атрымаць санкцыю на іх апанэнтам рэжыму неймаверна)[62]. За любую крытыку ўладаў аўтар публікацыі рызыкуе трапіць пад крымінальны перасьлед па артыкуле аб дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь і атрымаць да чатырох гадоў пазбаўленьня волі[62]. З 2020 году масавымі сталі блякіроўкі рамадзка-палітычных сайтаў («Naviny.by», «Салідарнасьці», «Эўрарадыё» й дзясяткаў іншых), што значна ўдарыла па іх наведвальнасьці й даходам ад рэклямы[62].

АцэнкіРэдагаваць

У сваёй рэзалюцыі ў падтрымку народа Беларусі й яго дэмакратычных памкненьняў 20 красавіка 2021 году Кангрэс ЗША асудзіў фальсыфікацыі на выбарах і наступныя жорсткія рэпрэсіі супраць мірных дэманстрантаў, а сам рэжым назваў нелегітымным[63].

Глядзіце таксамаРэдагаваць

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ Лукашэнка: Няма больш прарасейскага чалавека ў Беларусі, чым Прэзыдэнт. Я гэта даказваю 15 гадоў, у вас зь Беларусьсю ніколі не было праблемаў, TUT.BY, 11 мая 2010 г.
  2. ^ Лукашенко: Последние выборы мы сфальсифицировали, TUT.BY, 23.11.2006 г.
  3. ^ Лукашэнка пра катаваньні на Акрэсьціна: «Атрымалі тыя, хто там жа кідаўся на мянтоў», Радыё Свабода, 17 жніўня 2020 г.
  4. ^ Ціханоўская пракамэнтавала расейскі крэдыт Лукашэнку: «Гэта падоўжыць яго агонію», Радыё Свабода, 14 верасьня 2020 г.
  5. ^ Прэс-сакратар Пуціна пракамэнтаваў падрыхтоўку расейскага «рэзэрву праваахоўнікаў» для Лукашэнкі, Радыё Свабода, 28 жніўня 2020 г.
  6. ^ Супрацоўнікаў БТ, якія страйкуюць, замянілі супрацоўнікамі Russia Today, Радыё Свабода, 19 жніўня 2020 г.
  7. ^ Зянон Пазьняк: Мацуйма нашу нацыянальную сілу!, Радыё Рацыя, 23 жніўня 2020 г.
  8. ^ Россия пришла на поддержку хунте Мьянмы(рас.). Наша Ніва (2021-04-03). — В Европе Россия тратит огромные средства на поддержку режима Александра Лукашенко. Праверана 2021-04-04 г. Архіўная копія ад 2021-04-04 г.
  9. ^ а б «Можна мець любы пункт гледжання наконт палітыкі Лукашэнкі, але…» Пуцін згадаў Беларусь у пасланні, Наша Ніва, 21 красавіка 2021 г.
  10. ^ Антыбеларуская дзейнасьць прыхільнікаў Лукашэнкі // Беларус. № 508, травень 2005 г.
  11. ^ Пазьняк З. Дзіўныя справы ў беларускім замежжы, Афіцыйны сайт Зянона Пазьняка, 19 красавіка 2005 г.
  12. ^ Шаланда А. Кароткі нарыс гісторыі беларускай нацыянальнай і дзяржаўнай сімволікі // Герольд Litherland. № 21, 2019. С. 10.
  13. ^ Навумчык С. Дзевяноста пяты. — Радыё Свабода, 2015. С. 65.
  14. ^ Мартинович Д. Без исторической символики, но с русским языком. Как 25 лет назад в Беларуси прошел референдум, TUT.BY, 14.05.2020 г.
  15. ^ Толкачева Е. «Сел и нарисовал». Как в 1995 году БЧБ-флаг сменили на красно-зеленый, а «Пагоню» — на герб БССР, TUT.BY, 12.05.2019 г.
  16. ^ Навумчык С. Дзевяноста пяты. — Радыё Свабода, 2015. С. 24.
  17. ^ а б Навумчык С. «Маўр» Лукашэнкі, або той, хто зьмяніў герб і сьцяг, Радыё Свабода, 18 красавіка 2014 г.
  18. ^ Навумчык С. Дзевяноста пяты. — Радыё Свабода, 2015. С. 127.
  19. ^ Соўсь Г. Антончык пра антыкарупцыйны даклад Лукашэнкі, фатальную памылку Ганчара і «звышцынізм» апазыцыі, Радыё Свабода, 12 кастрычніка 2019 г.
  20. ^ Навумчык С. Дзевяноста пяты. — Радыё Свабода, 2015. С. 66.
  21. ^ Навумчык С. Рэфэрэндум-95 пра сымболіку і мову ня быў легітымным, Радыё Свабода, 12 траўня 2019 г.
  22. ^ а б Сапраўдныя беларускія сімвалы: вось што трэба ведаць пра Пагоню і БЧБ, Наша Ніва, 22 лістапада 2020 г.
  23. ^ Мартинович Д. Изобразил Гитлера и спасал военнопленного. Кто нарисовал красно-зеленый флаг, TUT.BY, 8.12.2020 г.
  24. ^ Мікулевіч С., Гезгала С. Сёння — Дзень Пагоні і нацыянальнага сцяга, Наша Ніва, 19 верасьня 2012 г.
  25. ^ Цітоў А. Сфрагістыка і геральдыка Беларусі. — Менск: РІВШ БДУ, 1999.
  26. ^ «Будучыня гэтага сцяга ім глыбока да аднаго месца», Наша Ніва, 10 сьнежня 2020 г.
  27. ^ «Прымушалі сьпяваць гімн, хто ня ведаў — зьбівалі». У Берасьці вызвалены зь міліцыі падлетак заявіў пра катаваньні, Радыё Свабода, 13 жніўня 2020 г.
  28. ^ «Пхалі дубінку ў горла, білі ў вочы». Школьнік трапіў у кому пасьля нападу АМАПу. ВІДЭА, Радыё Свабода, 15 жніўня 2020 г.
  29. ^ «Разрэзалі шорты ззаду нажом». Мянчук расказаў аб згвалтаваньні АМАПам падчас затрыманьня. ВІДЭА, Радыё Свабода, 21 верасьня 2020 г.
  30. ^ Старая мелодия Государственного гимна с новыми словами вполне соответствуют переживаемому страной трагическому периоду отечественной истории, считает изветный музыкант А. Фролов, БелаПАН, 11.06.2002 г.
  31. ^ «Я чалавек вуліцы». ​Ганна Севярынец пра штурм Курапатаў, паламаны лёс Колі і законы мурашніку, Радыё Свабода, 3 лістапада 2020 г.
  32. ^ Навумчык С. Беларусь як унікум. Адказ Прэйгерману, Радыё Свабода, 15 красавіка 2020 г.
  33. ^ Навумчык С. У праекце Канстытуцыі 1994 прыгадваліся ВКЛ і БНР, Радыё Свабода, 15 сакавіка 2020 г.
  34. ^ Навумчык С. Рэфэрэндум-95 пра сымболіку і мову ня быў легітымным, Радыё Свабода, 12 траўня 2019 г.
  35. ^ Навумчык С. Дзевяноста пяты. — Радыё Свабода, 2015. С. 105.
  36. ^ Тэледэбаты кандыдатаў у прэзыдэнты Рэспублікі Беларусь 1994 году
  37. ^ Рудлінг П. А. Лукашэнка і «чырвонакарычневыя»: дзяржаўная ідэалогія, ушанаванне мінулага і палітычная прыналежнасць // Палітычная сфера. № 14, 2010. С. 90—113.
  38. ^ Валянцін Голубеў: Да рэфэрэндуму 1995 года Лукашэнка яшчэ саромеўся // Тэлеканал «Белсат», 12 красавіка 2013 г. Праверана 18 верасьня 2018 г.
  39. ^ Латышонак А. Дзяржаўная сымболіка Беларускай Народнай Рэспублікі // Жаўнеры БНР. — Беласток-Вільня, 2009.
  40. ^ Пастухоў М. Ці законны рэфэрэндум 1995 году адносна наданьня дзяржаўнага статусу расейскай мове? // Аняменне. З кронікі знішчэння беларускай мовы. — Вільня: Gudas, 2000. ISBN 998-6951-82-7.
  41. ^ Запрудзкі С. Грамадзкае сьцьвярджэньне беларускай мовы і парушэньні правоў беларускамоўных людзей // Аняменне. З кронікі знішчэння беларускай мовы. — Вільня: Gudas, 2000. ISBN 998-6951-82-7.
  42. ^ Запрудзкі С. Моўная палітыка ў Беларусі ў 1990-я гады // Архэ Пачатак. № 1 (21), 2002.
  43. ^ Лялькоў І. Пытаньне дзяржаўнай сымболікі ў Беларусі: гісторыя і сучасны стан // ARCHE. № 1 (21), 2002.
  44. ^ Заключение Конституционного Суда Республики Беларусь от 11 октября 1995 г. №З-17/95 «О соответствии Конституции Республики Беларусь статьи 7 Закона „О Верховном Совете Республики Беларусь“, статьи 10, части четвертой статьи 63 Временного регламента Верховного Совета Республики Беларусь»
  45. ^ За што Селязьнёў атрымаў ад Лукашэнкі ордэн Скарыны?, Радыё Свабода, 20 ліпеня 2015 г.
  46. ^ Грамадзкі Г., Вэсэлы Л. Актыўна і супольна. Эўразьвяз ў дачыненьні да Беларусі на будучыню. — Варшава: Фундацыя імя Стэфана Батуры, 2006. ISBN 83-89406-63-2. — С. 11—12.
  47. ^ Кроў, «фашысты» і Васіль Быкаў. Як адзначалі Дзень Волі апошнія 30 гадоў, Белсат, 25 сакавіка 2019 г.
  48. ^ Партыя БНФ: «Беларусь ня ведала такога маштабу зьверстваў з часоў бальшавіцкага тэрору і нацысцкай акупацыі», Радыё Свабода, 7 лістапада 2020 г.
  49. ^ Івашын Д. Міністэрства абароны абараняе не народ // Новы час. № 34 (693), 11 верасьня 2020 г. С. 23.
  50. ^ Зянон Пазьняк: яшчэ раз пра расейскі фашызм у Беларусі, Беларуская Салідарнасьць, 28 верасьня 2020 г.
  51. ^ Навумчык С. Як Лукашэнка хваліў Гітлера, Радыё Свабода, 27 лістапада 2020 г.
  52. ^ Больш за 200 педагогаў выступілі супраць ціску і звальнення нязгодных, Эўрапейскае радыё для Беларусі, 19 лістапада 2020 г.
  53. ^ а б в г д Сцешык Я. Прапаганда нянавісці на дзяржаўным тэлебачанні, Белсат, 23 лютага 2021 г.
  54. ^ Разьбітае гайкамі за бел-чырвона-белыя колеры акно аказалася не адзіным, Радыё Свабода, 16 студзеня 2021 г.
  55. ^ У Горадні забаранілі спэктакль, дзе асуджаецца фашызм. Пракуратура ўгледзела ў ім аналёгіі з сытуацыяй у краіне, Радыё Свабода, 18 сакавіка 2021 г.
  56. ^ ФСБ Расеі заявіла, што дапамагло прадухіліць дзяржаўны пераварот у Беларусі, Радыё Свабода, 17 красавіка 2021 г.
  57. ^ «15 сутак за томік Купалы». Як у Менску судзяць пэнсіянэрак, якія ў электрычцы чыталі беларускіх клясыкаў, Радыё Свабода, 2 сакавіка 2021 г.
  58. ^ «Трэба пакараць людзей, якія тварылі бясчынствы». Выйшла з 20 сутак пэнсіянэрка, якую асудзілі за кнігу Быкава, Радыё Свабода, 23 сакавіка 2021 г.
  59. ^ «Дастаў усіх сваёй беларускай мовай»,— пэнсіянэра арыштавалі на 15 дзён і правяраюць на датычнасьць да фінансаваньня пратэстаў, Радыё Свабода, 23 красавіка 2021 г.
  60. ^ Кохно М. В Минске судили хозяйку квартиры за занавески с белорусским орнаментом на балконе 14-го этажа, TUT.BY, 4.05.2021 г.
  61. ^ ПАРЭ прыняла дзьве рэзалюцыі аб сытуацыі ў Беларусі. Коратка пра асноўнае, Радыё Свабода, 21 красавіка 2021 г.
  62. ^ а б в г д е ё ж Александр Класковский. (2021-05-06) Независимые СМИ в Беларуси, похоже, решено выжечь огнеметом(рас.). naviny.byПраверана 2021-05-11 г. Архіўная копія ад 2021-05-11 г.
  63. ^ Ольга Тихомирова. (2021-04-21) Конгресс США призвал к новым выборам в Беларуси(рас.). Нямецкая хваляПраверана 2021-04-22 г. Архіўная копія ад 2021-04-22 г.

ЛітаратураРэдагаваць

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць