Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла і манастыр базылянаў (Беразьвечча)

Помнік сакральнай архітэктуры
Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла і манастыр базылянаў
Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла і манастыр базылянаў, аўтэнтычны выгляд
Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла і манастыр базылянаў, аўтэнтычны выгляд
Краіна Беларусь
Места Глыбокае
Каардынаты 55°09′53.33″ пн. ш. 27°40′21.1″ у. д. / 55.1648139° пн. ш. 27.672528° у. д. / 55.1648139; 27.672528Каардынаты: 55°09′53.33″ пн. ш. 27°40′21.1″ у. д. / 55.1648139° пн. ш. 27.672528° у. д. / 55.1648139; 27.672528
Архітэктурны стыль Віленскае барока
Аўтар праекту Ян Гляўбіц
Дата заснаваньня XVII ст.
Статус Ахоўная зона
Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла і манастыр базылянаў на мапе Беларусі
Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла і манастыр базылянаў
Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла і манастыр базылянаў
Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла і манастыр базылянаў
Commons-logo.svg Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла і манастыр базылянаў на Вікісховішчы

Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла і манастыр базылянаў — помнік архітэктуры XVIII ст. у Глыбокім. Знаходзіцца ў прадмесьці Беразьвеччы (гістарычным мястэчку), паміж азёрамі Падлазным і Вялікім. У 1939 годзе савецкія ўлады разьмясьцілі ў манастыры турму НКВД[a], а ў 1949—1958 гадох[1][2] зруйнавалі царкву (захаваліся падмуркі). Твор архітэктуры віленскага барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Беразьвецкі базылянскі манастыр быў адным з найлепшых узораў[3], шэдэўрам[4] віленскага барока. Комплекс складаўся з царквы, цёплай капліцы, манастырскага корпуса, школы, гаспадарчых пабудоваў і саду, аточаных мурам з брамамі.

ГісторыяРэдагаваць

Вялікае Княства ЛітоўскаеРэдагаваць

У 1643 годзе ў мястэчку Беразьвеччы з фундацыі ваяводы і старосты амсьціслаўскага Язэпа Корсака збудавалі драўляны манастыр базылянаў[5]. Пры манастыры дзейнічала школа, у якой выкладаліся прыродазнаўчыя навукі і замежныя мовы.

У 1756—1763 гадох на месцы драўляных паводле праекту архітэктара Яна Глаўбіца збудавалі мураваныя царкву і манастырскі корпус. У 1766—1776 гадох да царквы прыбудавалі цёплую капліцу.

Пад уладай Расейскай імпэрыіРэдагаваць

 
Плякат з выявай царквы, 1921 г.

Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год) Беразьвецкі манастыр працягваў дзейнічаць. Па скасаваньні уніі расейскія ўлады гвалтоўна адабралі манастырскія будынкі ў Сьвятога Пасаду і ў 1847 годзе перадалі іх мужчынскаму манастыру Маскоўскага патрыярхату (існаваў да 1874 году).

З 1901 году тут разьмясьціўся жаночы манастыр. У гэты час загінулі каштоўныя дакумэнты і бібліятэка.

Найноўшы часРэдагаваць

 
Малюнак Я. Драздовіча, 1926 г.

Па заняцьці Глыбокага польскімі войскамі ў 1919 годзе царкву перадалі рыма-каталікам, а ў манастырскім будынку разьмясьціўся Корпус Аховы Памежжа. У 1930-я гады праводзілася рэстаўрацыя помніка архітэктуры, а таксама яго абмеры і фотафіксацыя. Актыўны ўдзел у гэтым бралі Ф. Рушчыц, Я. Булгак, Ю. Клос, А. Ромер і іншыя.

Па далучэньні Глыбокага да БССР з канца 1939 году да ліпеня 1941 году ў манастырскім мурах разьмяшчаўся сталінскі лягер НКВД, а па Другой сусьветнай вайне — турма строгага рэжыму, цяпер — папраўчая калёнія №13[6]. 11 красавіка 1949 году савецкія ўлады пастанавілі зруйнаваць царкву, што паступова зьдзейсьнілі за наступныя 10 гадоў.

АрхітэктураРэдагаваць

ЦаркваРэдагаваць

Царква — 3-нэфавая базыліка з трансэптам і 2-вежавым галоўным фасадам. Будынак меў нетрадыцыйную арыентацыю на поўнач, што дазваляла з дапамогай сонечнага асьвятленьня падкрэсьліць хвалістую плястычнасьць галоўнага фасаду. Шырокі цэнтральны нэф з паўкруглым алтарным завяршэньнем пасярэдзіне перасякаўся роўным зь ім вышынёй трансэптам з закругленымі тарцамі. Плян царквы ў верхнім сечыве адпавядаў форме роўнаканцовага грэцкага крыжа, што было данінай усходнехрысьціянскай традыцыі. 2-схільны дах на закругленых тарцах завяршаўся пукатымі франтонамі з плястычным 3-пялёсткавым абрысам. Галоўны паўднёвы фасад меў выгляд хвалістай, струменістай, шматплянавай тэатральнай кулісы, што закрывала ад гледача агульную тэктоніку сьвятыні. Канструкцыйна структура фасаду адпавядала нартэксу, роўнаму шырынёй чацьверыкам вежаў, сымэтрычна разьмешчаных з бакоў. Калёны і пілястры разгортваліся восямі пад кутом 45 градусаў да роўніцы фасаду, што надавала яму ілюзорную прасторавую пуката-ўвагнутую будову. 3-ярусныя вежы мелі тэлескапічную структуру, асаблівую стройнасьць і ўзьнёсласьць. На царкоўнай вежы быў вялікі гадзіньнік, які званіў праз кожныя 15 хвілін і праз гадзіну. Надзвычайная ўвага надавался вытанчанаму малюнку франтонаў, завяршэньням вежаў, валют, капітэляў.

У інтэр’еры маленькія бакавыя нэфы кампазыцыйна падпарадкоўваліся кароткаму, але шырокаму цэнтральнаму нэфу, які завяршаўся мураванай алтарнай перагародкай. Перагародка складалася з двух ярусаў дынамічна згрупаваных калён, злучаных падзеленым антаблемэнтам. Існавалі сем стукавых алтароў, фрэскі.

МанастырРэдагаваць

Манастырскі корпус — 2-павярховы будынак, злучаны з двума царкоўнымі будынкамі.

ГалерэяРэдагаваць

Гістарычная графікаРэдагаваць

Гістарычныя здымкіРэдагаваць

ЗаўвагіРэдагаваць

  1. ^ цяпер тут месьціцца папраўчая калёнія №13

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ Решение Полоцкого областного Совета депутатов №251 от 11 апреля 1949 года.
  2. ^ Дзяржаўны Архіў Глыбокага, Ф. 129. Воп. 1. С. 77. Л. 142.
  3. ^ Пазднякоў В. Беразвецкі Петрапаўлаўскі манастыр // ВКЛ. Энцыкл. Т. 1. — Менск, 2005. С. 312.
  4. ^ Страчаная спадчына. — Менск, 2003.
  5. ^ Гліннік В. Беразвецкі кляштар базыльян // Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 80.
  6. ^ Департамент исполнения наказаний МВД Беларуси

ЛітаратураРэдагаваць

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  212Г000363

  Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла і манастыр базылянаў (Беразьвечча)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў