.бел
.бел — нацыянальны дамэн верхняга ўзроўню для Беларусі поруч з .by. Усе імёны другога ўзроўню ў дамэне .бел пішуцца выключна на кірыліцы. Дамэн падтрымлівае напісаньне імёнаў другога і ніжэйшых узроўняў на беларускай і расейскай мовах. Продаж ажыцьцяўляе некалькі прадпрыемстваў[1].
.бел | |
Уведзены | 2014 |
---|---|
Тып дамэну | Нацыянальны дамэн верхняга ўзроўню |
Статус | дзейны |
Рэгістратар | Сьпіс рэгістратараў |
Арганізатар | Апэратыўна-аналітычны цэнтар пры прэзыдэнце Беларусі |
Прызначэньне | Для беларускіх арганізацыяў |
Выкарыстаньне | |
Абмежаваньні рэгістрацыі | Ня можа ўтрымліваць сымбалі некірылічнага альфабэту |
Дакумэнты | Парадак продажу .бел |
Разьвязаньне спрэчак | Паводле заканадаўства Беларусі |
Вэб-старонка | Прадавец .бел |
Гісторыя стварэньня
рэдагаваць26 жніўня 2014 году запыт на дэлегаваньне дамэну быў адобраны арганізацыяй ICANN. 29 верасьня гэтага ж году ICANN пачала працэдуру дэлегаваньня новага дамэну[2]. 18 лютага 2015 году зарэгістраваны першы дамэн у зоне .бел[3].
Дадатковыя зьвесткі
рэдагаваць- .бел зьяўляецца сёмым кірылічным дамэнам у сусьветным сеціве, рэгістрацыю якога пацьвердзіла IANA (на 2014 год).
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Сьпіс прадпрыемстваў, што прадаюць .бел
- ^ У інтэрнэце запускаецца кірылічная дамэнная зона «.Бел»(недаступная спасылка) — Наша Ніва (1991)
- ^ У кірылічнай даменнай зоне.БЕЛ зьявіўся першы сайт(недаступная спасылка) — Наша Ніва (1991)