Наша слова

беларуская газэта

«На́ша сло́ва» — штотыднёвы бюлетэнь (у далейшым — газэта), орган Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны. Выдаецца з сакавіка 1990. Падпісны індэкс на «Белпошце» 63865.

Наша слова
лац. Naša słova
Тып Штотыднёвік
Уладальнік Таварыства беларускай мовы
Выдавец Таварыства беларускай мовы
Краіна
Галоўны рэдактар Эрнэст Ялугін, Станіслаў Суднік
Рэдактар Станіслаў Суднік
Заснаваная 17 сакавіка 1990 (34 гады таму)
Мова Беларуская
Штаб-кватэра вёска Даліна, Лідзкі раён, Гарадзенская вобласьць
Наклад 8900 (I.1994 г.), 2000 (X.2015 г.)
ISSN 2073-7033
Афіцыйны сайт nslowa.by

Гісторыя

рэдагаваць

Першы нумар штомесячнага бюлетэня ТБМ «Наша слова» выйшаў 17 сакавіка 1990 г. у Менску і меў наклад у 6500 асобнікаў (гал.рэд. Эрнэст Ялугін). Старшынём рэдакцыі бюлетэня абралі Ніла Гілевіча. Чальцы рэдакцыі: Янка Брыль, Уладзімер Дамашэвіч, Алесь Камароўскі, Анатоль Клышка, Ірына Лапцёнак, Генадзь Мацур, Зьміцер Санько, Мікола Супрановіч, Алесь Траяноўскі, Генадзь Тумаш, Яўген Цумараў і Генадзь Цыхун. У верасьні 1990 г. бюлетэнь «Наша слова» ўключылі ў каталёг падпісных выданьняў СССР пад індэксам 74795. З 3-га (13-га) нумару ў сакавіку 1991 г. бюлетэнь «Наша слова» стаў тыднёвікам. Пасьля месяцовага перапынку, які адбыўся ў сувязі са спыненьнем 25 траўня 1995 г. фінансаваньня з боку ўрада Беларусі і пераводу памяшканьняў ТБМ на платную арэнду ў ліпені 1995 г. газэта «Наша слова» аднавіла выпуск .

1 лістапада 1997 г. аддзяленьне ТБМ у Лідзе (гал.рэд. Станіслаў Суднік) аднавіла выданьне газэты «Наша слова», якая перастала выходзіць пасьля № 14 за 9 красавіка ў Менску ў сувязі з паўторным спыненьнем урадавага фінансаваньня. Рэдакцыю склалі 9 чалавек: Генадзь Бураўкін (старшыня), Людміла Дзіцэвіч, Сяргей Запрудзкі, Аляксей Пяткевіч, Аляксей Рагуля, Аляксей Саламонаў, Павал Сьцяцко, Алег Трусаў і Эрнэст Ялугін.

Галоўныя рэдактары

рэдагаваць
  1. ^ The ISSN portal (анг.)Paris: ISSN International Centre, 2005. — ISSN 2073-7033

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць