Друцкае княства
Дру́цкае кня́ства — удзельнае княства 12—16 ст. на ўсходніх землях сучаснай Беларусі.
Пасьля сьмерці полацкага князя Ўсяслава Брачыславіча (1101) яго тры сыны падзялілі спадчыну так, што Давыд застаўся гаспадарыць у Полацку, Глеб — у Менску, Барыс — у Друцку. У 14 ст. Друцкае княства ўвайшло ў склад ВКЛ, і сягала ад Барысава да Воршы і ад Лукомля да Цяцерына (за сучасным Круглым). З канца 15 ст. асобныя часткі Друцкага княства пераймаліся сем’ямі Сапегаў, Гаштольдаў, Ямантовічаў, Гарнастаяў. Частка князёў Друцкіх перайшла пад уладу Маскоўскага княства (1508). Пасьля адміністрацыйнай рэформы ВКЛ (1565—1566) землі княства цалкам уключаны ў Аршанскі павет.
Літаратура
рэдагаваць- Друцк старажытны: Да 1000-годдзя ўзнікнення горада / Рэд.кал.: Г. П. Пашкоў (гал.рэдактар) і інш.; Маст. У. М. Жук. -Мн.: БелЭН, 2000. —128 с.: іл. ISBN 985-11-0185-0
- Насевіч В. Друцкае княства і князі Друцкія // Друцк старажытны: Да 1000-годдзя ўзнікнення горада. — Мінск, 2000. С. 49-76