Асьпірантура
Асьпірантура — асноўная форма падрыхтоўкі навуковых і навукова-пэдагагічных кадраў у некаторых краінах і ў Беларусі. Арганізуецца пры ВНУ і навукова-дасьледчых установах. У асьпірантуру прымаюцца асобы з вышэйшай адукацыяй, якія выявілі здольнасьці да навукова-пэдагагічнай і навукова-дасьледчай працы і вытрымалі ўступныя іспыты. На Беларусі існуе вочная (3 гады навучаньня) і завочная (4 гады). Асобы, якія праходзяць курс асьпірантуры (асьпіранты), здаюць кандыдацкія іспыты, рыхтуюць да абароны дысэртацыю на атрыманьне вучонай ступені кандыдата навук.
ЛітаратураРэдагаваць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г.П. Пашкоў і інш. — Менск: БелЭн, 1996. — 480 с.: іл. ISBN 985-11-0061-7