Паскаль (адзінка вымярэньня)

Паска́ль (пазначэньне: Па, Pa) — адзінка вымярэньня ціску (мэханічнай напругі) у СІ.

Паскаль роўны ціску (мэханічнай напрузе), выкліканаму сілай, роўнай аднаму ньютану, раўнамерна разьмеркаванай па нармальнай да яе паверхні плошчы адзін квадратны мэтар.

Сувязь паміж адзінкамі СІ:

1 паскаль (Па) ≡ 1 Нм−2 ≡ 1 Дж•м−3 ≡ 1 кг•м−1с−2

Адзінка атрымала сваю назву ў гонар францускага фізыка і матэматыка Блеза Паскаля.

Кратныя і дзельныя адзінкіРэдагаваць

Дзесятковыя кратныя і дзельныя адзінкі ўтвораюць з дапамогай стандартных прыставак СІ.

Кратныя Дзельныя
велічыня назва пазначэньне велічыня назва пазначэньне
101 Па дэкапаскаль даПа daPa 10-1 Па дэцыпаскаль дПа dPa
102 Па гэктапаскаль гПа hPa 10-2 Па сантыпаскаль сПа cPa
103 Па кіляпаскаль кПа kPa 10-3 Па міліпаскаль мПа mPa
106 Па мэгапаскаль МПа MPa 10-6 Па мікрапаскаль мкПа µPa
109 Па гігапаскаль ГПа GPa 10-9 Па нанапаскаль нПа nPa
1012 Па тэрапаскаль ТПа TPa 10-12 Па пікапаскаль пПа pPa
1015 Па пэтапаскаль ППа PPa 10-15 Па фэмтапаскаль фПа fPa
1018 Па экзапаскаль ЭПа EPa 10-18 Па аттапаскаль аПа aPa
1021 Па зэтапаскаль ЗПа ZPa 10-21 Па зэптапаскаль зПа zPa
1024 Па ётапаскаль ІПа YPa 10-24 Па ёктапаскаль іПа yPa

Параўнаньне зь іншымі адзінкамі вымярэньня ціскуРэдагаваць

Адзінкі ціску
  Паскаль
(Pa, Па)
Бар
(bar, бар)
Тэхнічная атмасфэра
(at, ат)
Фізычная атмасфэра
(atm, атм)
Мілімэтар ртутнага слупа
(mmHg, torr, торр)
Фунт-сіла
на кв. дзюйм

(psi)
1 Па Н/м2  10−5  10,197×10−6  9,8692×10−6 7,5006×10−3  145,04×10−6
1 бар  105  1 ×106 дзін/см2  1,0197  0,98692  750,06  14,504
1 ат  98066,5  0,980665  1 кгс/см2  0,96784  735,56  14,223
1 атм  101325  1,01325  1,033 атм  760  14,696
1 mmHg  133,322  1,3332×10−3  1,3595×10−3  1,3158×10−3  1 mmHg  19,337×10−3
1 psi  6894,76  68,948×10−3  70,307×10−3  68,046×10−3  51,715  1 lbf/in2


На практыцы ўжываюць набліжаныя значэньні: 1 атм = 0,1 МПа і 1 МПа = 10 атм.

Нармальны атмасфэрны ціск прынята лічыць роўным 760 мм ртутнага слупа, або 101 325 Па.