Прапойск

горад у Беларусі

Прапо́йск (з 1945 году — Сла́ўгарад[a]) — места ў Беларусі, на рацэ Сажы пры ўтоку ў яго ракі Проні. Адміністрацыйны цэнтар Прапойскага раёну Магілёўскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 7826 чалавек[1]. Знаходзіцца за 70 км на паўднёвы ўсход ад Магілёва, за 58 км ад чыгуначнай станцыі Крычаў. Вузел аўтамабільных дарог на Магілёў, Рагачоў, Чэрыкаў. Прыстань на Сажы.

Прапойск
лац. Prapojsk
Царква Раства Багародзіцы
Царква Раства Багародзіцы
Герб Прапойску Сьцяг Прапойску
Першыя згадкі: 1136
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Магілёўская
Раён: Прапойскі
Вышыня: 137 м н. у. м.
Насельніцтва: 7826 чал. (2018)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2246
Паштовы індэкс: 213245
СААТА: 7250501000
Нумарны знак: 6
Геаграфічныя каардынаты: 53°26′43″ пн. ш. 30°59′47″ у. д. / 53.44528° пн. ш. 30.99639° у. д. / 53.44528; 30.99639Каардынаты: 53°26′43″ пн. ш. 30°59′47″ у. д. / 53.44528° пн. ш. 30.99639° у. д. / 53.44528; 30.99639
Прапойск на мапе Беларусі ±
Прапойск
Прапойск
Прапойск
Прапойск
Прапойск
Прапойск
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.slavgorod.mogilev-region.by

Прапойск — даўняе мястэчка гістарычнай Рэчыччыны (Панізоўя), старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага. Да нашага часу захавалася царква Раства Багародзіцы ў стылі клясыцызму, помнік архітэктуры XVIII ст.

Назва рэдагаваць

Традыцыйная гістарычная назва места — Прапойск. Гэты тапонім мае тыповы рачны суфікс -ск і паходзіць ад ракі Проні, у вусьці якой узьнікла паселішча. У гістарычных крыніцах таксама сустракаюцца іншыя напісаньні назвы места: Прупой і Пропошеск[2].

23 траўня 1945 году выйшла пастанова аб перайменаваньні Прапойску ў «Слаўгарад»[3]. Паводле беларускага мовазнаўцы В. Шура[4], у 1945 годзе зьявілася прапанова надаць назву воінскаму падразьдзяленьню, якое вызначылася ў баях за Прапойск. Савецкае кіраўніцтва палічыла, што прыстаўка Прапойская будзе абразай салдатам, бо яна напамінае расейскае слова «пропойца» (у беларускай мове такога слова няма[5]). З гэтай прычыны места перайменавалі ў Слаўгарад. Аднак мясцовыя краязнаўцы ня здолелі знайсьці дакумэнтальных пацьверджаньняў наданьню якімсьці воінскім фармаваньням найменьня «Слаўгарадзкая»[6]. На думку беларускага мовазнаўцы В. Вячоркі, прычынай перайменаваньня Прапойску было тое, што назва места апынулася ў 1944 годзе ў цэнтры ўвагі савецкага вайсковага камандаваньня і прапаганды[7].

Назва «Слаўгарад» не ўнікальная: места з такой жа назвай (рас. Славгород) існуе ў Алтайскім краі Расеі яшчэ з 1914 году. Апроч таго, аднайменныя сяло і мястэчка ёсьць на ўсходзе Ўкраіны.

У наш час прапануецца вярнуць месту традыцыйную гістарычную назву Прапойск у якасьці афіцыйнай[8].

Гісторыя рэдагаваць

Раньнія часы рэдагаваць

Першы пісьмовы ўпамін пра Прапойск датуецца 1136 годам, калі паселішча ўваходзіла ў Смаленскае княства[9].

У XІІІ—XVІІІ стагодзьдзях існаваў Прапойскі замак.

Вялікае Княства Літоўскае рэдагаваць

У XIV стагодзьдзі Прапойск далучыўся да Вялікага Княства Літоўскага, дзе стаў цэнтрам воласьці. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў места як цэнтар староства ўвайшло ў Рэчыцкі павет Менскага ваяводзтва.

Захавалася сьведчаньне азначэньня жыхароў Прапойску ліцьвінамі: «Михайлов Левка… литвин из Пропойска» (1635 год)[10].

У 1601—1602 гадох Прапойск пацярпеў ад голаду і эпідэміяў[11], у вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай — ад маскоўскіх захопнікаў. На 1690 у мястэчку было 3 царквы: Прачысьценская, Сьвятога Міколы і Сьвятога Юр’я.

Пад уладай Расейскай імпэрыі рэдагаваць

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Прапойск апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Быхаўскім павеце Беларускай, пазьней Магілёўскай губэрні. Расейскія ўлады падаравалі места Галіцыным. На 1787 год тут дзеялі дзьве царквы і касьцёл.

На 1886 год у Прапойску было 115 двароў; існавалі валасная ўправа, школа, лякарня, пошта, скураны, кафляны, канатны заводы, два млыны.

Найноўшы час рэдагаваць

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Прапойск абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Прапойск вярнулі ў БССР, дзе ён стаў цэнтрам раёну (у 1962—1965 гадох уваходзіў у склад Быхаўскага раёну). У 1938 годзе паселішча атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу.

У Другую сусьветную вайну з 30 жніўня 1941 да 25 лістапада 1943 году Прапойск знаходзіўся пад акупацыяй Трэцяга Райху. 23 траўня 1945 году згодна з воляй Сталіна назву паселішча замянілі на Слаўгарад і зноў надалі яму статус места.

Насельніцтва рэдагаваць

Дэмаграфія рэдагаваць

  • XIX стагодзьдзе: 1880 год — 2123 чал., зь іх 1071 праваслаўны, 10 каталікоў, 1042 юдэі[12]; 1881 год — 3400 чал.[13]; 1886 год — 922 чал.[14]; 1897 год — 1000 чал.[15]
  • XX стагодзьдзе: 1939 год — 4,7 тыс. чал.; 1959 год — 6,6 тыс. чал.; 1970 год — 5,6 тыс. чал.; 1991 год — 7,3 тыс. чал.; 2000 год — 8,1 тыс. чал.[16]
  • XXI стагодзьдзе: 2001 год — 8,3 тыс. чал.[17]; 2004 год — 8 тыс. чал.; 2006 год — 8,2 тыс. чал.; 1 студзеня 2009 году — 8,3 тыс. чал.[18]; 2015 год — 7725 чал.[19]; 2016 год — 7812 чал.[20]; 2017 год — 7750 чал.[21]; 2018 год — 7826 чал.[1]

Адукацыя рэдагаваць

У Прапойску працуюць 2 сярэднія, музычная і дзіцяча-юнацкая спартовая школы.

Мэдыцына рэдагаваць

Мэдычнае абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўляе меская лякарня.

Культура рэдагаваць

Дзеяць цэнтар культуры і народнай творчасьці, 2 бібліятэкі.

Забудова рэдагаваць

Прапойск разьвіваецца паводле плянавальных праектаў 1970—1980-х з улікам гістарычнай забудовы. Тэрыторыя выцягнулася ўздоўж ракі. У цэнтры будаваліся 2- і 5-павярховыя дамы. У астатняй частцы пераважае 1-павярховая забудова сядзібнага тыпу. Утварыўся мікрараён з 3-5-павярховымі жылымі будынкамі. Сфармаваліся 2 прамысловыя зоны.

Эканоміка рэдагаваць

Прадпрыемствы харчовай, будаўнічых матэрыялаў прамысловасьці.

  • ААТ «Слаўгарадрайаграпрамтэхніка»
  • ААТ «ПМК — 96 „Водбуд“»

Турыстычная інфармацыя рэдагаваць

Інфраструктура рэдагаваць

Спыніцца можна ў гасьцініцы «Сож».

Славутасьці рэдагаваць

Захаваўся Прапойскі парк — помнік садова-паркавага мастацтва[22].

Страчаная спадчына рэдагаваць

Галерэя рэдагаваць

Асобы рэдагаваць

Ураджэнцы рэдагаваць

Жыхары рэдагаваць

Заўвагі рэдагаваць

  1. ^ Зьнішчэньне традыцыйнай гістарычнай тапанімікі — адзін з захадаў палітыкі гвалтоўнай русіфікацыі і дэнацыяналізацыі беларусаў

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  2. ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 310.
  3. ^ Указ Президиума Верховного Совета БССР от 23 мая 1945 года «О переименовании города Пропойска в город Славгород и Пропойского района в Славгородский район»
  4. ^ Шур В. З гісторыі ўласных імёнаў: Замены ў тапаніміцы і іх вынікі / Пад рэд. П. Сцяцко. — Менск: Вышэйшая школа, 1993.
  5. ^ Шур В. Беларускія ўласныя імёны: Беларуская антрапаніміка і тапаніміка. — Менск: «Мастацкая літаратура», 1998. С. 153.
  6. ^ Перайменаваньне Прапойску (рас.), Віртуальны музэй «Спадчына»
  7. ^ Вячорка В. Як расейскія пісьменьнікі пакрыўдзілі старажытны беларускі горад, Радыё Свабода, 20 чэрвеня 2016
  8. ^ Гарбацэвіч А. 9 беларускіх гарадоў, якім варта вярнуць спрадвечныя назвы, Наша Ніва, 27 траўня 2016 г.
  9. ^ Гістарычны шлях беларускай нацыі і дзяржавы. — Менск, 2005. С. 354.
  10. ^ Служилые люди Сибири конца XVI – начала XVIII века. — М.; СПб., 2020. С. 149.
  11. ^ ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 463.
  12. ^ Słownik geograficzny... T. IX. — Warszawa, 1888. S. 52.
  13. ^ История, Славгородский районный исполнительный комитет
  14. ^ ЭГБ. — Мн.: 2001 Т. 6. Кн. 1. С. 333.
  15. ^ Нашы гарады: грамадска-палітычнае даведачнае выданне / У. А. Малішэўскі, П. М. Пабока. — Мн.: Народная асвета, 1991.
  16. ^ ЭГБ. — Мн.: 2001 Т. 6. Кн. 1. С. 332.
  17. ^ БЭ. — Мн.: 2002 Т. 14. С. 508.
  18. ^ Население, Славгородский районный исполнительный комитет
  19. ^ Статистический бюллетень «Численность населения на 1 января 2015 г. и среднегодовая численность населения за 2014 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа»
  20. ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  21. ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  22. ^ Туристская энциклопедия Беларуси. — Мн., 2007.

Літаратура рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць