Генадзь Пашкоў

беларускі паэт, перакладнік, публіцыст

Гена́дзь Пашко́ў (1948; в. Ліпавічы, Чашніцкі раён, Віцебская вобласьць, цяпер Беларусь) — беларускі паэт, перакладнік, публіцыст. Галоўны рэдактар выдадзенай у 1996—2004 гг. 18-томнай унівэрсальнай «Беларускай энцыкляпэдыі».

Генадзь Пашкоў
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Гена́дзь Пятро́віч Пашко́ў
Нарадзіўся 23 сакавіка 1948(1948-03-23) (75 гадоў)
вёска Ліпавічы, Чашніцкі раён, Віцебская вобласьць, Беларуская ССР, СССР
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці Рэдактар
Гады творчасьці З 1967-га
Жанр Паэзія, нарыс
Мова Беларуская
Дэбют 1967
Прэміі Прэмія камсамола Беларусі (1980), Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь (1998)
Узнагароды
Творы на сайце Knihi.com

Жыцьцяпіс рэдагаваць

Нарадзіўся ў сям’і служачых Пятра Трафімавіча і Марыі Харытонаўны Пашковых. У 1953 годзе разам з бацькамі пераехаў у Смаргонскі раён (Гарадзенская вобласьць, БССР).

Пасьля сканчэньня Войстамскай сярэдняй школы ў 1966 г. паступіў на факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. У 1971—1972 гг. працаваў рэдактарам літаратурна-драматычных перадачаў для дзяцей і юнацтва на Беларускім радыё. З 1972 г. ў часопісе «Полымя» — загаднік рэдакцыі, затым адказны сакратар, з 1979-га — намесьнік галоўнага рэдактара. З 1989 г. быў таксама кансультантам гуманітарнага аддзела ў апараце Цэнтральнага камітэту Камуністычнай партыі Беларусі, працаваў намесьнікам галоўнага рэдактара часопіса «Тэатральная Беларусь», рэдагаваў «Цэнтральную газэту». Зь лютага 1996 г. да 2008 г. — дырэктар выдавецтва «Беларуская энцыкляпэдыя» імя Петруся Броўкі. Зь 2008-га першы сакратар Саюзу пісьменьнікаў Беларусі.

Чалец Саюзу беларускіх пісьменьнікаў з 1977 году. З 1996-га — чалец-карэспандэнт Міжнароднай славянскай акадэміі навук, адукацыі, мастацтва і культуры.

Творчасьць рэдагаваць

У друку выступае з 1967 году. Выдаў зборнікі паэзіі «Кляновік» (1975), «Дыстанцыя небясьпекі» (1979; прэмія камсамолу Беларусі, 1980), «Гравюры дарог» (1981), «Зямлю слухаю» (1983), «Маналог на кастрышчы» (1986), «Крокі» (1988), «Люблю, спадзяюся, жыву» (1990), «Журавінавы востраў» (1998), «Тваім сьвятлом благаславёны» (2006). Выйшаў зборнік паэзіі для дзяцей «Дзяўчынка з блакітным мячыкам» (1986), «Пціч» (1991), «Зорнае поле» (1999), кнігі нарысаў «Будзень як сьвята» (1977), «Палескія вандроўнікі» (1998). Зьяўляецца адным з аўтараў дакумэнтальнага фільма «Я зямлю люблю так…».

Бібліяграфія рэдагаваць

  • Кляновік: вершы / Г. П. Пашкоў. — Мн., 1975.
  • Будзень як свята: нарысы / Г. П. Пашкоў. — Мн., 1977.
  • Дыстанцыя небяспекі: лірыка / Г. П. Пашкоў. — Мн., 1979.
  • Зямлю слухаю: лірыка / Г. П. Пашкоў. — Мн., 1983.
  • Маналог на кастрышчы: кніга вершаў / Г. П. Пашкоў. — Мн., 1986.
  • Дзяўчынка з блакітным мячыкам: кніга паэзіі / Г. П. Пашкоў. — Мн., 1986.
  • Крокі: вершы, паэма / Г. П. Пашкоў. — Мн., 1988.
  • Люблю, спадзяюся, жыву: лірыка / Г. П. Пашкоў. — Мн., 1990.
  • Журавінавы востраў: кніга паэзіі / Г. П. Пашкоў. — Мн., 1998.
  • Тваім святлом благаславёны: вершы і паэма / Г. П. Пашкоў. — Мн., 2006[1].

Крыніцы рэдагаваць

Літаратура рэдагаваць

  • Генадзь Пашкоў / Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994.
  • Пашкоў Г. П. / Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. / рэдкал. Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2001.
  • Пашкоў Г. П. / Беларускія пісьменнікі: біябібліяграфічны слоўнік: у 6 т. / пад. рэд. А. В. Мальдзіса. — Мн., 1994.
  • Пашкоў Г. П. / Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Чашніцкага раёна / рэдкал. М. Ц. Дробыш [і інш.]. — Мн., 1997.