Бронзавы век
Бронзавы век — эпоха ў гісторыі чалавецтва, калі ўзьнікла й актыўна пашырылася мэталюргія, апрацоўка й выкарыстаньне бронзы. Бронзавы век зьяўляецца другім пэрыядам першабытнай гісторыі ў трохпэрыяднай сыстэме, якая выкарыстоўваецца для клясыфікацыі й вывучэньня старажытных грамадзтваў. Лічыцца, што гэты пэрыяд існаваў з II тысячагодзьдзя да н. э. да пачатка I тысячагодзьдзя да н. э. У тыя часы вядучае становішча займае гаспадарка, шырокае распаўсюджваньне набывае ткацтва. Нягледзячы на тое, што жалезны век непасрэдна ішоў сьледам за бронзавым векам, у некаторых абласьцях, жалезны век надышоў непасрэдна пасьля нэаліту. Цывілізацыі бронзавага веку адрозьніваюцца распрацоўкай першых пісьмовых формаў. Згодна з археалягічнымі дадзенымі, культурамі ў Эгіпце былі вынайдзеныя герогліфы, на Блізкім Усходзе была распрацавана сыстэма клінапісу, і ў Міжземнамор’і мікенскай культурай выкарыстоўвалася лінейнае пісьмо Б, што зьяўляліся жыцьцяздольнымі пісьмовымі сыстэмамі.
На тэрыторыю Беларусі вырабы з бронзы й медзі траплялі са Скандынавіі, Каўказу й Прыкарпацьця.
Гісторыя
рэдагавацьБлізкі Ўсход
рэдагавацьЗаходняя Азія й Блізкі Ўсход першымі ўвайшлі ў бронзавы век, які пачаўся з квітненьнем цывілізацыі Шумэр у Мэсапатаміі ў сярэдзіне 4 тысячагодзьдзя да нашай эры. Культуры на старажытным Блізкім Усходзе, які часьцяком называюць адной з «калысак цывілізацыі», пачалі практыкаваць інтэнсіўную круглагадовую сельскую гаспадарку, была вынайдзена пісьменнасьць, ганчарнае кола, створаны першыя ўрадападобныя структуры, напісаныя зводы правілаў-законаў, створаны дзяржавы, імпэрыі, зьявіліся сацыяльнае расслаеньне, эканамічнае й грамадзянскае кіраваньне, рабства, практыка арганізаванай вайны, атрымалі разьвіцьцё архітэктура, мэдыцына й рэлігія. Супольнасьці, якія пражывалі ў гэтым рэгіёне, заклалі падмурак для разьвіцьця астраноміі, матэматыкі й астралёгіі.
Старажытны Эгіпет
рэдагавацьУ Старажытным Эгіпце бронзавы век пачаўся ў раньнедынастычны пэрыяд з прыкладна 3150 году да нашае эры. Як правіла, прынята ўключаць у гэты пэрыяд панаваньне 1-й і 2-й дынастыі, якое доўжылася ад раньнедынастычнага пэрыяду Эгіпта прыкладна да 2686 году да н. э., або да пачатку Старажытнага царства. Зь першай дынастыяй, сталіца пераехала з Абыдаса ў Мэмфіс разам з аб’яднананьнем Эгіпту, падкіраваным эгіпецкім богам-каралём. Абыдас, тым ня менш, заставаўся асноўным горадам на поўдні краіны. Адметныя рысы старажытнай эгіпецкай цывілізацыі, як то мастацтва, архітэктура й рэлігія, аформіліся ў раньнедынастычны пэрыяд. Мэмфіс на пачатку бронзавага веку быў самым буйным горадам свайго часу.
Першы прамежкавы пэрыяд гісторыі Эгіпту часта апісваецца як «цёмны час» у гісторыі старажытнай дзяржавы, Кі расьцягнуўся на прыкладна 100 гадоў у пэрыяд з 2181 па 2055 гады да нашае эры. Ёсьць вельмі мала манумэнтальных сьведчаньняў таго часу, асабліва ягонага пачатку, але вядома, што першы прамежкавы пэрыяд быў даволі дынамічным часам, калі Эгіпет быў фактычна падзелены паміж двума канкуруючымі блёкамі: Ніжнім Эгіпет, са сталіцай у Гэраклеопалі, і Верхні Эгіпет, са сталіцай у Тэбах. Гэтыя два царствы, у канчатковым рахунку, уступілі ў канфлікт адной з адным, што скончылася перамогай кіраўнікоў Верхняга Эгіпту й аб’яднаньнем дзяржавы пад кіраўніцтвам фараона 11-й дынастыі.
Пэрыяд Сярэдняга царства Эгіпту доўжыўся з 2055 па 1650 гады да нашае эры. На працягу гэтага пэрыяду ў Эгіпце паўстаў і распаўсюдзіўся культ Асырыса, што ў канчатковым рахунку перарадзіўся ў дамінуючую эгіпецкую народную рэлігію. Падчас Другога прамежкавага пэрыяду Старажытны Эгіпет зьведаў хаос другі раз. Менавіта ў гэты пэрыяд сваё ўзвышэньне зьведалі гіксосы, якія валадаралі ў дзяржавы падчас 15-й і 16-й дынастыяў. Гіксосы ўпершыню зьявіліся ў Эгіпце падчас кіраваньня 11-й дынастыі, і пачалі сваё ўзыходжаньне да ўлады падчас 13-й дынастыі, з Другога прамежкавага пэрыяду яны кіравалі Аварысам і дэльтай Нілу. У канцы кіраваньня 17-й дынастыі яны, у рэшце рэшт, былі выгнаныя з Эгіпту. Новае царства Эгіпту доўжылася з XVI па XI стагодзьдзе да нашае эры. Гэты пэрыяд быў самым квітнеючым часам у гісторыі Эгіпту, які азнаменаваў пік улады дзяржавы ў рэгіёне.
Мэсапатамія
рэдагавацьУ Мэсапатаміі бронзавы век пачаўся каля 3500 году да н. э. і скончыўся пэрыядам панаваньня касытаў (каля 1500—1155 году да н. э.). Звычайны падзел на раньні, сярэдні й позьні бронзавы век для Мэсапатаміі не выкарыстоўваеца. Замест гэтага, звычайна выкарыстоўваеца пэрыядызацыя на падставе мастацка-гістарычных і гістарычных асаблівасьцяў пэўнага часу.
У гарадах старажытнага Блізкага Ўсходу жылі некалькі дзясяткаў тысяч чалавек. Ур, Кіш, Ісын, Лярса й Ніпур у часы сярэдняга бронзавага веку, а таксама Бабілён, Німруд і Асур падчас эпохі позьняга броназавага веку зьяўляліся самымі населенымі гарадамі рэгіёну таго часу. Акадзкая імпэрыя стала дамінуючай сілай у рэгіёне, а пасьля ейнага падзеньня сілу ў рэгіёне мела шумэрская Урская трэцяя дынастыя. Асырыя яшэч паўстала з XXV стагодзьдзя да н. э., але стала дамінуючай дзяржавай у рэгіёне каля 2025—1750 гадох да н. э. Першая згадка пра Бабілён, спачатку як пра невялікі адміністрацыйны горад, адносіцца да XXIII стагодзьдзя да нашае эры на адной з гліняных таблічак падчас панаваньня Саргона Акадзкага. Дынастыя амарэяў усталявала сваю ўладу ў Бабілёне й ператварыля яго ў горад-дзяржаву ў XIX стагодзьдзі да нашае эры. Праз больш чым 100 гадоў Бабілён пышараў сваю ўладу й межы, стварыўшы кароткачасоую першую Бабілёнскую імпэрыю. У гэты час Акад, Асырыя й Бабілён выкарыстоўвалі акадзкую мову для службовага карыстаньня й у якасьці гутарковай мовы. Шумэрская мова на той час выйшла з паўсядзённага ўжытку, але ўсё яшчэ выкрыстоўвался ў рэлігійных абрадах у Асырыі й Бабілёнскай імпэрыі да I стагодзьдзя да н. э. Акадзская й шумэрская культуры згулялі важную ролю ў далейшым разьвіцьці асырыйскай і бабілёнскай культуры, нягледзячы на тое, што Бабілён быў кіраваўся немясцовымі народамі, як то касытамі, арамэйцамі й халдэямі, а таксама асырыйцамі.
Усходняя Азія
рэдагавацьКітай
рэдагавацьУ Кітаі самыя раньнія бронзавыя артэфакты былі знойдзеныя ў месцы распаўсюду культуры Мацзяяо паміж 3100 і 2700 гадамі да н. э.[1][2].
Тэрмін «бронзавы век» ужываецца датычна да археалёгіі Кітаю, але няма кансэнсусу і паўсюднага карыстаньня гэтага тэрміну да кітайскае дагістарычнага часу. Раньні бронзавы век у Кітаі часам успрымаецца як эквівалент пэрыяду дынастыі Шан з XVI да XI стагодзьдзяў да н. э.[3], а позьні бронзавы век выкарыстоўваецца як эквівалент пэрыяду дынастыі Чжоў з XI па III стагодзьдзя да н. э. Існуе меркаваньне, што бронзавы век у Кітаі ніколі не скончваўся, бо не існавала пераходу да жалезнага веку. Паказальна, што поруч з нэфрытам, які папярэднічаў бронзе, сама бронза разглядалася як кволы матэрыял і выкарыстоўвалася толькі для рытуальнага мастацтва ў параўнаньні жалезам ці каменьнем[4].
Бронзавая мэталюргія ў Кітаі ўзьнікла ў месцы распаўсюды культуры Эрлітаў, але некаторыя гісторыкі сьцьвярджаюць, што сваё разьвіцьцё яно адбылося за часам панаваньня дынастыі Шан[5]. Іншая група гісторыкаў адносяць культуру Эрлітаў да часу папярэдняй дынастыі Ся. Нацыянальная галерэя мастацтваў ЗША вызначае кітайскі бронзавы век як пэрыяд паміж 2000 годам да н. э. да 771 годам да н. э. Гэты пэрыяд, на іх думку, пачынаецца з росквітам культуры Эрлітаў і рэзка сканчваецца распадам дзяржавы Заходняга Чжоў[6]. Ёсьць падставы меркаваць, што бронзавыя вырабы зьявіліся ў Кітаі без замежнага ўплыву[7]. Аднак знаходка эўрапеоідных тарымскіх муміяў прымусіла некаторых навукоўцаў прапанаваць тэорыю аб тым, што бронза трапіла ў Кітай з-за мяжы. Гэтак можна меркаваць, што першапачаткова бронзавыя і жалезныя прылады пашырыліся ў Заходняй Азіі і спачатку ўплывалі на рэгіён Сіньцзян, а потым дасягнулі даліны ракі Хуанхэ, што спрыяла ўздыму цывілізацыяў Шан і Чжоў. Паводле словаў швэдзкага гісторыка Яна Ромгарда, бронзавыя і жалезныя інструмэнты, здаецца, пашырыліся з захаду на ўсход, гэтак как як выкарыстаньне кола і прыручэньне каня.
Карэя і Японія
рэдагавацьПачатак бронзавага веку на Карэйскім паўвостраве прыпаў на пэрыяд блізу 1000—800 гадоў да н. э.[8][9] Канцэнтрацыя адбылася на тэрыторыі распаўсюду культуры Ляанін і таксама на паўднёвую Маньчжурыю. Культура карэйскага бронзавага веку дэманструе ўнікальную тыпалёгію і стыль, асабліва ў рытуальных прадметах[10].
Пэрыяд распаўсюду ганчарнага посуду Мумун адзначаецца стварэньнем абгромістых неапрацаваных і простых пасудзінаў дзеля гатаваньня ежы і захоўваньня прадуктаў харчаваньня. Стварэньне такіх ганчарных вырабаў назіралася на працягу ўсяго пэрыяду бронзавага веку ў рэгіёне, але асабліва адзначаецца пэрыяд ад 850 да 550 гадоў да н. э. Пэрыяд Мумун вядомы пераходам да інтэнсіўнай сельскай гаспадаркі і ўтварэньня складаных грамадзтваў як на Карэйскім паўвостраве, гэтак і на японскім архіпэлягу. Бронза быў важным элемэнтам пахавальных цырымоніяў да 100 году да н. э.
Распаўсюд бронзы на астравах Японскага архіпэлягу пачаўся ў раньні пэрыяд Яёі каля 300 году да н. э. У гэты час адбывалася ўкараненьне мэталаапрацоўкі і сельскагаспадарчых практык, якія былі прывезеныя перасяленцамі з кантынэнту. Мэтады апрацоўкі бронзы і жалеза атрымалі распаўсюд на японскі архіпэляг шляхам кантакту зь іншымі старажытнымі азіяцкімі цывілізацыямі, у прыватнасьці праз іміграцыю і гандаль з старажытным Карэйскім паўвостравам і старажытным мацерыковым Кітаем. Жалеза выкарыстоўвалася пераважна дзеля стварэньня сельскагаспадарчых ды іншых інструмэнтаў, тады як рытуальныя і абрадавыя артэфакты былі пераважна створаныя з бронзы.
Паўднёвая Азія
рэдагавацьІндыя
рэдагавацьБронзавы век на Індыйскім субкантынэнце пачаўся каля 3300 году да н. э. поруч з пачаткам існаваньня Індзкай цывілізацыі. Жыхары даліны ракі Інда, як то Гарапаны, распрацавалі новыя мэтады мэталюргіі і выраблялі медзь, бронзу, волава і цыну. За часам Позьняй Гарапаўскай культуры, якая датуецца з 1900 па 1400 гады да н. э., адбыўся пераход з бронзавага веку ў жалезны век, але дакладную даты пераходу вылучыць складана. Лічыцца, што знойдзены 6000-гадовы медны зачур, выраблены ў Мэгргаргу ёсьць першым у сьвеце вырабам, зробленым з дапамогай тэхнікі дакладнага ліцьця[11].
Гарады згаданай цывілізацыі адзначаліся гарадзкім плянаваньнем, дамамі з апрацаванай цэглы, складанымі дрэнажнымі сыстэмамі ды сыстэмамі водазабесьпячэньня, наяўнасьцю буйных нежылых будынкаў, а таксама новымі тэхнікамі рамёстваў і мэталюргіі[12]. Вядомыя вялікія гарады, як то Магэнджа-Дара і Гарапа, хутчэй за ўсё мелі насельніцтва ў колькасьці ад 30 тысяч да 60 тысяч чалавек[13], а сама цывілізацыя ў пэрыяд росквіту магла налічваць да пяці мільёнаў чалавек[14].
Індакітай
рэдагавацьУ Лаосе былі знойдзеныя археалягічныя месцы, дзе можна пазнаёміцца з паходжаньнем бронзавай мэталюргіі ў Паўднёва-Ўсходняй Азіі.
У Банчаыянгу ў Тайляндзе былі выяўленыя бронзавыя артэфакты, якія датуюцца 2100 годам да н. э.[15]. Аднак, паводле зьвестак радыявугляроднага аналізу чалавечых і сьвінных костак у гэтым месцы, некаторыя навукоўцы мяркуюць, што бронзавы век у Банчыянгу пачаўся у канцы II тысячагодзьдзя[16]. Гэтае месца лічыцца найбольш дасканала задакумэнтаваным месцам, дзе маюцца самыя выразныя доказы існаваньня мэталюргіі, калі гаворка ідзе пра Паўднёва-Ўсходнюю Азію. Гэтае месца мае розныя артэфакты, у тым ліку фрагмэнты бронзавых вырабаў і медныя бранзалеты. У Ньянг-гану ў М’янме бронзавыя прылады былі раскапаныя разам з керамічнымі і каменнымі вырабамі. Датаваньне гэтых артэфактаў адносіцца да 3500—500 гадоў да н. э.[17]. У тайскім месцы Бан Нон Ват былі знойдзеныя больш за 640 магілаў з шматлікімі складанымі бронзавымі прадметамі, якія, магчыма, паказвалі на высокі сацыяльны статус нябожчыкаў[18]. Некаторыя навукоўцы лічаць, што бронзавая мэталюргія распаўсюдзілася ў рэгіён з паўночнага захаду і цэнтральнага Кітаю, трапіўшы сюды каля 1000 году да н. э.[16]
Археалягічныя дасьледаваньні на поўначы Віетнаму сьведчаць аб павелічэньні колькасьці інфэкцыйных захворваньняў пасьля зьяўленьня мэталюргіі. Гэтак фрагмэнты выяўленых шкілетаў, якія датуюцца раньнім і сярэднім бронзавым векам, маюць большую долю паражэньняў, чымсьці шкілеты зь месцаў больш раньніх пэрыядаў[19]. Маюцца некалькі магчымых тлумачэньняў гэтага. Адно зь іх — гэта падвышаны кантакт з бактэрыяльнымі і/або грыбковымі патагеннымі мікраарганізмамі праз павелічэньне шчыльнасьці насельніцтва і расчысткі зямлі дзеля пашырэньня сельскай гаспадаркі. Другі — зьніжэньне ўзроўню імунакампэтэнтнасці празь зьмены ў рацыёне, выкліканых зьменамі ў сельскай гаспадаркі. Апошняе — гэта зьяўленьне ў бронзавы век інфэкцыйных захворваньняў, якія былі больш вірулентнымі[19].
Эўропа
рэдагавацьПаўднёва-ўсходняя Эўропа
рэдагавацьУ помніку археалёгіі Плочнік былі знойдзеныя бронзавыя вырабы, якія датуюцца блізу 4650 году да н. э. Таксама існуе яшчэ шэраг артэфактаў з Сэрбіі і Баўгарыі, датаваныя да 4000 году да н. э., што сьведчыць аб старажытнасьці вытворчасьці складаных бронзавых вырабаў на Балканах. Раней лічылася, што бронзы выраблялася менш у Эўропе, а бронзавыя вырабы зьявіліся раней на Блізкім Усходзе. Аўтары паведамляюць, што вытворчасьць такіх артэфактаў зьнікла ў V тысячагодзьдзі, што супадае са згасаньнем буйных культурнаў у Баўгарыі і Тракіі. Найстарэйшыя залатыя артэфакты ў сьвеце, якія датуюцца 4600—4200 гадамі да н. э., былі знойдзеныя ў нэкропалі Варны. Сёньня яны выстаўленыя ў археалягічным музэі Варны[20][21].
Дыбенскі скарб быў знойдзены ў 2000-я гады недалёка ад баўгарскага Карлава. Увесь скарб складаецца з 20 тысячаў залатых ювэлірных вырабаў ад 18 да 23 каратаў. Самым галоўным зь іх быў кінжал, зроблены з золата і плятыны. Скарб датуецца канцом III тысячагодзьдзя. Навукоўцы мяркуюць, што даліна Карлава была галоўным цэнтрам рамёстваў, адкуль экспартаваліся залатыя ўпрыгажэньні ўва ўсю Эўропу. Гэты скарб лічыцца адным з найбуйнейшых дагістарычных залатых скарбаў у сьвеце[22].
Эгейская культура
рэдагавацьЭгейскі бронзавы век пачаўся каля 3200 году да н. э., калі цывілізацыі стваралі пашыраныя гандлёвыя сеткі. Гэтак на Кіпр трапляла цына і дрэўны вугаль, а на востраве здабывалася медзь, потым робячы стопак дзеля атрыманьня бронзы. У наступным бронзавыя прадметы экспартавалі. Ізатопны аналіз цыны ў некаторых міжземнаморскіх бронзавых артэфактах дазваляе выказаць здагадку, што яны, магчыма, нават траплялі ў Вялікабрытанію[23]. Да гэтага часу веданьне навігацыі зрабіла мораплаўства звычайнай справай. Толькі вынаходніцтва храномэтру ў 1730 годзе здолела значна прасунуць гэтую сфэру. Мінойская цывілізацыя, якая пашырылася на востраве Крыт, як уяўляецца, шырока брала ўдзел у міжнародным гандлі ў бронзавы век.
У канцы бронзавага веку ў Эгейскім рэгіёне пачала заняпадаць мікенская культура[24]. Вядома, што значна скараціла гандлёвая сетка ў рэгіёне, што магчыма павязанае з голадам, пошасьцю. Вядома, што ў гэты час адбыўся заняпад рэгіёну на поўнач ад Чорнага мора, якая лічылася жытніцай рэгіёну. Сухмень і голад таксама панавалі ў Малой Азіі, магчыма, таксама прывялі да заняпаду рэгіёну Эгейскага мора, парушыўшы гандлёвыя сеткі[25]. У дадатак, каляпс Эгейскіх культураў быў пазьвязаны зь зьнясіленьнем кіпрскіх лясоў. Пачало бракаваць дрэўнага вугалю, неабходнага дзеля вытворчасьці бронзы. Заняпад быў выкліканы яшчэ і распаўсюдам жалезных інструмэнтаў, таму і рэзка скараціўся гандаль цынай[26].
Гандаль
рэдагавацьГандаль і рамёствы згулялі важную ролю ў разьвіцьці цывілізацыяў старажытнага бронзавага веку. Артэфакты Індзкай цывілізацыі, якія былі знойдзеныя ў старажытных Мэсапатаміі і Эгіпце, даюць зразумець, што гэтыя цывілізацыі ня толькі мелі сувязі адзін з адным, але яшчэ і гандлявалі паміж сабой. Аднак, такі гандаль на далёкія адлегласьці быў абмежаваны амаль выключна таварамі раскошы, як то спэцыямі, тэкстылем і каштоўнымі мэталамі. Гэта ня толькі зрабіла некаторыя гарады надзвычай заможнымі, але і прывяло ўпершыню ў гісторыі да зьмешваньня культураў[27].
Гандлёвыя шляхі таксама ладзілі па вадзе. Менавіта першыя і найбольш шырокія гандлёвыя шляхі былі пракладзеныя ўздоўж такіх рэк, як то Ніл, Тыгр і Эўфрат, што прывяло да росту гарадоў на берагах памянёных рэк. Прыручэньне вярблюдаў у больш позьні час таксама дапамагло заахвочваць гандаль на сухаземі, зьвязаўшы даліну ракі Інд зь Міжземным морам. Гэта яшчэ больш павялічыла пашырэньне гарадоў.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Martini, I. Peter (2010). «Landscapes and Societies: Selected Cases». Springer. — С. 310. — ISBN 978-90-481-9412-4.
- ^ Higham, Charles (2004). «Encyclopedia of ancient Asian civilizations». Infobase Publishing. — С. 200. — ISBN 978-0-8160-4640-9.
- ^ Robert L. Thorp (2013). «China in the Early Bronze Age: Shang Civilization». University of Pennsylvania Press.
- ^ Wu Hung (1995). «Monumentality in Early Chinese Art and Architecture». — С. 11—13.
- ^ Chang, K.C. (1982). «Studies of Shang Archaeology». Yale University Press. — С. 6—7.
- ^ «Teaching Chinese Archaeology, Part Two». National Gallery of Art.
- ^ «Shang and Zhou Dynasties: The Bronze Age of China Heilbrunn Timeline». The Chinese Neolithic, Cambridge University Press.
- ^ Eckert, Carter J.; Lee, Ki-Baik; Lew, Young Ick; Robinson, Michael; Wagner, Edward W. (1990). «Korea, Old and New: A History». Korea Institute, Harvard University. — С. 9. — ISBN 978-0962771309.
- ^ «1000 BC to 300 AD: Korea». Asia for Educators.
- ^ «Bronze Age Korea». Korean History.
- ^ Bertrand, L.; Jarrige, J.-F.; Réfrégiers, M.; Robbiola, L.; Séverin-Fabiani, T.; Mille, B.; Thoury, M. (15.11.2016). «High spatial dynamics-photoluminescence imaging reveals the metallurgy of the earliest lost-wax cast object». Nature Communications. 7: 13356. — doi:10.1038/ncomms13356. PMID 27843139.
- ^ Wright, Rita P. (2010). «The Ancient Indus: Urbanism, Economy, and Society». Cambridge University Press. — С. 115—125. — ISBN 978-0-521-57219-4.
- ^ Dyson, Tim (2018). «A Population History of India: From the First Modern People to the Present Day». Oxford University Press. — С. 29. — ISBN 978-0-19-882905-8.
- ^ McIntosh, Jane (2008). «The Ancient Indus Valley: New Perspectives». ABC-Clio. — С. 387. — ISBN 978-1-57607-907-2.
- ^ «Bronze from Ban Chiang, Thailand: A view from the Laboratory». The Penn Museum.
- ^ а б Higham, C.; Higham, T.; Ciarla, R.; Douka, K.; Kijngam, A.; Rispoli, F. (2011). «The Origins of the Bronze Age of Southeast Asia». Journal of World Prehistory. 24 (4): 227–274. — doi:10.1007/s10963-011-9054-6.
- ^ «Nyaunggan City — Archaeological Sites in Myanmar». Myanmar Travel Information.
- ^ Higham, C.F.W. (2011). «The Bronze Age of Southeast Asia: New insight on social change from Ban Non Wat». Cambridge Archaeological Journal. 21 (3): 365–389. — doi:10.1017/s0959774311000424.
- ^ а б Oxenham, M.F.; Thuy, N.K.; Cuong, N.L. (2005). «Skeletal evidence for the emergence of infectious disease in bronze and iron age northern Vietnam». American Journal of Physical Anthropology. 126 (4): 359–376. — doi:10.1002/ajpa.20048. PMID 15386222
- ^ «Mystery of the Varna Gold: What Caused These Ancient Societies to Disappear?». Smithsonian Magazine.
- ^ «World’s Oldest Gold Object May Have Just Been Unearthed in Bulgaria». Smithsonian Magazine.
- ^ «Gold treasure from Dabene. Ancient Civilization from 3th millennium BC». Ancient Treasures, Ancient Thracians.
- ^ Carl Waldman, Catherine Mason (2006). «Encyclopedia of European peoples: Volume 1». — С. 524.
- ^ Drews, R. (1993). «The end of the Bronze Age: Changes in warfare and the catastrophe ca. 1200 B. C.». Princeton, New Jersey: Princeton University Press.
- ^ Neer, Richard T. (2012). «Greek Art and Archaeology». New York: Thames and Hudson Inc. — С. 63. — ISBN 978-0-500-28877-1.
- ^ Lockard, Craig A. (2009). «Societies, Networks, and Transitions: To 600». Wadsworth Pub Co. — С. 96.
- ^ Kristiansen, Kristian (26.11.2015). «Connected Histories: the Dynamics of Bronze Age Interaction and Trade 1500–1100 BC». Proceedings of the Prehistoric Society. 81: 361–392. — doi:10.1017/ppr.2015.17.