Менск
Менск — сталіца й найбуйнейшае места Беларусі, на рацэ Сьвіслачы пры ўтоку ў яе ракі Нямігі. Адміністрацыйны цэнтар Менскай вобласьці й Менскага раёну, аднак не ўваходзіць у іх склад. Геаграфічныя каардынаты (нулявы кілямэтар): 53° 54' 8" пн. ш., 27° 33' 41" у. д. Плошча 348,85 км²[3]. Насельніцтва на 2020 год — 2 020 600 чалавек[2]. Знаходзіцца за 70 км на паўночны захад ад геаграфічнага цэнтру Беларусі. Вузел чыгунак на Берасьце, Вільню, Гомель, Маскву, аўтамабільных дарог на Воршу, Віцебск, Лагойск, Маладэчна, Ашмяны, Берасьце, Слуцак, Гомель, Магілёў і іншыя.
Менск лац. Miensk | |||||
Віды Менску | |||||
Гімн Менску: «Песьня пра Менск»
| |||||
Першыя згадкі: | 1067 | ||||
Магдэбурскае права: | 14 сакавіка 1499 | ||||
Краіна: | Беларусь | ||||
Старшыня гарвыканкаму: | Уладзімер Кухараў[d] | ||||
Плошча: | 348,846223 км² [1] | ||||
Вышыня: | 220 м н. у. м. | ||||
Унутраны падзел: | 9 раёнаў | ||||
Насельніцтва (2020) | |||||
колькасьць: | 2 020 600 чал.[2] | ||||
шчыльнасьць: | 5792,24 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +375 17 | ||||
Паштовы індэкс: | 220000 | ||||
СААТА: | 5000000000 | ||||
Нумарны знак: | 7 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 53°54′8.086″ пн. ш. 27°33′42.613″ у. д. / 53.90224611° пн. ш. 27.56183694° у. д.Каардынаты: 53°54′8.086″ пн. ш. 27°33′42.613″ у. д. / 53.90224611° пн. ш. 27.56183694° у. д. | ||||
Менск | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
Менскі гарвыканкам (рас.) (анг.) |
Менск — маґдэбурскае места і цэнтар гістарычнага рэґіёну. Належыць да ліку старадаўніх местаў Усходняй Эўропы[4]. Сталіца ўдзельнага княства, найбольшага ў Вялікім Княстве Літоўскім ваяводзтва і Беларускай Народнай Рэспублікі. У наш час палітычны, эканамічны, сацыяльны, культурны і навуковы цэнтар Беларусі. Тут захаваліся падмуркі старажытнай царквы на Замчышчы, царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла, комплекс жаночага і мужчынскага базылянскіх манастыроў Сьвятога Духа, Траецкі манастыр базылянак, комплексы кляштараў бэрнардынак з касьцёлам Зьвеставаньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і бэрнардынаў з касьцёлам Сьвятога Язэпа (абодва ў стылі віленскага барока), фраґмэнты езуіцкага калеґіюму і касьцёл Імя Найсьвяцейшай Панны Марыі, забудова Траецкага і Ракаўскага прадмесьцяў, гасьціны двор, палацы Пшазьдзецкіх і Ваньковічаў, помнікі архітэктуры XII—XIX стагодзьдзяў. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаліся меская ратуша (адноўлена), кляштарныя комплексы францішканаў з касьцёлам Сьвятога Антонія, кармэлітаў з касьцёлам Сьвятой Марыі Магдалены і баніфратаў з касьцёлам Сьвятога Яна, помнікі архітэктуры XVI—XIX стагодзьдзяў, зруйнаваныя расейскімі ўладамі. Значную частку мясцовых славутасьцяў зьнішчылі за савецкімі часам: забудову і культурны пласт замка, царкву Сьвятога Духа (рэнэсанс, адноўлена на захаваных падмурках), кляштарныя комплексы бэнэдыктынак з касьцёлам Сьвятога Войцеха (віленскага барока) і дамініканаў з касьцёлам Сьвятога Тамаша Аквінскага, вежу і большую частку езуіцкага калегіюму, Халодную сынагогу (ґотыка), палацы Радзівілаў і Сапегаў, Юбілейную капліцу, забудову вуліцы Нямігі, помнікі гісторыі і архітэктуры XI—XIX стагодзьдзяў.
Назва
рэдагавацьПаходжаньне
рэдагавацьНа думку большасьці сучасных дасьледнікаў, тапонім Менск утварыўся ад назвы невялікай ракі Менкі (Мені, Мены)[5][6][7] паводле найбольш старажытнай мадэлі — уласная назва ракі + суфікс -ск[8]. Увогуле, у айканіміі этнічных беларускіх зямель суфікс -ск (-цак) ёсьць глыбока традыцыйнай рэліктавай зьявай, якая падкрэсьлівае самабытнасьць беларускага народа і старажытнасьць тэрыторыі яго расьсяленьня. Такі суфікс адзначаецца з IX—X стагодзьдзяў, у тым ліку ў назвах двух найстаражытнейшых местаў Полацку і Смаленску, засьведчаных летапісамі пад 862 і 863 гадамі. Звыш паловы гарадоў з назвамі на -ск, памянёных у летапісах XI стагодзьдзя, прыпадае менавіта на зону фармаваньня беларусаў, дзе гэты суфікс выяўляе прадуктыўнасьць і ў наступныя стагодзьдзі. Кожнае трэцяе беларускае места зь ліку занесеных у «Сьпіс рускіх гарадоў далёкіх і блізкіх» канца XIV стагодзьдзя сканчаецца на -ск (-цак)[8].
Назва ракі Менкі ўтварылася ад слова «мень», якое азначае рыбу мянтуз або іншыя гладкія і сьлізістыя рыбы[9]. Таксама існуе меркаваньне, што назва ракі мае балтыйскае паходжаньне[10] (магчыма, мае зьвязкі зь летувіскім menkos 'невялікі, слабы, неглыбокі'[11]).
Іншыя меркаваньні існавалі і пра паходжаньне назвы места. Паводле першага зь іх, яна ўтварылася ад слова мяняць (абмен, мена)[12]. Аднак тагачасны гандаль ня меў такіх маштабаў, каб даць імя замку, збудаванаму ў 1063 годзе і ўпершыню памянёнаму пад 1067 годам[9]. Апроч таго, аддзеяслоўныя назоўнікі з асновай «мяняць» у тапаніміцы не сустракаюцца[13]. Яшчэ адна вэрсія грунтавалася на народным паданьні, паводле якога заснавальнікам Менску быў вядзьмар-асілак Мянеск, што збудаваў на месцы цяперашняга места свой млын, дзе малоў муку з каменьня[14]. На гэтай падставе выказвалася думка, што імя Мянеска і такім чынам назва места мае зьвязак з індаэўрапейскім этымонам *men — 'мяць, расьціраць', што адпавядае асноўным функцыям Мянеска ў паданьні[15]. Аднак само паданьне (як і іншыя падобныя паданьні) зьявілася пазьней за заснаваньне места як спроба тлумачэньня яго назвы, таму імя Мянеск ёсьць другасным да назвы Менску. Тым часам наяўнасьць у мянескавым млыне сямі колаў, разьмешчаных паміж правым і левым берагам Сьвіслачы, знаходзіць выразныя паралелі ў беларускім фальклёрным матэрыяле[16].
Варыянты
рэдагавацьТрадыцыйная гістарычная назва места — Менск, цяперашняя афіцыйная — Мінск. У нарматыўным даведніку «Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь» традыцыйная гістарычная назва Менск фіксуецца як варыянтная. Гэта значыць, што пры жаданьні мясцовых жыхароў і ўладаў яна можа стаць нарматыўнай.
У Іпацьеўскім летапісе места ўпамінаецца пад 1067 годам пад назвамі Мѣньск, Мѣнескь. У пазьнейшым Радзівілаўскім летапісе назвы Меньск і Менеск пішуцца бязь яць, праз «е». З канца XV ст. зьяўляецца назва Менск бязь мяккага знаку. Аднак яшчэ ў XVI—XVII стагодзьдзях працягвала шырока выкарыстоўвацца форма Менеск. У ліставаньні 1656 году менскага ваяводы Фёдара Арсеньева з маскоўскім гаспадаром Аляксеем Міхайлавічам на адной старонцы граматы словы Менеск, Менск, Менскага сустракаюцца 18 разоў і ніводнага разу Мінск. У дзьвюх адпісках таго ж ваяводы назвы тыпу Менеск, Менск, Менского пов (ету) сустракаюцца 12 разоў і толькі аднойчы напісана Мінской пов. У адпісцы ваяводы Якаўлева 1657 году датычна сойміка менскай шляхты таксама выкарыстоўваюцца толькі форма Менск. Адсюль вынікае, што беларуская шляхта карысталася толькі гэтай назвай[17]. У Баркулабаўскім летапісы места ўпамінаецца 6 разоў, зь якіх 5 — у форме Менск і адзін Мінск.
Увогуле, першую фіксацыю назвы Мінск (Mynsko) дасьледнікі адзначаюць у лацінамоўнай канцылярскай кнізе пад 1502 годам. Пазьней у польскамоўных дакумэнтах XVІ—XVІІ стагодзьдзяў усё часьцей ужываецца транскрыпцыя Minsk, хоць паралельна бытавала і пачатковая форма Miensk (Mieńsk). Напрыклад, польскамоўная Хроніка польская, літоўская, жамойцкая і ўсёй Русі, складзеная ў 1570-я гады Мацеем Стрыйкоўскім, упамінае пра Miensk як «цэнтар (сярэдзіну) Літвы»[18][a].
Прафэсар катэдры беларускай філялёґіі Варшаўскага ўнівэрсытэту Антаніна Абрэмбская-Яблонская пераканаўча паказала, што назва Мінск зьявілася пад уплывам польскага Мінска Мазавецкага на грунце польскай адміністрацыйнай і моўнай экспансіі[17]. Цалкам форма Мінск (Міньск) замяняе Менск у афіцыйных дакумэнтах толькі ў XVIII ст. разам з выцісканьнем старабеларускай мовы з афіцыйнага дзяржаўнага ўжытку (тым часам яшчэ ў 1706 годзе студэнт Грэцкай калегіі ў Рыме Бэнэдыкт Трульцэвіч азначыў сваё месца нараджэньня па-лацінску як Mienscum, Palatinatu Mienscensi in Russia Alba[20]). З гэтых жа польскіх дакумэнтаў і мапаў па падзелах Рэчы Паспалітай яе мэханічна перанесьлі ў расейскія дакумэнты і мапы[21][22].
У канцы XVІІІ ст. напісаньне Мінск трывала замацавалася ў афіцыйных расейскамоўных дакумэнтах, у той жа час у народнай гаворцы ўжывалася толькі форма Менск[23]. Гэты факт засьведчылі этноґраф Павал Шпілеўскі ў нататках пра свае падарожжы[24] і гісторык Аляксандар Ельскі ў Ґеаґрафічным слоўніку Каралеўства Польскага і іншых славянскіх краёў[25], выдадзеным у 1885 годзе.
Дзеля адрозьненьня ад Мінску на Мазовіі часам насіў дадатковае азначэньне — Менск Літоўскі. З 1916 году ў асяродзьдзі праґрэсіўнай беларускай інтэліґенцыі замацавалася назва Менск Беларускі. Яна захоўвалася ў часы нямецкай і польскай акупацыяў, выкарыстоўвалася ў дакумэнтах эміґрацыйных беларускіх урадаў[21].
Традыцыйную гістарычную назву Менск прынялі ў Беларускай Народнай Рэспубліцы, гэтая назва выкарыстоўвалася ў дзяржаўных дакумэнтах[11]. У Беларускай ССР яна стала нарматыўнай і выкарыстоўвалася ва ўсіх афіцыйных дакумэнтах, а таксама на дзяржаўным радыё[26]. У 1930-я гады назву Менск ужывалі паўсюдна ў Беларусі, яна была звыклай і натуральнай жыхарам рэспублікі[27].
29 ліпеня 1939 году пастановаю 2-й сэсіі Вярхоўнага Савету БССР места перайменавалі ў «Мінск»[22]. Гэтае перайменаваньне адбылося не зь лінгвістычных (ніякіх мовазнаўчых або гістарычных аргумэнтаў адпаведная пастанова ня ўтрымлівала), а з сацыяльна-палітычных прычынаў[27], было выкліканае ўзмацьненьнем рэпрэсіяў супраць беларускіх нацыянальных кадраў[21] і стала замацаваньнем маскалізацыі беларусаў на ўзроўні назваў местаў[28].
5 верасьня 1991 году Менскі гарадзкі Савет народных дэпутатаў накіраваў Вярхоўнаму Савету просьбу аб вяртаньні месту гістарычнай назвы Менск, але гэтай просьбе было адмоўлена[29][30]. За вяртаньне назвы «Менск» прагаласавалі 142 дэпутаты пры неабходных 173[26].
Гісторыя
рэдагаваць- Асноўныя артыкулы: Гісторыя Менску і Храналёгія Менску
Раньнія часы
рэдагавацьДакладная дата заснаваньня Менску невядомая. Паводле археаляґічных зьвестак, найбольш старажытныя паселішчы на тэрыторыі сучаснага места існавалі яшчэ ў IX ст., калі даліну ракі Сьвіслачы засялялі плямёны крывічоў і дрыгавічоў. Каля 980 году гэтая тэрыторыя ўвайшла ў склад Полацкага княства.
Першы пісьмовы ўпамін пра Менск датуецца 1067 годам і зьмяшчаецца ў Аповесьці мінулых часоў, калі злучаныя войскі князёў Яраславічаў (кіеўскага — Ізяслава, пераяслаўскага — Сьвятаслава і чарнігаўскага — Усевалада) спалілі горад у час вайны з Усяславам Полацкім. Месца і час узьнікненьня Менску ў наш час выклікаюць дыскусіі: адныя дасьледнікі (А. Ясінскі, Г. Штыхаў і інш.) лічаць, што горад утварыўся яшчэ ў даславянскія часы на рацэ Менцы, за 16 км на захад ад сучаснага цэнтру места, дзе захаваўся комплекс археаляґічных помнікаў, і быў перанесены на цяперашняе месца па 1085 годзе, калі яго ў другі раз спалілі кіеўскія войскі. На думку іншых дасьледнікаў, дзяцінец (пазьней Менскі замак) збудавалі на правым беразе ракі Сьвіслачы пры ўтоку ў яе ракі Нямігі напярэдадні падзеяў 1067 году дзеля абароны паўднёвых межаў Полацкага княства.
У канцы XI — пачатку XII стагодзьдзяў Менск стаў сталіцай удзельнага княства. Першым князем менскім быў Глеб Усяславіч, потым княствам валодалі ягоныя нашчадкі Глебавічы. У 1116 годзе Менск вытрымаў амаль 2-месячную аблогу войскаў кіеўскага князя Ўладзімера Манамаха, але ў 1119 годзе горад захапілі і далучылі да Кіева. Князя Глеба Ўсяславіча зьняволілі ў кіеўскай вязьніцы, дзе ён і памёр. Зь сярэдзіны XII ст. Менск зноў стаў сталіцай незалежнага княства, менскія князі вялі барацьбу за геґемонію ў Полацкай зямлі і неаднакроць займалі полацкі сталец. Палітычнае ўзвышэньне і зручнае ґеаґрафічнае становішча спрыялі эканамічнаму росту Менску і яго пераўтварэньню ў рамесна-гандлёва цэнтар.
Вялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьУ XIII ст. узмацніліся зьвязкі Менскага княства з Наваградкам, пазьней — зь Вільняй і Трокамі[31]. Зь сярэдзіны 1240-х гадоў, на запрашэньне мясцовых баяраў, у Наваградку пачаў княжыць Міндоўг, што паспрыяла ўтварэньню Вялікага Княства Літоўскага. Пад 1326 годам упамінаецца, што ў Ноўгарадзе ў складзе пасольства вялікага князя літоўскага Гедыміна быў князь менскі Васіль. У грамаце 1387 году Менск выступае другім (пасьля Полацку) вялікім местам у цэнтральнай і ўсходняй частках сучаснай Беларусі. У 1390 годзе вялікі князь Ягайла заснаваў на Траецкай Гары першы касьцёл. Паводле дакумэнтаў канца XVI ст., у Менску таксама было 10 прыходзкіх цэркваў і 4—5 манастырскіх. У Сьпісе рускіх гарадоў далёкіх і блізкіх (канец XIV ст.) Менск значыцца сярод «літоўскіх» замкаў.
15 ліпеня 1410 году Менская харугва ўзяла ўдзел у пераможнай Ґрунвальдзкай бітве. Па Гарадзельскай уніі 1413 году места ўвайшло ў Віленскае ваяводзтва. Па сьмерці вялікага князя Вітаўта, за часамі змаганьня за сталец Вялікага Княства Літоўскага паміж Сьвідрыгайлам і Жыгімонтам Кейстутавічам у 1433 (або 1434) годзе Менск захапілі аддзелы Сьвідрыгайлы, якія спалілі места і паланілі яго жыхароў. У 1444 годзе, паводле граматы вялікага князя, Менск уваходзіў у лік 14[32] найбольш разьвітых местаў Вялікага Княства Літоўскага. У другой палове XV ст. утварыўся Менскі павет Віленскага ваяводзтва.
14 сакавіка 1499 году вялікі князь Аляксандар надаў Менску Магдэбурскае права[b]. Кіраваньне местам перайшло да магістрату, у склад якога ўваходзілі 12 радцаў на чале з войтам і 2 бурмістрамі. У 1513 годзе ў Менскім замку адкрыўся першы шпіталь — прытулак пры Ўзьнясенскім манастыры для хворых і калек.
У 1505 годзе Менск захапілі і спалілі крымскія татары, ацалеў толькі замак. У 1508 годзе ў час бунта М. Глінскага Менск вытрымаў амаль месячную аблогу, пазьней ваколіцы места 3—4 разы спусташалі маскоўскія войскі (апошні ў 1519 годзе[33]). У 1547 годзе вялізны пажар зьнішчыў Менскі замак і амаль усё места, вынікам чаго сталася пераплянаваньне Менску зь пераносам мескага цэнтру на Новае, або Высокае Места[33]. У сярэдзіне XVI ст. у месьце было 300 двароў, 35 вуліцаў і завулкаў. У 1564 годзе ў Менску ўзьнікла кальвінісцкая супольнасьць. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў места стала сталіцай Менскага ваяводзтва, найбольшага ў Вялікім Княстве Літоўскім. У склад ваяводзтва ўваходзілі 60 местаў і мястэчак.
16 ліпеня 1569 году жыхары Менску атрымалі дазвол збудаваць гасьціны двор — буйны гандлёвы комплекс; той жа прывілей лічыцца пунктам адліку існаваньня ў месьце цэхаў, заснаваных на клясычных эўрапейскіх прынцыпах. У 1582 годзе ў Менску зьявілася мураваная ратуша[34], на вежы якой празь некаторы час усталявалі першы мескі гадзіньнік[35]. У 1588—1755 гадох праз год, паводле чаргі з Наваградкам, у Менску праходзілі сэсіі Літоўскага трыбуналу.
12 студзеня 1591 году кароль і вялікі князь Жыгімонт Ваза надаў месту герб «фикгуру внебовзятья панны Марыи»[36]. У 1592 годзе пры саборнай царкве адкрылася першая брацкая школа. У 1605 годзе ў Менску заснавалі кляштар дамініканаў[37] — першы вядомы кляштар у месьце, а ў 1611 годзе — Петрапаўлаўскі манастыр[38], адзіны асяродак супраціўнікаў Берасьцейскай уніі ў месьце на працягу XVII—XVIII стагодзьдзяў. У 1620 годзе ў Менску наладзілі рэгулярнае паштовае злучэньне зь іншымі буйнымі местамі Рэчы Паспалітай. Да сярэдзіны XVII ст. места атрымала абарончую лінію зь землянога вала і бастыёнаў, пры якіх існавалі Койданаўская, Лошыцкая і Юраўская брамы.
Захаваліся сьведчаньні азначэньня жыхароў Менску і ваколіцаў ліцьвінамі: «…ехал из Менска литвин Корсак» (1601—1602 гады)[39], «литвин из Минска пан Ян Сухопаров», «литвин Менского повету Ондрей» (абодва 1609—1610 гады)[40], «…выходец литвин Остафей Каменский в роспросе сказал: отец де ево бывал Минского повету шляхтич» (1629 год)[41], «Крутновский Мартын… литвин, родом из Менского повета» (1632 год)[42], «…из Менска торговой человек литвин Тимофей Менченин» (1651 год)[43]. У прывілеі 1622 году кароль і вялікі князь Уладзіслаў Ваза азначыў «літвой» праваслаўных жыхароў Менску[c]. У матрыкуле Каралявецкага ўнівэрсытэту пад 1631 годам значыцца Alexander Stybalcovius, Minscensis Lithuanus[45]. У запісах мэтрыкі папскай сэмінарыі ў Оламаўцу значацца Athanasius Pietrowsky Lithuanus ex Palatinatu Minscensi (1721—1728 гады), Felicianus Zablocky Litvanus Minscensis (1732—1736 гады)[46].
У вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай 3 ліпеня 1655 году Менск захапіла маскоўскае войска[47]. За наступныя чатыры гады акупацыі места вельмі моцна пацярпела ад рабаваньняў і амаль спусьцела[48]. У 1656 годзе поп Маскоўскай царквы Іван, які ў гэты час быў у Менску, напісаў ліст свайму гаспадару Аляксею Міхайлавічу, у якім прасіў грошай, а таксама засьведчыў, што акупацыйная маскоўская залога[d][49]:
усе татары ды мардва, — расейскага нічога ня ведаюць Арыгінальны тэкст (рас.)
все татары да мордва, — рускава ничего не знают
|
||
3 ліпеня 1660 году войскі Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага вызвалілі Менск з-пад маскоўскай акупацыі[50]. На 1667 год у месьце было каля 300 двароў. Таго ж году яно стала часткай першага ў Вялікім Княстве Літоўскім міждзяржаўнага паштовага маршруту Вільня — Менск — Магілёў — Смаленск — Масква. У 2-й палове XVII ст. падарожнікі адзначалі ў Менску шматлікія цэрквы і камяніцы, разьвіты гандаль.
У 1697 годзе Менск моцна пацярпеў ад пажару. За часамі Вялікай Паўночнай вайны (1700—1721) празь места некалькі разоў у 1706—1708 і 1720 гадох праходзілі маскоўскія і швэдзкія войскі. Маскоўская кавалерыя разам з калмыкамі разрабавала Траецкі манастыр базылянак, царкву Сьвятога Духа і іншыя цэрквы і манастыры, на заклік Менскага праваслаўнага брацтва месьцічы далі збройны адпор захопнікам[51]. У 1708 годзе ў Менску была маравая пошасьць і вялікі пажар. Нават у сярэдзіне XVIII ст. гэтыя падзеі адбіваліся на ўзроўні сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця места.
У 1713 годзе рэзыдэнцыя езуітаў у Менску атрымала статус калегіюму — навучальнай установы, што давала адукацыю на ўзроўні гуманітарнага ўнівэрсытэту[52]. У 1749 годзе побач зь езуіцкім касьцёлам збудавалі аптэку зь лябараторыяй (першая меская аптэка адкрылася яшчэ ў 1659 годзе). Па скасаваньні ордэна езуітаў у 1773 годзе, калегіюм пераўтварылі ў сьвецкую навучальную ўстанову — Менскую гімназію. На 1775 год у Менску было больш за 400 двароў (у канцы XVIII ст. — да 1000 двароў), на 1790 год — больш за 40 вуліцаў і завулкаў. У 1783 годзе зьявіўся першы плян забудовы места. Згодна з пастановай магістрату 1786 году, на ўсіх будынках усталявалі нумары. У 1791 годзе ў Менску адкрыўся шпіталь войска Вялікага Княства Літоўскага. У 1790-я гады ў месьце было 89 крамаў, штогод праводзіліся 2 кірмашы, якія цягнуліся каля 2 тыдняў. У канцы XVIII ст. у Менску пачалі выступаць прафэсійныя тэатральныя калектывы (у 1825 годзе пад мескі тэатар адмыслова адрэстаўравалі палац Радзівілаў на Высокім Рынку).
-
Ю. Пешка, Валокі Полацкія
-
Невядомы мастак, царква Сьвятога Духа і ратуша
-
Г. Герасімовіч, Высокі Рынак
-
Б. Лявэрнь, Высокі Рынак
-
Б. Лявэрнь, панарама з боку Барысаўскага гасьцінца
-
Д. Струкаў, Саборная царква
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьУ выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Менск апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стаў адміністрацыйным цэнтрам Менскай губэрні. 14 траўня 1795 году расейскія ўлады скасавалі Магдэбурскае права, а 29 сьнежня 1796 году — даравалі месту новы герб зь дзьвюхгаловым арлом.
У 1793 годзе ўтварылася Менская япархія Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы), 28 студзеня 1798 году — Менская дыяцэзія Рымска-Каталіцкай царквы, адкрылася каталіцкая духоўная сэмінарыя (дзеяла да 1869 году)[53]. У 1799 годзе ў месьце зьявілася першая муніцыпальная лякарня. На 1800 год у Менску было 1009 дамоў, зь іх 39 мураваных. У 1803 годзе ўтварыўся аркестар, які выступаў з публічнымі канцэртамі ў мескім парку, а ў сьвяточныя дні — на галерэі ратушы.
У вайну 1812 году 8 ліпеня ў Менск увайшлі францускія войскі. 27 ліпеня места стала цэнтрам дэпартамэнту адноўленага Напалеонам Вялікага Княства Літоўскага. Адміністрацыйная рада Менскага дэпартамэнту наладзіла выпуск першай мескай газэты «Тымчасовая газэта Менская» (польск. «Tymczasowa gazeta Mińska»). 16 лістапада места зноў занялі расейскія войскі.
30 траўня 1835 году адбыўся моцны пажар, які зьнішчыў амаль усю цэнтральную частку Менску. У 1836 годзе ў месьце адкрылася першая публічная бібліятэка, у 1837 годзе — зьявілася ўласная пажарная каманда. У выніку эпідэміі халеры 1848 году ў Менску загінула 1,1 тыс. чалавек. У 1859 годзе адбыўся ўвод у эксплюатацыю першай на Беларусі тэлеграфнай лініі Менск — Бабруйск.
У 1839 годзе, нягледзячы на гвалт з боку ўладаў Расейскай імпэрыі, прадстаўнікі менскіх уніятаў адмовіліся далучацца да Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі[54]. 9 лютага 1852 году, нягледзячы на забарону расейскіх уладаў[55], на сцэне Менскага мескага тэатру адбылася прэм’ера першай беларускамоўнай опэры «Ідылія» на музыку С. Манюшкі і К. Крыжаноўскага, лібрэта напісаў В. Дунін-Марцінкевіч. У 1857 годзе на загад расейскага цара Мікалая I у Менску зьнішчылі будынак мескай ратушы і прылеглы да яе сквэр зь векавых пірамідальных таполяў. Паводле ўспамінаў відавочцаў, ратушу зруйнавалі з наступнай прычыны[56]:
…яна сваім існаваньнем нагадвала жыхарам пра звычаі мінулага часу, пра Магдэбурскае права… | ||
У 1863—1870 гадох у зьвязку з нацыянальна-вызвольным паўстаньнем царскія ўлады ўвялі ў Менску ваеннае становішча. Нягледзячы на гэта, месьцічы ўзялі актыўны ўдзел у выступленьні[57]. У 1866 годзе па здушэньні паўстаньня расейскія ўлады перайменавалі большасьць цэнтральных вуліцаў Менску (агулам 17 назваў[58]), што зьявілася шараговым захадам царызму ў палітыцы маскалізацыі беларусаў і змаганьні з нацыянальна-вызвольным рухам. Іншым кірункам гэтай палітыкі стала руйнаваньне расейскімі ўладамі помнікаў сакральнай архітэктуры: у 2-й палове XIX ст. яны зьнішчылі мураваныя касьцёлы баніфратаў, кармэлітаў і францішканаў, зьнявечылі касьцёлы бэрнардынаў і дамініканаў, перабудавалі ў маскоўскім стылі Духаўскую і Петрапаўлаўскую цэрквы.
У 1871 годзе празь Менск прайшла чыгунка Варшава — Масква. У 1873 годзе пачаў дзеяць Менскі камэрцыйны банк, у месьце зьявіўся водаправод[59]. У 1890 годзе ў Менску наладзілі тэлефонную сувязь, а з 1896 году пачала дзеяць першая на Беларусі тэлефонная станцыя агульнага карыстаньня. 10 траўня 1892 году адбылося ўрачыстае адкрыцьцё конкі — першага мескага грамадзкага транспарту. У 1895 годзе ў Менску адкрылася мэтэастанцыя, а 12 студзеня 1895 году — электрастанцыя[60]. 26 верасьня 1891 году ў Мескім садзе адбыўся палёт аэранаўта Драўніцкага на паветраным шары і ягоны спуск на парашуце ўласнага вырабу. На 1897 год у Менску было 7476 будынкаў, зь іх 2110 мураваных, 140 вуліцаў і завулкаў; дзеялі 18 сакральных будынкаў.
У 1870—1880-я гады ў Менску дзеялі народніцкія гурткі. 7 красавіка 1876 году адбыўся страйк працоўных чыгуначных майстэрняў, першы ў Менску. 28 траўня 1889 году ў газэце «Минскій листокъ» упершыню надрукавалі беларускую паэму «Тарас на Парнасе». У 1898 годзе ў месьце адбыўся першы зьезд РСДРП, у 1900 годзе ўтварылася Сацыял-дэмакратыя Каралеўства Польскага і Літвы. 18 студзеня 1900 году адбылася першая ў Менску вулічная дэманстрацыя працоўных. У час рэвалюцыі 1905 году 16 лютага адбылася палітычная дэманстрацыя і страйк навучэнцаў сярэдніх навучальных установаў; 18 кастрычніка царскія ўлады расстралялі мітынг на Прывакзальным пляцы (Курлоўскі расстрэл); 8 сьнежня адбыўся ўсеагульны страйк у Менску. 1 сьнежня 1906 году ў Менску ўтварылася беларускае кніжнае аб’яднаньне «Мінчук».
21 жніўня 1911 году ў прадмесьці Камароўцы заснавалі Менскую балотную досьледную станцыю — першую дзяржаўную навуковую ўстанову на Беларусі. На 1913 год у Менску было 10,3 тыс. будынкаў (зь іх 15% мураваныя), 305 вуліцаў і завулкаў, працавалі 104 фабрыкі, заводы і мануфактуры, на якіх было 5,1 работнікаў.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Менск стаў прыфрантавым местам. Дзеяў Менскі аддзел Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны. Па Лютаўскай рэвалюцыі 1917 году тут утварыўся Менскі Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў. У красавіку — ліпені ў Менску адбыліся зьезды беларускіх нацыянальных арганізацыяў, беларускіх нацыянальных арганізацыяў і партыяў. 20 красавіка (3 траўня) 1917 году жыхары места ўпершыню змаглі ўрачыста адзначыць гадавіну прыняцьця Канстытуцыі 3 траўня[61].
У лістападзе 1917 году ў Менску ўтварыўся каардынацыйны цэнтар беларускага нацыянальна-вызвольнага руху — Вялікая беларуская рада. 5 сьнежня ў месьце распачаўся Першы Ўсебеларускі кангрэс. У ноч з 17 на 18 сьнежня (паводле старога стылю) бальшавікі разагналі зьезд. 18 сьнежня дэлегаты Рады Ўсебеларускага кангрэсу, у складзе 56 чалавек на чале зь Язэпам Лёсікам, патаемна сабраліся ў чыгуначным дэпо пад аховай рабочай дружыны і пастанавілі падпарадкаваць сабе Цэнтральную Беларускую Вайсковую Раду (ЦБВР), а таксама выдзелілі з свайго складу кіроўны орган — Выканаўчы Камітэт Рады Ўсебеларускага кангрэсу. Ён стаў юрыдычным і маральным пераемнікам усёй улады, якая належала Першаму Ўсебеларускаму кангрэсу. Выканкам Усебеларускага кангрэсу атрымаў даручэньне, як толькі будзе магчымым, узяць уладу на Беларусі ў свае рукі і рыхтавацца да гэтага вырашальнага моманту.
19 лютага 1918 году беларускія і польскія месьцічы супольна вызвалілі Менск ад бальшавікоў; палякі загадвалі адміністрацыяй заходняй, большай часткі места, беларусы — усходняй[62]. 21 лютага 1918 году беларуска-польская адміністрацыя Менску перадала места войскам Нямецкай імпэрыі[62].
-
Панарама з боку Татарскіх агародаў, 1863 г.
-
Высокі Рынак, каля 1865 г.
-
Высокі Рынак ў бок вуліцы Валоцкай, каля 1865 г.
-
Забудова Захараўскай вуліцы
-
Забудова Падгорнай вуліцы
-
Дом Фота на Захараўскай
-
Гатэль «Парыж» на гістарычнай Дамініканскай
-
Набярэжная Сьвіслачы
Найноўшы час
рэдагаваць25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Менск абвяшчаўся сталіцай Беларускай Народнай Рэспублікі. У красавіку 1918 году адкрылася Менская вышэйшая музычная школа, неўзабаве пераўтвораная ў Беларускую кансэрваторыю. На базе Менскага пэдагагічнага інстытуту рыхтавалася адкрыцьцё Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, таксама плянавалася адкрыцьцё сельскагаспадарчага і політэхнічнага інстытутаў[63]. Жыхары места, а таксама Астрашыцкагарадоцкай, Заслаўскай, Івянецкай, Койданаўскай, Самахвалавіцкай, Сёмкавагарадоцкай і Стаўпецкай воласьцяў Менскага павету атрымалі Пасьведчаньні Народнага Сакратарыяту БНР[64].
5 студзеня[65] 1919 году Менск стаў сталіцай Беларускай ССР. З 8 жніўня 1919 году польскія войскі зь невялікімі стратамі занялі места, якое трапіла пад часовую польскую адміністрацыю — Грамадзянскае кіраўніцтва Ўсходніх земляў (ГКУЗ) і з 15 верасьня стала адміністрацыйны цэнтрам Менскай акругі ГКУЗ[e]. У ліпені — кастрычніку 1920 году Менск займалі бальшавікі, потым зноў палякі. 18 сакавіка 1921 году згодна з Рыскай мірнай дамовай места адышло да СССР.
18 красавіка 1921 году ў Менску адкрыўся Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт і першая навуковая бібліятэка. У 1925 годзе ў Менску і ў БССР увогуле пачаліся першыя радыёперадачы. У 1928 году ў месьце адкрыўся першы хлебазавод[66]. 1 студзеня 1929 году Інстытут беларускай культуры, што месьціўся ў Менску з 1922 году, рэарганізавалі ў Беларускую акадэмію навук[67] (цяпер — Нацыянальная акадэмія навук Беларусі). 13 кастрычніка 1929 году ў месьце адбыўся пуск трамвая. У 1933 годзе пачаў дзеяць менскі аэрапорт.
У 1936 годзе савецкія ўлады ўзарвалі Духаўскую царкву, унікальны помнік архітэктуры эпохі Рэнэсансу[68][69][70]. У 1937—1941 гадох ува ўрочышчы Курапатах, што непадалёк ад Менску, бальшавікі-сталіністы расстралялі паводле розных ацэнак ад 30 000 да 250 000[71] (або значна больш[72]) жыхароў Беларусі. Сярод іншага савецкія ўлады фізычна і духоўна зьнішчылі 32 менскія гісторыкі, а іхныя працы выдалілі з навуковых бібліятэк. Увогуле, была поўнасьцю зьніштожаная беларуская гістарычная школа[73].
У Другую сусьветную вайну з 28 чэрвеня 1941 да 3 ліпеня 1944 году Менск знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй. Места было практычна ўшчэнт зруйнаванае агульнымі намаганьнямі нацыстаў і бальшавікоў[26]. Аднак найбольш каштоўныя помнікі архітэктуры Менску савецкія ўлады зьнішчылі ў паваенныя часы: у 1950 годзе яны ўзарвалі дамініканскія касьцёл і кляштар, на аднаўленьне якіх напярэдадні атрымалі кантрыбуцыю ад Нямеччыны, у 1951 годзе — зьнявечылі езуіцкі касьцёл і зьнішчылі частку калегіюму зь вежай, у 1950-я гады скапалі замкавую гару і вывезьлі яе за межы места[74], у сярэдзіне 1960-х гадоў — зьнішчылі бэнэдыктынскія касьцёл з кляштарам, Халодную сынагогу (адзіны ў Менску помнік архітэктуры готыкі) і забудову вуліцы Нямігі, у 1984 годзе — зьнішчылі будынак першага мескага тэатру (колішні палац Радзівілаў).
1 студзеня 1956 году ў Менску пачаліся тэлевізійныя трансьляцыі. 26 чэрвеня 1974 году места атрымала ганаровае званьне «Горад-Герой»[75][76]. 26 чэрвеня 1984 году адбыўся ўвод у эксплюатацыю Менскага мэтрапалітэну.
27 ліпеня 1990 году Менск стаў сталіцай незалежнай Беларусі. 5 верасьня 1991 году мескія ўлады зацьвердзілі гістарычны герб Менску. У 1993 годзе ў Менску адбыўся Першы зьезд беларусаў сьвету, у 1994 годзе — першая сустрэча беларускай моладзі сьвету[77].
У 2004 годзе ў Менску адбудавалі зруйнаваную расейскімі ўладамі ратушу, у 2011 годзе — зруйнаваную савецкімі ўладамі царкву Сьвятога Духа.
Геаграфія
рэдагавацьРэльеф
рэдагавацьЗнаходзіцца на паўднёва-ўсходніх схілах Менскага ўзвышша. Сярэдняя вышыня над узроўнем мора 220 м. Найбольш прыпаднятая частка месьціцца ў раёне Кальварыі. Яе абсалютная вышыня 280,4 м. Найніжэйшая адзнака (181,4 м) знаходзіцца на паўднёвым усходзе места ў абалоне Сьвіслачы ў раёне Чыжоўкі.
Клімат
рэдагавацьКліматычныя зьвесткі для Менску | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Паказьнік | Сту | Лют | Сак | Кра | Тра | Чэр | Ліп | Жні | Вер | Кас | Ліс | Сьн | Год |
Абсалютны максымум t, °C | 10,3 | 13,6 | 18,9 | 26,0 | 30,9 | 32,5 | 33,9 | 35,6 | 30,3 | 24,7 | 16,0 | 10,3 | 35,6 |
Сярэдні максымум t, °C | 2,7 | −1,4 | 3,3 | 11,5 | 18,3 | 21,5 | 22,4 | 22,2 | 15,9 | 9,6 | 2,6 | −1 | 10,1 |
Сярэдняя t, °C | −5,4 | −4,4 | −0,5 | 6,6 | 12,8 | 16,3 | 17,4 | 16,9 | 11,3 | 6,0 | 0,3 | −3,4 | 6,1 |
Сярэдні мінімум t, °C | −7,9 | −7,2 | −3,8 | 2,2 | 7,5 | 11,5 | 12,8 | 12,1 | 7,5 | 3,0 | −1,8 | −5,7 | 2,5 |
Абсалютны мінімум t, °C | −39,1 | −35,1 | −30,5 | −18,4 | −5 | 0 | 3,8 | 1,7 | −4,7 | −12,9 | −20,4 | −30,6 | −39,1 |
Норма ападкаў, мм | 42 | 34 | 43 | 44 | 55 | 89 | 96 | 59 | 65 | 50 | 48 | 53 | 678 |
Вільготнасьць, % | 85 | 83 | 78 | 70 | 65 | 71 | 73 | 73 | 79 | 82 | 87 | 88 | 78 |
Крыніца: Клімат Менску (рас.) Праверана 4 сакавіка 2011 г. |
Клімат мерны кантынэнтальны з значным уплывам атлянтычнага марскога паветра (з частымі цыклёнамі). Сярэдняя гадавая тэмпэратура паветра 5,4 °C. Значныя ваганьні сярэдняй тэмпэратуры ў сэзоны: ад −7,3 °C у трэцяй дэкадзе студзеня да +18 °C у другой-трэцяй дэкадах ліпеня[78]. У апошнія час азначылася выразная тэндэнцыя да падвышэньня тэмпэратуры ў зімовы пэрыяд.
У сярэднім за год выпадае 646 мм ападкаў, зь якіх 1/3 прыпадае на халодны і 2/3 на цёплы пэрыяд. 12% ападкаў — цьвёрдыя, 13% — мяшаныя, 75% — вадкія[5].
Водная сыстэма
рэдагавацьКаля места праходзіць водападзел Балтыйскага і Чорнага мораў. Празь Менск цячэ рака Сьвіслач (прыток ракі Бярэзіны), у якую ў межах места ўпадаюць яшчэ шэсьць невялікіх рэчак. Усе яны належаць да Чарнаморскага вадазбору. Водна-зялёны дыямэтар Менску ўтвараюць вадасховішчы Дразды, Крыніца, Чыжоўскае, Камсамольскае і іншыя, Вялейска-Менская і Сьляпянская водныя сыстэмы.
Экалёгія
рэдагавацьРэспубліканскі цэнтар радыяцыйнага кантролю і маніторынгу навакольнага асяродзьдзя кантралюе сярэднія дзённыя канцэнтрацыі цьвёрдых часьцінак РМ-10, дыяксыду азоту, узровень фармальдэгіду, дыяксыду вугляроду, дозы гама-выпраменьваньня[79]. У 2014 годзе выкіды ў паветра сталіцы склалі 185 тыс. тонаў, зь іх 160 тыс. т (звыш 85%) ад транспарту[80]. На 2021 год у межах Менску знаходзілася 2 рэспубліканскія заказьнікі — Лебядзіны і Сьціклева.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
рэдагавацьРаёны
рэдагавацьЦяперашнія афіцыйныя раёны Менску — штучныя негістарычныя ўтварэньні савецкага часу, межы якіх не супадаюць з гістарычнымі мясцовасьцямі места[81]. Яны маюць безаблічныя (а часам, увогуле, палітызаваныя ў духу расейскай камуністычнай прапаганды) назвы, нададзеныя без уліку мясцовых беларускіх тапанімічных традыцыяў[81].
У зьвязку з значным павелічэньнем насельніцтва места (218 тыс. чалавек) пастановай ЦВК БССР ад 17 сакавіка 1938 году ўтвараліся Сталінскі (з 2 лістапада 1961 году — Заводзкі), Варашылаўскі (з 2 лістапада — Савецкі) і Кагановіцкі (з 20 ліпеня 1957 году — Кастрычніцкі) раёны. Пазьней колькасьць адміністрацыйных раёнаў узрасла да дзевяці:
Мікрараёны
рэдагавацьНаселеныя пункты, што ўвайшлі ў склад Менску: Азярышча (1973), Бараноўшчына (1978), Будзілава (1959), Весьнінка (1974), Вольшава (1959), Весялоўка (1974), Вялікае Сьціклева (1959), Вялікая Сьлепня (1966), Глінішча (1986), Грэбелька (1967), Дворышча (1959—1967), Дражня (1959), Дразды (1978), Зацішша (2 вёскі, 1959—1965), Зялёны Луг (1976), Калёнія (1959), Карзюкі (1972), Козырава (1934), Крупцы (1972), Курасоўшчына (1965), Лошыца-1 (1986), Лошыца-2 (1959), Малая Сьляпянка (1981), Малы Трасьцянец (1992), Маляўкі (1967), Маляўшчына (1969), пасёлак Мірны (1972), Міхалова (1987), Мядзьведжына (1978), Навінкі (2004), Пабалоцьце (1972), Пасёлак птушкафабрыкі імя Крупскай (1974), Піянерская (1972), Пятроўшчына (1978), Сакалянка (1959), Серабранка (1980), Сталовая (1959), Сьляпянка (1959), Траскаўшчына (1978), пасёлак Труд (1959), Уручча (1978), Усход (1962), Чыжоўка (1967), Чырвоная Слабада (1967), Шчотаўка (1959), Шэпічы (1959), Юрэвічы (1959).
Насельніцтва
рэдагавацьДэмаграфія
рэдагаваць- XVI стагодзьдзе: 1600 год — 4—5 тыс. чал.[33]
- XVІI стагодзьдзе: 1667 год — 2 тыс. чал.[f][82]
- XVІII стагодзьдзе: 1797 год — 5794 чал., зь іх шляхты каля 12%, духоўнага стану 2,5%, разначынцаў і часовых жыхароў 4,5%[83]; 1800 год — 6656 чал., у тым ліку 3182 юдэяў[84]
- ХIХ стагодзьдзе: 1811 год — 11,2 тыс. чал.; 1812 год — 3480 чал.; 1825 год — 15,6 тыс. чал.[85]; 1858 год — 23 006 чал., у тым ліку паводле веры: 6951 каталікоў, 3526 праваслаўных, 11 971 юдэяў, 119 пратэстантаў, 439 магамэтанаў[86]; 1860 год — 26 760 чал.[86]; 1880 год — 48 тыс. чал.; 1887 год — 70 тыс. чал.; 1 студзеня 1896 году — 83 880 чал. (42 668 муж. і 41 212 жан.), у тым ліку паводле веры: праваслаўных 20 882, каталікоў 16 875, пратэстантаў 862, старавераў 62, юдэяў 43 658, магамэтанаў 1417, іншых 124; паводле стану: шляхты 3162, духоўнага стану 523, ганаровых грамадзянаў і купцоў 1248, мяшчанаў 59 256, сялянаў 17 412, вайсковага стану 1870, замежных падданых 186, іншых 223[87]; 1897 год — 90,9 тыс. чал.[88]
- ХХ стагодзьдзе: 1907 год — 105 203 чал., у тым ліку 33 238 праваслаўных, 14 958 каталікоў, 836 пратэстантаў, 97 старавераў, 54 554 юдэяў, 1420 магамэтанаў[89]; 1909 год — паводле афіцыйных расейскіх зьвестак, жыды складалі 43,3% жыхароў, расейцы — 34,8%, палякі — 11,4%, беларусы — 8,2%, татары — 1,3%, немцы — 0,9%[90]. 1913 год — 106,7 тыс. чал.[91] 1926 год — 131,6 тыс. чал.; 17 студзеня 1941 году — 270,4 тыс. чал.[92]; 1 жніўня 1950 году — 273,6 тыс. чал.[93] 1959 год — 509,5 тыс. чал.; 1970 год — 916,6 тыс. чал.[93]; 1973 год — 1037,5 тыс. чал.[94]; 1979 год — 1261,9 тыс. чал.[95]; 1980 год — 1308,6 тыс. чал.[93]; 1985 год — 1457,0 тыс. чал.[96]; 1989 год — 1607 тыс. чал.[97]; 1991 год — 1633,6 тыс. чал.; 1996 год — 1700 тыс. чал.; 1999 год — 1729 тыс. чал.[98]
- ХХI стагодзьдзе: 2006 год — 1741 тыс. чал.; 2009 год — 1829 тыс. чал.; 2011 год — 1864,1 тыс. чал.; 2014 год — 1921,9 тыс. чал.[99]; 2016 год — 1 959 781 чал.[100]; 2017 год — 1 974 819 чал.[101]; 2018 год — 1 982 444 чал.[102]; 2019 год — 1 992 685 чал.[2]
Згодна зь перапісам 1999 году, паводле нацыянальнасьці ў Менску было 79,3% беларусаў, 15,7% расейцаў, 2,4% палякаў, 1% украінцаў, 0,6% габрэяў, 0,1% летувісаў, 0,1% татараў, 0,1% цыганаў і іншых. Згодна зь перапісам 2009 году беларусы складалі 79,3%, расейцы — 10%, украінцы — 1,5%, іншыя — 9,2%[103].
Адукацыя
рэдагавацьУ Менску працуе 818 навучальных установаў — ад дашкольных да вышэйшых. Пад кіраваньнем камітэту па адукацыі Менгарвыканкаму знаходзіцца 760 адукацыйных установаў, у ліку якіх 405 установаў дашкольнай адукацыі, 27 — прафэсійна-тэхнічнай адукацыі, 24 — пазашкольнай адукацыі і выхаваньня. У сетцы ўстановаў агульнай сярэдняй адукацыі функцыянуе 251 установа, у тым ліку 2 ліцэі, 2 гімназіі-каледжы, 34 гімназіі, 10 пачатковых школаў, 4 школы-садкі, 184 агульнаадукацыйныя школы, 5 школаў-інтэрнатаў, 6 вячэрніх школаў. У 2010—2011 навучальным годзе працавалі 2 беларускамоўныя садкі і 135 дашкольных групаў зь беларускай мовай навучаньня[104].
Дзеля навучаньня і выхаваньня дзяцей з асаблівасьцямі псыха-фізычнага разьвіцьця існуе дыфэрэнцыяваная сетка ўстановаў і структураў спэцыяльнай адукацыі: 8 спэцыяльных школаў (школаў-інтэрнатаў), 9 Цэнтраў карэкцыйна-разьвівальнага навучаньня і рэабілітацыі, інтэграваныя і спэцыяльныя клясы ў 93-х сярэдніх школах; у 262 дашкольных установах спэцыяльныя групы, пункты карэкцыйна-пэдагагічнай дапамогі і інтэграваныя групы.
З мэтай арганізацыі вольнага часу навучэнцаў і студэнцкай моладзі функцыянуюць 13 раённых цэнтраў пазашкольнай працы, Менскі дзяржаўны палац дзяцей і моладзі, дзяржаўны турыстычна-экалягічны цэнтар, 7 спартовых дзіцяча-юнацкіх школаў алімпійскага рэзэрву, 9 дзіцяча-юнацкіх клюбаў фізычнай падрыхтоўкі.
У Менску працуе 31 вышэйшая і 27 сярэдніх спэцыяльных навучальных установаў. Найбольш пашыранай і запатрабаванай зьяўляецца дзённая форма навучаньня, паводле якой займаецца 2/3 студэнтаў.
У наш час нацыянальная вышэйшая школа рыхтуе адмыслоўцаў у 360 спэцыяльнасьцяў і ў больш за 1000 кірунках і спэцыялізацыях[105].
Вышэйшыя навучальныя ўстановы (дзяржаўныя):
- Акадэмія кіраваньня пры Прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь
- Акадэмія Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь
- Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў
- Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі
- Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія
- Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўнівэрсытэт
- Беларускі дзяржаўны мэдычны ўнівэрсытэт
- Беларускі дзяржаўны пэдагагічны ўнівэрсытэт імя Максіма Танка
- Беларускі дзяржаўны тэхналягічны ўнівэрсытэт
- Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт
- Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт інфарматыкі і радыёэлектронікі
- Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт культуры і мастацтваў
- Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт фізычнай культуры
- Беларускі дзяржаўны эканамічны ўнівэрсытэт
- Беларускі нацыянальны тэхнічны ўнівэрсытэт
- Вайсковая акадэмія Рэспублікі Беларусь
- Вышэйшы дзяржаўны каледж сувязі
- Камандна-інжынэрны інстытут Міністэрства па надзвычайных сытуацыях Рэспублікі Беларусь
- Менскі дзяржаўны вышэйшы авіяцыйны каледж
- Менскі дзяржаўны вышэйшы радыётэхнічны каледж
- Менскі дзяржаўны лінгвістычны ўнівэрсытэт
- Міжнародны дзяржаўны экалягічны ўнівэрсытэт імя А. Дз. Сахарава
- Міжнародны інстытут працоўных і сацыяльных адносінаў
У Менску знаходзіцца Нацыянальная акадэмія навук Беларусі.
Мэдыцына
рэдагавацьСыстэма дзяржаўнай аховы здароўя места Менску ў наш час складаецца з 12 стацыянарных лекавых установаў для дарослага насельніцтва, 4 дзіцячых клінічных лякарняў, 9 дыспансэраў, мескага радзільнага дому, 2 цэнтраў рэабілітацыі дзяцей, лякарні паліятыўнага лекаваньня «Госьпіс», 33 мескіх паліклінік для дарослага насельніцтва, дзьвюх мэдычных амбуляторыяў, 18 дзіцячых паліклінік, кансультатыўна-дыягнастычнага цэнтру, цэнтру плястычнай хірургіі і касмэталёгіі. Стаматалягічнае аблугоўваньне жыхароў ажыцьцяўляецца ў 11 мескіх стаматалягічных паліклініках, мескай дзіцячай стаматалягічнай паліклініцы, ААТ «9-я стаматалягічная паліклініка», УП «Мэдычная ініцыятыва». Апроч таго, стаматалягічную дапамогу атрымліваюць у 16 мескіх дарослых і 12 мескіх дзіцячых паліклініках. На прадпрыемствах і ўва ўстановах места функцыянуюць 13 мэдычных і 161 фэльчарскіх пунктаў здароўя. У 64 амбуляторна-паліклінічных установах функцыянуюць дзённыя стацыянары на 1473 ложкі, у 14 мескіх паліклініках — хатнія стацыянары.
Хуткая і неадкладная дапамога ажыцьцяўляецца сіламі 146 брыгадаў мескай станцыі хуткай мэдычнай дапамогі[106].
Культура
рэдагавацьМенск валодае багатай гістарычна-культурнай, духоўнай і інтэлектуальнай спадчынай. Архітэктурныя помнікі, музэі, тэатральна-канцэртная сфэра, разьвітая сетка культурна-асьветніцкіх установаў, плеяда таленавітых, высокапрафэсійных дзеячоў мастацтва складаюць велізарны культурна-творчы патэнцыял, невычэрпныя магчымасьці для разьвіцьця духоўнага жыцьця месьцічаў.
Агулам у сыстэму культуры сталічнага і дзяржаўнага падпарадкаваньня ўваходзяць 12 тэатраў, 120 бібліятэк, 18 музэяў, 36 установаў клюбнага тыпу, 8 вышэйшых і сярэдніх спэцыяльных навучальных установаў, 27 дзіцячых школаў мастацтваў, больш за 10 канцэртных арганізацыяў і самастойных творчых калектываў[107].
Музэі: Беларускі дзяржаўны музэй гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Дзяржаўны музэй гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўны літаратурны музэй Янкі Купалы, Дзяржаўны літаратурны музэй Якуба Коласа, Нацыянальны гістарычны музэй Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны мастацкі музэй Рэспублікі Беларусь, Менскі літаратурны музэй Максіма Багдановіча, Менскі літаратурны музэй Петруся Броўкі, Менскі мэмарыяльны музэй Заіра Азгура, музэй гісторыі беларускай літаратуры, Менскі музэй сучаснага выяўленчага мастацтва, Менскі музэй гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Менскі музэй гісторыі мэдыцыны, Менскі музэй прыроды і экалёгіі Рэспублікі Беларусь, Музэй ваеннай гісторыі Рэспублікі Беларусь, Менскі музэй Ваньковічаў, Дом-музэй 1-га зьезду РСДРП.
Тэатры: Нацыянальны акадэмічны тэатар імя Янкі Купалы, Нацыянальны акадэмічны тэатар балету Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны акадэмічны тэатар опэры Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатар імя Максіма Горкага, Беларускі дзяржаўны музычны тэатар, Беларускі дзяржаўны тэатар лялек, Беларускі рэспубліканскі тэатар юнага гледача, Менскі малы тэатар, Новы драматычны тэатар, тэатар сатыры і гумару «Хрыстафор», Рэспубліканскі тэатар беларускай драматургіі, тэатар кінаактора, Моладзевы тэатар эстрады, Беларускі паэтычны тэатар аднаго актора «Зьніч», тэатар Беларускага войска.
Кінатэатры: «Аўрора», Аўтакінатэатар, «Беларусь», «Берасьце», Дом Кіно, «Дружба», «Камсамолец», «Кастрычнік», «Кіеў», «Масква», «Мір», «Перамога», «Піянэр», «Ракета», «Салют», «Цэнтральны», «Электрон»
Працуюць: Беларуская дзяржаўная філярмонія, Менскі цырк, кінастудыя «Беларусьфільм», Менскі заапарк. 11 дамоў культуры, 9 палацаў культуры, у тым ліку Палац Рэспублікі. 8 народных тэатраў.
Спорт
рэдагавацьНа 2007 год у Менску было 3519 спартовых збудаваньняў, у тым ліку 18 вялікіх стадыёнаў, 664 спартовыя залі, 57 плавальных басэйнаў, 6 манэжаў, 5 спартовых будынкаў са штучным лёдам, 138 стралковых ціраў. У ліку найбольшых: Менскі палац спорту, «Менск-Арэна», палац воднага спорту, футбольны манэж, Менскі лядовы палац спорту, палац тэнісу, стадыёны «Дынама», «Трактар», спартовы аздараўленчы комплекс «Алімпійскі» і інш.
Мэдыі
рэдагавацьТэлебачаньне
рэдагавацьЖыхары Менску маюць доступ да этэрнага, кабэльнага і спадарожнікавага тэлебачаньня. Трансьлююцца нацыянальныя і замежныя тэлеканалы, з апошніх пераважаюць каналы Расейскай Фэдэрацыі. На тэрыторыі места можа весьціся прыём зь некалькіх спадарожнікаў, сярод якіх Astra 1, Hot Bird, Sirius і іншыя.
Працуюць два мясцовыя тэлеканалы: СТВ і 8 канал.
Радыё
рэдагаваць- Радыё Свабода
- 1-ы канал радыё — 106,2 FM
- Альфа радыё — 107,9 FM
- Радыё ОНТ — 101,7 FM
- Радыё Юністар — 99,5 FM
- Радыюс ФМ — 103,7 FM
- Новае радыё — 98,4 FM
Іншая інфармацыя
рэдагавацьПаводле вынікаў дасьледаваньня якасьці жыцьця, праведзенага ў 215 местах сьвету міжнароднай кампаніяй Мэрсэр — Mercer’s 2008 Quality of Living survey[108][109], Менск займае найніжэйшае месца — 183-е.
Забудова
рэдагаваць- Асноўны артыкул: Забудова Менску
У 2007 годзе ў сярэднім на аднаго жыхара стала прыпадаць 19 кв.м жылой плошчы, што складала парог здаровага жыльля. У 2012 годзе ў сярэднім на жыхара прыпадала 19,5 кв.м. жылой плошчы[110].
Плян
рэдагавацьПершаасновай Менску быў дзядзінец XI ст., што месьціўся ў нізіне, пры ўтоку ракі Нямігі ў Сьвіслач. У першапачатковы пэрыяд на фармаваньне плянавальнай структуры места істотна ўплывала пераважная трасоўка міжмескіх гандлёвых шляхоў з захаду і паўднёвага захаду (Горадня, Берасьце) на паўночны ўсход (Віцебск, Смаленск). Цэнтрам Менску стаў замак і разьмешчаны паблізу гандлёвы пляц трыкутнай канфігурацыі (Нізкі Рынак). Уздоўж ракі Нямігі, па Няміскім пасадзе праз пляц і далей, на левым беразе Сьвіслачы Траецкай Гарой праходзіла галоўная, найбольш старажытная вуліца. Потым, у XVI ст., у выніку буйнамаштабнага будаўнічага мерапрыемства на суседнім узгорку ўтварыўся новы мескі цэнтар, рэгулярна сплянаваны ўва ўласьцівых эпосе Адраджэньня традыцыях прастакутны пляц (Высокі Рынак). У XVII—XVIII стагодзьдзях умацаваньні места ахоплівалі замак і паўкальцо земляных валоў і равоў з паўднёвага, найбольш слабага боку. У межах Менску канца XVIII ст., нягледзячы на клясыцыстычнае пераплянаваньне, захаваўся агульны характар гістарычнага пляну і абрысы многіх вуліцаў. За яго межамі ў першай палове XIX ст. значная тэрыторыя атрымала новую прастакутную плянавальную сыстэму. У другой палове XIX — пачатку XX стагодзьдзяў на тэрыторыі места фэўдальнай эпохі і, галоўным чынам, за яго межамі інтэнсіўна складвалася капітальная грамадзкая і жылая забудова, якая фармавала цэнтральную частку Менску, разнастайная па сваіх функцыянальных тыпах і мастацкіх асаблівасьцях. Апроч таго, у зьвязку з тэрытарыяльным ростам места ў пэрыяд імклівага разьвіцьця капіталістычных адносінаў узьніклі таксама і пэрыфэрыйныя жылыя і прамысловыя раёны, у тым ліку прадмесьці з драўлянай сядзібнай забудовай. Яшчэ ў 1920—1930-я гады цэнтар Менску ўяўляў сабой цэласнае і буйнамаштабнае гістарычна-будаўнічае ўтварэньне, якое сынтэзавала ў сабе культурную спадчыну розных эпохаў, хаця і тады зьнішчаліся каштоўныя грамадзкія будынкі[111].
У паваенныя дзесяцігодзьдзі архітэктурнай творчасьці на шкале каштоўнасьцяў культурная спадчына апынулася на апошнім месцы. Як і ўва ўсякім іншым месьце Беларусі, знос каштоўных будынкаў у многім тлумачыўся адвольнымі, малаабгрунтаванымі адносінамі да нацыянальнай архітэктурнай спадчыны, бракам у гэтых выпадках прыватнай уласнасьці на мескую нерухомасьць. Зь вялікай колькасьці помнікаў сакральнай архітэктуры, што існавалі ў XVIII — пачатку XX стагодзьдзяў, да нашага часу зьберагліся толькі адзінкі. Савецкія ўлады ператварылі сэрца места часоў Полацкага княства і станаўленьня Вялікага Княства Літоўскага ў транспартную разьвязку ў некалькіх узроўнях, як наземных, так і падземных, у зьвязку з чым адбылося грунтоўнае зьнішчэньне архітэктурнай спадчыны на паверхні зямлі і археалягічнай — у культурным пласьце[112].
Мэтады далейшай рэканструкцыі гістарычнага раёну Менску, апроч рэстаўрацыі і прыстасаваньня помнікаў пад розныя ўстановы, новага будаваньня і ўпарадкаваньня мусяць улічваць і неабходнасьць дакумэнтальнага, поўнага ўзнаўленьня страчаных аб’ектаў. Гэта датычыцца ня толькі такіх славутасьцяў, як ратуша і Духаўская царква ў Высокім Месьце, але і звычайных гістарычных будынкаў[112].
-
1773 г.
-
1793 г.
-
1800 г.
-
1817 г.
-
1850 г.
-
1858 г.
-
1910 г.
-
1925 г.
Вуліцы і пляцы
рэдагавацьАфіцыйная назва | Гістарычная назва | Былыя назвы |
8 Сакавіка плошча | Нізкі Рынак пляц | |
Валадарскага вуліца | Лошыцкая вуліца | Серпухаўская вуліца |
Гікалы вуліца | Бондараўская вуліца | |
Захарава вуліца | Правіянцкая вуліца | |
Герцэна вуліца | Малая Бэрнардынская вуліца | Маламанастырская вуліца (1866[g][113]—1922) |
Інтэрнацыянальная вуліца | Валоцкая вуліца (частка) Зборавая вуліца (частка) |
Хрышчэнская вуліца (частка, з 1866) Турэмная вуліца (частка, 1866—1882) Праабражэнская вуліца (частка, 1883—1926) |
Камсамольская вуліца | Фэліцыянаўская вуліца | Багадзельная вуліца (1866—1922) |
Камуністычная вуліца | Міхайлаўская вуліца | 2-я Міхайлаўская вуліца Чапскага вуліца (1919—1920)[114] Мопраўская вуліца (1922—1946) Калініна вуліца (1946—1961) |
Карла Маркса вуліца | Лошыцкая вуліца Падгорная вуліца |
Базарная вуліца (1866—1881) |
Кастрычніцкая плошча | Навамескі[115] пляц (частка) | Цэнтральная плошча (?—1984) |
Кірылы і Мятода вуліца | Вялікая Бэрнардынская вуліца | Манастырская вуліца (1866—1922) Бакуніна вуліца (1922—1990) |
Кісялёва вуліца | Старажоўская вуліца (да 1983) | |
Куйбышава вуліца | Плябанскія Млыны вуліца Плябанская вуліца |
Шырокая вуліца (1866—1935) |
Леніна вуліца | Францішканская вуліца | Губэрнатарская вуліца (1866—1922) Ленінская вуліца (1922—1945) |
Максіма Багдановіча вуліца | Вялікая Барысаўская вуліца | Аляксандраўская вуліца Камунальная вуліца Горкага вуліца |
Мясьнікова вуліца | Каралеўскі шлях[116] | Раманаўская вуліца Койданава-Раманаўская вуліца Маскоўская вуліца Новамаскоўская вуліца |
Парыскай Камуны плошча | Траецкая Гара пляц Траецкі Рынак пляц Траецкі пляц |
|
Пераможцаў праспэкт | Школьная вуліца (частка) Вялікая вуліца (частка) Паркавая магістраль (частка) |
Машэрава праспэкт (1980—2005) |
Рэвалюцыйная вуліца | Койданаўская вуліца | |
Свабоды плошча | Высокі Рынак пляц | Саборная плошча (1866—1917) Волі пляц (1917—1933) |
Старажоўская вуліца | Старосьцінская Слабада вуліца (частка) Радашкаўская вуліца (частка) Траецкая вуліца (частка) |
Стараслабадзкая вуліца (1866—1987) |
Сьвярдлова вуліца | Ігуменская вуліца[h][117] | Каломенская вуліца |
Ульянаўская вуліца | Ніжнеляхаўская вуліца (частка) Ільлінская вуліца (частка) Вясёлая вуліца (частка) Гарбарная вуліца (частка) |
2-я Ніжнеляхаўская вуліца (частка) |
Фрунзэ вуліца | Шпітальная вуліца (да 1925) | |
Харкаўская вуліца | Ракаўскі тракт Урочышча Тучынка вуліца |
|
Чырвонаармейская вуліца | Кашарская вуліца | Батальённая вуліца (1866—1882) Скобелеўская вуліца (1882—1919) |
Энгельса вуліца | Дамініканская вуліца | Петрапаўлаўская вуліца (1866—1922) |
Да нашага часу з урбананімічнай спадчыны цэнтральнай часткі Менску гістарычныя назвы захавалі вуліцы Залатая Горка, Замкавая, Кальварыйская, Нова- і Старавіленская, Няміга і Ракаўская. 17 сакавіка 2010 году мескія ўлады вярнулі вуліцы Зыбіцкай гістарычную назву як афіцыйную (за расейскім і савецкім панаваньнем — Гандлёвая вуліца).
На 2012 год назваў вуліцаў у гонар пісьменьнікаў у Менску было больш, чым ува ўсякім іншым месьце Беларусі[118]. На люты 2014 году ў Менску налічвалася каля 1300 вуліцаў і праспэктаў, пляцаў і завулкаў. Найбольш пашыранымі былі назвы вуліцаў пра адметнасьці прыроды і разьмяшчэньня — 44%. Пятая частка тычылася гісторыі Савецкага Саюзу — 22%, што ёсьць вынікам і адным з захадаў каляніяльнай палітыкі русіфікацыі і дэнацыяналізацыі беларусаў. На 3-м месцы паводле пашыранасьці былі вуліцы ў гонар ваяроў, а на 4-м — пра пісьменьнікаў і дзеячоў мастацтва. Звыш паловы (57%) вуліцаў мелі непаўторныя для іншых местаў Беларусі назвы[119]. Прытым цэнтральныя вуліцы і пляцы Менску — як і большасьці местаў Беларусі за рэжымам Лукашэнкі — пераважна захоўваюць каляніяльныя расейска-савецкія назвы.
Эканоміка
рэдагавацьМенск — найбольшы прамысловы цэнтар Беларусі. Тут знаходзяцца такія буйныя зборачныя прадпрыемствы, як «Менскі трактарны завод», што выпускае каля 8—10% ад сусьветнага рынку колавых трактароў, а таксама завод «Амкадар» — вытворца дарожна-будаўнічай і іншай спэцыялізаванай тэхнікі ды абсталяваньня. Менск — буйны вытворца дарожнай тэхнікі. Найбольшыя прадпрыемствы ў гэтай галіне — «Менскі аўтамабільны завод», што выпускае вялікагрузную аўтамабільную, аўтобусную, тралейбусную і прычапную тэхніку, «Менскі завод колавых цягачоў», які выпускае цягачы «Волат» і вытворца дызэльных рухавікоў «Менскі маторны завод». У пачатку 1990-х гадоў на базе рамонтнага трамвайна-тралейбуснага заводу ўтварылася новае прадпрыемства — «Белкамунмаш», якое цяпер зьяўляецца адным з найбуйнейшых у СНД вытворцаў электратранспарту.
Апроч буйных транспартных прадпрыемстваў, існуе шэраг высокатэхнічных прадпрыемстваў, як фабрыка высокадакладнай оптыкі «Цэйс-БелОМА» і лазэраў «Лазэры ў экалёгіі, мэдыцыне і тэхналёгіі» («ЛЭМТ»), што ў складзе «Беларускага оптыка-мэханічнага аб’яднаньня». Вытворца тэлевізійнай тэхнікі «Гарызонт», побытавай тэхнікі «Атлянт» і вадка-крышталічных экранаў ды мікрасхемаў «Інтэграл».
Транспартная сыстэма
рэдагаваць- Асноўны артыкул: Транспартная сыстэма Менску
Менск зьяўляецца буйным транспартным цэнтрам. Пасажыраперавозкі забясьпечваюцца разьвітай сеткай грамадзкага транспарту. Таксама Менск зьяўляецца найбольшым транспартным вузлом Беларусі. Ён разьмяшчаецца на скрыжаваньні транспартных калідораў, якія злучаюць Расею з Польшчай і Ўкраіну ў Прыбалтыкай. На Менск прыпадае каля 30% чыгуначных пасажыраперавозак, 20% аўтамабільных грузаперавозак па ўвозе і 40% па вывазе.
У 2023 годзе на транспарт прыпала 80 % забруджваньня паветра ў Менску. Пры гэтым выкіды ў атмасфэру ад транспартных сродкаў скараціліся за год на 10 % да 73,4 тыс. тонаў[120].
Грамадзкі транспарт
рэдагавацьАпроч менскага мэтрапалітэну, сетка грамадзкага транспарту налічвае больш за 167 аўтобусных і больш за 64 тралейбусных маршрутаў, дзее трамвай і сетка маршрутных таксі. З 2011 году ажыцьцяўляецца праект па стварэньні менскай гарадзкой электрычкі — сеткі маршрутаў чыгуначнага грамадзкага транспарту ў межах Менску і бліжэйшага прыгараду.
Грамадзкі транспарт Менску актыўна разьвіваецца. У пэрыяд 2004—2007 гадоў былі закупленыя 820 новых аўтобусаў, больш за 430 тралейбусаў, 53 трамваі. Уся наземная тэхніка зьяўляецца прадукцыяй беларускіх прадпрыемстваў: МАЗ (аўтобусы, тралейбусы), «Нёман» (прыгарадныя аўтобусы), «Белкамунмаш» (тралейбусы, трамваі).
Менскі мэтрапалітэн
рэдагаваць- Асноўны артыкул: Менскі мэтрапалітэн
Мэтрапалітэн у Менску адкрыўся ў 1984 годзе і налічваў 8 станцыяў: ад «Інстытуту Культуры» да «Маскоўскай». У 1995 годзе дзеялі дзьве лініі, агульная колькасьць станцыяў на якіх складала 15. Цяпер дзьве лініі налічваюць 29 станцыяў і іх агульная працягласьць складае 38,3 км. Пачалося будаваньне трэцяй лініі, якая зьвяжа цэнтар места з паўднёвымі і паўночнымі раёнамі.
Вагоны мэтрапалітэну ў Беларусі не вырабляюцца і імпартуюцца з Расеі.
Аэрапорты
рэдагавацьМенск абслугоўваюць два аэрапорты[121] — «Мінск-1», разьмешчаны недалёка ад цэнтру места, і «Нацыянальны аэрапорт Мінск», які знаходзіцца за 40 км ад Менску, але адміністрацыйна належыць да яго. У аэрапорты выконваюць рэгулярныя рэйсы 18 авіякампаніяў.
Турыстычная інфармацыя
рэдагавацьІнфраструктура
рэдагавацьМенск — пэрспэктыўны цэнтар турызму міжнароднага значэньня. У месьце створаныя турыстычныя зоны Верхні горад, Лошыцкі сядзібна-паркавы комплекс, турыстычныя маршруты «Музэі Менску», «Менск тэатральны», «Менск археалягічны», «Помнікі забудовы места XVIII — пач. XX стст.», «Менск — сталіца Рэспублікі Беларусь», «Горад на Менцы» і іншыя.
- Гатэлі: «Crowne Plaza», «Агат», «Акадэмічны», «Альгарытм», «Беларусь», «Вікторыя», «Сяброўства», «Жалонь», «Журавінка», «Зорка», «Алімпіец», «Арбіта», «Менск», «Паркавы», «Плянэта», «Палёт», «Спорт», «Спадарожнік», «Стандарт», «Турыст», «Урсула», «Экспрэс», «Эўропа», «Юбілейны», «40 гадоў Перамогі», МУС, Менскага маторнага заводу, РУП «МАЗ» (гасьцініца і гасьцінічны комплекс), «МТЗ», спартовага клюбу міністэрства абароны, кінастудыі «Беларусьфільм» і інш.
Славутасьці
рэдагавацьУ Менску налічваецца 5 ахоўных зонаў: Траецкае прадмесьце, Ракаўскае прадмесьце, Высокае Места, Новае Места, у межах якіх ахоўваюцца аб’екты даваеннае пабудовы. Каля былога Замчышча сфармавалася ахоўная зона гістарычна-культурнае спадчыны.
- Высокае Места (Верхні горад; XVI—XX стагодзьдзі)
- Помнікі сакральнай архітэктуры:
- Праваслаўныя і грэцка-каталіцкія: царква Сьвятых Апосталаў Пятра й Паўла (пач. XVІI ст., Канстантынопальскі патрыярхат, цяпер у валоданьні Маскоўскага патрыярхату), царква і манастыр Узьнясеньня Гасподняга (1620[122], Сьвяты Пасад; муры царквы, імаверна, выкарысталі ў будынку Міністэрства абароны[123]), манастыр базылянак Сьвятога Духа (XVІІ ст.), манастыр базылянаў Сьвятога Духа (XVІI ст.), царква Сьвятога Духа (XVII ст., Сьвяты Пасад), манастыр базылянак Сьвятой Тройцы (1799—1800), Архірэйскае падвор’е (XIX — пач. XX стагодзьдзяў, Маскоўскі патрыярхат), царква Сьвятой Марыі Магдаліны (1847, Маскоўскі патрыярхат), царква Аляксандра Неўскага (1896—1898, Маскоўскі патрыярхат)
- Рымска-каталіцкія: касьцёл Зьвеставаньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар бэрнардынак (цяпер сабор Сьвятога Духа, 1642), касьцёл Сьвятога Язэпа і кляштар бэрнардынаў (1644, ня вернутыя каталікам), Архікатэдральны касьцёл Імя Найсьвяцейшай Панны Марыі (XVІII ст.) і фрагмэнт езуіцкага калегіюму (XVІII ст., істотна перабудаваны ў 1968), фрагмэнт кляштару кармэлітаў[124] (XVІII ст.), касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі і шпіталь сясьцёр міласэрнасьці (1811, цяпер Сувораўская вучэльня), касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа на Кальварыі (1839—1841), касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (Сьвятога Роха) на Залатой Горцы (1861—1864), касьцёл Сьвятых Сымона і Алены (1908—1910)
- Юдэйскія: сынагога Зальцмана (1864), «Кітаеўская» сынагога (1874), ешыбот (1888), Харальная сынагога (1906), Галоўная сынагога (1913)
- Помнікі грамадзянскай архітэктуры
- Палацы і сядзібы: палац Празьдзецкіх (XVIII ст.), палац Ваньковічаў на Валоках (ХІХ ст.), сядзібна-паркавы комплекс Любанскіх у Лошыцы (XVII—XIX стагодзьдзі), сядзіба Ваньковічаў у Вялікай Сьляпянцы (XIX ст.), сядзібна-паркавы комплекс Ададурава ў Курасоўшчыне (ХІХ ст.).
- Гасьціны двор (XVII—XIX стагодзьдзі)
- Гандлёвыя рады (XVII—XIX стагодзьдзі)
- Пішчалаўскі замак (1825)
- Опэрны тэатар (1933)
- Іншыя адметныя будынкі: Дом масонаў (1816), дом Яніцкага (кан. XIX ст.), дом Сьвянціцкага (кан. XIX — пач. XX ст.), дом Козінай (кан. XIX — пач. XX ст.), дом Уніхоўскага (пач. XX ст.), Менскае земляробчае таварыства (пач. XX ст.), дом Кастравіцкай (1911), дом Абрампольскага (1912)
- Курапаты
- Могілкі: Кальварыйскія, Усходнія, Вайсковыя, юдэйскія (1868—1946)
- Памятныя адрасы БНР: Энгельса, 7 / Мескі тэатар; Валадарскага, 9; Валадарскага, 12; Свабоды пл., 7; Незалежнасьці пр., 26
- Помнікі: Янку Купалу, Якубу Коласу, М. Багдановічу, Ф. Скарыну, А. Міцкевічу, Я. Драздовічу, М. Горкаму, Т. Шаўчэнку, А. Пушкіну; на тэрыторыі ўнівэрсытэцкага мястэчка БДУ помнікі: Эўфрасіньні Полацкай, Кірылу Тураўскаму, Ф. Скарыну, М. Гусоўскаму, С. Буднаму, В. Цяпінскаму.
- Прадмесьці: Грушаўка, Лютэранскае (завулак Паўночны), Ракаўскае, Траецкае
- Ратуша (XVІI ст., адбудаваная ў 2003)
- Сады і сквэры: сквэр Аляксандраўскі (ХІХ ст.), сад Мескі (ХІХ ст.; цяпер парк імя Горкага), сад батанічны (1932), Музэй валуноў
- Фантаны Менску
Страчаная спадчына
рэдагаваць- Помнікі сакральнай архітэктуры:
- Мусульманскія: мячэт (1905)
- Праваслаўныя і грэцка-каталіцкія: манастыр Сьвятога Спаса (1618, Канстантынопальскі патрыярхат), царква Сьвятога Духа (XVII ст., Сьвяты Пасад), царква Ўваскрасеньня Хрыстова (XVІII ст., Сьвяты Пасад), капліца Аляксандра Неўскага (1869, Маскоўскі патрыярхат), царква Покрыва Багародзіцы ў Архірэйскім падвор’і (1885, Маскоўскі патрыярхат), царква Маці Божай Казанскай (1912—1914, Маскоўскі патрыярхат)
- Пратэстанцкія: Лютэранская кірха (1846), царква Сьвятога Мікалая на Нямецкіх могілках (XIX ст.)
- Рымска-каталіцкія: касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшай Марыі Панны (вядомы таксама як Фарны касьцёл[125], 1390, 1720), касьцёл Сьвятога Тамаша Аквінскага і кляштар дамініканаў (1605—1640), касьцёл Сьвятога Войцеха і кляштар бэнэдыктынак (1640), калегіюм езуітаў (XVII—XVІII стагодзьдзі), касьцёл Сьвятога Антонія і кляштар францішканаў (XVII—XVIII стагодзьдзі), касьцёл Сьвятога Яна і кляштар баніфратаў (1709), касьцёл Сьвятой Марыі Магдалены і кляштар кармэлітаў (1763), касьцёл Сьвятой Веранікі і кляштар рохітаў (XVIII ст.), касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар бэнэдыктынаў (XVIII—XIX стагодзьдзі), кляштар марыявітак, Юбілейная капліца (1826)
- Юдэйскія: Халодная сынагога (1590)
- Помнікі грамадзянскай архітэктуры
- Палацы: Радзівілаў (XVIII ст.; пазьней мескі тэатар), Сапегаў (XVII ст.), Чапскіх (1894)
- Малы гасьціны двор (XVIII ст.)
- Віленскі вакзал (1890)
- Першая меская электрастанцыя (ХІХ ст.)
- Іншыя адметныя будынкі: дом Гейдукевіча (XVIII ст.), гатэль Эўропа (XIX ст.), Польскі банк (1910-я)
- Замак
- Капішча
- Нізкі Рынак
- Няміга
- Плябанскія млыны
- Цёмныя Крамы
Галерэя
рэдагавацьПомнікі сакральнай архітэктуры
рэдагаваць-
Адбудаваная царква Сьвятога Духа
-
Руіны капліцы ў Лошыцы
Помнікі грамадзянскай архітэктуры
рэдагаваць-
Адбудаваная ратуша
-
Сядзіба Любанскіх у Лошыцы
-
Аўтэнтычны комін у сядзібе Любанскіх
-
Сядзіба Ваньковічаў у Сьляпянцы
Міжнародная супраца
рэдагавацьУ Менску разьмяшчаюцца практычна ўсе прадстаўніцтвы краінаў, зь якімі Беларусь мае дыпляматычныя дачыненьні. Тут знаходзяцца больш за 40 замежных амбасадаў, 2 Генэральныя кансуляты, 9 ганаровых кансулятаў, прадстаўніцтвы міжнародных арганізацыяў (ААН, АБСЭ, МВФ, ЮНІСЭФ і іншыя). Апроч Менску, дыпляматычныя ўстановы іншых краінаў у Беларусі разьмяшчаюцца толькі ў Берасьці (консульскі пункт Манголіі, Генэральныя кансуляты Рэспублікі Польшча, Расейскай Фэдэрацыі і Ўкраіны), Горадні (Генэральныя кансуляты Летувіскай Рэспублікі і Рэспублікі Польшча) і ў Віцебску (кансулят Латвійскай Рэспублікі).
Амбасады, кансуляты, прадстаўніцтвы міжнародных арганізацыяў | |
---|---|
Амбасады[126]
|
Кансуляты[126]
Ганаровыя кансуляты[126]
Прадстаўніцтвы міжнародных арганізацыяў[126]
|
Месты-сябры
рэдагавацьНа 2014 год Менск мае 17 местаў-сяброў[127].
Пералік местаў-сяброў Менску |
---|
|
Асобы
рэдагаваць- Асноўны артыкул: Сьпіс асобаў, зьвязаных зь Менскам
Ураджэнцы
рэдагаваць- Анжаліка Агурбаш (нар. 1970) — сьпявачка, акторка, мадэль
- Антон Адамовіч (1909—1998) — беларускі літаратуразнаўца, гісторык, празаік
- Ларыса Александроўская (1904—1980) — беларуская опэрная сьпявачка (сапрана), народная артыстка СССР
- Юлія Андрусышына (1932—2017) — дзяячка беларускай эміграцыі[130]
- Міхал Анемпадыстаў (1964—2018) — беларускі дызайнэр, графік, фатограф, паэт, перакладчык і публіцыст
- Алесь Асташонак (1954—2004) — беларускі літаратар, перакладчык
- Віктар Бабарыка (нар. 1963) — беларускі банкір, культурны і грамадзкі дзяяч, палітычны вязень
- Максім Багдановіч (1891—1917) — беларускі паэт, публіцыст, літаратурны крытык
- Раман Бандарэнка (1989—2020) — беларускі мастак, забіты ў час пратэстаў у Беларусі 2020—2021 гадоў
- Юрась Бушлякоў (1973—2013) — беларускі мовазнаўца, журналіст, перакладчык
- Эдвард Вайніловіч (1847—1928) — палітычны дзяяч і мэцэнат, фундатар Чырвонага касьцёлу
- Лявон Вольскі (нар. 1965) — беларускі музыка
- Арына Вячорка (1961—2012) — беларуская грамадзкая дзяячка, навуковец, пэдагог[131]
- Радзім Гарэцкі (нар. 1928) — беларускі навуковец-геоляг, грамадзкі дзяяч; акадэмік НАН Беларусі
- Алесь Гарун (1887—1920) — беларускі паэт, празаік, публіцыст, дзяяч Беларускага адраджэньня пачатку XX стагодзьдзя
- Ежы Гедройц (1906—2000) — публіцыст, палітык, заснавальнік і рэдактар парыскага грамадзка-палітычнага часопісу «Kultura» на польскай мове
- Анатоль Грыцкевіч (1929—2015) — беларускі гісторык; сябра-карэспандэнт Міжнароднай акадэміі навук Эўразіі, доктар гістарычных навук, прафэсар
- Генадзь Грушавы (1950—2014) — заснавальнік і старшыня дабрачыннага фонду «Дзецям Чарнобыля», адзін з арганізатараў Беларускага народнага фронту «Адраджэньне», ўладальнік нарвэскай праваабарончай узнагароды памяці прафэсара Торалфа Рафто
- Фларыян Ждановіч (1884—1937/1938) — адзін з заснавальнікаў беларускага прафэсійнага тэатру, актор, рэжысэр і грамадзкі дзяяч
- Віктар Івашкевіч (1959—2013) — беларускі палітычны дзяяч, журналіст
- Юрый Карачун (1931—1997) — беларускі мастак-графік, мастацтвазнаўца
- Генадзь Карпенка (1949—1999) — беларускі навуковец і палітык
- Уладзімер Каткоўскі (1976—2007) — вядомы беларускі дзяяч інтэрнэту
- Арлен Кашкурэвіч (1929—2013) — беларускі мастак-графік
- Вітаўт Кіпель (1927–2022) — беларуска-амэрыканскі грамадзкі дзяяч і публіцыст
- Зора Кіпель (1927—2003) — беларуская грамадзкая дзяячка дыяспары, літаратуразнаўца, публіцыстка, рэдактарка
- Яўген Кулік (1937—2002) — беларускі мастак, кніжны графік, бібліяфіл. Аўтар эталёну гербу «Пагоня» ў якасьці дзяржаўнага гербу Беларусі з 1991 году
- Віктар Купрэйчык (1949—2017) — беларускі шахматыст, гросмайстар
- Павал Латушка (нар. 1973) — беларускі палітык, дзяржаўны дзяяч і апазыцыйны лідэр
- Янка Лучына (1851—1897) — беларускі паэт-дэмакрат, мысьляр
- Валеры Маракоў (1909, мяст. Козырава, цяпер у межах Менску — 1937) — рэпрэсаваны беларускі паэт, перакладчык
- Леанід Маракоў (1958—2016) — беларускі пісьменьнік, журналіст, гісторык, энцыкляпэдыст
- Вітаўт Мартыненка (1959—2016) — беларускі музыказнаўца, публіцыст
- Пётар Марцаў (1962—2014) — беларускі журналіст, выдавец[132]
- Каміла Марцінкевіч (каля 1837—1900) — музыка, кампазытарка, пэдагог, удзельніца рэвалюцыйнага руху на Беларусі ў 1860-я гады; дачка Вінцэнта Дунін-Марцінкевіча
- Ян Матусевіч (1948—1998) — беларускі рэлігійны й грамадзкі дзяяч, сьвятар
- Іван Пуліхаў (1879—1906) — эсэр-рэвалюцыянэр
- Яўгенія Пфляўмбаўм (1908—1996) — беларуская паэтка і перакладніца
- Валер Раеўскі (1939—2011) — беларускі тэатральны рэжысэр, пэдагог
- Зьміцер Саўка (1965—2016) — беларускі філёляг, адзін з аўтараў сучаснай нармалізацыі беларускага клясычнага правапісу
- Зьміцер Сідаровіч (1965—2014) — беларускі музыка
- Віталь Сіліцкі (1972—2011) — беларускі палітоляг і аналітык
- Аляксей «Тур», сапр. Аляксей Скобля (1990—2022) — баец-добраахвотнік Беларускага батальёну імя Кастуся Каліноўскага, які загінуў пры абароне Кіева ад войскаў Расеі. Герой Украіны.
- Стэфанія Станюта (1905—2000) — беларуская акторка, артыстка Нацыянальнага акадэмічнага тэатру імя Янкі Купалы, народная артыстка Беларусі, народная артыстка СССР, ляўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі
- Валянцін Тарас (1930—2009) — беларускі паэт, публіцыст, перакладчык
- Віталь Тарас (1956 — 2011) — беларускі журналіст, публіцыст.
- Кастусь Тарасаў (1940—2010) — беларускі пісьменьнік, гісторык, дзяяч нацыянальна-дэмакратычнага руху Беларусі
- Аляксандар Тарайкоўскі (1986—2020) — удзельнік пратэстаў супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году, ахвяра рэжыму Лукашэнкі
- Юры Хадыка (1938—2016) — беларускі фізык і грамадзка-культурны дзяяч
- Дзяніс Хвастоўскі (1976—2001) — паэт, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху[133]
- Ільля «Ліцьвін» (Хрэнаў) (1994 або 1995—2022) — першы загінулы беларус-добраахвотнік у час адкрытага расейскага нападу на Ўкраіну
- Міхал Шарамет (1982—2013) — заснавальнікам вайскова-патрыятычнай арганізацыі «Ваяр»[134]
- Станіслаў Шушкевіч (1934—2022) — беларускі навуковец і палітык, сябра-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук, першы кіраўнік незалежнай Беларусі, адзін з трох удзельнікаў падпісаньня Белавескага пагадненьня
- Віталь Шчэрба (нар. 1972) — беларускі гімнаст, шасьціразовы алімпійскі чэмпіён, заслужаны майстар спорту СССР, заслужаны майстар спорту Беларусі
- Валянтына Чапко (1925—2004) — беларускі гісторык, доктар гістарычных навук, слынны дасьледнік гісторыі беларускіх гарадоў
- Вераніка Чаркасава (1959—2004) — беларуская журналістка.
- Язэп Юхо (1921—2004) — заснавальнік першай навуковай школы дзяржавы і права Беларусі, сябра Вялікай Рады міжнароднага грамадзкага аб’яднаньня «ЗБС Бацькаўшчына»
Ганаровыя грамадзяне
рэдагаваць- Жарэс Алфёраў (1930—2019) — фізык, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў галіне фізыкі ў 2000 годзе
- Пятрусь Броўка (1905—1980) — беларускі грамадзкі дзяяч, пісьменьнік, паэт і перакладнік. Народны паэт Беларусі
- Аляксандар Мядзьведзь (нар. 1937) — беларускі барацьбіт вольнага стылю, заслужаны майстар спорту СССР
- Максім Танк (1912—1995) — беларускі паэт, пісьменьнік і перакладнік. Народны паэт Беларусі
- Расьціслаў Янкоўскі (1930—2016) — беларускі актор тэатру і кіно, народны артыст СССР, акадэмік Міжнароднай акадэміі тэатру
Глядзіце таксама
рэдагавацьЗаўвагі
рэдагаваць- ^ польск. «…poszedł pod zamek Miensk, w srzodek Litwy»[19]
- ^ Привилей месту Менскому, на право майдеборское и иные вольности. 14.03.1499 г. // АЗР Т. 1: 1340—1506. — Спб., 1846. № 165. С. 187—189.
- ^ польск. «Nad to mistrzowie tego cechu niemieckiego у ruskiego narodu, abo iakiey kolwiek inszey religiey… A to pod utraceniem cechu ci też niemcy aby chłopiąt na naukę niszej inszej nie przymowali, ani wpisowali, ani też wyzwolali jedno w tym miescie Mińskim, gdzie bractwo i cech trzymają, więc też aby towarzyszów polakow i litwę do roboty y warstatów swych przymowali»[44]
- ^ Беларускі Архіў. Т.3. — Менск, 1930. С. 192.
- ^ Dz. Urz. ZCZW z 1919 r. Nr 19, poz. 174.
- ^ па спусташэньні маскоўскімі войскам; у той жа час, у параўнаньні з даваеннымі зьвесткамі колькасьць насельніцтва Менскага павету скарацілася амаль на 62%
- ^ у 1866 годзе, па здушэньні паўстаньня 1863—1864 гадоў, улады Расейскай імпэрыі надалі большасьці вуліцам Менску тыповыя расейскія назвы. Адбылося першае ў гісторыі места буйнамаштабнае перайменаваньне (агулам 17 вуліцаў і завулкаў
- ^ Плян Менску 1910 году
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Адзіны рэестар адміністрацыйна-тэрытарыяльных і тэрытарыяльных адзінак Рэспублікі Беларусь (дадзеная лічба, пачынаючы з 26.03.2012 г., зьяўляецца актуальнай)
- ^ а б в Численность населения на 1 января 2020 г. по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Указ Президента Республики Беларусь от 26 марта 2012 г. № 141 «Об изменении границ г. Минска и Минского района»
- ^ Чирский Н. А., Чирский Е. Н. Минск: Путеводитель. — Мн.: Университетское, 2002. — С. 8.
- ^ а б БЭ. — Мн.: 2000 Т. 10. С. 393.
- ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 53.
- ^ Гісторыя Мінска. — Менск, 2006. С. 232—234.
- ^ а б Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010.
- ^ а б Кузняцоў М. Таямніца далёкіх вякоў // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. Кн. 1. — Мн., 2001. С. 34.
- ^ Жучкевіч В. Адкуль імя твае, сталіца // Беларусь. № 4, 1967. С. 22.
- ^ а б Вячорка В., Карней І. Гарады з «памылкамі» ў назвах: Мінск ці Менск?, Радыё Свабода, 28 жніўня 2019 г.
- ^ Караткевіч У. Збор твораў: У 8 т. Т. 8. Кн. 1. П’есы. Нарыс. — Менск: Мастацкая літаратура, 1990. С. 385—570. [1]
- ^ Гісторыя Мінска. — Менск, 2006. С. 15.
- ^ Шпілеўскі П. Падарожжа па Палессі і беларускаму краю // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. Кн. 1. — Мн., 2001. С. 31—32.
- ^ Зайкоўскі Э., Прохараў А., Санько С. Менеск // Беларуская міфалогія: Энцыклап. слоўн. / С. Санько, Т. Валодзіна, У. Васілевіч і інш. — Менск: Беларусь, 2004. С. 315.
- ^ Лобач У. Паданьне пра заснаваньне Менска: сымболіка сюжэта й тыпалягічныя паралелі ў беларускім фальклёры, Kryŭja, 7 кастрычніка 2008 г.
- ^ а б Крамко І., Штыхаў Г. Калі Менск стаў Мінскам // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. Кн. 1. — Мн., 2001. С. 34—35.
- ^ Игнатьев А. Хроника польская, литовская, жмудская и всей Руси, Восточная литература, 2008 г.
- ^ Kronika polska, litewska, żmódzka i wszystkiej Rusi Maciejá Stryjkowskiego. — Warszawa, 1846. S. 326.
- ^ Надсан А. Беларусы ў Грэцкай калегіі // Запісы БІНіМ. Т. 30. — New York — Miensk, 2006. С. 173.
- ^ а б в Шыбека З. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада. — Менск, 1994. С. 10.
- ^ а б Крамко І., Штыхаў Г. Калі Менск стаў Мінскам // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. Кн. 1. — Мн., 2001. С. 36.
- ^ Я. Л-к. Чаму мы пішам Менск, а ня Мінск? (бел.) // Звон. — Менск: 27.VIII.1919. — № 2. — С. 2.
- ^ Шпилевский П. Путешествие по Полесью и белорусскому краю. — Минск: «Беларусь», 2003. С. 131—132.
- ^ Jelski A. Mińsk // Słownik geograficzny... T. VI. — Warszawa, 1885. S. 453.
- ^ а б в Лашкевіч К. 5 афіцыёзных міфаў пра Мінск. TUT.BY. Праверана 11 верасьня 2009 г.
- ^ а б Шур В. Беларускія ўласныя імёны: Беларуская антрапаніміка і тапаніміка. — Менск: «Мастацкая літаратура», 1998. С. 155.
- ^ Ляхоўскі Ў. Дык няўжо ж нам ніколі ня склеіць, ня сшыць, Беларуская рэдакцыя Польскага Радыё, 30 ліпеня 2008 г.
- ^ Рашэнне Мінскага гарадскога Савета народных дэпутатаў ад 5 верасня 1991 г. № 167 «Аб гербе г. Мінска і аб вяртаньні гораду яго гістарычнай назвы Менск»
- ^ 69 гадоў таму Менск стаў Мінскам // Наша Ніва. 29 ліпеня 2008 г.
- ^ Баравы Р. Менск // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 285.
- ^ Баравы Р. Менск // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 286.
- ^ а б в Баравы Р. Менск // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 287.
- ^ Дзянісаў У. Сімвалы горада і Менскага ваяводства: Ратуша // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. Кн. 1. — Мн., 2001. С. 213.
- ^ Дзянісаў У. Менская ратуша // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 289.
- ^ Цітоў А.. Сімвалы горада і Менскага ваяводзтва: Пячаткі і герб // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. Кн. 1. — Мн., 2001. С. 215.
- ^ Дзянісаў У. Менскі кляштар дамініканцаў // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 294.
- ^ Баравы Р. Менскі Петрапаўлаўскі манастыр // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 296.
- ^ Памятники дипломатических сношений Московского государства с Польско-Литовским государством. Т. 4. — М., 1912. С. 122.
- ^ Мальцев В. П. Записки о смерти «тюремных сидельцев» в смоленских тюрьмах в 1609—1610 гг. // Исторический архив. № 5, 1960.
- ^ Русско-белорусские связи: сборник документов : 1570—1667 гг. — Минск, 1963. С. 104.
- ^ Служилые люди Сибири конца XVI – начала XVIII века. — М.; СПб., 2020. С. 458.
- ^ Русско-белорусские связи: сборник документов : 1570—1667 гг. — Минск, 1963. С. 213.
- ^ Беларускі архіў. Т. 3. — Менск, 1931. С. 143.
- ^ Die matrikel der Universität Königsberg i. Pr. Bd. 1: Die Immatrikulationen von 1544—1656. — Leipzig, 1910. S. 332.
- ^ Blažejovskyj D. Ukrainian and Armenian pontifical seminaries of Lviv (1665—1784) (Analecta OSBM. Vol. 29). — Rom, 1975. P. 59.
- ^ Соўсь Г. 3 ліпеня 1655 году расейскае войска захапіла Менск // «Радыё Свабода», 3 ліпеня 2008 г.
- ^ Баравы Р. Менск // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 288.
- ^ Сагановіч Г. Невядомая вайна: 1654—1667. — Менск, 1995.
- ^ ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 24.
- ^ Арлоў У. Якая роля ў нашай гісторыі належыць Пятру I? // 100 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі. — Менск, 1993. С. 47.
- ^ Гісторыя Мінска. — Менск, 2006. С. 168.
- ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. Кн. 1. — Мн., 2001. С. 564.
- ^ Гісторыя Мінска. — Менск, 2006. С. 187.
- ^ Ярмалінская В. Дзе нарадзілася «Ідылія» // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. Кн. 1. — Мн., 2001. С. 421.
- ^ Пазняк З. Рэха даўняга часу. — Менск, 1985. С. 91.
- ^ БЭ. — Мн.: 2000 Т. 10. С. 394.
- ^ Гісторыя Мінска. — Менск, 2006. С. 220.
- ^ Шыбека З. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада. — Менск, 1994. С. 124.
- ^ Шыбека З. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада. — Менск, 1994. С. 128.
- ^ Tarasiuk D. Między nadzieją a niepokojem. — Lublin, 2007. S. 114—115.
- ^ а б Tarasiuk D. Między nadzieją a niepokojem. — Lublin, 2007. S. 144—146.
- ^ Сідарэвіч А. Беларуская Народная Рэспубліка // ЭГБ. — Мн.: 1993 Т. 1. С. 386.
- ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 4. — Мінск, 2018. С. 19.
- ^ Трусаў А. Вялікае Княства Смаленскае // Наша Слова. № 34 (822), 5 верасня 2007 г.
- ^ Ретро: Хлебопекарни Минска во время войны
- ^ Гісторыя Беларусі (у кантэксце сусветных цывілізацый). — Менск, 2005. С. 401.
- ^ Квитницкая Е. Д. Особенности средневековых храмов Белоруссии // «Архитектурное наследство» № 23, 1975. С. 85.
- ^ Пазняк З. Рэха даўняга часу. — Менск, 1985. С. 60.
- ^ Мінск. Стары і новы / У. Валажынскі. — Менск, 2007. С. 68.
- ^ Winnicki Z. Szkice kojdanowskie. — Wrocław: Wydawnictwo GAJT, 2005. S. 77—78.
- ^ Davies N. Powstanie '44. — Kraków: Wydawnictwo Znak, 2004. S. 195.
- ^ Катлярчук А. Прадмова да «літоўскага» нумару // Arche №9, 2009.
- ^ Мінск. Стары і новы / У. Валажынскі. — Менск, 2007. С. 14.
- ^ Шупа С. Радыё Свабода год за годам: 1974 // «Радыё Свабода». 21 ліпеня 2009 г.
- ^ Указ Президиума Верховного Совета СССР от 26 июня 1974 года № 6163-VIII «О присвоении городу Минску почётного звания „Город-Герой“» // Ведомости Верховного Совета СССР, 1974 г., № 27, ст. 394.
- ^ БЭ. — Мн.: 2000 Т. 10. С. 395.
- ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. Кн. 1. — Мн., 2001. С. 18.
- ^ Янушэўская А.. Зьвесткі маніторынгу сьведчаць пра пагаршэньне стану атмасфэрнага паветра ў Менску за апошні тыдзень // БелаПАН, 3 красавіка 2009 г. Праверана 28 студзеня 2015 г.
- ^ Стан паветра ў Мінску стабільна добры // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 27 студзеня 2015 г. Праверана 28 студзеня 2015 г.
- ^ а б Вячорка В. Як палюбіць Савецкі раён?, Радыё Свабода, 22.06.2016 г.
- ^ Гісторыя Мінска. — Менск, 2006. С. 105.
- ^ Карпачоў Я. Мінск у канцы XVII—XVIII ст. // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. Кн. 1. — Мн., 2001. С. 258.
- ^ Гісторыя Мінска. — Менск, 2006. С. 233.
- ^ Гісторыя Мінска. — Менск, 2006. С. 232.
- ^ а б Філатава А. Мінск // ЭГБ. — Мн.: 1999 Т. 5. С. 154.
- ^ Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). СПб, 1890—1907.
- ^ Філякоў У. Мінск // ЭГБ. — Мн.: 1999 Т. 5. С. 154.
- ^ Rouba N. Przewodnik po Litwe i Białejrusi. — Wilno, 1909.
- ^ Гісторыя Мінска. — Менск, 2006. С. 234.
- ^ Філякоў У. Мінск // ЭГБ. — Мн.: 1999 Т. 5. С. 155.
- ^ Лыч Л. Мінск // ЭГБ. — Мн.: 1999 Т. 5. С. 157.
- ^ а б в Грыгор’ева В., Скараход А. Мінск // ЭГБ. — Мн.: 1999 Т. 5. С. 158.
- ^ Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
- ^ Менск (анг.). World Gazetteer. Праверана 4 сакавіка 2011 г.
- ^ Belarus. Historical demographical data of the urban centers (анг.). Populstat.info. Праверана 4 сакавіка 2011 г.
- ^ Грыгор’ева В., Скараход А. Мінск // ЭГБ. — Мн.: 1999 Т. 5. С. 159.
- ^ БЭ. — Мн.: 2000 Т. 10. С. 391.
- ^ Численность населения по областям и г. Минску (рас.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь. Праверана 11 сакавіка 2016 г.
- ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Перапіс насельніцтва-2009 (рас.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь. Праверана 4 сакавіка 2011 г.
- ^ Валошын Я. Сухараўскі сьпіс // Зьвязда : газэта. — 8 красавіка 2011. — № 65 (26929). — С. 9. — ISSN 1990-763x.
- ^ Навука і адукацыя Менску (рас.). Мінгарвыканкам. Праверана 4 сакавіка 2011 г.
- ^ Ахова здароўя Менску (рас.). Мінгарвыканкам. Праверана 4 сакавіка 2011 г.
- ^ Культура Менску (рас.). Менгарвыканкам. Праверана 4 сакавіка 2011 г.
- ^ Quality of Living global city rankings — Mercer survey (анг.)
- ^ Менск — апошні ў Эўропе // «Радыё Свабода», 10 чэрвеня 2008 г.
- ^ Сьвятлана Бусько. Менск — горад з самай шчыльнай забудовай сярод эўрапейскіх гарадоў-мільёньнікаў // Зьвязда : газэта. — 20 чэрвеня 2012. — № 117 (27232). — С. 2. — ISSN 1990-763x.
- ^ Чантурыя Ю. Гарады і час: Мінск // Страчаная спадчына. — Менск, 2003. С. 292.
- ^ а б Чантурыя Ю. Гарады і час: Мінск // Страчаная спадчына. — Менск, 2003. С. 296.
- ^ Сацукевіч І. Тапанімія вуліц і плошчаў Менска ў ХІХ — пачатку ХХ стст. // «Беларускі калегіюм», 4 чэрвеня 2008.
- ^ Сацукевіч І. Гісторыя і сучаснасць урбананімікі Гродна і Мінска (параўнаўчы аналіз) // Гарады Беларусі ў кантэксце палітыкі, эканомікі, культуры: зборнік навук. артыкулаў / Гродз.дзярж. ун-т; рэдкалегія: І. П. Крэнь, І. В. Соркіна (адк. рэдактары) [і інш.]. — Гродна: ГрДУ, 2007.
- ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. Кн. 2. — Мн., 2002. С. 671—672.
- ^ Зеленков В. Малоизвестная магистраль в центре Минска. Московская улица: транспорт, дома и люди, TUT.by
- ^ Сацукевіч І. Назвы вуліц і плошчаў Мінска як гісторыка-культурная спадчына // Архэ. №2, 2010.
- ^ Пукшанскі А. Штаны і іншыя вуліцы // Зьвязда : газэта. — 4 траўня 2012. — № 84 (27199). — С. 6. — ISSN 1990-763x.
- ^ Целяшук В. Прайду я па Чыгуначнай, зьвярну на Піянэрскую // Зьвязда. — 12 лютага 2014. — № 26 (27636). — С. 6.
- ^ Уладзімер Русаковіч. Мінпрыроды падвяло вынікі сваёй працы за 2023 год // Газэта «Зьвязда», 27 студзеня 2024 г. Праверана 4 лютага 2024 г.
- ^ Аэропорты Минска
- ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. Кн. 1. — Мн., 2001. С. 553.
- ^ Траецкае прадмесьце (рас.). Менск стары і новы. Праверана 4 сакавіка 2011 г.
- ^ Гарбачоў Р. 10 найстарэйшых будынкаў Мінска паводле Уладзімера Дзянісава // Салідарнасць, 17 красавіка 2009 г.
- ^ Ярмоленка А. Мінская Фара // «Наша Вера», № 2 (44), 2008.
- ^ а б в г Дыпляматычныя прадстаўніцтвы ў Рэспубліцы Беларусь (рас.). Міністэрства замежных справаў Рэспублікі Беларусь. Праверана 4 сакавіка 2011 г.
- ^ Месты-сябры Менску (рас.). Менгарвыканкам. Праверана 4 сакавіка 2011 г.
- ^ Минск и Новосибирск стали городами-побратимами (рас.)
- ^ Минск и Брянск подписали соглашение о сотрудничестве (рас.)
- ^ У Нью-Ёрку памерла Юлія Андрусішына, маці спевака Данчыка, Наша Ніва, 16 верасьня 2017 г.
- ^ Памерла Арына Вячорка, Радыё Свабода, 10 красавіка 2012 г.
- ^ Год таму памёр Пётр Марцаў, Беларуская асацыяцыя журналістаў, 13 верасьня 2015 г.
- ^ Арлоў У. [96247f72-a7e0-4382-ad1c-ec68459cf6b7.pdf Імёны Свабоды. (Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе). — 4-е выд., дап.] — Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, 2020. С. 478.
- ^ Іна Студзінская, Памёр Міхал Шарамет — адзін зь легендарных Міронаў, Радыё Свабода, 23 красавіка 2013 г.
Літаратура
рэдагаваць- Абламейка С. Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня. Кн. 1. (Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе). — Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2021. — 476 с.: іл. — ISBN 978-0-929849-86-7.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10: Малайзія — Мугаджары. — 544 с. — ISBN 985-11-0169-9
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
- Гісторыя Мінска. 1-е выданне. — Менск: БелЭн, 2006. — 696 с. ISBN 985-11-0344-6.
- Карповіч Т. Культурнае жыццё Мінска I паловы XIX стагоддзя. — Менск, «Рыфтур», 2007. — 64 c. ISBN 978—985-6700-57-9.
- Корбут В., Ласько Д. Мінск. Спадчына старога горада 1067—1917. — Менск: Беларусь, 2016. — 414 с ISBN 978-985-01-1205-7.
- Лакотка А. Сілуэты старога Мінска. Нарысы драўлянай архітэктуры. — Менск: Полымя, 1991. — 126 с.
- Маракоў Л. Галоўная вуліца Мінска. 1880—1940. Кніга 1. — Менск: Мастацкая літаратура, 2013. — 260 с. ISBN 978-985-02-1426-3.
- Маракоў Л. Галоўная вуліца Мінска. 1880—1940. Кніга 2. — Менск: Мастацкая літаратура, 2013. — 466 с. ISBN 978-985-02-1525-3.
- Мінск на старых паштоўках / Уклад. Целеш В. — Менск: Беларусь, 1984. — 128 с.
- Мінск. Стары і новы / аўт.-склад. У. Валажынскі; пад. рэд. З. Шыбекі — Менск: Харвест, 2007. — 272 с.: іл. ISBN 978-985-16-0092-8.
- Пазняк З. Рэха даўняга часу: Кн. для вучняў. — Менск: Нар. асвета, 1985. — 111 с.: іл.
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 2-я. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — 714 с.: іл. ISBN 985-6302-46-3.
- Страчаная спадчына / Т. Габрусь, А. Кулагін, Ю. Чантурыя, М. Ткачоў: Уклад. Т. Габрусь. — Менск: Беларусь, 2003. — 351 с.: іл. ISBN 985-01-0415-5.
- Шыбека З., Шыбека С. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада / Пер. з рускай мовы М. Віжа; Прадмова С. Станюты. — Менск: Полымя, 1994. — 341 с. [1] асобн. арк. карт.: іл. ISBN 5-345-00613-X.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 5: М — Пуд. — 592 с. — ISBN 985-11-0141-9
- Денисов В. Н. Площадь Свободы в Минске. — Мн.: Полымя, 1985. — 80 с.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Менскі гарадзкі выканаўчы камітэт (бел.) Праверана 4 сакавіка 2011 г.
- МЕНСК.BY Праверана 4 сакавіка 2011 г.
- Менск. Radzima.org. Праверана 4 сакавіка 2011 г.