Баўгарыя
Баўгарыя баўг. Република България | |||||
| |||||
Нацыянальны дэвіз: Съединението прави силата | |||||
Дзяржаўны гімн «Гімн Баўгарыі» | |||||
![]() | |||||
Афіцыйная мова | Баўгарская | ||||
Сталіца | Сафія | ||||
Найбуйнейшы горад | Сафія | ||||
Форма кіраваньня | Парлямэнцкая дэмакратыя Румэн Радзеў Бойка Барысаў | ||||
Плошча • агульная • адсотак вады |
105-е месца ў сьвеце 110 994 км² 0,3 | ||||
Насельніцтва • агульнае (2012) • шчыльнасьць |
100-е месца ў сьвеце 7 284 552[1] 66,2/км² | ||||
Этнічны склад | баўгары (85%), туркі (9%), цыганы (3%), македонцы (3%)[2] | ||||
Канфэсійны склад | праваслаўныя (87%), мусульмане (13%)[2] | ||||
Пісьменнасьць | 95%[2] | ||||
СУП • агульны (2015) • на душу насельніцтва |
66 месца ў сьвеце $128,053 мільярдаў[3] $17 869 | ||||
Валюта | леў (BGN )
| ||||
Часавы пас • улетку |
EET (UTC+2) EEST (UTC+3) | ||||
Незалежнасьць — ад Асманскай імпэрыі |
22 верасьня 1908 | ||||
Дамэн верхняга ўзроўню | .bg | ||||
Тэлефонны код | +359 |
Рэспу́бліка Баўга́рыя (па-баўгарску: Република България) — краіна ў паўднёва-ўсходняй Эўропе на ўзьбярэжжы Чорнага мора, мяжуе з Грэцыяй і Турэччынай на поўдні, Сэрбіяй і Паўночнай Македоніяй на захадзе, з Румыніяй на поўначы ўздоўж Дунаю.
ГісторыяРэдагаваць
Баўгарская дзяржава, так званае Першае Баўгарскае царства, паўстала ў 681 (з 1018 па 1186 — пад уладай Бізантыі). Другое Баўгарскае царства існавала з 1187 па 1396 год. У канцы XIV стагодзьдзя Баўгарыя была заваяваная Асманскай імпэрыяй. Вызваленая пасьля паразы Турэччыны ў вайне з Расеяй 1877—1878 гадоў. З 1879 — княства на чале зь нямецкім прынцам Аляксандрам, якога зьмяніў Фэрдынанд, з 1908 — незалежнае царства. У 1912—1913 удзельнічала ў Балканскіх войнах, у выніку якіх атрымала тэрыторыі ў Македоніі і Тракіі, што раней належалі да Асманскай імпэрыі, і выхад да Эгейскага мора.
У Першай сусьветнай вайне выступіла на баку Нямеччыны. Пацярпеўшы паразу, пазбавілася значнай часткі сваёй тэрыторыі і выхаду да Эгейскага мора. Пасьля перавароту 1923 году да ўлады прыйшоў фашысцкі ўрад. У сакавіку 1941 году ўлучаная ў Бэрлінскі пакт 1940, на яе тэрыторыю былі ўведзеныя нямецкія войскі. У верасьні 1944 году манархічна-аўтарытарны рэжым цара Барыса III быў зрынуты ў выніку ўварваньня Чырвонай Арміі, Баўгарыя абвесьціла вайну Нямеччыне. 15 верасьня 1946 абвешчаная Народная Рэспубліка Баўгарыя, якая разьвівалася па сацыялістычным шляху.
У 1989 у Баўгарыі пачаліся глыбокія эканамічныя і палітычныя рэформы. З 15 лістапада 1990 краіна завецца Рэспубліка Баўгарыя. З 1 студзеня 2007 году Баўгарыя ўваходзіць у Эўразьвяз.
ПалітыкаРэдагаваць
Згодна з канстытуцыяй прынятай 12 ліпеня 1991 году Баўгарыя зьяўляецца рэспублікай, кіраўніком якой зьяўляецца прэзыдэнт, які выбіраецца разам зь віцэ-прэзыдэнтам, у прамых выбарах на пяцігадовы тэрмін. Кіраўніком ураду зьяўляецца прэм’ер-міністар, які назначаецца прэзыдэнтам. Заканадаўчая ўлада прадстаўлена Народным сходам, які складаецца з 240 дэпутатаў. Дэпутаты выбіраюцца на чатырохгадовы тэрмін.
Адміністрацыйны падзелРэдагаваць
З 1999 году Баўгарыя дзеліцца на 28 абласьцей (па-баўгарску: област), якія, сваімі межамі супадаюць з 28 акругамі, што існавалі да 1987 году. З 1987 да 1999 году краіна была падзеленая на дзесяць вялікіх абласьцей. Назва кожнай вобласьці супадае з назвай яго сталіцы. Сафія зьяўляецца адначасова і сталіцай вобласьці і асобным горадам. Вобласьці дзеляцца на драбнейшыя адміністрацыйныя адзінкі — раёны (баўг. община).
Сьпіс баўгарскіх абласьцей прадстаўлены ніжэй:
Вобласьць | Баўгарская назва | Колькасьць насельніцтва (2005) | Прырост насельніцтва (тыс. чал.) (2004/2005) | Плошча (км²) | Шчыльнасьць насельніцтва (/км²) |
---|---|---|---|---|---|
Благоеўградзкая вобласьць | Благоевградска област | 335 000 | -0,8% | 6478 | 52 |
Бургаская вобласьць | Бургаска област | 419 000 | -0,2% | 7618 | 55 |
Хаскаўская вобласьць | Хасковска област | 268 000 | -0,7% | 4033 | 67 |
Дабрыцкая вобласьць | Добричка област | 207 000 | -0,8% | 4700 | 44 |
Габраўская вобласьць | Габровска област | 136 000 | -1,2% | 2053 | 67 |
Ямбальская вобласьць | Ямболска област | 148 000 | -1,1% | 4209 | 35 |
Кюстэндыльская вобласьць | Кюстендилска област | 154 000 | -1,2% | 3027 | 51 |
Кырджалійская вобласьць | Кърджалийска област | 160 000 | -0,7% | 4032 | 40 |
Ловэцкая вобласьць | Ловешка област | 159 000 | -1,3% | 4134 | 39 |
Мантанская вобласьць | Монтанска област | 167 000 | -2,0% | 3595 | 47 |
Пазарджыцкая вобласьць | Пазарджишка област | 300 000 | -1,0% | 4393 | 68 |
Пэрніцкая вобласьць | Пернишка област | 142 000 | -1,3% | 2377 | 60 |
Плевэнская вобласьць | Плевенска област | 305 000 | -1,5% | 4216 | 74 |
Плоўдзіўская вобласьць | Пловдивска област | 708 000 | -0,2% | 5973 | 118 |
Разградзкая вобласьць | Разградска област | 141 000 | -1,0% | 2648 | 53 |
Русэнская вобласьць | Русенска област | 257 000 | -0,7% | 2616 | 99 |
Сілістранская вобласьць | Силистренска област | 136 000 | -1,3% | 2862 | 47 |
Сьлівэнская вобласьць | Сливенска област | 211 000 | -1,0% | 3646 | 47 |
Смолянская вобласьць | Смолянска област | 133 000 | -1,5% | 3532 | 38 |
Сафія | София−град | 1 232 000 | +1,0% | 1349 | 913 |
Сафійская вобласьць | Софийска област | 262 000 | -1,1% | 7277 | 36 |
Старазагорская вобласьць | Старозагорска област | 362 000 | -0,5% | 4959 | 73 |
Шумэнская вобласьць | Шуменска област | 200 000 | -0,6% | 3365 | 59 |
Тырговіштыйская вобласьць | Търговищка област | 137 000 | -1,0% | 2735 | 50 |
Варнаўская вобласьць | Варненска област | 458 000 | -0,1% | 3819 | 120 |
Вялікатырноўская вобласьць | Великотърновска област | 283 599 | -0,5% | 4684 | 61 |
Відынская вобласьць | Видинска област | 118 000 | -2,0% | 3071 | 39 |
Урацкая вобласьць | Врачанска област | 209 000 | -1,7% | 4098 | 52 |
ГеаграфіяРэдагаваць
Баўгарыя знаходзіцца ў Паўднёвай Эўропе на ўзьбярэжжы Чорнага мора, ва ўсходняй частцы Балканскай паўвыспы. З поўначы мяжуе з Румыніяй, на захадзе з Сэрбіяй і Паўночнай Македоніяй, а на поўдні з Грэцыяй і Турцыяй. Сталіцай краіны зьяўляецца Сафія (1,1 млн чалавек), іншымі буйнымі гарадамі зьяўляюцца Плоўдзіў, Варна, Бургас, Русэ, Стара-Загора, Плевэн і Ўраца.
Агульная мяжа складае 1808 км, даўжыня ўзьбярэжжа 379 км. Працягласьць межаў з суседнімі краінамі складае: Румынія — 608 км, Грэцыя — 494 км, Сэрбія — 318 км, Турэччына — 240 км, Паўночная Македонія — 148 км. Каля 60% плошчы Баўгарыі займаюць горы і ўзвышшы, сярэдняя вышыня паверхні краіны складае каля 470 м над узроўнем мора.
Уздоўж паўночнай мяжы краіны цягнецца Прыдунайская нізіна, якая займае ўсю поўнач Баўгарыі. У цэнтральнай частцы краіны знаходзіцца асноўны горны масіў Баўгарыі — Балканскія горы. У паўднёва-заходняй Баўгарыі, на мяжы з Грэцыяй знаходзяцца горы Радопы, Рыла і Пірын, тут жа знаходзіцца самы высокі пункт Балканскай паўвыспы гара Мусала (2925 м). Паўднёва-ўсходнюю частку Баўгарыі займае Горнатракійская нізіна, а на поўдзень ад яе, на мяжы з Турэччынай, невысокія горы Сакар і Странджа. Самымі высокімі пунктамі Баўгарыі зьяўляюцца Мусала (2825 м), Віхрэн (2915 м) і Ботэў (2376 м).
Клімат Баўгарыі ўмераны, цёплы, кантынэнтальны, сухі, на ўзьбярэжжы мора — субтрапічны, вільготны. У гарах існуе кліматычная пасавасьць. Сярэдняя тэмпэратура паветра ў студзені складае ад −6 °C у гарах, −3 °C у цэнтральнай частцы краіны і да 2 °C у паўднёвай частцы. У ліпені адпаведна ад 18 °C, 23 °C i 25 °C. Сярэднегадавая колькасьць ападкаў ад 450 мм на поўначы да 1200 мм у гарах.
ЭканомікаРэдагаваць
Эканамічныя рэформы 1989 году зьнялі цэнтральнае плянаваньне баўгарскай эканомікі, дазволілі існуючым прамысловым прадпрыемствам займацца эканамічнай дзейнасьцю самастойна, шмат зь іх былі прыватызаваны.
Асноўнымі сельскагаспадарчымі культурамі краіны застаюцца пшаніца і кукуруза, а так сама сланечнік, тытунь, бавоўна, памідоры, агуркі і папрыка. Значную частку сельскай гаспадаркі Баўгарыі займае вырошчваньне вінаграду для вытворчасьці віна, а так сама садавінных дрэваў (яблыкаў, сьліваў і г. д.). Баўгарыя зьяўляецца асноўным экспартэрам ружавага алею. Жывёлагадоўля заснавана на гадаваньні авечак, кароваў і сьвіньняў. Увогуле жывёлагадоўля, разам зь лесанарыхтоўкамі займаюць усё большае значэньне ў сельскай гаспадарцы Баўгарыі. Акрамя гэтага разьвіцьцё атрымала і рыбалоўства. Акрамя актыўнай рыбнай лоўлі ў Чорным моры, баўгарскі рыбны флёт павялічвае сваю актыўнасьць ў Атлянтычным акіяне і Міжземным моры.
Горная прамысловасьць краіны канцэнтруецца ў асноўным вакол здабычы медзі і жалезнай руды, але акрамя гэтага існуюць невялікія радовішчы каменнага вугалю, нафты і прыроднага газу. Водныя электрастанцыі забясьпечваюць каля 10% энэргетычных запатрабаваньняў Баўгарыі, 60% электрычнасьці атрымліваецца ад цеплавых электрастанцыяў, астатняя частка электрычнасьці атрымліваецца на ядзерных станцыях.
Значную ролю ў прамысловасьці Баўгарыі грае вытворчасьць сталі, медзі, цынку, волава, а так сама машынаў і абсталяваньня, хімікаліяў і прадукцыі харчовай галіны прамысловасьці. Важнае месца займае і турызм, асабліва на ўзьбярэжжы Чорнага мора.
Краіна мае добра разьвітую дарожную сетку, акрамя гэтага актыўна выкарыстоўваецца марскі і паветраны транспарт. Галоўнымі марскімі портамі зьяўляюцца Варна і Бургас.
ДэмаграфіяРэдагаваць
У канцы 2007 году, згодна са зьвесткамі Нацыянальнага Статыстычнага Інстытуту Баўгарыі колькасьць насельніцтва склала 7 640 240 чалавек, у тым ліку 3 699 690 мужчынаў (48,4%) і 3 940 550 жанчынаў (51,6%). У 2006 годзе гарадзкое насельніцтва складала 5403,2 тыс. чалавек ці 70,7% агульнай колькасьці насельніцтва, сельскае — 2237 тыс. чалавек (29,3%). З 1990 году колькасьць насельніцтва Баўгарыі скарацілася прыкладна на 1 млн чалавек як у выніку натуральнага скарачэньня (з 1990 г. сьмяротнасьць перавышае нараджальнасьць), так і ў выніку міграцыі за межы краіны. Сярэдні ўзрост насельніцтва ў 2006 годзе склаў 41,4 году, павялічыўшыся ў параўнаньні з 2000 годам на 1,5 году.
На баўгарскай мове размаўляе 84,5% насельніцтва, на турэцкай — 9,6%, на цыганскай — 4,1%.
Глядзіце таксамаРэдагаваць
КрыніцыРэдагаваць
- ^ Афіцыйная ацэнка насельніцтва
- ^ а б в Die Welt. Atlas & Almanach. Freitag & Berndt, 1999.(ням.)
- ^ Report for Bulgaria International Monetary Fund