Палац Сапегаў (Менск)
Помнік грамадзянскай архітэктуры | |
Палац Сапегаў
| |
Палац Сапегаў. М. Філіповіч, 1920-я гг.
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Менск |
Каардынаты | 53°54′09.6″ пн. ш. 27°33′39.2″ у. д. / 53.902667° пн. ш. 27.560889° у. д.Каардынаты: 53°54′09.6″ пн. ш. 27°33′39.2″ у. д. / 53.902667° пн. ш. 27.560889° у. д. |
Дата заснаваньня | XVII ст. |
Стан | не захаваўся |
Палац Сапегаў | |
Палац Сапегаў на Вікісховішчы |
Палац Сапегаў[1] — помнік архітэктуры XVII ст. у Менску. Знаходзіўся на Юраўскай вуліцы[a], вакол будынка месьціўся выдатны сад. Доўгі час лічыўся адным з найлепшых дамоў места. Існаваў да Другой сусьветнай вайны.
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьПалац збудавалі, відаць, у XVII ст. У Вялікую Паўночную вайну (1700—1721) з 15 лютага да 13 сакавіка 1706 году ў ім спыняўся маскоўскі гаспадар Пётар I. Уласьнік палаца Ўладзіслаў Язафат Сапега (1652—1733) у той час быў ваяводам менскім.
Па Сапегах сад з палацам, напэўна, перайшоў да Галаўнёў[2].
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьУ пачатку XX ст. пра палац ужо існавалі шматлікія паданьні, пра што апавядаў часопіс «Минская старина»[3]:
Паданьні і народныя пагалоскі паказваюць нават на дамок, у якім спыняўся ў Менску цар Пётар I. Гэты мураваны 2-павярховы на два вакны ў шырыню і пяць вокнаў у даўжыню дом на Юраўскай вуліцы, у двары… | ||
На 1912 год палац разьмяшчаўся ў двары дома, дзе месьціўся рэстаран Акварыюм (вуліца Юраўская, 13). Ад колішняга саду да таго часу засталося толькі дзьве грушы[2]. На 1918 год лічыўся адным з найстарэйшых будынкаў места[4].
Найноўшы час
рэдагавацьУ 1918 годзе палац замаляваў Караль Біске, у 1920-я гады — Міхась Філіповіч.
Будынак пацярпеў ад пажару ў пачатку Другой сусьветнай вайны, па якой яго рэшткі зьнішчылі.
Архітэктура
рэдагавацьГэта быў мураваны 2-павярховы будынак. Да яго прыбудавалі тамбур, які завяршаўся трыкутным франтонам. У цэнтры фасаду — лесьвічны вузел, з абодвух бакоў якога разьмяшчаліся жылыя памяшканьні.
У XIX ст. зьявілася яшчэ адна прыбудова.
Дадатковыя зьвесткі
рэдагаваць- У садзе, які атачаў сядзібны дом, гаспадар разводзіў каштоўныя гатункі яблынь і грушаў, што давалі садавіну чорнага колеру. Чорныя грушы з Францыі ў Вялікае Княства Літоўскае прывезьлі дочкі Казімера Яна Сапегі. Вырашчаная тут садавіна атрымала пашырэньне ня толькі ў Менску, але і за ягонымі межамі пад назвай сапяжанак.
- Бацька Кацярыны I Іван Скаваршчук (Скаўронскі) у 1670—1780-я гады служыў у гаспадара палаца Казімера Яна Сапегі, пакуль ня ўцёк ад яго ў Эстляндыю, дзе нарадзілася будучая маскоўская гаспадыня[5]. За часамі Кацярыны I расейскі ўрад пачаў выкупляць з прыгону ў зямянаў Вялікага Княства Літоўскага яе братоў і сясьцёр[6].
Заўвагі
рэдагаваць- ^ частка кварталу сучаснага Палаца Рэспублікі
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Кулагін А. Па колішніх маёнтках // Страчаная спадчына. — Менск, 2003. С. 169.
- ^ а б Kowalewska Z. Obrazki mińskie, 1850—1863. — Wilno, 1912. S. 33.
- ^ Мінск. Стары і новы / У. Валажынскі. — Менск, 2007. С. 243.
- ^ Tygodnik Ilustrowany. Nr. 21—22, 1918. S. 252.
- ^ Каляда В. Дом на Юр’еўскай вуліцы // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. Кн. 1. — Мн., 2001. С. 273.
- ^ Всемирно известные белорусы) (рас.). БелТА. Праверана 12 сакавіка 2011 г.
Літаратура
рэдагаваць- Мінск. Стары і новы / аўт.-склад. У. Валажынскі; пад. рэд. З. Шыбекі — Менск: Харвест, 2007. — 272 с.: іл. ISBN 978-985-16-0092-8.
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.
- Страчаная спадчына / Т. Габрусь, А. Кулагін, Ю. Чантурыя, М. Ткачоў: Уклад. Т. Габрусь. — Менск: Беларусь, 2003. — 351 с.: іл. ISBN 985-01-0415-5.
- Хилькевич Х. Эх, вдоль по Юрьевской... // Туризм и отдых. 23 лістапада 2006. С. 18.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Палац Сапегаў (г.зв. «Дом Пятра І») (рас.). Менск стары і новы. Праверана 12 сакавіка 2011 г.