Міхал Анемпадыстаў

беларускі мастак

Міхал Анемпадыстаў (16 сакавіка 1964, Менск23 студзеня 2018[2]) — беларускі дызайнэр, графік, фатограф, паэт, перакладчык і публіцыст.

Міхал Анемпадыстаў
Aniempadystaŭ and Volski (Lviv 2009).JPG
Міхал Анемпадыстаў і Лявон Вольскі у Львове, 2009 г.
Род дзейнасьці дызайнэр, графік, фатограф, паэт, перакладчык і публіцыст
Дата нараджэньня 16 сакавіка 1964
Месца нараджэньня Менск
Дата сьмерці 23 студзеня 2018
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак перакладнік, паэт, графічны дызайнэр
Сайт mihail-anempodistov.arxip.com

Навучаўся ў Менскай мастацкай вучэльні (1979—1983). Служыў у войску[3]. Удзельнічаў у аб’яднаньні Беларуская Майстроўня. З 1989 па 1994 працаваў мастацкім рэдактарам у часопісе «Бярозка». З 1997 году зьяўляўся сябрам Беларускага Саюза Дызайнэраў, а з 2011 сябрам яго праўленьня. Сябра Беларускага ПЭН-клюбу ад 2009. Працаваў у жанрах ужытковай графікі, ілюстрацыі, пляката, фатаграфіі. Удзельнічаў у калектыўных і пэрсанальных выстаўках за мяжой і на Беларусі.

Міхал Анемпадыстаў быў адным з актыўных стваральнікаў беларускай рок-паэзіі 90-х. Аўтар ідэі і тэкстаў (апроч двух народных) культавага музычнага праекту «Народны альбом», які выйшаў у 1997 годзе і быў абраны «альбомам году» («Рок-каранацыя»). Песьні на вершы Міхала Анемпадыстава выконваюцца гуртамі «Новае Неба», «N.R.M.», «IQ48», Касей Камоцкаю[4]. Аўтар перакладаў тэкстаў польскіх гуртоў «Brygada Kryzys», «Republika», «Chłopcy z placu broni», «Perfekt», а таксама Марка Грэхуты. У 2006 годзе Міхал Анемпадыстаў быў абраны «Чалавекам году» па вэрсіі інтэрнэт-парталу «Tuzin.fm»[5].

КнігіРэдагаваць

ЛітаратураРэдагаваць

КрыніцыРэдагаваць

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць